• Газеты, часопісы і г.д.
  • Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост Кніга 12

    Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост

    Кніга 12

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 336с.
    Мінск 2007
    94.98 МБ
    Калі ў Далятычах заснавалася ўсходнекаталіцкая парахвія, дык праваслаўная кансысторыя прыслала праваслаўнага сьвятара, але яму ўжо не было чаго рабіць у Далятычах, нягледзячы на згоршаньне, якое было зь першым парахам. Таму праваслаўны сьвятар пасяліўся ў суседняй вёсцы, а служыў у царкве пад Ліпкаю. У самых Далятычах да вуніі належалі ўсе жыхары за выняткам двох сямей, да таго было яшчэ нямала вернікаў у далятыцкіх хутарох, Еўсевічах, Воўкаразі, Хадасох, Чарэшлі й Падзагор’і.
    Тагачасны парах айцец Іван прыняў мяне вельмі гасьцінна. Дочкі айца Івана (а іх было тры) дыскрэтна цікавіліся, ці я буду жанатым ці бязжэнным сьвятаром, ведаючы, што ў Галіцыі сьвятары пераважна жанатыя, але што цяпер робяць націск, каб было больш бязжэнных. Я дыпляматычна ўхіліўся ад адказу на іхнае пытаньне.
    Вечарам была проба царкоўнага хору. Хорам кіраваў вельмі ўмела, бадай памастацку, дзяк Якаў Сямашка. Харысты былі
    62
    дабраныя з чыстымі й моцнымі галасамі, пры тым добра вырабленымі. У канцы пробы на зьмену царкоўных напеваў запяялі некалькі беларускіх народных песень, якіх я яшчэ ня чуў, хоць чуў добры хор Наваградзкай гімназіі пад кіраўніцтвам здольнага кампазытара А. Валынчыка.
    На наступны дзень пасьля Службы Божае й сытнага сьнеданьня я вырушыў далей. Цяпер мой шлях быў на Іўе. Парахам і дэканам у Іўі быў ад 1930 г. ксёндз доктар Ільдэфонс Бобіч. Ягонае прозьвішча я чуў ня раз і меў нават зборнік ягоных беларускіх казальняў, толькі ня ведаў, дзеля якіх прычынаў ад некаторага часу ён адышоў ад беларускага рэлігійнага руху й дзеля гэтага хацелася пагутарыць зь ім.
    Ужо вечарэла, калі я зайшоў да ксяндза Бобіча. Прыняў мяне ветліва й ахвотна згадзіўся, каб я пераначаваў у яго, аднак гаварыў толькі папольску і ў гутарцы старанна ўнікаў усякіх намёкаў на беларускія тэмы. Толькі неяк прыпадкам прагаварыўся, што меў нейкія нелады зь іншымі беларускімі сьвятарамі. Гледзячы на яго, я меў уражаньне, што гэта зламаны дуб. Затое ягоная цётка гаварыла са мною пабеларуску, але так жа вельмі паўстрымана. Падчас вячэры спачатку гаварыў выключна кс. Бобіч аб сваіх выдавецкіх справах, а потым пераняў гутарку вікарны ксёндз, і ён між іншым закрануў справу калішняе беларускае дзейнасьці ксяндза Бобіча, але той адразу перавёў гутарку па іншую тэму.
    Толькі ў часе нямецкае акупацыі, калі, дзякуючы стараньням беларускіх дзеячаў, ён быў вызвалены з турмы, дык зноў вярнуўся да беларускага руху і меў улажыць цэлы зборнік беларускіх казаньняў.
    Назаўтра я выйшаў зь Іўя даволі рана й хутка быў у Ліпнішках. Ужо здалёк прыцягваў да сябе ўвагу прыгожы ліпніскі мураваны з граніту касьцёл, выбудаваны ў 1890 г. Зблізку ён выглядаў прыгажэй і выклікаў захапленьне будаўнічым майстэрствам.
    Аглянуўшы касьцёл, цікава было пазнаёміцца з парахам. На жаль, ксёндз Войдаг быў страшэнным кантрастам да касьцёлу. У перадпакоі ягонае канцылярыі было поўна розных афішаў і абвестак, быццам у якой падарожнай агэнцыі.
    Далей я накіраваўся ў Геранёны, спадзеючыся зноў стрэнуць штосьці цікавае. Невялікі мураваны касьцёл у Геранёнах з 1771 г. нічым не вызначаўся, але прэзьбітэрыя была драўляная, старая й брудная. Ганак напаўгнілы й брудны — трэба было ўваходзіць асьцярожна. I неяк дзіўна было бачыць на ўваходных
    Хрыстовым шляхам
    63
    дзьвярах візытную картачку. Чытаю яе: Ксёндз парах Хлявінскі. Ну, думаю, і дабралі ж прозьвішча, быццам для жарту.
    Але гэтым разам я памыліўся ў сваіх меркаваньнях. Парах быў ветлівы й талковы. Ягоная канцылярыя была зусім непадобная да вонкавага выгляду прэзьбітэрыі. Калі з гутаркі даведаўся, што я беларус, дык адразу загаварыў ажыўлена:
    — Ведаеце, я вам раю адведаць ксяндза Шалкевіча ў Тракелях. Ён шчыры беларус і напэўна будзе задаволены, калі зойдзеце да яго.
    Як жа не адведаць такога сьвятара «на правінцыі», якога суседзіпалякі называюць шчырым беларусам!
    Яшчэ да вечара я бьтў у Тракелях. Ксёндз Міхась Шалкевіч якраз канчаў працу ў пчальніку, калі я зьявіўся ў ягоным садзе. Ён шчыра ўцешыўся, што я завітаў да яго. Гаварылі мы з кс. Шалкевічам да позьняе начы аб усіх нашых радасных і сумных справах. Там у ягонай парахвіі больш чым дзе можна было назіраць, у якой атмасфэры жывуць беларускія сьвятары й беларусывернікі на Віленшчыне. На абшьтрным дворышчы каля прэзьбітэрыі працавала некалькі чалавек. Здалёк чуваць было, што між сабою яны гаварылі пабеларуску, але як толькі пабачылі, што я, незнаёмы для іх чалавек, праходжу каля іх, адразу сьціхалі й працавалі моўчкі. Назаўтра я быў у Беняконях. У гэтым мястэчку на рынку стаяў мураваны касьцёл (выбудаваны ў 1902 г.), а недалёка ад яго была драўляная, але ўтульная прэзьбітэрыя. Праходзячы каля агарожы, я ўбачыў, што ў агародзе ксёндз адмаўляе брэвіярый. Варта зайсьці пазнёміцца. Прывітаўся зь ім папольску. Ён адказаў і, уважна на мяне гледзячы, запытаўся, хто я й адкуль. Адказаў коратка: беларускі студэнт багаслоўя.
    — Кажаш, багаслоў і беларус, дык чаму ж гаворыш папольску?
    — Выбачайце, але я ня ведаў, з кім гавару. Хіба Вы таксама беларус?
    — He, я летувіс, называюся Язэп Дубеціс, тутэйшы парах і дэкан.
    Бязь лішняе гутаркі дэкан запрасіў мяне ў пакоі, крыху распытаўся аб Львове, а потым паклікаў сваю сястру й загадаў рыхтаваць сытны абед. Гаварыў зь ёю палетувіску, і хоць я першы раз чуў гэтую мову, але таму, што дэкан час ад часу паказваў на мяне ды пераплятаў сваю гутарку беларускімі словамі, дык было лёгка здагадацца, аб чым яны гутарылі. Таму што я
    64
    меў намер хутчэй дабрацца да Вільні, дык спрабаваў адмовіцца ад пачастунку, прадбачаючы, што ён можа зацягнуцца.
    — Нават і ня думай адмаўляцца. Госьць у дом — Бог у дом. Ведаеш такую беларускую прыказку?
    Ен сапраўды справіў банкет, а да таго ж яшчэ даў грошы на квіток да Вільні. Так неспадзявана яшчэ таго ж вечара я ішоў па знаёмых віленскіх вуліцах.
    Назаўтра я выбраўся да Віленскага каталіцкага мітрапаліта Рамуальда Ялбжыкоўскага. У пачакальні не было нікога, дык прыняў мяне хутка. Я коратка расказаў яму, як знайшоўся у багаслоўскай акадэміі й чаму да гэтага часу не інкардынаваўся, ды прасіў яго прыняць мяне ў сваю архідыяцэзію.
    — Я ўжо маю двух клерыкаў усходпяга абраду ў Дубенскай сэмінарыі; больш мне не патрэбна, — адказаў ён каротка.
    — Усяго двох на такую вялікую архідыяцэзію? — зьдзівіўся я.
    — Для нас даволі, — адказаў ён суха.
    Было ясна, што гэты высокі герарх меў за нішто ўсе інструкцыі з Рыму адноспа вунійнае акцыі, гледзячы на сваю дзейнасьць праз шавіністычныя польскія акуляры. Нашто яму былі ўсходнекаталіцкія багасловы, калі ягоныя пралаты, такія хоць, як Кароль Любянец, засноўвалі «школы польскасьці». Шыракаведамаю была такая школа ў маёнтку Мінойты, дзе за пераход у каталіцызм лацінскага абраду плацілі 20 злотых, давалі двухтыднёвы курс катэхізму ды, запісаўшы каталіком і палякам, адсылалі на нейкую платную працу ў дзяржаўных ці адміністрацыйных установах. Пралат В. Мэйштовіч кажа ў сваёй кнізе, што да 1939 г. у Віленскай архідыяцэзіі 60.000 праваслаўных перайшло ў каталіцызм лацінскага абраду.
    Потым я даведаўся ад айца В. Гапановіча, што гэты каталіцкі герарх адкінуў ажно 22 заявы беларускіх праваслаўных сьвятароў, якія праз пасярэдніцтва таго ж айца прасілі прыняць іх разам зь іхнымі парахвіямі ў лона Каталіцкае царквы. Ліст ас Гапановіча ў гэтай справе знаходзіцца ў архіве Беларускага ЎсходнеКаталіцкага экзархату.
    Прабыў я ў Вільні амаль тыдзень і вяртаўся дамоў зь вялікімі пачкамі беларускіх кнігаў — для пабольшаньня свае вясковае беларускае бібліятэкі: ахвотна згадзіліся дапамагчы дапоўніць бібліятэчку Беларускае каталіцкае выдавецтва ды А. Луцкевіч.
    Хрыстовым шляхам
    65
    Мікола Волаціч (Вацлаў Пануцэвіч)
    БЕЛАРУСКАЯ АЎТАКЕФАЛЬНАЯ ПРАВАСЛАЎНАЯ ЦАРКВА (Выбраныя часткі)
    5	. У Заходняй Беларусі пад польскай акупацыяй
    Паводле Рыскай польскасавецкай дамовы аб падзеле Беларусі й Украіны (18 сакавіка 1921 г.) іх заходнія часткі апынуліся пад польскай акупацыяй. Тут стварыліся наступныя праваслаўныя эпархіі:
    —	у Заходняй Беларусі: Віленская, Гарадзенская й Палеская (з катэдрай у Пінску);
    —	у Заходняй Украіне: Валынская (з катэдрай ва Ўладзіміры);
    — ВаршаўскаХолмская (з катэдрай у Варшаве).
    3 усіх праваслаўных эпархіяў была заарганізавана ўлетку 1921 г. адна Варшаўская мітраполія на чале з былым архіэпіскапам Менскім Георгіем1, застрэленым у 1923 г. расейскім агентам архімандрытам Латышонкам2.
    1 Георгі (Ярашэўскі Юры, 18.11.1872—8.2.1923). Нарадзіўся на Падольшчыне. Скончыў Кіеўскую духоўную акадэмію. У сакавіку 1900 г. пастрыжаны ў манахі й рукапакладзены ў can гераманаха. Зь лістапада 1910 г. — вікарый Пецярбурскай эпархіі, рэктар СанктПецярбурскай духоўнай акадэміі, у 1916—1918 гг. — эпіскап Менскі. У красавіку 1918 г. узьведзены ў сан архіэпіскапа. 3 1919 г. разам з Добраахвотніцкай арміяй Антона Дзянікіна эміграваў напачатку ў Сэрбію, затым — Італію. 3 1921 г. жыў у Польшчы. Патрыярх Расейскай Праваслаўнай Царквы (далей РПЦ) Ціхан узьвёў яго ў сан часовага экзарха, а затым мітрапаліта.
    2 Цяжка вызначыць, што пераважала ў канфлікце Георгія й Смарагда: палітычнае ці асабістае. Смарагд, сьвецкае імя Павел Латышонак (Латышонкаў). Нарадзіўся ў сям’і сьвятара пад Гародняй. Скончыў на «выдатна» Віленскую духоўную сэмінарыю й за дзяржаўны кошт быў накіраваны ў СанктПецярбурскую духоўную акадэмію. За бліскучыя дасягнсньні ў вучобе пакінуты пры акадэміі ў якасьці стыпэндыята з прысуджэньнем званыія прыватдацэнта. Аднак адмовіўся ад пасады й прыняў манаства зь імем Смарагд. Быў інспэктарам,
    66
    Польшча ад самага пачатку стварэныія сваёй дзяржавы не пайшла на падпарадкаваньне праваслаўнай царкве (у межах сваёй улады) — Маскоўскаму патрыярхаіу ці Расейскай Замежнай Праваслаўнай Царкве (далей РЗПЦ. — Рэд.) — і пачала стараньні ў Канстантынопалі аб усталяваныіі царкоўнай аўтакефаліі.
    Супраць аддзяленьня праваслаўнай царквы вялі востры супраціў як эпіскапы, так і некаторае падуладнае ім духавенства — пазасталыя тут былыя царскія стаўпы русіфікацыйнай палітыкі ў Беларусі й Украіне. У выніку гэтай барацьбы яшчэ на пачатку 1923 г. быў выселены з Польшчы эпіскап Бельскі Сяргей3, арыштаваныя архіэпіскап Віленскі й Літоўскі Элефэ