Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост
Кніга 12
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 336с.
Мінск 2007
Дзеля скліканьня гэткага Сабору Філафеем была створана перадсаборная камісія зь ведамых русафілаў Багаткевіча, Малевіча, Балая й інш. I трэба было зноў немалой барацьбы, каб у склад яе ўвесьці прадстаўнікоў ад беларускага актыву: прота
Хрыстовым шляхам
105
герэя Іаана Кушнера, Мікалая Лапіцкага, дра Яна Ермачэнку, Паўла Сьвірыда52, Аркадзя Арэхву й іншых.
Пасьля падрыхтоўчых працаў камісіі й атрыманыія згоды на скліканьне Сабору ад мітрапаліта Панцеляймона (да якога зьезьдзілі Філафей з Іванам Касяком) эпіскапы ў далейшым вышуквалі штораз новыя перашкоды, відавочна, каб больш заблытаць усю справу. Гэтак яны 29 ліпеня 1942 г. пастанавілі зноў дэлегаваць Філафея да Панцеляймона ў справе тэрміну скліканьня Сабору эпіскапаў і Усебеларускага Сабору й г. д., але найважнейшае — яны ўстанавілі асновы выбарчага рэгуляміну кандыдатаў на агульны Сабор, практычна выключаючы шматлікіх нацыянальна сьвядомых беларусаў з чыста фармальных прычынаў, якія ў савецкіх умовах папярэдняга жыцьця не маглі заіснаваць. Эпіскапы вымагалі ад кандыдатаў: 1) найменш 30гадовага веку; 2) ведамай усім набожнасьці; 3) незганьбаванасьці судом; 4) беларускай нацыянальнасьці; 5) пражываньня ў дадзеным прыходзе ня менш за тры гады; 6) штогодняй споведзі.
Сутнасьць крутні зпіскапаў раскрываў пратэст Галоўнай управы БНС і сам др Юрда. Галоўная ўправа БНС падкрэсьлівала, што эпіскапы імкнуцца вылучыць ад удзелу ў Саборы сьвядомых беларусаў, якія ў змаганьні з бальшавіцкімі й польскімі акупантамі былі перасьледаваныя судамі й турмамі, былі дэпартаваныя са сваіх сталых месцаў жыхарства. Уся Усходняя Беларусь была пазбаўленая бальшавікамі магчымасьці выяўляць набожнасьць навонкі й штогод спавядацца, таму кваліфікацыя «набожнасьць» давала магчымасьць зрусіфікаванаму духавенству падбіраць сабе выгадпых кандыдатаў.
Юрда ў сваім лісьце ад 14 жніўня 1942 г. пісаў: «Устаноўленыя Вамі ўмовы для выбару ўдзельнікаў Царкоўнага Сабору належыць зьмяніць. Умову нумар 1 належыць зьмяніць так, каб мінімальны век быў ня 30, a 2J год. Умову нумар 5 належыць зьмяніць так, каб удзельнік меў пражываць у дадзенай парахвіі найменш паўгады. Выстаўленае Вамі вымаганьне пгрох гадоў азначала б, што практычна кожны ўцёкшы ад бальша
52 Сьвірыд Павел (1886—1948), грамадзкі дзеяч, юрыст. У 1930х гадах працаваў у Наваградку, падчас нямецкай акупацыі быў старшынём Наваградзкага акруговага суду, што аб’ядноўваў міравыя суды Баранавіцкай, Ганцавіцкай, Наваградзкай і Слонімскай акругаў. Сябра БЦР (1944). Зь лета 1944 г — на эміграцыі ў Нямеччыне. Памёр у Равэнсбургу (Заходняя Нямеччына).
106
віцкага панаваньня ня меў бы выбарчых правоў у Царкоўным Саборы, што як палітычна, так і ў інтарэсах царквы зьяўляецца некарысным. Далей зьяўляецца незразумелым, як Вы можаце спраўдзіць нумар 2 і 6. Хоць вызнаньне праваслаўнай веры, зразумела, зьяўляецца ўмовай для ўдзелу ў Саборы, аднак няма ніякіх магчымасьцяў устанавіць рэлігійнасьць за ўвесь час перасьледу царквы бальшавікамі. Такі ж закід можна зрабіць тым, хто пры бальшавікох ня меў магчымасьці бываць у споведзі».
Тым часам мітрапаліт Панцеляймоп спакойна выдаў ліст наступнага зьместу: «Ляды, 1га жніўня 1942 г. Заступніку Мітрапаліта ўсёй Беларусі Высокадаспіойнаму архіэпіскапу Філафею. Жадаючы, каб фактычна праведзеная мной аўтакефалія атрымала й належнае афармленьне, я даручаю архіэпіскапу Філафею скліканьне Сабору беларускай праваслаўнай герархіі разам з выбранымі прадстаўнікамі духавенства й вернікаўміранаў. I гэтым я яшчэ раз пацьвярджаю сваю заўсёдную гатовасьць у напрамку, пажаданым цывільнымі ўладамі. Мітрапаліт Панцеляймон».
Апошні сказ гэтага ліста меў зьяднаць нямецкія ўлады, што быццам справа беларускай аўтакефаліі ня мае ніякіх перашкодаў.
Але нямецкія ўлады, як і беларускі актыў, не былі такія наіўныя, каб паверыць у шчырасьць ліста Панцеляймона. Крутня эпіскапаў, каб падрыхтаваць сабе выгадны Усебеларускі Сабор, пацярпела няўдачу. Архіэпіскап Філафей змушаны быў перадаць падрыхтоўчыя працы да Сабору й сам Сабор пад кантроль Генэральнага Камісарыяту Беларусі. Ня мелі посьпеху таксама новыя просьбы аб павароце Панцеляймона ў Менск. 19 жніўня 1942 г. Вільгэльм Кубэ яшчэ раз адказаў эпіскапам: «...Аб адчыненьні Царкоўнага Сабору мітрапалітам Панцеляймонам ня можа быць гутаркі, бо ягоная прысутнасьць у Менску застаецца непажаданай. Саборам кіруе заступнік мітрапаліта архіэпіскап Філафей».
Нямецкія ўлады ў міжчасе перагледзелі таксама статут Беларускай царквы, прыняты эпіскапамі ў сакавіку 1942 г., і загадалі ў шмат якіх месцах яго паправіць. Між рознымі папраўкамі некаторыя мелі істотны характар і служылі справе аўтакефаліі. Як ужо было раней адзначана, мітрапаліт Панцеляймон і эпіскапы ўсякімі спосабамі ўхіляліся ад назову «аўтакефальная» (царква), а ў ранейшым статуце (які меў быць зацьверджаны Усебеларускім Царкоўным Саборам) уводзіўся назоў: «Беларуская Праваслаўная Царква». Камісар зьвяртаў на гэта
Хрыстовым шляхам
107
асаблівую ўвагу, сьцьвярджаючы: «Статут павінен мець выразную акрэсьленасьць — Аўтакефальнай Беларускай Праваслаўнай Царквы. Таму іншая назва царкоўнай арганізацыі не~ дапушчальная. Тытул міпграпаліта, устаноўлены у п. 14, патрабуе зьмены дзеля таго, што мітрапаліт павінен тытулавацца наступным чынам — мітрапаліт Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы».
Усебеларускі Праваслаўны Сабор быў прызначаны на 28 жніўня 1942 г. у Менску, і на гэты дзень меліся прыбыць царкоўныя прадстаўнікі з усёй этнаграфічнае Беларусі. Аднак нямецкія улады, баючыся русафільскага засільля на Саборы, згодна зь інтэнсіўнай падрыхтоўкай на месцах, забаранілі многім дэлегатам з тых ці іншых прычынаў ехаць у Менск.
Перш за ўсё ў Гародні быў затрыманы архімандрыт Венядзікт — правая рука Панцеляймона, далей дэлегаты зь Віцебску, Смаленску, Магілёва, Полацку, Бабруйску й іншых гарадоў Усходняй Беларусі.
He было таксама прадстаўнікоў з Гарадзеншчыны й Беласточчыны, далучаных да Усходніх Прусаў, зь Берасьцейшчыны й Піншчыны, далучаных да Камісарыяту Ўкраіны; зь Вільні й ваколіцаў, далучаных да Камісарыяту Літвы.
Стрывожаны гэткім абаротам справы Філафей, а таксама й ягоныя памочнікі Апанас і Сьцяпан, не распачыналі Сабору 28 жніўня, але рабілі новыя захады перад нямецкімі ўладамі, каб змог прыехаць мітрапаліт Панцеляймон.
Калі ўсе гэтыя стараньні аказаліся безнадзейнымі, Панцеляймон даў згоду дэлегатам ад эпіскапаў наступнага зьместу: «У выніку маёй немагчымасьці прыбыць на Сабор зь незалежных ад мяне прычынаў, на скліканьне якога, згодна з Вашым жаданьнем, я даў сваю згоду, даручаю Вам давесьці ўсю справу да канца й быць старшынём на Саборы, калі ён адбудзецца, як Вы мяне аб гэтым просіце. Давяраю Вашай эпіскапскай сумленнасьці й мудрасьці, што, спадзяюся, дасьць мне магчымасьць зацьвердзіць пастановы, выпрацаваныя на Сходзе духавенства й міранаў пад Вашым старшынствам. Мітрапаліт Панцеляймон, 29 жніўня 1942 г., м. Ляды Смалявіцкага раёну».
Такім чынам, Усебеларускі Праваслаўны Сабор (гэтая была афіцыйная назва) пачаўся з двухдзённым спазьненьнем 30 жніўня 1942 г. Нарады апярэдзіла ўрачыстае набажэнства ў Прачысьценскім саборы жаночага манастыра з прынародным казаньнем архіэпіскапа Філафея. На нарадах старшынём быў
108
Філафей, а ў прэзыдыюм Сабору ўвайшлі эпіскапы Апанас, Сьцяпан, архімандрыт Серафім (Шахмут) з Жыровічаў, протагерэй Язэп Балай, протагерэй Гарбацэвіч, судзьдзя Павел Сьвірыд, магістар Дземянчонак, сябра галоўнай управы БНС доктар Валькевіч. Сакратарамі — протагерэй А. Апанасэвіч і сьвятар М. Сеўба.
На Саборы былі прысутныя (паводле справаздачы мандатнай камісіі) 17 духоўных і 22 сьвецкія дэлегаты ад НаваградзкаБаранавіцкай эпархіі; 26 духоўных і 43 сьвецкія — ад Менскай эпархіі; адзін сьвецкі дэлегат ад Смаленшчыны, а таксама паза дэлегатамі ўдзел бралі эпіскапы Філафей, Апанас, Сьцяпан — усяго 111 асобаў. Апрача таго, прысутнічалі шматлікія госьці, прадстаўнікі прэсы ды сябры перадсаборнай Камісіі з дарадчымі галасамі.
Склад Усебеларускага Сабору поўнасьцю спрыяў справе прыняцьця пастановаў аб афармленьні Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквьт. Русафільскі элемэнт быў вельмі малы, і ён практычна нават не спрабаваў падымаць апазыцыі. Нават протагерэй Язэп Балай у сваім рэфэраце «Кананічныя асновы аўтакефаліі» выказваў думку, што цяпер маюцца ўсе асновы для кананічнага правядзеньня аўтакефаліі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Пасьля рэфэратаў (Язэпа Балая й Іаана Кушнера53) Філафей у сваёй прамове сьцьвярджаў, іпто фактычнае існаваньне аўтакефальнасьці Беларускай Праваслаўнай Царквы патрабуе кананічнага афармленьня й вынясеньпя адпаведнай пастановы ды паведамленьня аб гэтым іншых праваслаўных аўтакефальных цэркваў. У гэтай справе разгарнулася шырокая дыскусія. 3 русафільскага боку забіралі голас толькі Язэп Балай й протагерэй Гарбацэвіч, перасьцерагаючы аб небясьпецы посьпеху пры адбудове праваслаўнай царквы. Япы заклікалі справу аўтакефаліі перасунуць на паваенны час. Лягер аўтакефалістаў меў куды больш прамоўцаў —■ Нічыпар Пыск, Мікалай Лапіцкі. магістар Аркадзь Арэхва, Дзьмітры Касмовіч54, Павел Сьвірыд, Эма
53 Іаан Кушнер падрыхтаваў рэфэрат на тэму «Пытаньні аўтакефаліі ў Беларусі».
54 Касмовіч Дзьмітры (21.9.1909—23.4.1991), грамадзкапалітычны й вайсковы дзеяч. Нарадзіўся ў Нясьвіжы. Скончыў тэалягічны факультэт Бялградзкага ўнівэрсытэту (1939). Вярнуўся ў Заходнюю Беларусь, дзе з прыходам савецкай улады працаваў у адміністрацыйным апараце ў Нясьвіжы. Удзелыіік Народнага Сходу ў Беластоку (каст
Хрыстовым шляхам
109
нуіл Ясюк55 і інш. Яны патрабавалі неадкладнага прыняцьця пастановаў аб аўтакефаліі.
Аднак у галасаваньні па прапанове аб аўтакефаліі ўстрымалася толькі трох дэлегатаў, усе іншыя галасавалі за яе прыняцьце.
He было затрымкі таксама ў разглядзе й прыняцьці статуту БАПЦ. Сабор далей прыняў тэксты лістоў да іншых аўтакефальных праваслаўных цэркваў ды да Канстантынопальскага патрыярха з просьбай аб выданьні Беларускай царкве томасу на самастойнае існаваньне.
Здавалася, што Сабор бяз большай апазыцыі служыў справе аўтакефаліі, аднак варожая рука й тут моцна зацяжыла й паралізавала ўзьнятыя яе крылы. Недасьведчаныя дэлегаты зь беларускага актыву пад агульным дзеяньнем «посьпехаў» Сабору ды пад гіпнозам праціўнікаў аб патрэбе кананічнасьці аўтакефаліі (што заўсёды была дымнай заслонай антыаўтакефальнай іх дзейнасьці) згадзіліся ўвесьці да статуту БАПЦ дадатковы 113 параграф наступнага зьместу: «кананічнае абвяшчэньне аўтакефаліі наступіць пасьля прызнаньня яе ўсімі Аўтакефальнымі Праваслаўнымі Цэрквамі».