• Газеты, часопісы і г.д.
  • Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост Кніга 12

    Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост

    Кніга 12

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 336с.
    Мінск 2007
    94.98 МБ
    Аб тым, што спачатку ніхто не арыентаваўся ў закуліснай палітыцы эпіскапату й пя ведаў аб ягоным пераходзе да расейскай царквы, можа сьведчыць дробная зацемка ў часопісе «Скаўт» (№ 1,1946), перадрукаваная рэлігійньгм праваслаўным часопісам «Зьвіняць Званы Сьвятой Сафіі» (№ 2, 1946). У ёй згадвалася, што 15 лютага 1946 г. беларускі лягер у Ватэнштэце (ангельская зона) наведаў архіэпіскап Філафей, «намесьнік мітрапаліта Беларускай Аўтакефальнай Царквы». На гэтую зацемку ў наступным нумары «Званоў» даваў пратэст Венядзікт: «Поўная аўтакефалія Беларускай царквы, згодна з канонамі праваслаўнай царквы, не адбылася ў 1942 г., і архіэпіскап Філафей не зьяўляецца намесьнікам беларускага мітрапаліта, так як ён толькі ў Менску тымчасова заступаў мітрапаліта Панцеляймона, які быў арыштаваны немцамі й знаходзіўся спачатку ў Лядаўскім манастыры, а потым у Вілейцы ў арыштанцкім доме».
    Дзіўнае захоўваньне эпіскапату ды штораз мацнейшыя чуткі аб пераходзе яго ў РЗПЦ былі прычынай скліканьня Праваслаўнага зьезду ў Рэгенсбургу 5 траўня 1946 г. На зьезд прыбылі прадстаўнікі ад розных беларускіх асяродкаў і ііаселішчаў з трох
    Хрыстовым шляхам
    123
    заходніх акупацыйных зонаў Нямеччыны. Ад эпіскапату былі Філафей і Апанас, сьвятары Мікалай Лапіцкі, Іван Жарскі й Леанід Стаднікаў. Усяго зьезд налічваў 65 асобаў.
    Прысутныя ўладыкі адмовіліся ад актыўнага ўдзелу ў нарадах, засьцерагаючы сабе толькі права гасьцёў. Заданьнем іх, відаць, было наглядаць за ходам зьезду. Такім чынам, зьезд меў сьвецкі характар і быў кіраваны выбраным прэзыдыюмам пад старшынствам доктара Міколы Шчорса71.
    Пасьля ўступных рэфэратаў («Шляхі падзелу й шляхі спалучэньня хрысьціянства» Мікалая Лапіцкага й «Праваслаўе на Беларусі» Тодара Шыбута) ды справаздачаў зь месцаў аб ходзе й разьвіцьці царкоўнарэлігійнага жыцьця разгарнулася гарачая дыскусія ў справе чутак аб далучэньні эпіскапаў БАПЦ да РЗПЦ. Эпіскапы ўхіляліся ад раскрыцьця ўсёй справы й давалі лявіруючыя адказы, быццам эпіскапат існуе надалей, як існаваў, быццам беларуская аўтакефалія не была аформленая на Бацькаўшчыне, быццам эпіскапат, уключыўшыся ў царкоўную працу на эміграцыі, наладзіў шматлікія праваслаўныя парахвіі й г. д. Усе гэтыя тлумачэньні не былі пераканаўчымі. Зьезд пастанавіў паклікаць да жыцьця адумысную арганізацыю для разгляду царкоўных спраў — Беларускае Праваслаўнае Аб’яднаньне з выбранай часовай управай, а да эпіскапату была прынятая рэзалюцыя, якая заклікала яго паўстрымацца ад пераходу ў РЗПЦ.
    «Мы, праваслаўныя беларусы, прадстаўнікі ўсёй беларускай эміграцыі з Заходняй Нямеччыны, — гаварылася ў рэзалюцыі, — на агульным Беларускім праваслаўным зьезьдзе з дня 5 траўня 1946 г. просім наш беларускі эпіскапат, які знаходзіцца на эміграцыі ў Тыргсгайме (Баварыя), каб ён захаваў усю тую поўную арганізацыйную самасгпойнасьць, зь якой прыбыў
    1' ІЛчорс Мікола(1913—22.12.1995), грамадзкі дзеяч. Нарадзіўся ў Новым Сьвержані (сёньня Стаўпецкі раён Менскай вобласьці). Скончыў мэдычны факультэт Віленскага ўнівэрсытэту, быў старшынём БсларускагаСтудэнцкагаСаюзу (1935—1937). 19чэрвеня 1941 г.уБэрліне абраны старшынём Беларускага Нацыянальнага Цэнтру, які ставіў за мэту ўзначаліць грамадзкае жыцьцё па нямецкай акупацыі Беларусі. У 1941 —1944 гг. жыў у Варшаве. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі, жыў у Нямеччыне, дзе займаўся лекарскай практыкай, потым — у ЗША. Быў адным з заснавальнікаў БеларускаАмэрыканскага Дапамогавага Камітэту (1950), ягоным старшынём. Рэдагаваў «Беларускую Трыбуну», адзін з заснавальнікаў Камітэту Нсзалежнай Беларусі (1956), трэцяй сілы, якая намагалася супрацыіаставіць сябе Радзе БНР і БЦР.
    124
    з Бацькаўшчыны, не ўліваючыся ані ў якой форме ў Расейскую Зарубежную Царкву, якая поўнасьцю нэгуе нашыя шкненьні да беларускай нацыянальнай самастойнасьці, просім, захоўваючы чыстым дагматычнакананічны бок нашай Беларускай Праваслаўнай Царквы, увайсьці ў малітоўную лучнасьць зь ініаымі самастойнымі цэрквамі як адміністрацыйна самастойная адзінка».
    У гэтым духу была апрацаваная адозва «беларускай грамадзкасьці да беларускага эпіскапату» ад 31 траўня 1946 г., у якой, між іншым, было дамаганьне аб высьвятленьні ў беларускай прэсе становішча беларускай праваслаўнай царквы на эміграцыі.
    На «мяккацеласьць» і наіўнасьць беларускага актыву, што браў удзел у Праваслаўным зьездзе й пісаў ветлівыя просьбы да даўно перавернутага на расейскі бок эпіскапату, гэты апошні адказаў вострымі сродкамі: забараніў сьвятару Мікалаю Лапіцкаму адпраўляць набажэнствы, а Івану Касяку — прымаць сьвятое прычасьце на працягу трох гадоў.
    Каб супакоіць грамадзкую насьцярожанасьць, эпіскапат пачаў выдаваць рататарным спосабам свой інфармацыйны часопіс «Беларускі Царкоўны Голас» у беларускай мове. У № 1 гэтага часопісу за студзень—чэрвень 1946 г. было надрукаванае «Палажэньне Беларускай Праваслаўнай Царквы на эміграцыі» за подпісам архіэпіскапа Венядзікта. Гэта быў адказ на дамаганьне беларускага актыву ад 31 траўня 1946 г. У Палажэныіі эпіскапат не адмаўляўся ад таго, што ў часе нямецкай акупацыі існавала БАПЦ (насуперак многім іншым эпіскапскім выказваньням), падкрэсьліваючы толькі, што гэтага «катэгарычна» жадала нямецкая акупацыйная ўлада. Далейшыя высновы ішлі ў кірунку апраўданьня ўліцьця эпіскапату ў расейскае замежжа. Лёгіка гэтых разважаньняў даволі прымітыўная, абапёртая на двух асновах: а) на заняцьці бальшавікамі Беларусі й падпарадкаваньні яе Маскоўскай патрыярхіі б) на жаданьні не парушаць «канонаў».
    «Ваенныяпадзеі, якія здарыліся летам 1944 г., кардынальна зьмянілі стан праваслаўнай царквы на Беларусі. Беларуская мітраполія перастала існаваць як самастойная царкоўная адзінка, а ўсе створаныя ёй эпархіі пасьля заняцьця іх Чырвонай Арміяй увайшлі ў склад Маскоўскай патрыярхіі як ейная непадзельная частка...
    Ясна, што тут, за межамі Беларусі, Беларуская царква не магла адасобіцца, гэта значыць лічыць сябе царквою сама
    140
    гандысцкіх патрэбаў цяперашнюю Маскоўскую патрыярхію візантыйскага абраду — філіял Камітэту Дзяржаўнай Бясьпекі (КДБ).
    Сутнасьць аўтакефаліі краёвай царквы ў тым, што яна мае ўласную крыніцу ўлады: яе першагерарх пастаўляецца сваімі герархамі. Другі Сусьветны Сабор (381 г.), зацьвярджаючы аўтакефалію Кіпрскай царквы, прызнаў ейным герархам свабоду «самым спаўняць пастаўленьне эпіскапаў» (28е правіла). А паколькі нармальным чынам для пастаўленьня эпіскапа патрэбен удзел у хіратаніі трох эпіскапаў (2е Апостальскае правіла), калі адбываецца пастаўленьне на аўдавелую катэдру, то для аўтакефальнага быцьця царквы патрэбна прынамсі чатыры эпіскапы. Самастойнасьць аўтакефальных цэркваў выяўляецца толькі ў адносінах да іншых краёвых цэркваў, а не да Усяленскай Царквы, часткай якой яны зьяўляюцца. А таму немагчыма казаць аб самастойнасьці аўтакефальных цэркваў у галіне веравучэньня. Агулыіыя каноны й багаслужэбныя чыны яны павінны захоўваць, прыстасоўваючы іх да сваіх мясцовых умоваў. Аўтакефальныя цэрквы самастойна рыхтуюць сабе міра, кананізуюць сьвятых, складаюць парадак і літургічную пасьлядоўнасьць багаслужбаў. У адной дзяржаве можа быць некалькі аўтакефальных цэркваў (напрыклад, у Рымскай і Візантыйскай імпэрыях; нават у былым СССР было дзьве аўтакефальныя царквы: Расейская й Грузінская). Таксама адзін народ — напрыклад, грэкі — у цяперашві час маюць аж тры аўтакефальныя царквы: Канстантынопальскі патрыярхат, Эладзкую й Кіпрскую цэрквы.
    Пры канцы першай чвэрці XX стагодзьдзя зьявіўся дакумэнт кананічнага права, вартасьць якога нельга пераацапіць, — Патрыяршы й сынадальнакананічны томас (акт) Усяленскай Канстантынопальскай Патрыярхіі ад 13 лістапада 1924 г. аб прызнаньні Праваслаўнай царквы ў Польшчы царквой аўтакефальнай. Гэтым томасам ня толькі прызнаваўся аўтакефальны статус Праваслаўнай царквы ў Польшчы, але ўпершыню пасьля 1686 г., калі Кіеўская мітраполія процівапраўна была далучана да Маскоўскага патрыярхату, Канстантынопальская патрыярхія афіцыйна адмовіла дзейснасьць гэтага далучэньня. Ён і сёньня застаецца надзвычай важным, адным з тых незапярэчных дакумэнтаў царкоўнага права, на якіх грунтуе сваё кананічнае быцьцё й беларускі аўтакефальны рух. У падпісаным патрыярхам Рыгорам VII і сябрамі Паірыяршага Сыноду томасе між іншага сказана: «Сьвятая Праваслаўная Царква ў богаахоў
    Хрыстовым шляхам
    139
    царкоўнага этыкету кожнай царкве дадзена сваё месцаранг чэсьці, які ня мае дагматычнага значэньня, а абумоўлены гістарычна. У аснове дыптыха ляжаць такія прынцыпы: старажытнасьць царквы, храналёгія абвяшчэньня аўтакефаліі, палітычнае значэньне катэдры першагерарха.
    Грэкам, якія аднавілі сваю дзяржаўнасьць у XIX стагодзьдзі, давялося чакаць ад грэцкага ж Канстантынопальскага патрыярха прызнаньня аўтакефаліі Эладзкай царквы 27 гадоў, румынам — 30 гадоў, а расейцам, якія абвясьцілі аб аўтакефаліі Маскоўскай царквы ў 1448 г. — нават 141 год (да 1589 г.)!
    Заснаваньне аўтакефальнай царквы можа й павінна быць, калі ўлада кірыархальнай царквы ўпадае ў ерась ці раскол. 15е правіла Двухкратнага Сабору гаворыць: «Тыя, што аддзяляюцца ад лучнасьці з прадстаяцелем (вышэйстаячым) з прычыны нейкае ерасі, асуджанай сьвятымі саборамі або айцамі, <...> і адмяжуюцца ад лучнасьці з названым эпіскапам яшчэ перад саборным разглядам, ня толькі не падпадаюць пад пакараньне (эпітымію), але годныя пашаны, як праваслаўныя, бо яны асудзілі не эпіскапаў, а ілжээпіскапаў і ілжэвучыцеляў, і не расколам перасеклі адзінства Царквы, а парупіліся ахаваць царкву ад расколаў». Гэтае правіла — прысуд Маскоўскай царкве. Пасьля ліквідацыі Пятром I патрыярхату ў Расеі, у выніку чаго царква была падпарадкаваная імпэратару, які кіраваў ёю праз так званы Сьвяцейшы Сынод і «гасударова вока» ў сынодзе — обэрпракурора, у Расейскай царкве адбыўся ня толькі пераход кананічнага ладу ў галіне найвышэйшай царкоўнай улады на пратэстанцкія рэйкі, але пашкоджаньне закранула самую сутнасьць царквы. Імпэратар — галава Расейскай царквы дэюрэ й дэфакта, стаўся галавой царквы й літургічна. Згодна з чынам прычашчэньня імпэратара, складзеным вядомым расейскім багасловам мітрапалітам Маскоўскім Філарэтам (Драздовым), цар прычашчаўся не як міранін, а ў алтары, прычым сам, быццам бы архігерэй, беручы ў рукі Сьвятую Чашу, а прысутны ў алтары сапраўдны архігерэй яму асыставаў, гаворачы за кожным глытком імпэратара: «Сьвяты Божа, Сьвяты Моцны, Сьвяты Несьмяротны». Таму пасьля Пятра I і аж да рэвалюцыі 1917 г. Царкву ў Расейскай імпэрыі, з гледзішча яе канфесійнай прыналежнасьці, можна кваліфікаваць як англіканскую ўсходняга візантыйскага абраду.