Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост
Кніга 12
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 336с.
Мінск 2007
Цяпер гвалт над праваслаўнай царквой праводзіцца зь яшчэ большай сілай. Урад уводзіць у жыцьцё праект зьмяншэньня праваслаўных парахвіяў. Маюць быць зачыненыя парахвіі: на Гарадзеншчыне — некалькі дзясяткаў, у Віленскай эпархіі касуюцца 53 парахвіі, зь якіх 20 маюць ператварыцца ў філіі. Зачыняюцца шматлюдныя парахвіі, як, напрыклад, у Кабыльніку— 3.000 парахвіянаў; у Гануце — 4.000; у Старым Мядзеле — 3.500; у Порплішчы — 3.000; Латыгалі — 4.500; у Грыгаравічах — 3.000; у Старой Шаркаўшчыне — 3.000; у Княгініне — 3.000 і г. д. На Гарадзеншчыне касуюцца прыходы ў Міжрэччы, Падароску, Сьвяціцах, Ляўшове, Бялавічах, Пяскох і інш. У Палескай эпархіі касуюцца парахвіі ў Руцэ — 3.600 па
11 To бок юдэяў.
Хрыстовым шляхам
71
рахвіянаў; Морыне — 3.200; Далятычах — 3.000; Лаўрышаве — 36.300; Валяўцы — 3.700.
Далейшым спосабам аслабленьня праваслаўя польскім урадам ёсьць абмяжоўваньне праваслаўных, а перш за ўсё духавенства, у грамадзянскіх правох. На аснове Вэрсальскага дагаворуўсе асобы, што пражываюць на прасторы польскай дзяржавыў часератыфікацыі дагавору, становяцца польскімі грамадзянамі. Аднак цяпер польскіўрад стасуе практыку адумыснага непрызнаваньня грамадзянства праваслаўнаму духавенству й да цяпер прызнаў яго толькі для малой колькасьці духоўных...
Праваслаўны абмяжоўваецца ў правох усюды. Пры звальненьні службоўцаў першынство маюць праваслаўныя. У мінулую зіму звольнены амальусе праваслаўныя чыгуначнікі, а таксама із судовай службы. Патаемны загад дырэкцыі Віленскай чыгункі ад 23 красавіка гэтага году (1924. — Рэд.) гавора: «катэгарычна забараняецца прымаць праваслаўных» на працу на ўсход ад лініі Вільня—Лунінец.
Польскі ўрад застасаваў да праваслаўнай царквы небывалы нутраны прыгнёт, адбіраючы ад яе нутраную свабоду й перадаючы кіраўніцтва над ёй Дэпартамэнту веравызнаньняў у Міністэрстве. Міністэрства ператварыла духоўнікаў у «дзяржаўных агентаў». Урад арыштаваў і пасадзіў у манастырскую вязьніцу або гвалтам вывез зь дзяржавы адных эпіскапаў, а прымусам накінуў новых. Дачыненьне паміж праваслаўнай царквой і дзяржавай урад акрэсьліў антыкананічнымі й антыканстытуцыйнымі «часовыміўстаноўкамі». Грамадзкі дзейнік поўнасьцю адсунены ад угляду ў царкоўныя справы. Рады пара.хвіяльныя скасаваныя Сынодам пад уплывам Міністэрства; эпархіяльныя рады замененыя антыкананічнымі кансысторыямі. Усе пастановы Сыноду падлягаюць зацьверджаньню Міністэрства, якое вызначае эпіскапаў і кіруе імі, а паліцыя кіруе сьвятарамі ў парахвіях».
Пяць гадоў пазьней (1929) жніво польскай наступальнай акцыі на праваслаўную аўтакефальную царкву ў Беларусі было яшчэ большае. Той жа беларускі сэнатар Вячаслаў Багдановіч у сваёй прамове ў Сэнаце 9 сакавіка 1929 г. цьвердзіў:
«У праваслаўных адабрана больш за 1000 цэркваў, каля 600 стаяць зачыненыя. Міма просьбаў праваслаўных атрымаць дазвол на рамонт, нават за собскі кошт, гэтыя цэрквы па сягоньня стаяць парожнія, занядбаныя, з выбітымі вокнамі й
72
падзіраўленымі страхамі... Адбіраньне цэркваў ад праваслаўных працягваецца».
Новы наступ на праваслаўную царкву ў Заходняй Беларусі павялі палякі ў 1937—1938 гг. — у тым самым часе, калі бальшавікі дабівалі на ўсходзе апошніх «нацдэмаў» і «аўтакефалістаў». Наступ гэты таксама выявіўся ў савецкай форме: бурэньні праваслаўных сьвятыняў. Гэтак на Падляшшы й Холмшчыне ў названым часе было зачынена, спалена або разбурана 150 цэркваў. Бурэньне цэркваў праводзілася адміністрацыйным парадкам пры дапамозе паліцыі, вайсковых памежных аддзелаў і мясцовай улады, а таксама каталіцкага духавенства. Агулам ва ўсёй Заходняй Беларусі палякі спалілі, узарвалі дынамітам ці разбурылі больш за 250 цэркваў пераважна гістарычнага значэньня. Сотні былі замененыя на каталіцкія касьцёлы й капліцы, або на іншыя польскія ўстановы, а частка перададзеная вуніяцкай царкве.
Стаўленьне польскага ўраду да ўніяцкай царквы ў Заходняй Беларусі было варожае. Вунійная акцыя вялася пры падтрымцы Ватыкану як місійная спроба рэстаўрацыі даўнейшай царквы, але выключна з рэлігійнымі мэтамі. Вялі яе езуіты, якія мелі свой невялікі асяродак у Альбэртыне каля Слоніму й выдавалі часопіс «Да злучэньня»'2, а таксама некаторыя сьвятары (усходняга абраду), што выйшлі з духоўнай сэмінарыі ў Дубне. Агулам перад Другой сусьветнай вайной у Заходняй Беларусі налічвалася: у Віленскай мітраполіі — 4 парахвіі, 7 сьвятароў і каля 3.500 вернікаў; у Пінскай эпархіі — 12 сьвятароў і каля 7.000 вернікаў; на Падляшшы — 10 сьвятароў, 2 дыяканы й каля 5.000 вернікаў; у Альбэртыне — каля 50 місіянэраў (айцоў і братоў) езуітаў і каля 1.000 чалавек парахвіянаў. Гэткі малы вынік вунійнай акцыі — доказ адносінаў да яе польскіх уладаў ды пазбаўленьня яе беларускага нацыянальнага характару.
Польскі ўрад самымі вострымі спосабамі глуміў усе справы беларускага нацыянальнага жьгцьця, уключаючы сюды перасьлед рымакаталіцкага духавенства, якое адважвалася на ўвядзеньне беларускай мовы ў сьвятынях. Ён фінансаваў і пратэгаваў рэшткі царскага рэжыму — расейскіх чарнасоценцаў, праз захаваньне аж да 1930х гадоў расейшчыны ў цэрквах і перасьлед беларушчыны. Віленская праваслаўная духоўная сэміна
12 «Да злучэньня», беларускае рэлігійнае выланьне для грэкакаталікоў. Выдавалася ў 1932—1937 гг. у Вільні пабеларуску (рэдакцыя знаходзілася ў Альбэртыне). Галоўны рэдактар — ксёндз Антон Неманцэвіч. Выйіпла 60 нумароў.
Хрыстовым шляхам 73
рыя была калыскай расейскага выхаваньня й прапольскага апартунізму, а беларуская мова разглядалася як адна з чужых моваў малаважнага значэньня. Гэткія настроі панавалі й на багаслоўскім факультэце ў Варшаве. Палякі ведалі добра, што пераход з расейскай мовы на польскую ў цэрквах ня выкліча большаіа супраціву ў насельніцтве, бо абедзьве яму ня родныя.
Аб беларускім праваслаўным руху можна казаць ня ў лучнасьці з аўтакефальнай праваслаўнай царквой, але ў лучнасьці зь невялікім гуртком праваслаўных (і часткова каталіцкіх) дзеячаў, пераважна віленскіх, якім польскія ўлады дазвалялі на далёка ізаляваныя формы беларускасьці. Гэтак у Вільні існавала Беларускае Дэмакратычнае Праваслаўнае Аб’яднаньне — зародак праваслаўнай палітычнай партыі, — якое ніколі не разгарнула шырэйшай дзейнасьці; Беларускі Праваслаўны Царкоўны Камітэт, які выдаваў часопіс «Сьветач Беларусі». Найбольш актыўііымі тут былі сэнатар Вячаслаў Багдановіч, сьвятар Аляксандар Коўш13, Сяргей Паўловіч14 і інш. Усялякія спробы шырэйшай беларускай праваслаўнай дзейнасьці былі перасьледа
13 Коўш Аляксандар (1885—1942). Скончыў Гандлёвы інстытуту Маскве, працаваў у філіялах Расейскага грамадзкага банку. У 1915—1921 гг. знаходзіўся ў эвакуацыі. У 1921 г. вярнуўся ў Заходнюю Беларусь. Высьвечаны ў праваслаўныя сьвятары, працаваў у прыходзе Дзяцёлавічы (Ваўкавыскі павст). 3 1925 г. жыў у Вільні, быў сьвятаром у Сьніпішках (пад Вільняй), галоўным бухгалтарам Беларускага каапэратыўнага банку, празь які праходзілі камінтэрнаўскія грошы, выдаткаваныя на дзейнасьць Беларускай СялянскаРаботніцкай Грамады. У 1927 г. арыштаваны па справе Грамады, аднак неўзавабс вызвалены. Браў актыўны ўдзел у беларускім дэмакратычным руху, быў рэдактарам часопіса «Беларуская зарніца», сябрам Беларускага інстытута гаспадаркі й культуры, браў удзел у стварэньні Беларускага ДэмакратычнагаПраваслаўнага Аб’яднаньня. У 1932 г. высланы зь Вільні, служыў у Вілсйскім павеце, у мястэчку Кастыкі. У сакавіку 1942 г. расстраляны нямецкай адміністрацыяй.
14 Паўловіч Сяргей (13(25).9.1875—16.9.1940), ірамадзкапалітычны дзеяч. Нарадзіўся ў вёсцы Асаўцы (сёньня Драгічынскі раён Берасьцейскай вобласьці). Скончыў Кіеўскую духоўную акадэмію (1899), працаваў выкладчыкам настаўніцкай сэмінарыі ў Рагачове, інспэктарам народных школ у Ваўкавыскім павеце Гарадзенскай губэрні. 3 1920 г. жыў у Вільні, актывіст Беларускага Навуковага Таварыства, Таварыства Бсларускай Школы. Працаваў настаўнікам, дырэктарам (1925—1928) Віленскай беларускай гімназіі. Пераклаў на беларускую мову Сьвяшчэнную гісторыю Старога Запавету, а затым — Новы Запавет (1926, 1936). Аўтар некалькіх падручнікаў для дзяцей.
74
ваныя польскімі адміністрацыйнымі й паліцыйнымі ўладамі. У канцы 1938 г. былі зьліквідаваныя ўсе беларускія грамадзкія, нацыяпальныя, палітычныя й царкоўныя арганізацыі, школы, арганізацыі моладзі й гаспадарчыя ўстановы. На газэты й часопісы ўстаноўленая вострая цэнзура й люты паліцыйнасудовы перасьлед. Палякі думалі, што ліквідацыя беларускага руху ў БССР і пануючая там «яжоўшчына» — час да гэткага ж татальнага наступу й на захад ад Рыскай мяжы, з чым лучыцца спроба поўнай палянізацыі праваслаўнай царквы ў Заходняй Беларусі й Украіне.
Палянізацыя праваслаўнай царквы ў Заходняй Беларусі й Украіне падрыхтоўвалася ад 1934 г., калі мітрапаліт Дзяніс выдаў загад аб перакладзе царкоўных кніг на польскую мову. У 1936 г. ужо былі выдрукаваны папольску літургічныя кнігі, якія дармова рассылаліся ва ўсе праваслаўныя парахвіі.
Каб ажыцьцявіць польскі палянізацыйны плян, кансысторыі эпархіяў рассылалі адумысныя інструкцыі, каб кожную нядзелю для моладзі ў цэрквах адбываліся набажэнствы папольску з адпаведнымі казаньнямі, а для ўсяго насельніцтва — гэткія набажэнствы ў патрыятычныя польскія дні з агульнай патрыятычнай польскай песьняй на заканчэньні набажэнства «Божа, што Польшчу...». Гэта былі ўводныя мерапрыемствы, заснаваныя на меркавапьні, што моладзь, якая была ахоплена выключна польскім школьніцтвам і польскай патрыятычнай прапагандай, станецца галоўным памостам да ўвядзеньня пальшчызны ў Божыя службы й для дарослых.
Галоўнай апорай палянізацыйнай акцыі стаўся, апрача мітрапаліта Дзяніса, эпіскап Сава15, расеец па паходжаньні, які пай
15 Сава (Саветаў Георгі, 6.8.1898—21.5.1951). Паходзіў з патомных дваран Маскоўскай губэрні. У 1916 г. скончыў паскораны выпуск корпусу пажаў. 3 1916 па 1920 гг. служыў у расейскім войску, меў некалькі баявых узнагародаў, разам з арміяй А. Дзянікіна браў удзел у Лядовым паходзе (1918). Эміграваў, жыў у Вялікай Брытаніі, Бэльгіі, Югаславіі. Скончыў багаслоўскі факультэт Бялградзкага ўнівэрсытэту. У 1925 г. рукапакладзены на ераманаха, быў настаяцелем СьвятаМікалаеўскага падвор’я ў Бары (Італія), служыў у Мюнхэне, Будапэшце. У красавіку 1929 г. у Варшаве ўзьведзены мітрапалітам Дзянісам у сан архімандрыта, быў дырэктарам Дзяржаўнага інтэрната для студэнтаў багаслоўскага факультэту Варшаўскага ўнівэрсытэту. Браў удзел у розных міжнародных экумэністычных канфэрэнцыях. 3 1933 г. — эпіскап Люблінскі, аў 1937 г. ачоліў Гарадзенскую эпархію. Пасьля пачатКУ Другой сусьветнай вайны — у польскім войску, выконваў функцыі эпіскапа на чужыне. Памёр у 1951 г. у Лёндане.