• Газеты, часопісы і г.д.
  • Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост Кніга 12

    Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост

    Кніга 12

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 336с.
    Мінск 2007
    94.98 МБ
    48
    Калі я пасьля двухразовае пісьмовае просьбы асабіста прыехаў да біскупа Букрабы ў справе дазволу на выклады рэлігіі ў школах, а таксама для выясьненьня ненармальных адносінаў суседніх польскіх парафій і абароны ад паліцыі, якая прыдзіралася да кожнай дробязі й складала пратаколы, дык замест помачы атрымаў загад сядзець ціха. Калі я сказаў, што аб гэтым напішу ў нунцыятуру ў Варшаву, дык мне біскуп загразіў царкоўнымі карамі. I толькі мая заўвага, што калісьці апосталы ў такім выпадку адказалі: «нам належыць больш слухаць Бога, a не людзей» — і ле зьлякаліся прыняць кару, крыху апамятала біскупа.
    He без прычыны інструкцыю Апостальскага Пасаду 1937 г. аб вунійнай працы ў дыяцэзіяльных часапісах надрукавалі толькі ў 1938 г., аднак у практыцы трымацца яе аніяк не хацелі. Польскі ўрад праз сваё Міністэрства асьветы й рэлігійнага веравызнаньня да вуніі адносіўся ня толькі непрыхільна, але ўпрост варожа. Аб гэтым некаторыя высокапастаўленыя ўрадоўцы ў міністэрстве гаварылі зусім яўна, указваючы на той факт, што вунія як каталіцкае веравызнаньне ня можа быць давольнаю прыладаю іхнае рэлігійнае палітыкі бязь ведама Апостальскага Пасаду, да таго паважна баяліся, што вунія можа стацца беларускаю нацыянальнаю вераю. Польскі ўрад ахвотней хацеў мець дачыненьні з праваслаўнаю царквою, бо выкарыстоўваў яе слабасьць, зусім падпарадкаваў яе для сваіх палітычных мэтаў. Варшаўскі мітрапаліт Дыянісій, галава праваслаўнае царквы ў Польшчы, да гэтага надаваўся як найлепш.
    Прыкладаў варожае дзейнасьці польскага ўраду да вуніі можна прывесьці безьліч. Думаю, што Апостальскі Пасад мае пра гэта адпаведныя справаздачы ад біскупа Чарнецкага.
    Для прыкладу падаю некалькі фактаў з майго жыцьця. Асабліва стараўся зьнішчыць вунію палескі ваявода КостэкБэрнацкі, які ўславіўся на ўсю Польшчу з таго, што выбудаваў для палітычных вязьняў канцэнтрацыйііы лягер, што не ўступаў нямецкім лягерам Дахау, Бухэнвальд, Аўшвіц. Ён загадаў паліцыі закрыць новапабудаваную вуніяцкую царкву ва Угрынічах каля Любяшова (місія айцоў капуцынаў). Ен жа выселіў з Палесься айцоў капуцынаўгаляндцаў з айцом Кірылам ван Тэрнэзіюсам на чале. Малую сэмінарыю для будучых сьвятароў усходняга абраду ў Любяшове ён загадаў перанесьці на польскую этнаграфічную тэрыторыю. Яе перанесьлі ў Ломжу, але й там у хуткім часе мусілі зусім зьліквідаваць. Над кожным вуніяцкім сьвятаром ён устанавіў суровы паліцыйны надзор, як аб гэтым
    Хрыстовым шляхам 49
    дакладна апавядаў сам камэндант паліцыі з Маларыты (Палесьсе) пасьля развалу Польшчы ў 1939 г.
    Сёстры Найсьвяцейшага Сэрца Хрыстова, па нацыянальнасьці полькі, якія памагалі ў вунійнай працы айцам капуцынам у Любяшове, мелі ад паліцыі столькі непрыемнасьцяў, што іхная настаяцелька Ганна Бульбот у гутарцы з старастам з КаменьКашырска даслоўна казала: «Маю ўражаньне, што мы жывем не ў каталіцкай Польшчы, але хіба ў бальшавіцкай бязбожнай Расеі».
    Хто не згаджаўся папольску выкладаць рэлігію ў школе, таму зусім забаранялі навучаць дзяцей у школе. Я належаў да тых сьвятароў, якія ня мелі дазволу на навуку рэлігіі ў школе. Калі я ўсё ж стараўся навучаць дзяцей у сябе або ў хатах іхных бацькоў, дык ад паліцыі ня меў праходу. Паліцыя старалася даведацца вызначаны час і месца навукі, пільнавала дзяцей, пераймала іх па дарозе і адпраўляла назад дамоў. У Століне я катэхізаваў дзяцей у магільнай капліцы, на самых могілках, у лесе і ў збожжы, разьдзяліўшы ўсіх дзяцей на некалькі ірупаў. Трэба было штодзённа праходзіць пешкі некалькі дзясяткаў кілямэтраў, унікаючы спатканьня з паліцыяю.
    Каб маральна й матар’яльна зламаць вуніяцкае духавенства, паліцыя мела загад пісаць усякія магчымыя пратаколы за найдрабнейшыя, а нават не існуючыя адміністрацыйныя правіны, як пабелка платоў, чысьціня вуліцы, парадак каля хаты і інш. На мяне гэткіх караў напісалі у суме на 200 злотых і столькі ж сама на дзяка.
    Дзе былі вуніяцкія вернікі, але не было царквы й прыходзілася правіць богаслужэньні ў сялянскай хаце, дык паліцыя карала гакіх гаспадароў за быццам бы незахоўваньне якіхсьці санітарных прадпісаньняў. Такія выпадкі мелі месца ва ўспамінаных ужо Угрынічах і калёніі Макраны Столінскага павету.
    За маю дзейнасьць на карысьць вуніі загадам наваградзкага ваяводы з дня 15.5.1939 г. я быў выселены назаўсёды з прыгранічнае паласы, што была ў папярэднім годзе пашырана на 100 км.
    Пры гэтай нагодзе варта заўважыць, што агулам польская палітыка супраць беларусаў ў 1939 г. прыняла застрашальны характар. Была забаронена амаль уся беларуская прэса, зачынены школы, сіламоц тварылі так званых праваслаўных палякаў, высялялі з прыгранічнае паласы ўсіх дзейных і сьведамых беларусаў, забарапілі беларусам купляць зямлю, насылалі на Беларусь новых польскіх асаднікаў, усіх рымакатолікаў бела
    50
    русаў залічылі ў палякаў, у прыгранічнай паласе КОП (Korpus Ochrony Pogranicza) пачаў узмоцненую акцыю навяртаньня праваслаўных вёсак на рымакатолікаў. Місіянэрамі былі польскія афіцэры й паліцыя, былі распушчаны ўсе беларускія арганізацыі, прымусова закладаліся розныя польскія арганізацыі. Усё гэта настроіла варожа да Польшчы нават пасіўныя сялянскія масы й стварыла спрыяльны грунт для бальшавіцкае прапаганды. Таму, калі выбухнула вайна, на працягу аднаго тыдня развалілася Польшча, і бальшавікоў бальшыня народу чакала, як спасеньня. А тое, што потым дзеялася ў Польшчы, народ тлумачыў як Божую кару за дзяржаўныя грахі.
    Прапаганда супраць вуніі ніколі не заціхала. 3 аднаго боку, рымакаталіцкія ксяндзы не ўважалі вуніятаў за сапраўдных католікаў і да тых, хто пераходзіў на вунію, казалі: «Лепш адразу перайсьці на праўдзівае каталіцтва», разумеючы пад гэтым лацінства. А з другога боку, праваслаўныя пашыралі думку, што вунія — гэта нейкая патайная палянізацыя, і паказвалі на факт, што вуніяты залежаць ад польскіх лацінскіх біскупаў. Тое, што праваслаўная царква ў Польшчы сама служыла палянізацыі, паясьнялі яе бясьсільнасьціо, а «вуніяты маюць абаронцаў у Апостальскай сталіцы і як бы хацелі, дык маглі б абараніцца ад палянізацыі, а таму, што не бароняцца, значыць, самі маюць якіясь падазроныя пляны». Пасьля 1937 г. можна было не спасылацца на інструкцыю з Рыму аб вунійнай працы, але ўжо было запозна.
    Да дрэннага рэнамэ вуніяцкае царквы ў значнай меры спрычыніліся некаторыя канвэртары з праваслаўя, што па некалькі разоў пераходзілі то ў адную царкву, то ў другую. Успомніць хоць бы архімандрыта Марозава, архімандрыта Мядзьведзя, што аж па тры разы пераходзілі на вунію. Вялікі працэнт канвэртараў меў нядобрую маральную славу. 3 гэтага ўсяго ў некаторых аколіцах аб вуніі стварылася вельмі нядобрая думка. У 1939 г. на Палесьсі сяляне вёскі Збураж мне самому гаварылі даслоўна: «Мы думалі, што праваслаўныя папы — гэта нікудышныя людзі, але вуніяты — дык такая дрэнь, што нават і праваслаўных нявартыя». Зьмяніць гэтую апінію было нялёгка.
    Да таго варта зазначыць, што хоць вунійная праца на Беларусі была наскрозь місыйнаю працаю, аднак матар’яльнае становішча вуніяцкага духавенства зусім на гэта ня ўказвала, яно было больш чым сумным. Дапамогі, якую атрымоўвалі вуніяцкія сьвятары ад польскіх біскупаў, хапала ўсяго на сьціплае
    Хрыстовым шляхам
    51
    прыватнае ўтрыманьне, а на місійныя выдаткі й граша не атрымоўвалася. Такія сродкі прапаганды, як кніжкі, абразкі, газэты, аптэчкі, амаль нідзе на парафіях не спатыкаліся паза тым. што мелі сьвятары для ўласнага ўжытку. Адпаведны царкоўны хор таксама рэдка дзе спатыкаўся.
    Калі ў верасьні 1939 г. у Заходнюю Беларусь прыйшлі бальшавікі, сумны вобраз вуніі зьмяніўся на яшчэ горшы. Да гэтага часу некаторыя вуніяцкія парафіі існавалі толькі для справазданьняў у Рым. Напрыклад, у Пінскай дыяцэзіі такімі парафіямі былі Курашава, Збураж, Сзаўпцы. He чакаючы падаткаў ад бальшавікоў, такія парафіі самавольна ліквідаваліся, бо там вернікаў не было ўжо ад некалькіх гадоў.
    У некаторых мясцовасьцях, дзе сьвятары дрэнна жылі з насельніцтвам, мелі месца жудасныя выпадкі супраць святароў. У вёсцы Бабровічы на Палесьсі мясцовыя камуністычныя актывісты вуніяцкага сьвятара айца Пачопку тэрарызавалі да тае ступені, што давялі да расстройства нэрваў. Яго кідалі на салому й намагаліся спаліць жыўцом, хворага выкідвалі з ложку. У канцы ён памёр у шпіталі як нэрвова хворы. Настаяцель парафіі Таракані айцец Данат Навіцкі ўцёк ад актывістых і бальшавікоў, бо ўжо быў раз на Салаўках. У праваслаўных парафіях былі выпадкі яшчэ больш жорсткія. У вёсцы Ваўкавічы каля Наваградка вернікі павесілі свайго праваслаўнага сьвятара, абрэзаўшы яму перш зажыва вушы й нос. Але гэткія выпадкі здараліся спарадычна і ўсяго там, дзе сьвятары занядбалі сваю працу, пры тым усяго ў першых месяцах пасьля прыходу бальшавікоў.
    На шчасьце, радасьць з прыходу бальшавікоў мінула досыць хутка. Калі бальшавікі аблажылі духавенства велічэзнымі падаткамі, пачалі арганізоўваць першыя калгасы й саўгасы, распачалі масавыя вывазы ў Сібір, народ убачыў і адчуў на сабе ўвесь нялюдзкі бальшавіцкі лад і пачаў шчыра ненавідзець бальшавізм і ўсё, што зь ім злучана, от жа й бязбожнасьць. Аднак місійная й вуніяцкая праца была выключана, за выняткам толькі прынагодных гутарак у адпаведных абставінах. Аб закладаііьні новых парафій і гутаркі не магло быць, бо нават тыя, што ўжо існавалі, трудна было ўтрымаць з прычыны велічэзных падаткаў.
    У гэтым часе сталася падзея гістарычнага значаньня для Беларусі — мітрапалітам Шэптыцкім на аснове адпаведных паўнамоцтваў з Рыму між іншымі экзархатамі быў створаны таксама Грэкакаталіцкі экзархат Беларусі, але таму, што гэта
    52
    рабілася ў найбольшай тайне, праца экзарха і ягоных радных абмяжоўвалася толькі падрыхтоўкай рэлігійнае літаратуры й зьбіраньнем патрэбных інфармацыяў. На жаль, падчас акупацыі ўвесь гэты матар’ял загінуў.
    Калі летам 1941 г. немцы занялі Беларусь, рэлігійнае жыцьцё спачатку быццам ажывілася. He было падаткаў на сьвятароў, парафіяльная зямля зноў вярнулася парахам, не было кантролю НКВД над царкоўным жыцьцём. Запраўднае аблічча гітлярызму таксама не было ведамае. Праўда, калі толькі замест вайсковае прыйшла нямецкая цывільная ўлада, дык адразу выявілася, што немцы ў сваёй царкоўнай палітыцы на Беларусі пастанавілі абаперціся на праваслаўную царкву. У Менску была ўтворана мітраполія, назначаны цэлы рад новых эпіскапаў на Беларусі, а ў канцы была ўтворана Беларуская Праваслаўная Аўтакефальная Царква. Аўтакефалія прагалошана ў Менску на адумысным Саборы ў 1942 г. Вартае аднак увагі тое, што склікаў гэты сабор і старшынаваў на ім заступнік мітрапаліта Панцеляймона архіэпіскап Філафей, бо сам мітрапаліт з русафільскіх углядаў супраціўляўся аўтакефаліі.