Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост
Кніга 12
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 336с.
Мінск 2007
У другім мэмарыяле актыў дамагаўся: 1) заснаваць мітрапалітальную раду; 2) неадкладна выслаць эпіскапаў на эпархіі: эпіскапа Сьцяпана Сеўбу ў Смаленск, а Веніяміна ў Магілёў; 3) высьвеціць эпіскапа для Полацкай эпархіі; 4) арганізаваць духоўныя кансысторыі пры архігерэях па 3 сьвятарыбеларусы; 5) да 10 ліпеня правесьці рэгістрацыю ўсіх благачынных у мітраполіі з мэтай замены расейцаў беларусамі; 6) у кожнай эпархіі арганізаваць пастырскія курсы для падрыхтоўкі кандыдатаўбеларусаў у сьвятары; 7) пасылаць духавенства з Заходняй Беларусі ва Ўсходнюю на місійную дзейнасьць ды арганізаваць благачыньні на ўсходзе; 8) вызначыць камісію для перагляду й перапрацоўкі статуту Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, у якім нямецкія ўлады знайшлі некаторыя
Хрыстовым шляхам
101
сабе непажаданыя пункты; 9) вызначыць камісію для перагляду гаспадаркі мітраполіі; 10) арганізаваць рэдакцыю для царкоўнага часопіса й выдаваць яго штомесячна.
Архіэпіскап Філафей пайшоў па лініі Панцеляймона— праводжаньня сабатажу справы беларусізацыі царквы й правядзеньня яе аўтакефаліі. Ён вызначыў Мікалая Лапіцкага сябрам менскай кансысторыі й перадаў яму Чыгуначную царкву, але затое адхіліў ад яе Нічыпара Пыска. Выйшла так, што беларус замяняўся беларусам, а расейцы былі педакранальныя. На іншыя дамаганьні беларускага актыву Філафей бесцырымонна адказаў, што ён выканаць іх ня можа, бо яны належаць да кампэтэнцыі мітрапаліта, а ён не зьяўляецца мітрапалітам. Як бачым, адыход Панцеляймона быў выкарыстаны Філафеем для заслоны сваёй бязьдзейнасьці ў напрамку правядзеньня істотных пераменаў у царкве.
Пачаліся таксама інтрыгі з боку Філафея ў нямецкай паліцыі бясьпекі ды Генэральным Камісарыяце супраць як праваслаўных сьвятароў, што належалі да беларускага актыву (як, напрыклад, супраць сьвятара Нічыпара Пыска), так супраць беларускага каталіцкага духавенства (арышт і расстрэл экзарха Антона Неманцэвіча50, ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага51). Архі
50 Неманцэвіч Антон (8.2.1893—1942/43?). Нарадзіўся ў СанктПецярбургу. Скончыў Петраградзкую каталіцкую духоўную акадэмію (1918). У 1925 г., паводле абмену палітычнымі вязьнямі, выдалены ў Польшчу. У 1929 г. прыняў грэкакаталіцкі абрад, уступіўшы ў ордэн езуітаў. Працаваў ва ўніяцкіх парафіях у Альбэртынс (пад Слонімам) і Сынковічах (сёньня Зэльвенскі раён Гарадзенскай вобласьці), быў рэдакгарам уніяцкага часопіса «Да злучэньня». У 1939 г. Львоўскі мітрапаліт Андрэй Шэнтыцкі вызначыў яго экзархам ГрэкаКаталіцкай царквы ў Беларусі. Увесну 1942 г. экзархатбыў афіцыйна прызнаны генэральным камісарам Беларусі Вільгэльмам Кубэ. У жніўні 1942 г. Неманцэвіч быў арыштаваны нямецкімі ўладамі й празь некаторы час зыіішчаны.
51 Гадлеўскі Вінцэнт (16.11.1888—24.12.1942), каталіцкі сьвятар і палітычны дзеяч. Нарадзіўся ў вёсцы Шурычы (сёньня Сьвіслацкі раён Гарадзенскай вобласьці). Падчас нямсцкай акупацыі быў галоўным інспэктарам беларускіх школ, працаваў у Катэдральным касьцёле ў Менску. Актыўна выступаў за незалежнасьць беларускага касьцёлу ад Польшчы й стварэньне на тэрыторыі Беларусі асобнага біскупства, падрыхтаваў у гэтай справе мэмарандум да нямецкіх уладаў. 24 сьнежня 1942 г. арыштаваны СД і ў гэты ж дзень расстраляны ў лягеры Трасьцянец (пад Менскам).
102
эпіскан Філафей думаў сваім супрацоўніцтвам зь нямецкімі органамі супрацьстаяць ціску беларускай царкоўнай групы ў Менску ды ўтрымаць пануючае становішча, якое падтрымліваў таксама й другі «беларускі» эпіскап Апанас (Мартас). Гэты апошні (аўтар «Матэрыялаў да гісторыі Праваслаўнае Беларускае Царквы», 1948) знаходзіў іншае абгрунтаваньне, кажучы, «чаго вы хочаце, Беларуская царква зараз існуе як самастойная — гэтага хапае, а афарліленьне аўтакефаліі належыць праводзіць пасьля вайны, калі наступіць упарадкаваньне палітычнага палажэньня. Найважнейшым зьяўляецца ўтрымліваньне царквы ў поўнай згодзе з канонамі, а зь бягучых справаў найважнейшая — гэта паварот мітрапаліта Панцеляймонаў Менск для кіраўніцтва царквоіі. Праводжаньне расейскага напрамку ў Беларускаіі царкве мітрапалітам Панцеляймоналі — толькіўяўленьне беларускіх нацыяналістых, якія наагул не павінны ўмешвацца ў царкоўныя справы».
Справа крыху палепшала, калі 22 чэрвеня 1942 г. Вільгэльмам Кубэ была створаная інстытуцыя Беларускіх Мужоў Даверу з доктарам Янам Ермачэнкам на чале. Да кампэтэнцыі мужоў даверу ўваходзілі й царкоўныя справы. У склад інстытуцыі пры аддзеле культуры й палітыкі ГКБ быў вызначаны Іван Касяк, адзін з актыўнейшых сяброў царкоўнага менскага актыву. Вось жа названы муж даверу, карыстаючыся са свайго становішча, выклікаў у Менск Апанаса (Мартаса) са Слоніму й запрапанаваў яму пераняцьце кіраўніцтва беларускай царквой ад Філафея, на што Апанас не згадзіўся. Гэты апошні змог, міма ўсяго закалоту, пераканаць палітычна нявырабленага й наіўнага мужа даверу ў неабходнасьці павароту мітрапаліта Панцеляймона ў Менск і пераняцьця ім кіраўніцтва яшчэ перад скліканыіем агульнага Сабору дзеля правядзеньня аўтакефаліі ў жыцьцё, які заплянаваў Іван Касяк у паразуменьні зь нямецкім кіраўніком Юрдам.
Сам Іван Касяк баяўся поўнай сваёй кампрамітацыі перад нямецкімі ўладамі, калі б асабіста зьвярнуўся да іх у справе павароту ў Менск мітрапаліта Панцеляймона. Таму ён папрасіў гэта зрабіць Апанаса, выказваючы са свайго боку поўную падтрымку. Апанас ня толькі ўзяў на сябе гэтую місію, але нагаварыў эпіскапаў Сьцяпана ды Філафея, і на пачатку ліпеня 1942 г. усе тры «беларускія» эпіскапы прынялі наступную саборную пастанову: «1) зьвярнуцца зь пісьмовай просьбаю да генэральнага камісара Беларусі, беручы пад увагу 34е правіла сьвятых Апосталаў і 9е правіла Антыяхійскага Сабору, дазволіць
Хрыстовым ійляхам
103
мітрапаліту ўсёй Беларусі Панцеляймону вярнуцца з адпачынку для выконваньня сваіх функцыяў мітрапаліта Беларускай царквы, каб можна было склікаць Сабор эпіскапаў і Ўсебеларускі Сабор для вырашэньня справы аўтакефаліі Беларускай царквы згодна з канонамі; 2) зьвярнуцца зь пісьмоваю просьбаю да мітрапаліта Панцеляймона прыехаць у Менск для выконваньня сваіх абавязкаў дзеля важнасьці й неадкладнасьці царкоўнах справаў, а пераважна для вырашэньня справы аўтакефаліі».
Згодна з гэтай пастановай быў скіраваны ліст да Вільгэльма Кубэ з подпісам трох уладыкаў, на што быў атрыманы вусны адказ, што ўсе справы Сабору павінен падрыхтаваць архіэпіскап Філафей як заступнік мітрапаліта ў паразуменьні з эпіскапамі.
Незадаволеныя гэтым эпіскапы 16 ліпеня 1942 г. прынялі новую пастанову: «1) зьвярнуцца да генэральнага камісара Беларусі зь лістом, у якім зазначыць, што для правамоцнасьці пастановаў Сабору эпіскапаў і Царкоўнага Сабору іх павінен ачольваць сам мітрапаліт, згодна з канонамг Праваслаўнай Усяленскай Царквы; 2) адначасна прасіць дазволіць мітрапаліту Панцеляймону часова жыць у Менску ў міпірапалітальным доме падчас саборных нарадаў; 3) дазволіць мітрапаліту Панцеляймону прыехаць у Менск на 37 ліпеня г. г. на пасяджэньне Сабору». На гэты ліст быў дадзены наступны адказ: «Я немагу пагадзіцца з Вашай думкай, — пісаў камісар, — аб кананічнаправаслаўнай кампэтэнцыі сабраньня эпіскапаў. Я не лічу неабходнай асабістую прысутнасьць мітрапаліта Панцеляймона ў Менску для правядзеньня неабходных пастановаў, што кананічна не выключаюць супраціву для абвяшчэньня аўтакефаліі, і ўважаю Сынод у ягоным сучасным складзе дастаткова правамоцным прымаць адпаведныя пастановы. На выезд мітрапаліта Панцеляіімона зь ягонага манастырскага месцазнаходжаньня я немагу дазволіць. Справы мітрапалітальнага Сыноду абавязаны весьці архіэпіскап Філафей Нарко. Паколькі неабходная згода мітрапаліта Панцеляймона, я прапаную Вам зажадаць ад апошняга пісьмовую згоду на гэта й такую прыняць за паўнавартасную замену ягонае адсутнасьці пры актах пастановаў».
Як відаць з гэтага ліста, стараньні «беларускіх» эпіскапаў вярнуць назад Панцеляймона, а гэтым самым місія Апанаса й Івана Касяка, ня мелі посьпеху. Нямецкія ўлады арыентаваліся, што прарасейскія элемэнты, рэпрэзэнтаваныя протагерэем Язэ
104
пам Балаем ды сьвятаром Івашкевічам і іншымі, праводзілі ў шматлікіх мясцовасьцях лякалыіыя саборыкі з мэтай перашкодзіць справе правядзеньня беларускай аўтакефаліі, а таксама навязвалі дачыненьні з мітрапалітам Дзянісам, каб далучыць беларускую царкву да ягонай юрысдыкцыі. 3 другога боку, пільна сачыў за ходам падзеяў у Беларусі экзарх Маскоўскай патрыярхіі ў Прыбалтыцы мітрапаліт Сяргей (Васкрасенскі) і рабіў захады, каб не дапусьціць беларускай аўтакефаліі. Прысутнасьць Панцеляймона, непахіснага абаронцы непадзельнасьці расейскай царквы, узмацніла б яшчэ больш расейскую апазыцыю, да якой належалі й «беларускія» эпіскапы, якія рабілі ўсемагчымыя спробы, каб: 1) спаралізаваць ціск беларускага актыву; 2) не дапусьціць поўнай рэалізацыі беларускай аўтакефаліі.
У справе першага пункту эпіскапы напісалі 30 ліпеня 1942 г. мэмарыял да Вільгэльма Кубэ, у якім нападалі на беларускі актыў, называлі яго «таямнічай сілай, варожай царкоўнай справе», якая быццам сее атмасфэру недаверу нямецкага кіраўніцтва да праваслаўнай беларускай герархіі. Далей рабіліся дамаганьні, каб у справах праваслаўнай царквы не лічыць актыву за кампэтэнтнага й адпаведнага, а беспасярэдна ўваходзіць у кантакт з прадстаўнікамі беларускай герархіі. Пісалася таксама аб рэлігійным навучаньні дзяцей у школах і аб матэрыяльным забесьпячэньні духавенства, але аніводным словам ня згадвалася справа беларускай аўтакефаліі, хоць два тыдні раней др Юрда выклікаў усіх трох эпіскапаў (разам з прадстаўнікамі Галоўнай управы БНС) і жадаў неадкладнага абвяшчэньня аўтакефаліі Беларускай царквы. Юрда тады назваў акцыю эпіскапаў сабатажам, якога ня будуць талераваць нямецкія ўлады.
У справе другога пункту ўладыкі выступалі супраць прапановы нямецкіх уладаў прыняць самімі толькі эпіскапамі пастанову аб аўтакефаліі без скліканыія агульпага Сабору на падабенства таго, як была абвешчаная аўтакефалія ў Польшчы й на Балканах у мінулым. Эпіскапы, ізноў засланяючыся канонамі, відавочна, разьлічвалі, што пры агулыіым Саборы будзе абсалютная бальшыня ўдзельнікаў на іх баку, а голас беларускага актыву ня будзе мець вырашальнага значэньня.