Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост
Кніга 12
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 336с.
Мінск 2007
Далей Панцеляймон запрасіў у Беларусь архімандрыта Апанаса. Той прапанаваў падзяліць Беларусь на эпархіі ды прыняць нутраны статут Беларускай Царквы. Спачатку Панцеляймон супрацьстаўляўся гэтаму пляну, мяркуючы з усяе Беларусі ўтварыць адну мітрапалітальную эпархію, у якой эпіскапы былі б толькі вікарыямі. Відавочна, Панцсляймон баяўся путранага расколу, калі новавысьвечаныя эпіскапы пайшлі б на супрацоўніцтва зь беларускім нацыянальным актывам. Але гэтая цэнтралістычная сыстэма царкоўнай адміністрацыі была не да спадобы эпіскапам, якія жадалі скліканьня Сабору й узнаўленьня традыцыйнай формы падзелу Беларусі на эпархіі.
Нарады гэтага Сабору пачаліся 3 сакавіка 1942 г. у Менску пры ўдзеле Панцеляймона (старшыні), эпіскапаў Венядзікта, Філафея й архімандрыта Апанаса. Сабор эпіскапаў заняўся вызначэньнем эпархіяў і ўладыкаў на іх. Гарадзеншчына й Беласточчына, што былі далучаныя да Усходніх Прусаў, пакідаліся як аўтаномная адзінка пад кіраўніцтвам Венядзікта як эпіскапа Беластоцкага й Гарадзенскага з катэдрай у Гародні. Беларуская Берасьцейшчына ў той час была далучаная да Рэйхскамісарыяту Ўкраіны й абсада берасьцейскай катэдры даручана эпіскапу Венядзікту ў паразуменьні з эпіскапам Украінскай Праваслаўнай Царквы. Уся іншая беларуская прастора была падзеленая на 5 эпархіяў: Менскую мітрапалітальную, Магілёўскую, Смаленскую, Віцебскую й Наваградзкую. Межы эпархій пакрываліся зь межамі нямецкіх адміністрацыйных акругаў. На паасобныя эпархіі былі прызначаныя эпіскапы. на Менскую — мітрапаліт Панцеляймон з тытулам архіэпіскапа Менскага й мітрапаліта ўсёй Беларусі; на Магілёўскую — Філафей як эпіскап Магілёўскі й Мсьціслаўскі; на Віцебскую — Апанас з тытулам эпіскапа Віцебскага й Полацкага; на Смаленскую — протаге
Хрыстовым шляхам
97
рэй Сымоп Сеўба як эпіскап Смаленскі й Бранскі; на Наваградзкую — Веніямін з тытулам эпіскапа Наваградзкага й Баранавіцкага. Сабор пастанавіў выслаць запросіны да эпіскапа Веніяміна, што знаходзіўся ў Пачаеўскай Лаўры на Валыні, з просьбай аб хутчэйшым прыбыцьці ў сваю эпархію. Да часу яго прыбыцьця кіраўніцтва Наваградзкай эпархіяй даручалася Апанасу.
8 сакавіка 1942 г. адбылася хіратанія Апанаса на эпіскапа Віцебскага, выкананая Панцеляймонам, Венядзіктам і Філафеем, але, каб даць перавагу расейскаму элемэнту й мець кантроль над беларускімі эпіскапамі, адначасова Панцеляймон надаў Венядзікту тытул архіэпіскапа.
Выклікала гэта зразумелае незадавальненьне беларускага царкоўнага актыву, які бачыў арганізаваную маярызацыю расейскіх элемэнтаў. Прадстаўнікі гэтага актыву яшчэ ў той самы дзень наведалі Панцеляймона й дамагаліся архіпастырскага тытулу для пратэгаванага імі Філафея. Панцеляймон адгаворваўся тым, што Філафей ня мае патрэбнага стажу й г. д.
На наступны дзень былі ўзноўленыя нарады Сабору эпіскапаў. Быў прыняты нутраны статут Беларускай Праваслаўнай Царквы, адбыліся выбары заступніка мітрапаліта — Філафея (а не архіэпіскапа Венядзікта) — ды Сыноду як выканаўчага органу Сабору эпіскапаў. Старшынём Сыноду станавіўся мітрапаліт Панцеляймон, а сябрамі Венядзікт і Філафей, кандыдатам — Апанас. Апрача гэтага былі прынятыя пастановы аб арганізацыі пастырскіх курсаў у Менску, Гародні й Жыровічах, стварэньні навучальнага камітэту пад старшынствам Апанаса й некаторыя іншыя. Па заканчэньні Сабору Панцеляймон паведаміў прысутным, што ён быў змушаны загадам генэральнага камісара Беларусі перадаць кіраўніцтва Менскай эпархіяй (не мітраполіяй) эпіскапу Філафею, што ён і зрабіў, а сам будзе займацца агульнымі справамі мітраноліі.
Як бачым, на Саборы зусім была абмінутая справа беларусізацыі царквы ды арганізацыі яе аўтакефаліі. Нават у самім назове старанна прапускалася слова «аўтакефальная» ды замацоўвалася безаблічнае: «Беларуская Праваслаўная Царква». Інакш кажучы, Панцеляймон кансэквэнтна й з жалезнай воляй праводзіў свой плян утрыманьня расейскай царквы ў Беларусі, умела лавіруючы сярод нямецкіх і беларускіх дамаганьняў.
Пасьля выезду Венядзікта ў Гародню Панцеляймон баяўся высьвячаць Сымона Сеўбу — відавочна, ня ведаў яго бліжэй, — мяркуючы, што можа наступіць перавага беларускіх уплываў
98
сярод эпіскапаў, калі іх лік павялічыцца. Таму ён імкнуўся не дапусьціць да высьвячэньня на эпіскапа протагерэя Сымона, не зважаючы на тое, што была адмысловая пастанова Сабору. Вельмі магчыма, што раней была дамоўленасьць Панцеляймона зь Венядзіктам у гэтай справе, дзеля чаго апошні хутка выехаў зь Менску. Але выкруціцца ад хіратапіі эпіскапа Смаленскага не было так лёгка, бо за ўсімі справамі сачыў беларускі актыў. На яго жаданьне Панцеляймон вызначыў тэрмін хіратаніі Сеўбы на 15 сакавіка 1942 г.
Кандыдат быў выкліканы з Ракава (45 км на захад ад Менску) у сталіцу, пастрыжаны ў манаства зь імем Сьцяпан ды ўзнагароджаны тытулам архімандрыта, але ня вызначаны дзень хіратаніі. Калі сабраліся духавенства й вернікі на ўрачыстасьць, мітрапаліт не зьявіўся, патлумачыўшы тое хваробай. Безумоўна, гэта быў дыпляматычны крок, поўны сабатаж непажаданых мітрапаліту дзеяньняў. Панцеляймон не дазволіў прысутным на «ўрачыстасьці» эпіскапам Філафею й Апанасу безь яго ўдзелу хіратанізаваць Сеўбу й вызначыў новы тэрмін — 20 траўня 1942 г. у Жыровічах.
Знэрваваны беларускі актыў зноў пачаў пісаніну. Перш быў напісаны мэмарандум да Панцеляймона, у якім паўтараліся жаданьні, напісаныя мітрапаліту ў канцы 1941 г. і дадаваліся некаторыя новыя, як неадкладнае высьвячэньне Сеўбы, стварэньне мітрапалітальнай рады з духоўных і сьвецкіх асобаў для правядзеньня ў жыцьцё аўтакефаліі беларускай царквы й інш. Некалькі дзён пазьней (18 сакавіка 1942 г.) быў далучаны праект рэгуляміну мітрапалітальнай рады, «заданьнем якой было ажыцьцяўленьне справы арганізацыі й кіраўніцтва Беларускай Аўтакефальнай Нацыянальнай Царквы падчас вайны аж да поўнага ўпарадкаваньня царкоўнага жыцьця ў напрамку будуючайся Новай Эўропы». Мітрапалітальная рада, як новая інстытуцыя, была задуманая беларускім царкоўным актывам як спроба інтэграцыі ў русафільскую дзейнасьць мітрапаліта з заданьнем рэалізацыі беларускай аўтакефаліі. Адначасова пісаліся справаздачы аб царкоўным становішчы ў Генэральны Камісарыят Беларусі.
Ведама, праект мітрапалітальнай рады, які быў накіраваны ў самае сэрца справы, ня мог знайсьці падтрымкі мітрапаліта Панцеляймона й ягонага эпіскапату, таму давялося карыстацца загадамі нямецкай акупацыйнай улады.
19 сакавіка 1942 г. Вільгэльм Кубэ выдаў загад у справе назову царквы: «Ялічу сябе змуійаным зазначыць, — пісаў ён, —
Хрыстовым шляхам
99
што адбудова праваслаўнага царкоўнага жыцьця ў Беларусі вяжацца маёй умовай, што царква павінна ўжываць урадавы назоў — Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Нацыянальная Царква. Выбар іншага назову не дазваляецца, так што далейшае ўжываньне — Сьвятая Праваслаўная Царква — ня можа быць дазволенае». Мітрапаліт Панцеляймон не здаваў пазыцыяў, змагаўся ў шматлікай перапісцы, аж урэшце немцы згадзіліся прапусьціць у назове слова «нацыяналыіая», так што меў замацавацца назоў Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква. У сапраўднасьці мітрапалітальная ўправа ў Менску карысталася гэтым поўным назовам толькі ў перапісцы зь нямецкімі ўладамі, а ў сваёй нутранай перапісцы старанна прапускала слова «аўтакефальная», каб не замацаваць ідэі самабытнасьці царквы ў народзе.
Іншай спробай мітрапаліта Панцеляймона не дапусьціць да стварэньня беларускай перавагі ў мітрапалітальнай управе быў плян разасланьня эпіскапаў на эпархіі, пакідаючы пры сабе прарасейскі элемэнт і архімандрыта Сьцяпана, якога меркавалася высьвеціць на эпіскапа Слуцкага (а не Смаленскага). Відавочна, Панцеляймон уважаў, што ў гэткі спосаб атрымаецца шмат карысных рэчаў для ўтрыманьня расейшчыны: а) у Смаленшчыне ня будзе эпіскапа беларуса; б) ад мітрапалітальнай управы адыдуць эпіскапы Філафей і Апанас; в) удасца новавысьвечанага эпіскапа Сеўбу апрацаваць у прарасейскім напрамку. У той час як эпіскапы Філафей і Апанас выехалі ў Варшаву па свае рэчы, быў падрыхтаваны загад мітрапаліта неадкладнага выезду абодвух у Магілёў і Віцебск на свае катэдры.
Беларускі царкоўны актыў, а за ім Генэралыіы Камісарыят умяшаліся ў гэтую справу (на падставе адпаведнага рапарту актыву). Было пастаноўлена неадкладна высьвеціць архімандрыта Сьцяпана на эпіскапа Смаленскага, а Панцеляймона ізаляваць ад кіраўніцтва беларускай царквой.
Дня 15 траўня 1942 г. кіраўнік палітычнага аддзелу Генэральнага Камісарыяту Беларусі Юрда выклікаў да сябе Панцеляймона й Філафея. Галоўнымі пытаньнямі былі прычыны невысьвячэньня Сьцяпана (Сеўбы) і непрыбыцьця ў Беларусь эпіскапа Веніяміна. Мітрапаліт адказаў, што патрэбы высьвячаць Сьцяпана няма, а прыезд Веніяміна ў Беларусь залежыць толькі ад яго самога. Нямецкі чыноўнік катэгарычна зажадаў, каб у найбліжэйшую нядзелю адбылася хіратанія Сьцяпана. 17 траўня немцы прывезьлі архімандрыта Сеўбу ў Менск і Панцеляймон зь Філафеем вымушаныя былі высьвеціць яго на эпіс
100
капа Смаленскага й Бранскага, згодна з ранейшай пастановай эпіскапаў.
Два тыдні пазьней (1 чэрвеня) Панцеляймон быў адхілены ад кіраўніцтва мітраполіяй. Яго й Філафея выклікалі ў Генэральны Камісарыят, дзе мітрапаліту падзякавалі за супрацоўніцтва пры арганізацыі БАПЦ. Панцеляймону заявілі, што, зважаючы на старасьць, яму належыць адпачынак, а кіраўніцтва царквой пяройме Філафей.
Месцам «адпачынку» вызначаны былі Ляды ў Смалявіцкім павеце. Відавочна, немцы хацелі поўнасьцю ізаляваць Панцеляймона ад уплыву на справы беларускай царквы, бо манастыр у Лядах быў пусты, у адрозьненьне ад Жыровіцкага, дзе знаходзіліся ягоныя паплечнікі.
У выніку гэтага нямецкага распараджэньня мітрапаліт Панцеляймон напісаў Філафею ліст наступнага зьместу: «Дзеля свайго выезду зь Менску на ўвесь час маёй адсутнасьці даручаю Вам усе справы Беларускай Праваслаўнай Мітраполіі. 1 чэрвеня 1942 г.». На наступны дзень нямецкая паліцыя бясьпекі вывезла мітрапаліта ў манастыр у Лядах, забараняючы яму адтуль выяжджаць.
Але й Філафей ухіляўся ад правядзеньня беларусізацыі й аўтакефаліі на пасяджэньнях Цэнтралі Беларускай Народнай Самапомачы, арганізацыі, якая займалася рознымі беларускімі справамі ў часе вайны. Беларускі царкоўны актыў пачаў націск на Філафея, як гэта рабіў на мітрапаліта. У першым мэмарандуме, уручаным Філафею, дамаганьні йшлі ў напрамку вызначэньня сьвятароў Мікалая Лапіцкага й Нічыпара Пыска сябрамі Менскай духоўнай кансысторыі й замены русафільскай часткі менскага духавенства згаданымі беларускімі сьвятарамі.