Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост
Кніга 12
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 336с.
Мінск 2007
Хрыстовым шляхам
15
шоў на службу да польскага ўраду, на падабенства маскоўскага Сяргея, і ад 1936 г. займаў Гарадзенскую эпархію. Сава пры дапамозе падобнага да сябе сьвятара Леаніда Каспэрскага арганізаваў у Гародні Саюз Праваслаўных Палякаў (1937), адчыніў Дом Палякаў Праваслаўнай Веры імя Сьцяпана Баторага (1937) з мэтай «вырабіць нацыянальную (ведама польскую) сьведамасьць сярод праваслаўных» ды «аб ’яднаць усіх праваслаўных палякаў Гарадзеншчыны». У 1938 г. у той жа Гародні быў зарганізаваны «місійны» Праваслаўны навуковавыдавецкі інстытут, зарэгістраваны беластоцкім ваяводам як арганізацыя асаблівага значэньня ды зацьверджаны Сынодам мітраполіі ў якасьці самастойнай адзінкі з правам выдаваць царкоўную літаратуру, падручнікі, малітоўнікі й г. д. у польскай мове. Гэты інстытут ад лістапада 1938 г. наладзіў выданьне адумыснай газэты для палянізацыйных мэтаў «Hlos Prawoslawia», прапагандовыя брашуры й «Праваслаўны каляндар» на 1939 г. Тамсама, міма вострага супраціву насельніцтва, была адкрытая першая ў Заходняй Беларусі польская праваслаўная царква.
Уся гэтая падрыхтоўчая палянізацыйная акцыя была замацавана дэкрэтам прэзыдэнта Польшчы16 ад 19 лістапада 1938 г. аб стаўленьні Польскай Рэспублікі да праваслаўнай царквы. Перш за ўсё ў гэтым дэкрэце быў зьменены сам назоў — з Праваслаўнай Аўтакефальнай Царквы ў Польшчы ў Польскі Аўтакефальны Касьцёл Праваслаўны.
На падставе названага дэкрэту праваслаўная царква сталася поўнасьцю прыладзьдзем польскай палянізацыйнай палітыкі. Дэкрэт устанаўляў зямельныя наданьні для паасобных эпіскапаў ды высокія платы эпіскапам й духавенству (мітрапаліту — 1.875 злотых на месяц; эпіскапам — 1.200, вышэйшаму духавенству — ад 300 да 500 злотых). За гэта, ведама, вымагалася ад іх шырыць абсалютную палянізацыю, аднаўляць набажэнствы ў польскай мове, маліцца за Польшчу й яе прэзыдэнта, увесьці грыгарыянскі каляндар.
Праз тыдзень пасьля абвяшчэньня дэкрэту прэзыдэнта Польшчы адбылася хіратанія былых вайсковых сьвятароў, надзейных палянізатараў, Шрэтара й Сямашкі ў праваслаўныя эпіскапы. Уся падрыхтоўка да высьвячэньня названых кандыдатаў адбылася маланкава. 12 лістапада 1938 г. кандыдаты прынялі манаства, Шрэтар пад імем Цімафея, а Сямашка — Мацея; на другі дзень былі яны ўжо архімандрытамі. Акт хіратаніі
16 Маецца на ўвазе Масьціцкі Ігнацы (1876— 1946), прэзыдэнт Польшчы ў 1926—1939 гг.
76
праведзены мітрапалітам Дзянісам у нрысутнасьці ўсіх эпіскапаў у Пачаеўскай Лаўры на Валыні17. Цімафей Шрэтар18 быў прызначаны вікарным эпіскапам у ВаріпаўскаХолмскую эпархію, а Мацей Сямашка1’ — вікарным эпіскапам у Вільню.
Адразу па прыезьдзе ў Вільню Сямашка адслужыў у СьвятаДухавай царкве ўрачыстае набажэнства, а пасьля зьвярнуўся да прысутных з прапагандовай польскай прамовай. Вернікі адказалі дэманстрацыйным сьпевам, каб заглушыць прамоўцу, а перад царквой арганізавалі групу, каб выкінуць палянізатара. Тады Сямашка выклікаў польскую паліцыю, якая разагнала дэманстрантаў і арыштавала больш актыўных. У далейшым эпіскап ужываў найгрубейшыя сродкі: пабоі й зьнявагу духоўнікаў за адмову ў праводжаньні палянізацыі, звальненьне з духоўных становішчаў, інтэрвэнцыю паліцыі й адміністрацыйных уладаў адносна вернікаў і г. д.
Віленская духоўная сэмінарыя, куды, міма пануючага там расейскага духу, пранікалі ўплывы беларускага нацыянальнага руху, была зьліквідаваная польскім урадам, а замест яе, у адпаведнасьці з палянізацыйным царкоўным дэкрэтам, заснаваны ў Варшаве Польскі праваслаўны ліцэй. Спалянізаваны быў поўнасьцю таксама багаслоўскі факультэт Варшаўскага ўнівэрсытэту ды тамтэйшы інтэрнат для студэнтаў тэалёгіі. Студэнты абавязаны былі належаць да Акадэмічнага Саюзу Праваслаўных Палякаў. Толькі што скончыўшы навукі, маладыя й недасьведчаныя, але спалянізаваныя выхаванцы інтэрнату ды фа
17 Сёньня ў Цярнопальскай вобласьці (Заходняя Ўкраіна).
18 Шрэтар Цімафей (1901—20.5.1962). Нарадзіўся на Валыні. Скончыў багаслоўскі факультэт Варшаўскага ўнівэрсытэту. Служыў у прыходзкай царкве ў Ланаўцах на Валыні. У 1934—1938 гг. — вайсковы сьвятар, а ў 1938 г. хіратанізаваны ў эпіскапа Люблінскага, вікарыя ВаршаўскаХолмскай эпархіі. Адначасова выкладаў у Варшаўскім унівэрсытэце гамілетыку (тлумачэньне Сьвятога Пісаньня, а таксама прынцыпаў прапаведніцтва). Падчас Другой сусьветнай вайны жыў у Яблачынскім манастыры. 3 1944г. — эпіскап Холмскі, з 1945 г. — архіэпіскап Беластоцкі й Бельскі, намссьнік мітрапаліта Варшаўскага. У чэрвсні 1948 г. вярнуўся ў лона Рускай Праваслаўнай Царквы. 3 1961 г. — мітрапаліт Варшаўскі й ўсёй Полыпчы.
19 Сямашка Мацей. Хіратанізаваны ў эпіскапа ў 1938 г. Быў вікарным пры архіэпіскапе Віленскім і Лідзкім Фсадосію. Падчас вайны нражываў у Рызе, перайшоў у юрысдыкцыю мітрапаліта Сяргея (Васкрасенскага), экзарха ў Прыбалтыцы. 3 1944 г. — на эміграцыі. Жыў у Вялікай Брытаніі, дзе й памёр у 1955 г.
Хрыстовым шляхам
11
культэту багаслоўя зараз жа ішлі на кіраўнічыя пасады, а старых й заслужаных для праваслаўя духоўнікаў здымалі й пераводзілі ў глухія парахвіі або звальнялі наагул.
Усё праваслаўнае духавенства ператварылася ў дзяржаўпых ураднікаў цывільнага стану й ставалася поўнасьцю залежным ад ваяводаў, старастаў і мясцовай паліцыі.
Рэкамэндавалася не застасоўваць яўнага гвалту, але праводзіць індывідуальны ціск ды даваньне дзяржаўных субсыдый тым, хто перайшоў на супрацоўніцтва. Субсыдыі прадбачваліся ад 60 да 120 злотых штомесячна, забясьпечвалася поўная дзяржаўная падтрымка духоўніку ва ўсіх ягоных дзеяньнях. На гэтую спакусу даволі ахвотна йшло праваслаўнае духавенства, не зьвязанае з народам глыбейшымі сувязямі, але прызвычаенае да дзяржаўнай службы ў царскай Расеі. Замена ж расейшчыны на пальшчызну была справай навукі й звычкі. У прызьме гэтага варожага наступу на ўсе праявы нацыянальнага й рэлігійнага жыцьця беларусаў польскім агрэсарам здавалася, што «празь дзесяць гадоўу Польшчы са сьвечкай ня знойдзеш беларуса».
Засьлепленыя палякі ў сваім генэральным наступе на самабытнасьць беларускага народу не хацелі бачыць завіслага над імі мяча блізкага скону, не праявілі найменшай здаровай палітычнай думкі, каб абараніцца перад магутнымі суседзямі.
6. Савецкая акупацыя Заходняй Беларусі
Развал Польшчы й заііяцьце Заходняй Беларусі бальшавікамі ў верасьні 1939 г. спачатку падымала настроі беларускага насельніцтва, якое ня ведала сутнасьці бальшавізму й ягонай антыбеларускай палітыкі, быццам надышоў час вызваленьня ад нацыянальнага й рэлігійнага прыгнёту польскіх паноў. У шматлікіх мясцовасьцях насельніцтва само распраўлялася зь ненавісным палянізацыйным элемэнтам, праводзячы экзэкуцыі злоўленых агентаў. Гэтак былі расстраляныя дзясяткі праваслаўных сьвятароў, якія ў апошніх гадах існаваньня польскай дзяржавы праявілі сябе актыўнымі служакамі навяртаньня ў «праваслаўныя палякі». Многіх з пазасталых пры жыцьці пасьля (у 1940 г.) бальшавікі вывезьлі ў Сібір.
Эпіскапы Сава й Мацей (апора палянізацыйнай акцыі ў Заходняй Беларусі) уцяклі. Усе іншыя эпіскапы (таксама й каталіцкія) засталіся на сваіх месцах. Такім чынам, становішча праваслаўнай царквы ў Заходняй Беларусі пасьля 17 верасьня 1939 г. было наступнае: у Віленскай эпархіі знаходзіўся архі
78
эпіскап Феадосій20, у Пінскай — архіэпіскап Аляксандар21; у Гарадзенскай эпархіі адміністрацыя знаходзілася з даручэньня ўцёклага эпіскапа Савы ў руках протагерэя Рыгора Барышкевіча22, сябры Гарадзенскага кансысторскага Сыноду.
Міма афіцыйнай бязбожніцкай акцыі ды канфіскацыі царкоўнай маёмасьці, а таксама накладаньня высокіх падаткаў на сьвятыні, у царкоўным жыцьці бальшавікі падтрымоўвалі расейскае духавенства, якое адмовілася ўключыцца ў польскую аўтакефалію ды было перасьледаванае польскімі ўладамі. Ніякія беларускія нацыянальныя меркаваньні не браліся пад увагу. Гэтак на паверхню выплылі два эпіскапы: Панцеляймон і Элефэры23.
Архіэпіскап Панцеляймон (Ражноўскі) пасьля рэвалюцыі (1921) атрымаў назначэньне ад патрыярха Ціхана на эпіскап
20 Феадосій (Феадосіеў Мікалай, 3.11.1864—1942). Нарадзіўся ў Чарнігаўскай губэрні, скончыў Чарнігаўскую духоўную сэмінарыю, затым (у 1890 г.) — духоўную акадэмію ў СанктПецярбургу. Быў настаўнікам у Чарнігаўскай духоўнай вучэльні, затым памочнікам дырэктара гэтай вучэльні, інспэктарам Менскай духоўнай сэмінарыі (1898—99), рэктарам Тульскай духоўнай сэмінарыі. У 1903 г. узьведзены ў сан эпіскапа Кірылаўскага, вікарыя Ноўгарадзкай губэрні. Быў эпіскапам Ціхвінскім, Смаленскім. 3 1922 па 1939 гг. — архіэпіскап Віленскі й Лідзкі ПАПЦ. 3 1939 г. пе служыў, пражываў у Вільні. Пахаваны ў СьвятаДухавым манастыры.
21 Аляксандар (Іназемцаў Мікалай, 12.8.1882—9.2.1948). Скончыў Пецярбурскую духоўную акадэмію (1913). 3 1922 г. — эпіскап Люблінскі, з канца 1922 г. — Пінскі й Палескі. 3 1942 г. — мітрапаліт Украінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, адзін зь яе актыўных стваральнікаў. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Забіты ў Мюнхэне ў лютым 1948 г. пры нявысьветленых абставінах.
22 Рыгор (Барышкевіч Георгі, 18.4.1889—26.10.1957). Нарадзіўся ў вёсцы Межрынскай (сёньня Ровенская вобласьць, Украіна). Скончыў Валынскую сэмінарыю (1910), Імпэратарскую духоўную акадэмію ў Казані (1914). Служыў на Валыні, быў настаяцелем сабора ва ЎладзімірыВалынскім (1927—1932), затым у Крамянцы. Са студзеня 1939 г. — настаяцель сабора ў Гародні. У 1942 г. пастрыжаны ў манахі пад імсм Рыгора (Грыгорыя), узьведзены ў архімандрыты, а ў касгрычніку 1943 г. прызначаны эпіскапам ГомельскаМазырскім. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. У 1946 г. перайшоў у лона РЗГІЦ. 3 1947 г. — эпіскап Манрэальскі й Усходнеканадзкі, з 1954 г. — архіэпіскап. У 1954 г. узначаліў ЧыкаскаКліўлэндзкую эпархію (з 1957 г. эпархія ЧыкаскаДэтройцкая й Сярэдняга Захаду).
23 Гл. спасылкі 4 і 5.
Хрыстовым шляхам
79
скую катэдру новаўтворанай ПінскаНаваградзкай эпархіі. Дзеля таго што Наваградак ня меў спрыяльных умоваў на адкрыцьцё катэдры, яна была заарганізаваная ў Пінску. У 1922 г. патрыярх Ціхан надаў Панцеляймону тытул архіэпіскапа, магчыма, каб падбадзёрыць яго ў змаганьні з будучай аўтакефаліяй. Панцеляймон аказаўся верным расейскай царкве і ў аўтакефалію не пайшоў, за што быў высланы ў Мялецкі манастыр на Палесьсі бяз права кіраваць эпархіяй. У гэтым манастыры ён пражыў да 1927 г., пасьля быў пераведзены ў Дэрманскі, а ўрэшце ў 1934 г. — у Жыровіцкі манастыр, дзе й дачакаўся развалу Польшчы.