Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост
Кніга 12
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 336с.
Мінск 2007
Неразважна, аднак, было б думаць, што ў Саветах ад часу Другой сусьветнай вайны наступіў паварот да царкоўнага жыцьця. Яно так выглядала ў ваенным і паваенным пэрыядзе, калі царква шырока выкарыстоўвалася для савецкай прапаганды. Ад 1947 г. пачаўся нанова стары антырэлігійны курс ды пасту
64 Сяргей (Сьмірноў Аляксандар, 19.12.1883—16.8.1957). Нарадзіўся ў СанктПецярбургу ў сям’і дыякана. Скончыў Пецярбурскую духоўную сэмінарыю, настаўнічаў. 3 1919 г. — настаяцель Ястрабінскай СьвятаМікалаеўскай царквы Ямбурскага павету (сёньня Кінгісэп Ленінградзкай вобласьці). У 1944 г. пастрыжаны ў манахі, 19 лістапада таго ж году хіратанізаваны ў эпіскапа Смаленскага й Дарагабускага. У 1947 г. узнагароджаны мэдалём «За годную працу падчас Вялікай Айчыннай вайны». У 1955 г. пайшоў насупачын. Жыў у Магілёве.
65 Васіль (Ратміраў). У 1921 г. хіратанізаваны ў эпіскапа, далучыўся да абнаўленцаў (якія падтрымалі савецкую ўладу), узьведзены ў сан мітрапаліта Курскага. 3 1944 г. — архіэніскап Менскі й Бсларускі. У 1947 г. зза дрэннага стану здароўя склаў зь сябе паўнамоцтвы архіэпіскапа.
66 Варсанофій(Грынсвіч Канстанцін, 1875—13.3.1958). Нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў Гарадзенскай губэрні. Скончыў Магілёўскую духоўную сэмінарыю, Казанскую духоўную акадэмію (1902). Служыў у цэрквах у Гомелі й Маскве. У 1945 г. хіратанізаваны ў эпіскапа Гарадзенскага й Баранавіцкага (пазьней тытул Баранавіцкі са зьнікненьнем Баранавіцкай вобласьці быў перайменаваны ў Лідзкі). У 1948— 1950 гг. — эпіскап Сяміпалацінскі й Паўладарскі (Казахстан), 1950— 1953 — Арэнбурскі й Бузулуцкі, 1954—1956 — архіэпіскап Калінінскі й Кашырскі.
67 Даніла (Юзьвюк Мікалай, 2.10.1880—27.8.1965). У 1925— 1939 гг. выкладчык Віленскай духоўнай сэмінарыі, у 1939—1940 гг. — сакратар Віленскага мітрапаліта Элефэрыя. 3 1942 г. — эпіскап Ковенскі. Пасьля забойства экзарха Сяргея (Васкрасенскага) псраняў ягонае месца кіраўніка Літоўскай эпархіі й часовага экзарха Латвіі й Эстоніі. У 1944—1945 гг. жыў у Чэхаславаччыне. Са сьнежня 1945 г. — архіэпіскап Пінскі й Берасьцейскі. У 1950 г. за «супрацоўніцтва зь нямецкімі ўладамі» арыштаваны й да 1954 г. знаходзіўся ў турме. 3 1956 г. жыў у манастырах.
Хрыстовым шляхам
119
повая ліквідацыя царкоўнага жыцьця. Замест Саюзу ваяўнічых бязбожнікаў (зьліквідаванага на пачатку 1942 г.) было створанае ў Маскве ды ва ўсіх рэспубліках Таварыства па пашырэньні навуковых і палітычных ведаў. У 1953 г. гэтая новая савецкая бязбожная арганізацыя „алічвала ў БССР звыш за 18.000 сяброў, наладзіла за пяць гадоў свайго існаваньня 173.900 лекцыяў антырэлігійнага зьместу. Ад гэтага часу таксама пачаліся «перамяшчэньні» эпіскапаў, якія выявілі сябе актыўнымі на царкоўнай ніве, як, прыкладам, эпіскап Варсанофій. Архіэпіскап Менскі Васіль наагул быў пераведзены на спачынак, а на яго месца вызначаны мітрапаліт Піцірым (Сьвірыдаў), хіратанізаваны ў Курску ў тым жа 1946 г.
Эпіскап Пінскі Даніла быў арыштаваны бальшавікамі ў 1950 г. і ад таго часу няма аб ім вестак. На яго месца быў прысланы эпіскап Паісі (Абразцоў), але ён быў усьцяж перакіданы зь месца на месца — у Берасьце, Гародню, зноў у Пінск, двойчы на адпачынак.
У 1950—1952 гг. наступіла ліквідацыя эпіскапскіх катэдраў у Гародні, Берасьці, Вільні, Пінску, не гаворачы пра Віцебск, Гомель, Магілёў, Мазыр, Полацк, Слуцак, Наваградак, Баранавічы, дзе бальшавікі пасьля апошняй вайны нават не рабілі ніякіх спробаў аб пастанаўленьні там эпіскапаў. Такім чынам, ад 1952 г. у БССР асталася толькі адна Менская катэдра на чале зь Піцірымам — носьбітам ганаровага мэдаля «За годную працу падчас Вялікай Айчыннай вайны» ды верным маскоўскім служакам.
У 1953 г. у дапамогу архіэпіскапу Піцірыму быў хіратанізаваны архімандрыт Жыровіцкага манастыра Мітрафан Гутоўскі68 з тытулам эпіскапа Бабруйскага. Бальшавіцкая прапаганда старалася прадставіць хіратанію вікарнага эпіскапа Менскага як быццам вялікае дабрадзейства для беларускага народу. У прынагодііых прамовах пасьля хіратаніі гаварылася аб «большай
68 Мітрафан (Гутоўскі Міхаіл, 1897—12.9.1959). Нарадзіўся ў сям’і сьвятара на Валыні. Скончыў Валынскую духоўную сэмінарыю, тэалягічны факультэт Варшаўскага ўнівэрсытэту са ступеньню магістра багаслоўя (1931). Быў пастрыжаны ў манахі пад імем Мітрафана. Працаваў у Пачаеўскай лаўры эканомам і скарбнікам. 3 1934 г. — настаяцель Яблачынскаі’а манастыра. 3 1947 г. — рэктар Менскай духоўнай сэмінарыі ў Жыровічах, архімандрыт. 5 чэрвеня 1953 г. хіратанізаваны ў эпіскапа Бабруйскага, вікарыя Мснскай эпархіі. У 1955— 1958 гг. — эпіскап Арлоўскі й Бранскі, Куйбышаўскі й Сызранскі.
120
славе беларускага народу», аб «Беларускаіі Царкве», аб «кроўным і духоўным зьвязку зь ёю» — у той час, калі былі зьліквідаваныя назаўсёды пасьляваенныя праваслаўныя эпархіі.
Дзеля замежнай прапаганды ды для супрацьстаўленьня існуючай на эміграцыі Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царкве са сваёй герархіяй у 1954 г. бальшавікі стварылі на тэрыторыі БССР мітраполію (без падзелу на эпархіі) і далі архіэпіскапу Менскаму Піцірыму тытул мітрапаліта. Ад гэтага часу ён неаднойчы высылаўся за мяжу, а ў чэрвені 1955 г. быў галавою савецкай рэлігійнай дэлегацыі ў Англію.
[■••]
9. Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква на эміграцыі
Летам 1944 г. Беларусь пакінула вялікая колькасьць уцекачоў перад савецкім наступам. Сярод іх знаходзіўся эпіскапат БАПЦ у поўным складзе, а таксама шматлікае ніжэйшае духавенства. Эпіскапатам заапекавалася нямецкае Міністэрства ўсходніх тэрыторыяў і памясьціла яго разам з прыбочнай адміністрацыяй у Францэнсбадзе ў Судэтах.
Эпіскапат БАПЦ хацеў адразу ўліцца ў Расейскую Замежную Царкву й у гэтай справе праводзіў нарады з прадстаўніком расейскага замежжа Георгіем Грабэ6’. Хутка, аднак, праясьнілася справа далейшага існаваныія БЦР і ягоных экспазытураў у Бэрліне, што перашкодзіла пераходу эпіскапату да расейцаў. Ужо ў жніўні БЦР аднавіла сваю дзейнасьць і пасылала некалькі разоў свайго прадстаўніка ад царкоўных справаў Паўла Сьвірыда ў Францэнсбад дзеля паўстрыманьня эпіскапату ад ліквідацыі БАПЦ.
Вынікам гэтых паездак была пастаноўка на адным з пасяджэньняў Сабору эпіскапаў у канцы 1944 г. пытаньня аб захаваньні надалей сваёй поўнай самастойнасьці. Быў выбраны Сынод у складзе мітрапаліта Панцеляймона, архіэпіскапа Філа
69 Георгі Грабэ (манаскае Рыгор, 8.4.1902—7.10.1995). 3 графскага роду. Вучыўся на тэалягічным факультэце Бялградзкага ўнівэрсытэту (1923—1926). 3 1931 г. кіраваў Сынадалыіай канцылярыяй РЗПЦ у Югаславіі. 12 чэрвеня 1944 г. рукапакладзены ў сан герэя. 3 1950 г. жыў у ЗША, з 1967 г. — загадчык аддзела вонкавых стасункаў РЗПЦ. У 1979 г. хіратанізаваны ў эпіскапа Манхэтанскага. 3 1986 г. — на адііачынку.
Хрыстовым шляхам
121
фея й эпіскапа Рыгора ды наладжаныя сувязі з БЦР, а Філафей стаў адпраўляць багаслужэньні для беларускіх вайсковых аддзелаў у Бэрліне.
Нанова ўзьнялася цяга эпіскапату да расейцаў у сувязі з прапагандовым нямецкім шумам вакол «уласаўшчыны». 14 лістапада 1944 г. у Празе быў заснаваны немцамі Камітэт Вызваленьня Народаў Расеі й абвешчаны маніфэст гэтага камітэту. Пры Камітэце Вызваленыія былі зарганізаваныя нацыянальныя групы фэдэралістаў, у тым ліку й беларуская. 7 студзеня 1945 г. у газэце «Воля Народа» быў надрукаваны ліст «беларускага» эпіскапату да Камітэту Вызваленьня Народаў Расеі, у якім перасылалася багаслаўленьне для працы камітэту й выказвалася агульная радасьць з прычыны стварэньня адзінага расейскага антыбальшавіцкага фронту. Ліст падпісалі: мітрапаліт Панцеляймон, архіэпіскап Венядзікт, эпіскап Сьцяпан і эпіскап Рыгор. Адначасова быў прыдзелены для рэлігійнай абслугі казацкіх войскаў генэрала Краснова эпіскап Віцебскі й Полацкі Апанас.
9 траўня 1945 г. Нямеччына капітулявала. Шматлікія беларускія ўцекачы апынуліся або проста пад савецкай акупацыяй, або перад пагрозай прымусовай рэпатрыяцыі ў сувязі зь Ялцінскай умовай70. Эпіскап Бранскі Павел (Мяленцеў) як савецкі грамадзянін, каб ухіліцца ад гвалтоўнай рэпатрыяцыі, перайшоў пад апеку каталіцкай царквы. Праваслаўныя беларусы з тых жа самых прычынаў пераходзілі ў каталіцтва, запісваліся польскімі, чэскімі, латыскімі й іншымі грамадзянамі, зьмянялі прозьвішчы, уцякалі на захад. Але й тут не было супакою ад савецкіх рэпатрыяцыйных місіяў, шпіянажу ды гвалту ўладаў, што супрацоўнічалі з Саветамі.
Эпіскапы БАПЦ загадзя выехалі з Францэнсбаду (Судэты), які трапляў у савецкую зону, і пасяліліся ў Тырсгайме каля Гофу ў Баварыі (амэрыканская зона акупацыі). Тут знаходзіліся: Панцеляймон, Венядзікт, Філафей, Апанас і Рыгор. Эпіскап Сьцяпан пражываў у іншым лягеры для перамешчаных асобаў, утрымоўваючы, аднак, лучнасьць з рэштай эпіскапаў. Мітрапаліт Палескі й Пінскі Аляксандар, а таксама эпіскап Берасьцейскі Іаан трымалі лучнасьць з украінскім эпіскапатам, які знаходзіўся таксама на эміграцыі, і ня мелі сувязяў з Панцеляймонам.
70 Паводле Ялцінскай канфэрэцыі, былыя грамадзяне СССР падлягалі вяртаньню (рэпатрыяцыі) у Савецкі Саюз.
122
Улетку 1945 г. пасьля першай хвалі рэпатрыяцыйнай суматохі пачало стабілізавацца жыцьцё ўцекачоў у лягерах у Нямеччыне, Аўстрыі й іншых краінах, дзе апынуліся беларусы.
Пры канцы году стала вядома, што «беларускія» эпіскапы распачалі патаемна ад нацыянальнага актыву захады аб далучэныіі да РЗПЦ. Перамовы вяліся ў тым напрамку, каб разам з эпіскапатам уключыць у расейскае замежжа ўсё беларускае царкоўнаграмадзкае жыцьцё эміграцыі, што азначала перакрэсьленьне беларускага незалежніцкага руху.
Ажыцьцяўленьне гэтага пляну наступіла 23 лютага 1946 г., калі Сабор эпіскапаў РЗПЦ разгледзеў заяву эпіскапаў зь Беларусі, што прасілі прыняць іх з духавенствам і вернікамі ў поўнае брацкае й малітоўнае злучэньне, і з радасьцю ўлучыў іх у свой склад, а эпіскапа Сьцяпана ўключыў у архігерэйскі Сынод у якасьці іхнага прадстаўніка. Эпіскапат зь Беларусі меў надалей ісііаваць як беларуская адзінка з заданьнем абслугоўваньня беларускіх нацыянальных асяродкаў ды патранату над усім беларускім культурнанацыянальным рухам. У гэтым кірунку Філафей выяўляў асаблівую актыўнасьць, наведваў беларускія табары, арганізацыі моладзі, розныя ўрачыстасьці, быццам ад імя «беларускага замежжа» — гэта значыць кірунку царкоўнапалітычнага сужыцьця з расейскім эміграцыйным рухам.