Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост
Кніга 12
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 336с.
Мінск 2007
Хоць знойдзецца ў табе выродны валакіта, Катораму твая не да спадобы сьвіта, 1 не адзін прадасьць цябе Іскарыёт, Але табс япічэ ўсё маці семяніта, Сяляне верныя, што сеюць жыта, А зь іх паўстане твой народ.
Падобную непахісную веру аб лепшай будучыні ён выказвае ў шмат іншых вершах:
Веру моцна, што зь вясной Сонца праўды ўстане I прабудзіцца край мой Зь векавога спаньня.
Веру моцна — слова ў чын Зьменіцца паволі
I убачыць селянін Луч шчасьнейвіай долі.
Гэткую моцную веру яму дыктавала моцная любоў да роднага краю, якому ён прысягае на абсалютную вернасьць:
Над гонар і славу, нал чары каханьня Народную справу і перакананьне.
16
Што розум дыктуе, заўсёды я волю — Ня здраджу ніколі.
Хай срэбра, дукаты мне сыплюйь пад ногі 1 скажуць: багаты будзь, кінь род убогі, Я плюну з пагардай, народу ж і волі — Ня здраджу ніколі.
Да самага скону, усякім прымусам I сіле прыгону скажу: Беларусам Ня здраджу ніколі!
Сваю непахісную веру кс. Астрамовіч мацаваў шчыраю малітваю. Адзін з такіх ягоных пабожных вершаў стаўся беларускім гімнам аж да часу Другое сусьветнае вайны:
Божа, што калісь народы На асобкі падзяліў I хацеў, каб народ кожны Мовай роднай гаварыў, Узглянь жа на народ бяздольны Беларускі, што к Табе Голас ціхі, паднявольны У пакорнай шле мальбе. Асьвяці наш розум верай, 1 надзею ў сэрца ўлі, Ды агонь любові шчырай У сэрцах нашых запалі! Памажы ж нам, Божа мілы, Прабудзіцца да жыцьця, Удзялі парады, сілы, Каб ня зьбіліся з пуцьця.
Ксёндз Астрамовіч датрымаў свае прысягі й Богу, і беларускаму народу, ахвярна выконваючы душпастырскія абавязкі. Той палкі жар любові да роднага краю й непахісная шчырая вера, якую ён пакінуў у сваёй літаратурнай спадчыне, зьяўляюцца каштоўным скарбам для грамадзкага й рэлігійнага жыцьця Беларусі.
Ксёндз Кастусь Стэповіч
Між беларускімі рэлігійнымі дзеячамі ксёндз Стэповіч займае апрычонае месца, бо ягоная рэлігійная дзейнасьць была непадзельна спалучана з грамадзкаю й літаратурнаю дзейнасьцю, у якой паважнае месца займалі філязафічныя разважаньні.
Хрыстовым шляхам
17
Нарадзіўся Кастусь Стэповіч у вёсцы Барані Сьвянцянскага павету 19 лютага 1890 г. у сялянскай сям’і. Ягоныя бацькі мелі толькі паўвалокі пяшчанае зямлі, таму пэўны час яны арандавалі кавалак зямлі ў недалёкім глухім засьценку. Там Кастусь да дзесяці гадоў праходзіў праз усе беды й журбы жыцьця вясковага юнака. Найбольш далося яму ў знакі быць падпасьвічам у пастуха Марціна. Пазьней Кастусь называў яго сваім першым «настаўнікам» і <(тыранам». Марцін ведаў шмат казак, прыпевак, розных апавяданьняў, між якімі побач нявінных і сьмешных было нямала найбольш брудных і агідных. Тыя апавяданьні пужалі чулую дзіцячую ўяву Кастуся. Выпас кароў на арандаванай зямлі аплаціўся добра. Бацькі Кастуся зарабілі на сырах і масьле й пастанавілі гэты даход выкарыстаць на асьвету сына. Яны паслалі яго ў гарадзкую школу ў Сьвянцяны. Кастусь закончыў яе ў 1905 г., калі расейская рэвалюцыя прынесла нямала розных пераацэнак грамадзкіх вартасьцяў.
Па сканчэньні гарадзкое школы перад Кастусём паўстала пытаньне: куды ісьці далей? Ягоныя бацькі вельмі хацелі бачыць сына ў духоўным стапе, ды й сам ён мроіў пра гэта. Але на тое, каб паступіць у духоўную сэмінарыю, трэба было яшчэ дапаўняць асьвету да ўзроўню чацьвёртае клясы гімназіі. TaTae дапаўненьне ён зрабіў прыватна, здаў іспыты ў 1907 г. у Пецярбургу ды адразу запісаўся ў Віленскую каталіцкую духоўную сэмінарыю, куды яго прынялі як асьпіранта: гэта значыла, што ў сэмінарыю Кастусь хадзіў адно на выклады, але жыў на прыватнай кватэры, а вечарамі мусіў працаваць, каб зарабіць на пражыцьцё.
Працуючы вечарамі, ён меў нагоду пазнаёміцца зь беларускаю адраджэнскаю працаю пры рэдакцыі «Нашае Нівы». Праз тры гады цяжкое працы Кастусь моцна падарваў сваё здароўе й захварэў на сухоты, а таму мусіў пакінуць навуку ды ехаць у горы, у Закапанэ, каб ратаваць здароўе. Перад выездам зь Вільні ён аддаў у рэдакцыю газэты свой першы верш «Прад Богам».
У Закапанэ ён прабыў больш за год і вярнуўся толькі напрыканцы 1913 г. Пасьля гэтага закончыў курс сэмінарыі й атрымаў сьвятарскія сьвячэньні вясною 1915 г. у Петраградзе з рук біскупа Цэпляка.
Адразу пасьля высьвячэньня ксяндза Кастуся Стэповіча выслалі на вікарыя ў парахвію Камаі Сьвянцянскага павету. Але там ён прабыў толькі адзін месяц, бо пачалася нямецкая акупацыя. Ксёндз Стэповіч вярнуўся да бацькоў, памагаў працаваць
18
у роднай парахвіі Клюшчаны, дзе моцна здружыўся з моладзьдзю.
У Клюшчанах ён працаваў адзін год, а ў наступным 1916 г. Стэповіча назначылі вікарыем у Карыцін. Там былі вельмі цяжкія ўмовы жыцьця й працы, то ня дзіва, што ў яго адазвалася старая хвароба, здароўе хутка руйнавалася, і вясною 1918 г. у яго ўжо паказалася кроў зь лёгкіх. Праляжаўшы тры гады ў ложку, Стэповіч зноў выехаў у Закапанэ, дзе прабыў да 1920 г. Вярнуўся дамоў вясною, незадоўга перад прыходам бальшавікоў, некаторы час працаваў у роднай парахвіі Клюшчаны, але ў тым жа годзе на некаторы час быў назначаны ў Буйвіды над Вільляю заступіць параха, які ўцёк ад бальшавікоў. Увосень таго ж 1920 г. быў назначаны парахам у Засьвір, дзе працаваў да восені 1925 г., калі ў трэці раз быў змушаны ехаць у Закапанэ. Паратунку, аднак, не было, і ксёндз Стэповіч, ясна гэта бачачы, не захацеў паміраць на чужыне. Ён прыехаў у Вільню, дзе 6 траўня 1926 г. памёр і быў пахаваны на могілках Роса.
Для беларускага рэлігійнага жыцьця ксёндз Стэповіч зрабіў вельмі вялікую прыслугу, улажыўшы й выдаўшы незадоўга перад сьмерцю малітоўнік «Голас душы». Яшчэ ў 1914 г. ён зарганізаваў у Клюшчанах касьцёльны хор, які акрамя рэлігійных песень выконваў таксама й беларускія народныя песьні. У часе нямецкае акупацыі паўстала пытаньне тварэньня беларускага школыііцтва, але для гэтага былі патрэбныя беларускія настаўнікі. 1 вось ксёндз Стэповіч напрыканцы 1915 г. адчыніў у Сьвянцянах такія курсы, а ў наступным годзе, дзякуючы ягоным стараныіям, у ваколіцы Сьвянцянаў ужо працавала сем беларускіх народных школаў.
Для вядзеньня грамадзкае працы згодна з рэлігійнаю навукаю ён заснаваў маладняцкую арганізацыю «Хаўрус Сваякоў», якая пачала хутка разьвівацца, ладзіла шматлікія канцэрты, рабіла імпрэзы. У гэтым кірунку ён працаваў і ў часе польскае акупацыі, лягледзячы на ніякія перашкоды, хоць польская паліцыя лакладала на яго хатні арышт, рабіла рэвізіі, забірала рукапісы.
Ксёндз Стэповіч пакінуў па сабе трывалы сьлед і ў беларускай літаратуры. Свае творы ён падпісваў псэўдонімам Казімір Сваяк. 3 надрукаваных твораў ведамыя зборнік вершаў «Мая ліра» (1924), філёзафаэтычнае апавяданьне вершам у рэлігійным духу «Чарку дай, браце», драма «Ялка Капцавы», містэрыя
Хрыстовым шляхам
19
«Купальле», нарыс «Алькаголь». Пасьля ягонае сьмерці ксёндз Адам Станкевіч у 1932 г. выдаў «Дзеі мае мысьлі, сэрца і волі», дзе сабраны паэтычныя творы, проза, афарызмы, разважаньні. Але да таго яшчэ засталіся нявыданымі творы К. Стэповіча «Аб рэлігійнай Вуніі на Беларусі», філязафічныя разважаньні, вершы. Форма й зьмест паэзіі Казіміра Сваяка даволі разнаякія, толькі некаторыя вершы недаапрацаваныя, што тлумачыцца ягонаю цяжкою хваробаю. Тэматыка вершаў мае перадусім рэлігійны й нацыянальны характар. Некаторыя вершы маюць форму размовы з Богам:
Радасьць мне сэрца агнём запаляе, Што нс пазбыўся Тваей я апекі — Твой Дух адвечны мяне атуляе, Цябс я прагу, Божа мой, навскі!
У вершах нацыянальнага характару ён апісвае прыгнобленьне народу праз чужацкую няволю, праклінае захопнікаў ды кліча народ да вытрываласьці, а такжа выказвае непахісную веру ў тое, што настане час, калі з радасьцю заклічам:
Ідзе вось ясная пара, Правіду сьвеціць нам зара, Айчына, маці Беларусь, Гарой жыва!
Пэўна ж за сваё кароткае й хваравітае жыцьцё ксёндз Стэповіч напісаў ня шмат, але ягоная творчасьць мае на сабе адзнаку ягонага характару: ён ні перад кім ня гнуўся, быў незалежнік ува ўсім сваім думаньні й творчасьці. Ягоным ідэалам была незалежная Беларусь.
Аб значэньні Кастуся Стэповіча як грамадзкага дзеяча й як паэта на 10я ўгодкі ягонай сьмерці так напісаў Міхась Машара:
Я прыйшоў табе пакланіцца, Рана змоўклы, наш слаўны паэт. Ад ваколіцаў роднай зямліцы Прынавіу табс ціхі прывет.
Хоць ты змоўк і хоць ліра разьбіта, 1 хоць новыя страты баляць — Над краінай, туманам спавітай, Тваіх ііесьняў акорды зьвіняць.
20
Ксёндз Францішак Будзька
Беларускі адраджэнскі рух на рэлігійнай ніве распачаўся ўжо ў палавіпе мінулага стагодзьдзя (XIX ст. — Рэд.), але жорсткая рэакцыя царскаіа рэжыму пасьля паўстаньня 1863 г. той рух паважна спараліжавала. Аднак ніякі тэрор ня мог поўнасьцю спыніць разьвіцьцё народнага жыцьця. Яно хоць паволі, але няспынна ішло ўперад і разьвівалася ўва ўсіх сваіх галінах. I так ужо напрыканцы мінулага стагодзьдзя пачаў ажываць беларускі адраджэнскі рух на рэлігійнай ніве. Паважны ўклад у гэты рух зрабіў ксёндз Францішак Будзька.
Ён нарадзіўся ў вёсцы Вознаўшчына Пархвенаўскае парахвіі Вілейскага павету ў 1884 г. у набожнай сялянскай сям’і. Асьвету атрымаў у пачатковай школе ў Будславе, а потым у павятовай гарадзкой школе ў Вілейцы. Чуючы нахіл да сьвятарства, уступіў у Каталіцкую духоўную сэмінарыю ў Вільні. Скончыўшы яе ў 1905 г. і атрымаўшы дыяканскія сьвячэньні, уступіў у Каталіцкую духоўную акадэ.мію ў Пецярбургу, дзе вучыўся на свой кошт. Там ён зышоўся з беларускімі дзеячамі й быў нават у блізкіх адносінах з прафэсарам Браніславам ЭпімахамШыпілам, які выкладаў грэцкую мову ў акадэміі й быў бібліятэкарам акадэмічнае бібліятэкі. У тым часе беларускія студэнты ў акадэміі яшчэ не былі зарганізаваныя, але ўжо стараліся трымацца разам і часта сходзіліся на кватэры дыякана Будзькі. Тыя сходкі потым далі пачатак Беларускаму гуртку ў акадэміі. За год навукі вычарпаліся ўсе ягоныя ашчаднасьці, дык, ня маючы магчымасьці прадаўжаць навуку ў Акадэміі, ён вярнуўся ў духоўную сэмінарыю ў Вільню, каб атрымаць сьвятарскія сьвячэньні. Але ў тым часе сэмінарыйнае кіраўніцтва да яго паставілася непрыхільна за беларускую дзейнасьць ды загадала чакаць. Бо ён падчас навукі ў сэмінарыі ўжо пісаў беларускія артыкулы й тлумачыў на беларускую мову папулярныя рэлігійныя кнігі. Пабачыўшы, што тое чаканьне працягваецца без аніякае прычыны, ён зьвярнуўся да пралата Данісевіча, які прызнаваўся ў беларускасьці й які ў 1905—1908 гг. быў генэральным вікарыем у Магілёўскай архідыяцэзіі, і зь ягонаю дапамогаю атрымаў сьвятарскія сьвячэньні ў 1907 г. ды быў накіраваны ў Полацак на вікарыя. Тут трэба заўважыць, што за сваю беларускую дзейнасьць ён увесь час аставаўся вікарыем, але гэтым не пераймаўся й шчыра выконваў свае душпастырскія абавязкі. Казаньні ён гаварыў пабеларуску й гаварыў красамоўна, да таго ж стараўся гаварыць і ў суседніх парахвіях у