• Газеты, часопісы і г.д.
  • Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост Кніга 12

    Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост

    Кніга 12

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 336с.
    Мінск 2007
    94.98 МБ
    Хрыстовым шляхам
    57
    Сапраўды, там было аб чым паважна падумаць. У адной шафе між рэлігійных экспанатаў ляжаў напрастольны крыж з рэльефным расьпяцьцем. Я глядзеў на той крыж, а з крыжа глядзела на мяне скульптура Хрыста. Ціхі, спакойны, цярпячы Хрыстос быццам клікаў бяз слоў. Я мусіў нешта Яму адказаць. Але што? Адмовіцца ад Ягонага закліку?
    — Добра, — кажу Луцкевічу, — пішэце ў Львоў, што я туды прыеду ў акадэмію. Мы дамовіліся з Луцкевічам, што я ў Вільні пачакаю пару дзён, пакуль прыйдзе дэфінітыўны адказ ад львоўскага мітрапаліта А. Шэптыцкага. На маё зьдзіўленьне, я даведаўся ад Луцкевіча, што туды ёсьць шмат больш кандыдатаў, чым магчымасьцяў прыняцьця, і выбіраюцца кандыдаты паводле конкурсу матураў. Вольны час у чаканьні можна было вьгкарыстаць, каб спазнаць сваю старую сталіцу й сучасны беларускі культурны цэнтар.
    Вільня
    У 1931 г. беларускае культурнае жыцьцё ў Вільні пульсавала хоць і ня так моцна, але ўсё ж адчувальна. Праўда, на вуліцах чулася пераважна польская мова, і колькасна беларускіх культурных устаноў было мала, але беручы пад увагу тыя ўмовы, у якіх тады знаходзілася беларускае грамадзкае, рэлігійнае й наагул культурнае жыцьцё, а перадусім маючы на ўвазе ўсьцяж узрастаючы польскі наступ на ўсе праявы беларускага жыцьця — беларускіх установаў у Вільні было нямала.
    Агляданьне гэтых установаў я пачаў на наступны дзень раніцаю зь Беларускага музэю. Гэтым разам А. Луцкевіч паказваў мне ня толькі выстаўленыя экспанаты, але й захаваныя. Прыкра было сьцьвердзіць, што такая вялікая скарбніца беларускае культуры месьціцца ў невялікім памешканьні. У родным краі не было магчымасьці мець адпаведны будынак для тых каштоўнасьцяў, якім з кожнага гледзішча належала пачэснае месца. Дырэктар музэю ня толькі паказваў мпе экспанаты, але адначасна расказваў важнейшыя гістарычныя падзеі, зьвязаныя з экспанатамі. Гэта былі цікавыя й жывыя ілюстраваныя моманты з гісторыі Беларусі.
    Аглянуўшы музэй, Луцкевіч павёў мяне ў Беларускую гімназію, якая месьцілася ў тым жа старым базыльянскім будынку. Дырэктар гімназіі й загадчык бурсы ахвотна згадзіліся, каб я затрымаўся ў інтэрнаце, пакуль прыйдзе адказ зь Львова. У тым самым будынку мясьцілася Праваслаўная духоўная сэмінарыя.
    58
    Разьвітаўшыся з Луцкевічам, я спыніўся каля ўваходных дзьвярэй, ля якіх стаяла трох матурыстаў зь Віленскае беларускае гімназіі — значыць, маіх сяброў. Пазнаёміўся зь імі, і гаворым аб сваіх навінах. Аж праходзяць каля нас пару сэмінарыстаў ды голасна гавораць парасейску. Вось жа пытаюся ў маіх новых сяброў, ці ў духоўнай сэмінарыі ёсьць беларусы? Кажуць, што ёсьць і што перш нават часткова выклады адбываліся пабеларуску, але потым калішні рэктар сэмінарыі за паважную «ўзнагароду» згадзіўся ўвесьці польскую мову як выкладовую. Пры тым «пацяшаюць» мяне, што ў Каталіцкай духоўнай сэмінарыі справы маюцца яшчэ горш: там пануе ваяўнічы польскі дух. Там нават Багародзіцу замяшалі ў палянізацыйную работу. Яе цудатворны Вастрабра.мскі абраз ўкаранавана другі раз 2 ліпеня 1927 г. на «Каралеву Кароны Польскае», а з самое Вострае Брамы зьдзёрта лацінскі надпіс і заменена польскім: «Krolowo Korony Polskiej modi si? za nami». Пагутарыўшы крыxy, мы пайшлі да Вострае Брамы. Па дарозе расказалі мне, як некаторыя польскія ксяндзы нават зь Віленскае капітулы не даюць разграшэньня, калі хто спавядаецца пабеларуску.
    Мяне моцна карціла пабачыць, як выглядае беларускае рэлігійнае жыцьцё ў Вільні. Здаецца, на другі ці трэці дзень майго там прабываньня была нядзеля. Я ведаў, што для вучняў Беларускае гімназіі правяцца дзьве Службы Божае зь беларускімі казаньнямі: для праваслаўных у Пятніцкай царкве, a для католікаў у касьцёле сьв. Мікалая. Хоць яны правіліся амаль адначасна, але я здужаў пабыць на абедзьвюх службах. Абедзьве гэтыя сьвятыні невялікія, але колькі стараньняў мусілі праявіць беларусы, каб іх займець! Беларускае рэлігійнае жыцьцё знаходзілася ў вельмі цяжкіх умовах, але яно існавала! Апіралася яно на нямногіх слупох, але на слупох моцных і беззасьцярожна адданых Божай і беларускай справе. Зразумела, што мне было вельмі цікава адведаць беларускіх рэлігійных дзеячаў.
    Каля гадзіны 10й раніцы я зайшоў да айца Адама Станкевіча. Ён ужо ведаў ад А. Луцкевіча аба мне, дык прыняў мяне як багаслова. Калі ж у гутарцы даведаўся, што мая пастанова адносна багаслоўскіх студыяў яшчэ стаіць на хісткіх нагах, дык моцным націскам казаў:
    — Няма чаго хістацца; трэба ісьці ўпярод цьвёрда. У нас духавенства мала, а працы дык і не пералічыш.
    I сапраўды: дзе як дзе, але ў пакоі айца Адама, дзе сыходзіліся ўсе ніткі беларускага духовага й грамадзкага жыцьця, было аж
    Хрыстовым шляхам
    59
    да болю ясна, як шмат можа й мусіць зрабіць беларускае сьвятарства ўва ўсіх галінах беларускага жыцьця. Праўда, прычына малое колькасьці беларускага каталіцкага духавенства ляжала выключна на сумленьні польскіх біскупаў, і яны нясуць за яе страшэнную адказнасьць перад Богам.
    У часе гутаркі з айцом Адамам зайшоў у пакой інжынэр Адольф Клімовіч, ягоны блізкі супрацоўнік. Новае знаёмства. Крыху жартуюць зь мяне абодва, што я яшчэ як той дзядзька ў Вільні, і, каб «асьмеліць» мяне, інжынэр Клімовіч падраджваецца паказаць мне цікавейшыя віленскія помнікі й перадусім тое, што ёсьць беларускае.
    У ягонай кампаніі я накіраваўся ў рэдакцыю «Беларускае Крыніцы». У рэдакцыйным пакоі засьпелі толькі самога рэдактара Янку Пазьняка. Спакойны, маламоўны чалавек, ён быў шчыра адданы сваёй справе й не баяўся ніякіх цяжкасьцяў ані ліякіх пагрозаў з боку польскае адміністрацыі.
    Пасьля кароткае гутаркі мы пайшлі аглядаць друкарню — адзіпую беларускую друкарню ў Заходняй Беларусі. Каля касы ўвіхаўся студэнтнаборшчык, а каля друкарскае машыны прыладжваў гранкі машыніст.
    Пры рэдакцыі ў адным пакоі адбывалася зборка беларускіх студэнтаў Віленскага ўнівэрсытэту. Гэта былі пераважна тыя студэнты, якія з розных прычынаў прыехалі ў Вільню перад пачаткам акадэмічнага году. Клімовіч пазнаёміў мяне зь імі на студэнцкі лад.
    Раніцою наступнага дня, калі я зайшоў у Беларускі музэй, каб даведацца ад Луцкевіча навінаў зь Львову, пачуў, што мяне хоча бачыць айцец Уладыслаў Талочка. Да гэтага часу я нічога ня чуў аб ім, таму хацеў даведацца ад Луцкевіча, але той збыў маю цікавасьць адным сказам:
    — О, гэта цікавы чалавек і вельмі вартасны сьвятар. Пагаварыце зь ім, дык пазнаеце самі.
    У назначанай гадзіне я ўжо быў каля касьцёлу сьв. Ганны, недалёка ад якога жыў айцец Талочка. Архітэктурным мастацтвам гатычнага касьцёлу сьв. Ганны нельга было не захапляцца. I я так заглядзеўся, што крыху спазьніўся зь візытам. Памешканьне айца Талочкі было невялікае і ўсё заваленае кнігамі, так што за імі нават гублялася асоба гаспадара. Ен сустрэў мяне вельмі радасна. Перапрасіў, што слаба гаворыць пабеларуску й тут жа дадаў:
    — Хоць мая «мутэшпраха» польская, але я не паляк.
    60
    Калі я ў папярэдніх візытах больш слухаў, чым гаварыў, дык цяпер мне трэба было больш гаварыць, бо айцец Талочка распытваў аб усім. Мы разьвіталіся як шчырыя прыяцелі, і ад таго часу аж да 1939 г. былі ў блізкай лістоўнай лучнасьці.
    Карпатлівая працавітасьць айца Уладыслава, ягоная ціхая й ахвярная праца для беларускага рэлігійнага жыцьця й глыбокая набожнасьць былі сапраўды ўзорнымі. Блізка ад ягонага памешканьня мясьціўся Беларускі банк і рэдакцыя «Беларускага Летапісу», дык я зайшоў туды, купіў пару гадавікоў часапісу й з сумам аглянуў іхнае сьціплае ўладжаньне. Праўда, суцяшальным быў факт. што людзі, хоць і ў вельмі цяжкіх абставінах, але працуюць вытрывала, не здаюцца.
    Далей нельга было абмінуць руіны Віленскага замку, гару Трох Крыжоў, і адтуль накіраваўся пехатою аж да Лукіскага пляцу, дзе скончыў свой жыцьцёвы шлях Кастусь Каліноўскі.
    Ад 1925 г. існавала ў Вільні ўсходнекаталіцкая царква ў быўшым пааўгустынскім касьцёле. Адведаў яе зь вялікай цікавасьцю й з прыкрасьцю сьцьвердзіў, што там панавала расейскасьць больш яшчэ, чым у расейскіх цэрквах. Парахам быў езуіт айцец Мацэвіч.
    ІІехагою па Беларусі
    Мне ня раз даводзілася выслухоўваць папрокі сваіх аднавяскоўцаў пад адрасам мясцовага духавенства. Слухаючы розныя дакоры, мне прыйшла думка прыглянуцца да жыцьця й працы духавенства ня толькі ў сваёй ваколіцы, але таксама крыху далей, пры гэтай нагодзе пазнаць лепш свой край і, будучы ў Вільні, паспрабаваць інкардынавацца ў Віленскую архідыяцэзію, бо я ня быў прыпісаны да ніякае эпархіі.
    Як толькі кончылася жніво, я выбраўся пехатою на прошчу ў Вільню. Першы дзень я ішоў хутка па добра вядомых дарогах, але самая мэта падарожжа падказвала мне глядзець на ваколіцу больш пілыіым вокам. Перад Карэлічамі абапал дарогі расьселіся польскія каляністы. Тут яны жылі ўжо больш дзясятка гадоў, але іхныя хаты й нешматлікія гаспадарскія будынкі выглядалі быццам злабуданыя дачасу. Відаць, што іхныя гаспадары ў падсьведамасьці былі перакананыя, што яны тут затрымаліся толькі часова. Але між Карэлічамі й Нягневічамі было каляністаў шмат больш. Было цікава параўнаць, як тыя жывуць.
    Праз пару гадзіпаў ўжо быў каля асаднікаў. Тут некаторыя зь іх мелі дамы зусім добрыя й больш гаспадарскіх будынкаў,
    Хрыстовым шляхам
    61
    але некаторыя жылі ў «хатах на курыных ножках». Дык як магло быць іначай!? Там нядаўна правілі дарогу й чамусьці не абдзернавалі адкосаў. Дык вось на гэтых гладка зрэзаных адкосах зьявілася цэлая літаратура. Хоць напісана яна была рознымі рукамі (дакладней, каламі), але ўся ў адным духу: «Прэч, польская навалач!», «Беларуская зямля сялянам» і да таго розныя «Хай жыве!». Некаторыя старэйшыя надпісы былі пазадрапаныя, але каля іх зьяўляліся сьвежыя.
    Далятычы. Затрымацца тут было чаго. Гэта была адна з старэйшых і большых усходнекаталіцкіх парахвіяў на Беларусі. Мяне вельмі карціла пазнаць яе бліжэй. Думка аб утварэньні ўсходнекаталіцкае (вуніяцкае) парахвіі зьявілася там у людзей без аніякай прапаганды з боку каталікоў. Хутка пасьля польскабальшавіцкае вайны праваслаўнага параха з Далятыч перавялі ў іншую парахвію. Тады праваслаўны парах зь Любчы, маючы моцныя плечы ў кансысторыі, пастараўся, каб далятыцкую парахвію скасавалі, а зямлю й царкву прылучылі да Любчы. Стараньні вернікаў атрымаць свайго параха заставаліся без адказу. Тады вясною 1925 г. яны зьвярнуліся да пінскага каталіцкага біскупа Лазінскага, і той ім хутка прыслаў айца М. Кнурэнку, які нядаўна перайшоў у каталіцтва. На вялікі жаль, ягоныя паводзіны сеялі згоршаньне. У 1929 г. яго мусілі забраць і прыслалі айца Івана Панько, які перайшоў у каталіцызм 5 сакавіка 1928 г. разам з усёю сям’ёю. Рэлігійнае жыцьцё значна паправілася. Вернікаў было 1638 чалавек.