• Газеты, часопісы і г.д.
  • Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост Кніга 12

    Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост

    Кніга 12

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 336с.
    Мінск 2007
    94.98 МБ
    Пасьля бальшавіцкага перавароту гэтая царква была зьнішчана, а на яе месцы камуністы стварылі для сваіх прапа
    138
    існаваньня краёвых праваслаўных цэркваў), — у мінулым памылкова лічылася, што аўтакефальнымі могуць быць толькі цэрквы, заснаваныя апосталамі. Папа Леў Вялікі з гэтай прычыны адмаўляў аўтакефалію Канстантынопальскай царкве (пасьля грэкі склалі паданьне аб наведваньні месца, дзе імпэратар Канстантын Вялікі пабудаваў горад, названы ў яго гонар — Канстантынопаль, — апосталам Андрэем Першазваным), а Антыяхійскі патрыярх не вызнаваў аўтакефалію Грузінскай царквы, бо, быццам, ніхто з апосталаў ня быў у Грузіі. Але існавалі цэрквы апостальскага паходжаньня (напрыклад, Карынфская, Фесаланікійская), якія не былі аўтакефальнымі, а многія прызнаныя цяпер аўтакефальнымі цэрквы ня могуць пахваліцца, што іх заснавалі апосталы. У першым тысячагодзьдзі пытаньне аб аўтакефаліі вырашалася на сусьветных саборах. Так, Халкідонскі Сабор (451 г.) пацьвердзіў аўтакефалію Канстантынопальскай царквы. Але адмысловага канону аб аўтакефаліі сусьветныя саборы, якія ў праваслаўным сьвеце ўжо больш за тысячу гадоў не зьбіраюцца, не сфармулявалі, і таму казаць аб нейкіх некананічных дзеяньнях пры абвяшчэньнях аўтакефаліяў асобнымі краёвымі цэрквамі недарэчна, бо нельга парушыць тое, чаго няма. У гісторыі заўсёды кірыархалыіыя цэрквы (ад грэцкіх «кір» — гаспадар і «архі» — пачатак, г. зн — пануючыя цэрквы) неахвотна і зь вялікімі цяжкасьцямі, пад моцным ціскам і прымусам, вымушана даравалі ці прызнавалі прагалошаныя аўтакефаліі. Акт абвешчаньня аўтакефаліі праваслаўнымі розных краін адбываўся пасьля здабыцьця імі дзяржаўнасьці ў часы нацыянальнага адраджэньня. А пры страце дзяржаўнай незалежнасьці й нацыянальным заняпадзе аўтакефалія звычайна касавалася. Канстантынопальскі патрыярхат дараваў ці прызнаваў агалошаныя аўтакефаліі наступных цэркваў: Балгарскай (у 932, 1234 і 1946 гг.), Сэрбскай (1218 і 1879 гг.), Расейскай (1589 г.), Эладзкай (1850 г.), Румынскай (1895 г.), Польскай (1923 г.), Альбанскай (1938 г.). Маскоўскі патрыярхат у 1943 г. прызнаў адноўленаю ў 1917 г., пасьля ўпадку Расейскай і.мпэрыі, аўтакефалію паглынутай ім у 1811 г. старажытнай Грузінскай царквы; у 1948 г. — Польскай царквы; у 1952 г. дараваў аўтакефалію Чэхаславацкай Царкве, а ў 1970 г. — сваім прыходам у ЗІНА, так званай Амэрыканскай Праваслаўнай Аўтакефальнай Царкве, аўтакефальнага статусу якой, дарэчы, грэцкія цэрквы не прызнаюць.
    Усе аўтакефальныя праваслаўныя цэрквы роўныя між сабою. Адначасова у дыптыхах — сьпісках цэркваў — у межах
    Хрыстовым шляхам
    137
    Амэрыцы ды іншых месцах расьсяленьня, — існуе сёньня шмат розных юрысдыкцыяў. Праблема дыяспары — складанае, контравэрсійнае й дагэтуль адкрытае пытаньне ў праваслаўным сьвеце. Канстантынопальскі патрыярхат у пачатку XX стагодзьдзя на аснове шырока трактаванага 28га правіла Халкідонскага Сабору высунуў тэорыю аб сваёй выключнай юрысдыкцыі над усёй шматнацыянальнай праваслаўнай дыяспарай (гэта можна зразумець як спробу захавацца, бо ў Турэччыне ні людзкіх рэсурсаў, ні магчымасьцяў для місіянэрства ў Канстантынопальскага патрыярхату няма). Але тэорыя гэтая адкідаецца іншымі праваслаўнымі краёвымі цэрквамі, у першую чаргу Маскоўскім патрыярхатам. Вырашэньне пытаньня аб дыяспары адкладзена на суд Вялікага й Сьвятога Ўсеправаслаўнага Сабору, які ўжо даўгі час бяз значных посьпехаў і ясных пэрспэктываў рыхтуецца Падрыхтоўчай камісіяй на чале зь мітрапалітам Жэнэўскім і Швайцарскім, экзархам Канстантынопальскага патрыярхату ў Заходняй Эўропе Дамаскінам. У вырашэньні юрысдыкцыйных спрэчак у дыяспары важным нам падаецца 132е (118е) правіла Картагенскага Сабору. Яно называе дзьве акалічнасьці, якія трэба ўлічваць: тэрытарыяльную блізкасьць і волю царкоўнага народу.
    Аўтакефалія
    Як было згадана вышэй, бальшыня краёвых праваслаўных цэркваў самакіравальныя ці аўтакефальныя, некаторыя зь іх маюць годнасьць патрыярхатаў. Значэньне тэрміну «аўтакефальны» мянялася. Так, у бізантыйскую эпоху аўтакефальнымі называліся архіэпіскапіі, незалежныя ад мясцовага мітрапаліта й непасрэдна падпарадкаваныя патрыярху. У грэцкай кананічнай і царкоўнагістарычнай літаратуры й цяпер робіцца разрозьненьне паміж чатырма старажытнымі аўтакефальнымі патрыярхатамі й новымі аўтакефальнымі цэрквамі, хаця й вызнаецца іх поўная адміпістрацыйная самастойнасьць. Пытаньне аўтакефаліі, права на яе ды спосаб наданьня і сёньня застаецца самым вострым і складаным у праваслаўным сьвеце. Яно спараджае спрэчкі й канфлікты, якія вядуць да разладу й нават разрыву кананічнай і эўхарыстычнай лучнасьці паміж праваслаўнымі розных краін. Нягледзячы на тое, што 34е Апостальскае правіла проста кажа: «Эпіскапы кожнага народу павінны ведаць першага сярод іх і прызнаваць яго як галаву й нічога не прадпрымаць безь яго... Але й першы каб нічога не рабіў бязь іншых эпіскапаў» (што апісвае менавіта аўтакефальную мадэль
    136
    ён ня быў пачуты, бо яшчэ Госпад сказаў, што «не бывае прарок без пашаны, хіба што толькі на бацькаўшчыне сваёй і ў доме сваім» (Мц. 13:57).
    Царква і тэрыторыя
    Усяленская Праваслаўная Царква складаецца з асобных краёвых цэркваў, якія маюць напыянальны характар і ў большасьці сваёй адміністрацыйна самастойныя, інакш кажучы, аўтакефальныя (ад грэц. «аўта» — сам, «кефалі» — галава). Цэрквы ўключаюць у сябе эпіскапіі й эпархіі (у заходняй тэрміналёгіі: дыяцэзіі й парафіі). Існуюць і больш буйныя адзінкі адміністрацыйнатэрытарыяльнага падзелу Царквы: аўтаномныя цэрквы, экзархаты, мітрапалічыя акругі. Такая структура Царквы склалася на працягу першых стагодзьдзяў яе гісторыі і ў сваёй аснове застаецца нязьменнай. Хаця адміністрацыйны падзел Царквы будуецца на тэрытарыяльным, a не нацыянальным прынцыпе, усе праваслаўныя вернікі на адной і той самай тэрыторыі незалежна ад нацыянальнасьці належаць да адной краёвай царквы. У сваім тэрытарыяльнаюрысдыкцыйным разьмежаваньні краёвыя цэрквы суадносяцца з палітыкаадміністрацыйным дзяленьнем, зь дзяржаўнымі й адміністрацыйнымі межамі, і таму гістарычна краёвыя цэрквы набылі нацыянальны характар (а ў Атаманскай імпэрыі царква сталася асобнай палітычнай адзінкай — «рум мільлетам», рымскай нацыяй, — і туркі лічылі патрыярха галавой грэцкага народу — этнархам ці мільлетбашы). Акрамя відавочных выгодаў, згаданы прынцып знаходзіць ускоснае абгрунтаваньне ў саміх канонах. Так, 38е правіла Трульскага Сабору гаворыць: «Калі царскаю ўладаю зноў пабудаваны ці будзе пабудаваны горад, то сьледам за грамадзянскім і мясцовым распарадкам няхай ідзе й распарадак царкоўных справаў».
    Дыяспара
    Найбольш сур’ёзным і значным адступленьнем ад тэрытарыяльнага прынцыпу ў разьмежаваньні царкоўпай юрысдыкцыі зьяўляецца дыяспара. Паколькі гэта тычыцца й праваслаўных беларусаў на эміграцыі й БАПЦ, то спынімся на гэтай зьяве больш падрабязна.
    На тэрыторыі праваслаўнай дыяспары, дзе праваслаўныя жывуць паміж іншавернымі — у Заходняй Эўропе, Паўночнай
    Хрыстовым шляхам
    135
    дажыўшы да сталага веку, адмовіўся называцца сынам дачкі фараонавай і лепей захацеў пакутаваць з народам Божым, чым мець часовую грахоўную асалоду» (Габр. 11:2425). Глыбіня й ахвярнасьць любові да свайго народу самога апостала Паўла была такой вялікай, што, як ён сьведчыць у сваім лісьце да рымлянаў, ён быў гатовы пайсьці за свой народ ня проста на сьмерць, а нават на вечную пагібель: «Праўду кажу ў Хрысьце, ня хлушу, сьведчыць мне сумленьне маё ў Духу Сьвятым, што вялікі мне смутак і няспынная болесьць сэрцу майму: я хацеў бы сам быць адлучаны ад Хрыста за братоў маіх, родных мне па плоці, гэта значыць, ізраільцян» (Рым. 9:14). Сам Госпад наш Ісус Хрыстос перад Сваімі збаўленнымі для ўсяго чалавецтва пакутамі на Крыжы ў праніклівых словах, так званым плачу аб Ерусаліме, асабліва смуткаваў аб Сваім народзе: «Ерусаліме, Ерусаліме, што забіваеш прарокаў і камянямі пабіваеш пасланых да цябе! Колькі разоў хацеў 51 сабраць дзяцей тваіх, як птушка зьбірае птушанят сваіх пад крылы, і вы не схацелі. Вось, застаецца вам дом ваш пусты» (Мц. 23:3738). Як бачым, нацыянальнае ў Божым будаўніцтве нашага збаўленьня займае важнае месца, зь ім суадносіцца мэтад і характар збавіцельнай місіі Хрыстовай Царквы, а любоў да свайго народу ня толькі не супярэчыць Хрыстовай навуцы, але, безумоўна, зьяўляецца адной з найвялікшых хрысьціянскіх цнотаў.
    I на заканчэньне хацелася б нагадаць тым суседзям беларусаў з блізкага замежжа, якія называюць сябе старэйшымі братамі, праваслаўнымі хрысьціянамі й Трэцім і апошнім Рымам ды адначасова не прызнаюць нашаму народу права на тое, што маюць самі, — сваю Царкву й Дзяржаву, — словы Першавярхоўнага апостала Паўла: «Увесь закон у адзін сказ укладаецца: любі блізкага твайго як сябе самога» (Гал. 5:14), — і апостала любові эвангеліста Яна Багаслова: «Хто кажа: я люблю Бога, a брата свайго ненавідзіць, той ілжэ, бо хто ня любіць брата свайго, якога бачыць, як можа любіць Бога, Якога ня бачыць? 1 мы маем ад Яго такі наказ, каб той, хто любіць Бога, любіў і брата свайго»(1Ян. 4:2021). Выдатны расейскі філёзаф і прарок свайго народу Уладзімір Салаўёў яшчэ ў XIX стагодзьдзі ў сваёй працы «Расейская ідэя» ўжо заклікаў сваіх суродзічаў да пакаяньня й выбачэньня перад братаміславянамі, прыціснутымі Расейскай імпэрыяй, прыводзячы словы Хрыстовы з Нагорнай пропаведзі: «Калі ты прынясеш дар твой да ахвярніка і ўспомніоі, што брат твой мае нешта супроць цябе, пакінь там дар твой перад ахвярнікам і йдзі сьпярша памірыся з братам тваім, і тадыпрыйдзі і прынясі дартвой» (Мц. 5:2324). Нажаль,
    134
    тваім усе народы зямныя» (Быц. 26:3,4). Выбраньне ў Старым Запавеце габрэйскага народу было часовым і мела функцыянальны характар — зьберагчы ў чысьціні Божую навуку, бо габрэі былі вельмі замкнутым у сабе этнасам і амаль не мяшаліся зь іншымі народамі, якія былі язычнікамі.
    У новазапаветнай Царкве — новым жыхарстве ў Хрысьце — нацыянальнае таксама не касуецца, а ўцаркаўляецца й асьвячаецца. Найбольш прыдатны спосаб ажыцьцяўленьня Царквой ейнай выратавальнай місіі выклаў, названы Царквой агюсталам народаў, апостал Павел у сваім Першым лісьце да Карынфянаў: «Для юдэяў я быў як юдэй, каб здабыць юдэяў; ...для тых, хто без закону, — як той, хто без закону... Для ўсіх я зрабіўся ўсіхным, каб выратаваць, прынамсі, некаторых» (ІКарынф. 9:2022). Сам Госпад перад Сваім Узьнясеньнем на неба, пасылаючы Сваіх вучняў апосталаў на зьвеставаньне, наказаў: «Ідзеце, навучайце ўсе народы (заўважым, менавіта народы, a ня проста людзей — А.С.), хрысьцячы іх у імя Айца і Сына і Сьвятога Духа, вучачы іх выконваць усё, што 51 запаведаў вам» (Мц. 28:1920). He выпадкова народзіны Хрыстовай Царквы — гэта дзень Пяцідзясятніцы (Сёмухі), калі на сабраных разам у Сыёнскай сьвятліцы апосталаў зышоў у выглядзе вогненных языкоў Сьвяты Дух, і апосталы пачалі гаварыць на іншых мовах, так што, як апавядае кніга Дзеяў, прысутныя ў Ерусаліме прадстаўпікі розных народаў дзіву даваліся: «Як жа мы чуем кожны сваю мову, у якой нарадзіліся» (Дзеі. 2:8). Такім чынам, бабілёнскае зьмяшаныіе моваў (Быц. 11:9) Божы Промысел скіраваў да добрых мэтаў. Як пяецца ў кандаку на сьвята Пяцідзясятніцы: «Калі зышоўшы, мовы зьмяшаў і падзяліў народы Усявышні; калі ж вогненныя языкі раздаў, то да адзінства ўсіх заклікаў, і мы ў згодзе славім Усесьвятога Духа». Народы, паводле біблейскага вучэньня, будуць існаваць да сканчэньня сьвету, бо, даючы прыкметы Свайго Другога і Слаўнага Прышэсьця, Хрыстос сказаў: «Усім народам наперад павінна быць абвешчана Дабравесьце» (Мк. 13:10).