• Газеты, часопісы і г.д.
  • Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост Кніга 12

    Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост

    Кніга 12

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 336с.
    Мінск 2007
    94.98 МБ
    У адносінах да рэлігійнага жыцьця нямецкія ўлады таксама кіраваліся собскімі інтарэсамі. Яны дазвалялі выконваньне рэлігійнага культу хутчэй з мэтай змаганьня з бальшавіцкай прапагандай, якая цяпер адкінула бязбожную прапаганду на чале зь Яраслаўскім30 і выкарыстоўвала ў вайне мітрапаліта Сяргея (Страгародзкага) і падуладнае яму духавенства. Нацыяналсацыялістычная ідэалёгія Нямеччыны ў сваёй сутнасьці была антыхрысьціянскай, схільнай да нэапаганізму ці рэлігійнага індыфэрэнтызму з асабліва варожым стаўленьнем да каталіцкай царквы.
    Паколькі бальшавікі выкарыстоўвалі праваслаўную царкву ў вайне як адну з галоўных сілаў дзеля супраціву нямецкай
    30 Яраслаўскі Емяльян (Губэльман Міней Ізраілевіч, 1878— 1943), савецкі палітычны дзеяч, акадэмік AH СССР. Вядомы як актыўны змагар з рэлігіяй. Заснавальнік і кіраўнік Саюзу ваяўнічых бязбожнікаў.
    84
    інвазіі ды маланкавы паход нямецкіх войскаў быў спынены каля Ленінграду й Масквы, у нямецкага боку не было іншага выйсьця, як неадкладна арганізаваць праваслаўную царкву ў Беларусі, незалежную ад Масквы і якая сталася б прыладзьдзем у нямецкіх руках, так як расейская царква ў руках бальшавікоў. Усе іншыя веравызнаньні ў Беларусі не заслугоўвалі на большую ўвагу пямецкіх уладаў (як баптысты, мэтадысты, эвангелісты й г. д.), бо яны ня мелі ніякага прапагандовага значэньня. А каталіцкая царква й яе духавенства адразу знайшліся пад нямецкім абстрэлам ня толькі таму, што многія сьвятары ў Заходняй Беларусі былі палякамі ці апалячанымі, але й таму, што Нямеччына варожа ставілася да Рыму наагул. Адначасова сама прапаганда вымагала спыненьня каталіцкага руху, асабліва сярод праваслаўнага асяродзьдзя. Адсюль нямецкія акупацыйныя ўлады перад ці ў часе праводжаньня праваслаўнай акцыі перабілі нават беларускае каталіцкае духавенства, якое пайшло сьледам за нямецкім войскам ва Усходнюю Беларусь зь місійнымі мэтамі.
    Немцы знайшлі праваслаўную царкву ў Заходняй Беларусі ў зарганізаваным стане. У Вільні, Пінску й Жыровічах знаходзіліся праваслаўныя эпіскапы са сваімі эпархіяльнымі ўправамі, ва ўсіх прыходах былі сьвятары. Існавалі таксама манастыры, а насельніцтва масава наведвала сьвятыні. Але ўся гэтая праваслаўная царква была рэарганізаваная маскоўскім патрыярхам у часе кароткай савецкай акупацыі Заходняй Беларусі (1939— 1941) і падпарадкаваная Маскве. Парваць лучнасьць з Масквой у кананічным сэнсе магла толькі беларуская герархія праз узнаўленьне ідэі БАПЦ на асобным Саборы.
    Ва Усходняй Бсларусі рэлігійнае жыцьцё было цалкам разбуранае бальшавікамі. У сталічным Менску захавалася непарушаная толькі адна малая царква на вайсковых могілках31. Усе астатнія былі пераробленыя на іншыя мэты — склады, клюбы, архівы й г. д. — або зьнішчаныя. Падобны стан існаваў ва ўсёй Усходняй Беларусі. Адрадзіць рзлігійнае жыцьцё на бальшавіцкіх папялішчах і супрацьставіць яго Маскве — вось супольная ідэя так беларускага нацыянальнага актыву, як і нямецкай прапаганды. Розьніца была тая, што беларусы сапраўды жадалі арганізаваць сваю нацыянальнабеларускую праваслаўную (і ня толькі праваслаўную) царкву, якая сталася б рычагом нацыянальнага адраджэньня народу. У нямецкіх жа іпта
    31 Ідзецца пра царкву Аляксандра Нсўскага.
    Хрыстовым шляхам 85 рэсах былі выключна антымаскоўскія й антыбальшавіцкія накіраваньні царквы, а нацыянальнае беларускае адраджэньне ўважалася за непажаданае.
    Зь першымі часткамі нямецкіх войскаў прыбыў у Менск з Пружаншчыны гераманах Уладзімір Фінькоўскі’2. Вернікі спаткалі яго зь вялікай прыхільнасьцю й пачалі арганізоўваць царкоўнае жыцьцё. Быў створаны царкоўнабудаўнічы камітэт дзеля аднаўленьня, направы й адбудовы цэркваў. Першыя набажэнствы адбыліся ў Менску ў жніўні 1941 г. у Прэабражэнскай царкве пры вялізным натоўпе вернікаў і моладзі. Фінькоўскі, маючы падтрымку нямецкіх ваенных уладаў ды будучы ў юрысдыкцыі мітрапаліта Дзяніса, уважаў сябе за незалежнага ад беларускага нацыянальнага актыву й патрэбаў беларускага народу й думаў арганізаваць царкоўнае жыцьцё ва Усходняй Беларусі, залежнае ад сябе й Варшавы. Гэта была спроба рэстаўрацыі расейскай царквы ў варшаўскім ці бэрлінскім выданьні зь перакрэсьленьнем нацыянальных патрэбаў беларускага народу. Фінькоўскі разьяжджаў па прасторы Усходняй Беларусі, выіпукваў старых праваслаўных сьвятароў, што выходзілі са зьняволеньня або з падпольля, вызначаў іх на пасады ў новыя парахвіі. Уся гэтая арганізацыя насіла расейскі характар, і калі ў канцы жніўня 1941 г. з ініцыятывы беларускага актыву ў Менску (Радаслава Астроўскага33, Івана Касяка34, Мікалая Лапіц
    32 Фінькоўскі Уладзімір (13.2.1906 — пасьля 1960). Нарадзіўся ў Гальшанах (сёньня Ашмянскі раён Гарадзенскай вобласьці). Высьвечаны ў сьвятары ў 1927 г. Быў асабістым сакратаром архіэпіскапа Віленскага Феадосія. За супраціў аўтакефаліі ў 1935 г. высланы зь Вільні. Працаваў у Пружанах. Падчас нямецкай акупацыі — у Менску, аднак зза інтрыг беларускіх дзеячаў быў выдалены са сталіцы. Жыў у Варшавс. Пасьля Другой сусьветнай вайны жыў у Заходняй Нямеччыне, Францыі. У 1960 г. пераехаў у ЗША, быў настаяцелем у царкве Сьвятога Юрыя ў Чыкага. Браў удзел у беларускім нацыянальным руху. Праз канфлікт з парафіянамі пакінуў царкву й вярнуўся ў Францыю.
    33 Астроўскі Радаслаў (25.10.1887—17.10.1976), грамадзкапалітычны дзеяч, пэдагог. У 1943—1976 гг. — старшыня Беларускай Цэнтральнай Рады.
    34 Касяк Іван (1909—1989), грамадзкі дзеяч. Скончыў політэхнічны факультэту Львове(1941). Зьлета 1941 г. — у Мснску. Уваходзіў у склад Цэнтралі Беларускай Народнай Самапомачы. Быў актыўным прыхільнікам БАПЦ. У 1944 г. — намссьнік прэзыдэнта БЦР на Глыбоцкую акругу. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. 3 1949 г. жыў у ЗША, браў актыўны ўдзел у эміграцыйным руху (актывіст БЦР), быў сябрам розных антыкамуністычных арганізацыяў.
    86
    кага35 й інш.) Фінькоўскаму была зьвернута ўвага, каб ён пачаў беларусізацыю праваслаўнага жыцьця ў супрацы зь беларускай адміністрацыяй, той адказваў, што супрацоўнічае зь немцамі й не жадае больш нічыёй дапамогі ці парады.
    Зь дзейнасьці й паводзінаў гераманаха Фінькоўскага вынікала, што ў першай фазе вайны немцы яшчэ ня мелі акрэсьленай царкоўнай палітыкі ў Беларусі. Дзейнасьць мітрапаліта Дзяніса ды супрацоўніцтва зь ім Беларускага Нацыянальнага Камітэту ў Варшаве падказвала думку аб падпарадкаваньні занятых земляў Дзянісу. Аднак ход падзеяў як на фронце, так і паза фронтам дыктаваў неабходнасьць самастойных формаў для праваслаўнай царквы ў Беларусі.
    У другой палове верасьня 1941 г., каб запазнацца на месцы з царкоўным становішчам ды магчымасьцямі царкоўнай працы ва Усходняй Беларусі, у Менск з Жыровічаў прыехаў эпіскап Берасьцейскі Венядзікт. Адразу дайшло да канфлікту паміж Фінькоўскім, Аляксандрам (Іназемцавым), які меркаваўся Дзянісам на галаву праваслаўнай царквы ў Беларусі, і Венядзіктам, прадстаўніком эпіскапату Заходняй Беларусі, што знаходзіўся ў юрысдыкцыі Маскоўскай патрыярхіі.
    Венядзікт рабіў стараньні ў нямецкіх акупацыйных уладах у Генэральным Камісарыяце Беларусі аб прызнаньні архіэпіскапа Панцеляймона як галавы праваслаўнай царквы ва ўсёй Беларусі.
    У адрозьненьне ад Фінькоўскага, што абмінаў беларускі актыў, Венядзікт зьвярнуўся таксама да Радаслава Астроўскага, памесьніка Менскай акругі з назначэньня нямецкіх вайсковых уладаў, з просьбай аб падтрымцы. Астроўскі, фактычна, у тым часе рыхтаваўся да выезду зь Менску ў Смаленшчыпу ў сувязі
    35 Лапіцкі Мікалай (30.11.1907—8.8.1976). Нарадзіўся ў вёсцы Грэлікі (сёньня Вілейскі раён Менскай вобласьці) у сялянскай сям’і. Вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі, скончыў багаслоўскі факультэт Варшаўскага ўнівэрсытэту. Высьвечаны ў сьвятары ў 1934 г. Абараніў магістарскую нрацу «Праваслаўе ў Беларусі ў часы Ягайлы». Працаваў у прыходах у Ашмянах, Стэфанпалі (Дзісьненскі павет). 3 1942 г. — у Менску, актыўны прыхільнік БАПЦ. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Рэзка крытыкаваў сьвятароў, што далучыліся да РЗПЦ. Выкладаў у Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы. 3 1950 г. — у ЗША, жыў у СаўтРывэры, быў настаяцелем царквы Сьв. Еўфрасіньні Полацкай, рэдагаваў «Царкоўны Сьвегач». Прыхільнік ідэі БАПЦ пад юрысдыкцыяй Канстантынопальскага патрыярха.
    Хрыстовым шляхам
    87
    з пераняцьцем цывільнай улады ў Менску генэральным камісарам Беларусі Вільгэльмам Кубэ’6 ды ліквідацыяй вайсковай адміністрацыі. Тым ня менш, ён прыняў Венядзікта, згадзіўся падтрымаць стараньні эпіскапату з Панцеляймонам на чале, жадаючы толькі, каб арганізацыя царквы ў Беларусі праводзілася ў „ацыянальным беларускім напрамку.
    Наступна Радаслаў Астроўскі напісаў заяву ў Генэральны Камісарыят Беларусі з просьбай прызнаць Панцеляймона галавой праваслаўнай царквы ва ўсёй Беларусі. Гэта быў вельмі неразважны крок, як будзе сьведчыць наступная цяжкая барацьба беларускага актыву з эпіскапам за справу беларускай аўтакефаліі. Сутнасьць памылкі Радаслава Астроўскага заключалася ў тым, што ён з апартуністычных меркаваныіяў выступіў ад імя беларусаў у падтрымку непапраўнага, стойкага ды пры гэтым палітычна вырабленага русафіла й барацьбіта за суцэльнасьць Расейскай імпэрыі незалежна ад улады, піто панавала ў Маскве. Вернасьць Маскве Панцеляймон дэманстраваў на працягу ўсяго свайго доўгага жыцьця, не схіляючы галавы перад зьняволеньнем ці перасьледам. Спадзявацца на зьмену ягоных поглядаў у час «Отечественной» вайны, на адбудову БАПЦ, незалежнай ад Масквы, было палітычнай наіўнасьцю.
    Прапанова Радаслава Астроўскага ды заява Венядзікта, каб выкарыстаць эпіскапат у Беларусі дзеля арганізацыі праваслаўнай царквы, падаліся нямецкім акупацыйным уладам лепшым праектам, чымся ранейшьія зь мітрапалітам Дзянісам, архіэпіскапам Аляксандрам ды Уладзімірам Фінькоўскім, падтрыманым нямецкімі вайсковымі ўладамі.
    Акупацыйным цывільным уладам у Менску здавалася, што праваслаўная царква ў Беларусі з эпіскапатам, які быў у юрысдыкцыі Маскоўскага патрыярхату, станецца добрай зброяй у руках нямецкай прапаганды. Таму яны неадкладна прыступілі да ажыцьцяўленыія гэтай ідэі.
    У канцы верасьня 1941 г. Вільгэльм Кубэ выклікаў да сябе Венядзікта ды падаў умовы, пад якімі можа арганізавацца праваслаўная царква ў Беларусі. Царква мае быць: а) аўтакефальнай; б) нацыянальнабеларускай; в) архіэпіскап Панцеляймон як яе галава не павінен падпарадкавацца ні мітрапаліту Мас