• Газеты, часопісы і г.д.
  • Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост Кніга 12

    Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост

    Кніга 12

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 336с.
    Мінск 2007
    94.98 МБ
    92
    Мэмарандум быў зложаны ў Бэрліне доктарам Ермачэнкам, якому нямецкі службовец сказаў, «што немцы ня толькі дазволяць высьвеціць трох беларускіх эпіскапаў, але будуць усебакова падтрымліваць справу беларускай незалежнай царквы».
    Дзеля дакладнейшага вывучэньня беларускіх царкоўных справаў на месцы з даручэньня Беларускай Царкоўнай Рады зараз жа ў Беларусь паехалі архімандрыт Філафей і Барыс Стрэльчык. Але паехалі яны ня ў Менск, як гэта зрабіў у сваім часе Уладзімір Фінькоўскі, а ў Жыровічы да Панцеляймона й Венядзікта. Чым яны кіраваліся — ці весткамі, што Панцеляймон і Венядзікт маюць пераняць кіраўніцтва праваслаўнай царквой у Беларусі, ці проста цікавасьцю — сказаць цяжка. Магчыма, у Варшаве стала ведама аб акцыі генэральнага камісара пры падтрымцы Астроўскага й ягоных супрацоўнікаў па ўстанаўленьні Панцеляймона галавой БАГІЦ. Таму спрытны ды амбітны Філафей пасьпяшаўся ў Жыровічы, прыняў юрысдыкцыю ды быў хіратанізаваны 23 лістапада 1941 г. з тытулам эггіскапа Слуцкага. Хіратанію выканалі Панцеляймон і Венядзікт.
    На наступны дзень у Жыровіцкім манастыры адбылося пасяджэньне ўсіх трох эпіскапаў пад старшынствам Панцеляймопа. Сабор даручыў Венядзікту кіраўніцтва царквой у Гарадзеншчыне й Беласточчыне, якія далучаныя былі да Ўсходніх Прусаў ды аддзеленыя ад Генэральнага Камісарыяту Беларусі. Панцеляймон паслаў туды свайго падручнага Венядзікта, каб не дапусьціць на пераход царквы ў юрысдыкцыю мітрапаліта Бэрлінскага Серафіма. Сам жа зь Філафеем 30 лістапада 1941 г. прыехаў у Менск. Увесь ход дзейпасьці Панцеляймона сьведчыць аб грунтоўным абдуманьні ўсяго пляну пераняцьця адміністрацыі праваслаўнай царквы ў Беларусі й ягонай палітычпай хітрасьці.
    Філафей, беларус, але з абмежавапай індывідуальнасьцю, баязьлівы, але амбітны, недасьведчаны ды прасякнуты, як амаль усё тагачаснае беларускае праваслаўнае духавенства, расейшчынай, — быў добрай апорай для змоўшчыкаў Панцеляймона й Венядзікта, свайго роду прыманкай для беларускага нацыянальнага актыву.
    Беларускі нацыянальны актыў на чале менскіх арганізацыяў і мноства народу вітаў прыбылых у Менск (у Прачысьценскі сабор) эпіскапаў Панцеляймона й Філафея, даючы веры, што наступіць аднаўленьне зьпішчанай бальшавікамі БАПЦ.
    Дзеля навязаньня шчылыіейшага кантакту з эпіскапам Філафеем беларускі актыў на чале з прафэсарам Вацлавам Іва
    Хрыстовым шляхам
    93
    ноўскім46, старшынём Менску, і іншымі наладзіў быў вячэру на кватэры Касякоў47 у Менску. Прысутныя выказваліся, каб кіраўніцтва царквы праводзіла беларусізацыю ў царкоўным жыцьці. Філафей запэўніваў, што ён разам зь беларускім грамадзтвам будзе працаваць на царкоўнай ніве для дабра беларускай справы. Гэта былі толькі прыгожыя словы, а сапраўднасьць сьведчыла пра іншае.
    Прыбылыя ў Менск уладыкі не рабілі ніякіх распараджэньняў аб увядзеньні беларускай мовы ў казаныіі й царкоўную канцыляршчыну, ані аб тварэньні асноваў незалежнай беларускай царквы. Панцеляймон (як і іншыя) навучаў парасейску й памінаў у часе набажэнстваў маскоўскага мітрапаліта Сяргея, высьвячаў многіх стойкіх расейцаў на сьвятароў і абсаджваў імі новыя парахвіі ў Беларусі.
    Беларускі царкоўны менскі актыў зразумеў, што справа арганізацыі беларускай аўтакефаліі ёсьць справай чужой для Панцеляймона, які ўсімі сіламі імкнецца ўтрымаць існы парадак у лучнасьці з Масквой. Так, лапрыклад, калі прадстаўнікі гэтага актыву наведалі яго й Філафея й дамагаліся беларусізацыі царквы, Панцеляймон засланяўся ваенным часам, неадпаведным для царкоўных зьменаў, калі духавелства павінна толькі заспакойваць рэлігійныя патрэбы насельніцтва. Што да прапанаванай беларускай мовы, мітрапаліт пагаджаўся на ўвядзеньне яе ў сельскіх парахвіях, а ў гарадах адстойваў расейшчыну.
    Філафей зноў пры спатканьнях зь беларускім актывам падкрэсьліваў, што ёл, быццам, хацеў бы працаваць у беларускім напрамку ў царкве, але як вікарый нічога ня можа зрабіць бяз згоды мітрапаліта.
    46 Іваноўскі Вацлаў (7.6.1880—7.12.1943), палітык, культурны дзеяч, прафэсар хіміі. У пачатку XX ст. — заснавальнік Беларускай Сацыялістычнай Грамады, а таксама выдавсцкай суполкі «Заглянс сонца й у наша аконца». У 1921—1939 гг. выкладаў у Варшаўскай палітэхніцы. Падчас нямецкай акупацыі — бурмістар Менску. Забіты ў Менску савецкімі падпольшчыкамі (паводле іншай вэрсіі, напад быў інсьпіраваны немцамі ці беларускімі апанэнтамі).
    47 Касяк Іван (гл. спасылку 34). Касяк Кастусь падчас нямецкай акупацыі працаваў на Вілейшчыне, быў акруговым кіраўніком БНС, кіраўніком гарадзкой управы ў Валожыне. У ліпені 1944 г. у Вілейцы савецкія ўлады пакаралі яго сьмерцю. Касяк Лявон працаваў у беларускай адміністрацыі на Вілейшчыне. Браты былі апантанымі прыхільнікамі аўтакефаліі.
    94
    Тады распачалася барацьба беларускага актыву з Панцеляймонам і ягоным эпіскапатам беспасярэдне, або пры дапамозе нямецкіх уладаў, за рэалізацыю беларускай аўтакефаліі, барацьба, якая каштавала нямала высілкаў і якая не прынесла поўнай перамогі.
    Ход гэтай барацьбы быў розны. Перш актыў апрацаваў мэмарандум да мітрапаліта Панцеляймона, дамагаючыся: 1) паведаміць беларускаму народу пры дапамозе пастырскага ліста аб факце арганізацыі БАПЦ; 2) вызначыць кіраўніком тымчасовай мітрапалітальнай управы ў Менску эпіскапа Філафея; 3) запрасіць да працы ў мітрапалітальнай управе беларускіх сьвятароў Мікалая Лапіцкага, Іаана Кушнера й інш.; 4) высьвеціць новых эпіскапаў: архімандрыта Апанаса, протагерэя Сымона Сеўбу48, ды запрасіць эпіскапа Веніяміна Навіцкага49 дзеля абсады эпіскапскіх катэдраў у Беларусі; 5) абсадзіць эпіскапскія кансысторыі сьвятарамібеларусамі; 6) абсадзіць усе дэка
    48 Стэфан (Сьцяпан)(Сеўба Сямён, 1872—25.1.1965). Нарадзіўся ў вёсцы Цялуша (сёньня Бабруйскі раён Магілёўскай вобласьці). Скончыў Менскую духоўную сэмінарыю. У 1896 г. рукапакладзены ў сьвятара, служыў у Менскай эпархіі. Пасьля падзелу Беларусі ў 1921 г. застаўся на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Быў зацятым праціўнікам аўтакефаліі ПАПЦ, за што падвяргаўся псрасьледу, неаднаразова ўтрымліваўся ў турмах. У 1942 г. пастрыжаны ў манаства, пазьней узьведзены ў сан эпіскапа Бранскага й Смаленскага. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі, перайшоў у РЗПЦ. Быў вызначаны эпіскапам Венскім і Зальцбурскім. Памёр у Зальцбургу.
    49 Веніямін (Навіцкі Сяргей, 17.4.1900—14.10.1976). Нарадзіўся ў вёсцы Крывічы (сёньня Мядзельскі раён Менскай вобласьці) у сям’і сьвятара. Скончыў агульнаадукацыйныя клясы Менскай духоўнай сэмінарыі (1919), працаваў вясковым настаўнікам у вёсцы Печураны (сёньня Капыльскі раён Менскай вобласьці). У 1921—1924 гг. вучыўся ў Віленскай духоўнай сэмінарыі, скончыў тэалягічны факультэт Варшаўскага ўнівэрсытэту (1929), магістар багаслоўя (1937). У 1928 г. пастрыжаны ў манаства пад імем Веніямін. Быў настаяцелем на Валыні, Галіччыне, кіраўніком справаў Пачаеўскай лаўры. У 1934 г. узьведзены ў can архімандрыта. 15 чэрвеня 1941 г. хіратанізаваны ў эпіскапа Пінскага й Палескага, вікарыя Валынскай эпархіі зь месцапражываньнем у Пачаеўскай лаўры. Падчас нямецкай акупацыі жыў на Валыні, далучыўся да Украінскай Аўтаномнай Праваслаўнай Царквы. Пасьля нямецкай акупацыі быў абвінавачаны ў супрацоўніцтвс зь немцамі й сасланы на Калыму, дзе знаходзіўся да 1956 г. Па вызваленьні — эпіскап Омскі й Цюменскі, архіэпіскап Іркуцкі й Чыцінскі (1958), архіэпіскап Чабаксарскі й Чуваскі (1973).
    Хрыстовым шляхам
    95
    наты беларусамі; 7) арганізаваць пры кожнай парахвіі царкоўны камітэт; 8) арганізаваць духоўную сэмінарыю ў Менску; 9) вызначыць камісію дзеля апрацаваньня статуту БАПЦ ды шмат іншых рэчаў меншага значэпьня. Гэты мэмарандум уладыкі збылі маўчаныіем.
    Зроблены быў тады й публічны прэсінг на Панцеляймона й ягонага памочніка Філафея. У канцы сьнежня 1941 г. была арганізаваная нарада беларускага царкоўнага актыву з удзелам уладыкаў ды розных прадстаўнікоў ад беларускіх арганізацыяў і ўстановаў. На гэтай нарадзе выказваліся погляды аб неабходнасьці беларусізацыі праваслаўнай царквы ды арганізаваньня яе аўтакефальнасьці. Панцеляймон і Філафей паўтаралі ранейшыя аргумэнты аб ваенных цяжкасьцях.
    Ставалася ясным, што Панцеляймон перашкаджае рэалізацыі беларускай аўтакефаліі. Двуаблічнасьць Філафея, ягонае жаданьне стацца галавой царквы й зманлівыя паводзіны ў кантакце зь беларусамі будзілі надзею, што, калі адсунуць ад кіраўніцтва мітраполіяй Панцеляймона ды перадаць адміністрацыйныя функцыі Філафею, справа кранецца зь месца. Дзеля гэтага ў Генэральны Камісарыят Беларусі беларускім актывам быў пададзены мэмарандум, у якім: 1) характарызавалася шкоднасьць ачольваньня беларускай мітраполіі Панцеляймонам, якога неабходна было адсунуць ад кіраўніцтва на карысьць Філафея; 2) выказвалася патрэба высьвячэньня новых эпіскапаў: архімандрыта Апанаса й протагерэя Сеўбы ды запрашэньне на Беларусь эпіскапа Веніяміна (Навіцкага); 3) прысьпешвалася апрацаваньне статуту БАПЦ ды рэалізацыя аўтакефаліі.
    Дзеля таго што справа беларускай аўтакефаліі ляжала ў інтарэсах нямецкай прапаганды, акупацыйныя ўлады падтрымалі дамаганьні беларускага актыву. На пачатку лютага 1942 г. Філафей быў запрошаны ў Генэральны Камісарыят Беларусі, дзе яго прыняў кіраўнік палітычнага аддзелу Юрда. Юрда прадставіў справу адхіленьня Панцеляймона ад кіраўніцтва мітраіюліяй, якой прыйдзецца кіраваць Філафею. Тут аднак выявілася русафільская гулыія апошняга, які служыў туманнай завесай для мітрапаліта. Філафей адказаў, што ён ня можа кіраваць без паўнамоцтваў мітрапаліта й, калі Панцеляймон будзе вывезены зь Менску, адмовіцца ад рэлігійнай дзейнасьці ў Беларусі й выедзе ў Варшаву. Тады Юрда пагадзіўся, каб мітрапаліт застаўся ў Менску, але бяз права ўмешваньня ў справы беларускай царквы.
    Эпіскап Філафей неадкладна перадаў мітрапаліту гутарку зь Юрдам. На наступны дзень Панцеляймон зь Язэпам Балаем
    96
    наведалі Генэральны Камісарыят Беларусі з мэтай самаабароны. Юрда быў няўступчывы й жадаў перадачы кіраўніцтва Філафею. Пасьля гэтага мітрапаліт напісаў на імя Філафея распараджэньне наступнага зьместу: «Згодна з пажаданьнем генэральнага камісара, выказаным мне Юрдаму прысутнасьці протагерэя Балая, даю загад: 1) казаньні й навука Закону Божага павінны адбывацца на беларускай мове; 2) забараняецца хрысьціць жыдоў; 3) пакідаю за сабой апрацоўку статуту Беларускай Праваслаўнай Царквы; 4) кіраўніцтва Менскай мітрапалітальнай эпархіяй і ўсімі парахвіямі на ўсходзе, апрача тых, якімі кіруе эпіскап Венядзікт, даручаю эпіскапу Філафею».