• Газеты, часопісы і г.д.
  • Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост Кніга 12

    Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост

    Кніга 12

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 336с.
    Мінск 2007
    94.98 МБ
    Гэтая папраўка да статуту фактычна была ўбітым нажом у аўтакефалію беларускай царквы, бо ставіла яе ў стан неафіцыйны, пазапраўны, без надзеі поўнай рэалізацыі, што вынікае з самой фармулёўкі «пасьля прызнаньня яе ўсімі Аўтакефальнымі ПраваслаўныміЦэрквамі». Ведама, Расейская Праваслаўная Царква зацікаўленая была ня даць прызнаньня беларускай аўтакефаліі.
    Далей! Пасьля заканчэньня Сабору «беларускія» эпіскапы на сваёй нарадзе не знайшлі сябе кампэтэнтнымі падпісаць
    рычнік 1939 г.), які прыняў рашэньне аб далучэньні Заходняй Беларусі да СССР, дэлегат нечарговай сэсіі ВС СССР у Маскве. 3 прыходам немцаў некаторы час кіраваў менскай паліцыяй (ліпень—кастрычнік 1941 г.). 3 восені 1941 г. — у Бранску й Смаленску, дзе ўзначальваў акруговую Паліцыю ОД (службу парадку). Сябра ЦК Беларускай Незалежніцкай Партыі (БНП). Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Жыў у Нямеччыне. Быў старшынём БНП, Беларускага Вызвольнага Фронту, сябрам разнастайных антыкамуністьгчных ліг.
    55 Ясюк Эмануіл (1906—1977), грамадзкі дзеяч. Паводле адукацыі інжынэр. Падчас нямсцкай акунацыі — старшыня Стаўпецкага раёну, удзельнічаў ва Усебеларускім Царкоўным Саборы (жнівень 1942 г.) і II Усебеларускім Кангрэсе. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Ад пачатку 1950х гадоў жыў у Пасэйку (НьюДжэрзі, ЗША).
    110
    прынятыя Саборам лісты да аўтакефальных цэркваў у справе прызнаньня аўтакефаліі Беларускай Праваслаўнай Царквы, засланяючыся тым, што толькі мітрапаліт мае права подпісу. Яны гэтым спосабам імкнуліся дасягнуць дзьвюх асноўных рэчаў: а) перашкодзіць хуткаму афіцыйнаму прызнаньню аўтакефаліі Канстантынопальскім патрыярхам і б) вярнуць на сваё месца мітрапаліта Панцеляймона.
    Справа зь непадпісанымі лістамі аб прызнаньні беларускай аўтакефаліі працягнулася аж да сакавіка 1943 г., калі беларускі актыў накіраваў яе да нямецкіх уладаў, дамагаючыся зрабіць адпаведныя захады адносна Філафея, які тармозіць высылку лістоў.
    Калі нямецкія ўлады зажадалі неадкладнага падпісаньня названых лістоў, Філафей склікаў эпіскапаў у Менск, але прыехаў толькі Апанас. Іншыя мэтазгодна не прыехалі. Лісты не былі падпісаныя, а ўладыкі Філафей і Апанас зьвярнуліся ў Генэральны Камісарыят Беларусі з новай просьбай (падтрыманай і беларускім царкоўным актывам з Іванам Касяком на чале) аб павароце Панцеляймона ў Менск. Немцы, маючы ўжо ў асноўным вырашаную справу беларускай аўтакефаліі агульным Саборам і прыняты яе статут, ня мелі перашкодаў для павароту Папцеляймона ў Менск, тым больш што ім было лягчэй дамовіцца зь мітрапалітам, чымся зь ягоным заступнікам Філафеем. Таму яны 16 красавіка 1943 г. прывезьлі мітрапаліта Панцеляймона ў Менск і дазволілі пераняць кіраўніцтва мітраполіяй. На другі дзень ужо былі падпісаныя лісты ў справе прызнаньня беларускай аўтакефаліі да ілшых аўтакефальных цэркваў і да Канстантынопальскага патрыярха й перададзеныя ў Генэральны Камісарыят Беларусі дзеля перасланьня адрасатам за пасярэдніцтвам нямецкага дыпляматычнага апарату.
    Беларуская Аўтакефальная Праваслаўлая Царква сталася самастойнай і незалежнай царквой і патрабавала толькі багаслаўленьня Канстантынопальскага патрыярха ды прыяцельскіх адносінаў ад іншых самастойных праваслаўных цэркваў.
    Перамога бальшавіцкіх войскаў пад Сталінградам дала пачатак савецкаму наступу на захад. Вясной 1943 г. бальшавікі сталі перакідваць на тылы нямецкай арміі ў Беларусі (і ў іншых краінах) дывэрсійныя аддзелы, якія пачалі арганізоўваць пры дапамозе тэрору так званую «савецкую партызаншчыну». Бальшавіцкая дывэрсія скіраваная была ня толькі супраць лямецкай арміі й акупацыйнай улады, але й супраць усяго беларускага руху, супраць усіх відаў адраджэльля беларускага нацыяналь
    Хрыстовым шляхам
    111
    нага жыцьця. БАПЦ і ейнае беларускае духавенства сталіся аб’ектамі варожай савецкай агрэсіі пры дапамозе партызан.
    Зьнішчэньне беларускага духавенства пачалося адразу пасьля Ўсебеларускага Сабору ў верасыгі 1942 г. Былі расстраляныя дзясяткі беларускіх сьвятароў у розных сельскіх парахвіях так Усходняй, як і Заходняй Беларусі, прычым не было выпадку нападу партызанаў на русафільскае духавенства. У многіх цэрквах партызаны прымушалі сьвятароў прызнаваць маскоўскага мітрапаліта Сяргея, адчытываць ягоныя адозвы аб змаганьні з «фашыстамі» і г.д. Такія ж расправы зь беларускім нацыянальнасьведамым насельніцтвам і праваслаўным духавенствам праводзілі ў Заходняй Беларусі польскія банды, падтрыманыя нямецкімі ўладамі.
    3 другога боку, рост бальшавіцкай і польскай партызаншчыны ў Беларусі выклікаў лютыя ліквідацыйныя акцыі, якія білі, у першую чаргу, па беларускім насельніцтве, абвінавачваным у супрацоўніцтве з партызанамі. Немцы не разьбіраліся ў вінаватасьці ці невінаватасьці зтэрарызаванага насельніцтва: у часе «ачышчальных акцыяў» палілі вёскі, перабівалі насельніцтва, палілі яго жыўцом, загнаўшы ў цэрквы ці іншыя будынкі, ці, з «ласкі», ацалелае насельніцтва высылалі ў Нямеччыну на прымусовую работу.
    Адбудова Беларусі й яе аўтакефальнай царквы сталіся немагчымымі. Трыюмфаваў абодвастаронны неабмежаваны Tapop зь мільённымі ахвярамі ў насельніцтве.
    У гэткі трывожны ды страшны час варожага наступу на ўсе праявы нацыянальнага жыцьця «беларускі» эпіскапат зь мітрапалітам Панцеляймонам на чале надалей праводзіў русафільскую сваю дзейнасьць, карыстаючыся цяжкім становішчам краіны. Адной з праяваў гэтай русафільскай дзейнасьці эпіскапату было высьвячэньне Панцеляймонам і архіэпіскапам Філафеем архімандрыта Паўла Мяленцева56 на вікарнага эпіскапа ў
    56 Павел (Мяленцеў Трафім, 15.11.1880—19.5.1962). Нарадзіўся ў Архангельскай губэрні ў сям’і дыякана. Бьгў манахам Салавецкага манастыра, займаўся місіянэрскай дзейнасьцю на поўначы Расеі. У 1920—30х гадах двойчы арыштоўваўся савецкай уладай, адседзеў у лягерах агулам 12 гадоў. Падчас нямецкай акупацыі працягваў займацца місіянэрскай дзейнасьцю. У 1943 г. хіратанізаваны ў эпіскапа Бранскага. Зь лета 1944 г. — на выгнаньні. Дапамагаў перамешчаным асобам. Улетку 1946 г. перайшоў у каталіцтва, атрымаўтытул біскупа Геракліопальскага. Жыў у Бэльгіі. Трагічна загінуў у Брусэлі — быў зьбіты аўтамабілем.
    112
    Бранск (11 ліпеня 1943 г.). Архімандрыт Павел быў расейцам, непрыхільна настаўленым да аўтакефаліі, і быў кандыдатам эпіскапа Смаленскага Сьцяпана.
    «Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква сягоньня паводле складу герархічнаадміністрацыйнага апарату, — пісаў беларускі актыў нямецкім уладам, — паводле яго нацыянальнага настаўленьня ўстабілізавалася як расейская, з моцным антыбеларускім характарам і як такая праяўляе актыўную дзейнасьць. Сэнс гэтага той, каб і праз царкву ўтры.йаць лучнасьць абшараў былой «адзінай недзялімай Расеі».
    Праз царкву на Беларусі дзейнічаюць разнаякаснай афарбоўкі дзейнікі з мэтай праз расейскі характар царквы й царкоўнай работы затрымаць Беларусь у непадзельнасьці зь вялікім канглямэратам Расеі — з аднаго боку — ці з Савецкім Саюзам — з другога», — гаварылася ў крыху пазьнейшым мэмарыяле. «Антаганізм паміж мітрапалітам Беларусі Панцеляймонам і Філафеем базуецца выключна на асабістай падставе — за ўладу. Па зьмесьце працы абодва яны, карыстаючыся зь небывалай волі (свабоды) у адміністраваньні Царквой, дадзенай нямецкілііўладамі, утрымліваюць яе расейскі характар, пакінуты бальшавікамі».
    У сувязі з мэмарыяламі беларускага актыву нямецкія акупацыйныя ўлады на Беларусі разаслалі праваслаўнаму духавенству апытальнікі пэрсанальнага характару, у якіх, між іншымі, было пытаньне аб нацыянальнай прыналежнасьці. На падставе гэтых апытальнікаў выявілася, што быццам бы 90% усяго праваслаўнага духавенства Беларусі залічвае сябе да беларускай нацыянальнасьці. Гэта выглядала на запярэчаньне абвінавачваньням у расейскасьці духавенства, аб чым была гутарка ў мэмарыялах беларускага актыву. У сапраўднасьці «беларуская нацыянальная прыналежнасьць» духавенства, пададзеная ў апытальніку, абсалютна не пярэчыла праўдзівасьці фактаў у мэмарыяле, бо ж сам эпіскап лічыў сябе беларускім, а праводзіў русіфікацыйную акцыю. Гэтак сама й духавенства на месцах было пранікнута ідэалёгіяй «вялікай Расеі» й у гэтым напрамку нічым ня розьнілася ад чыста расейскага элемэнту
    Незвычайна моцная бальшавіцкая партызаншчына ў Беларусі й бальшавіцкі наступ змушалі немцаў адмовіцца ад ідэі падзелу Расеі на паасобныя краіны. Была створаная канцэпцыя фэдэратыўнай новай Расеі з Расейскай Вызвольнай Арміяй (РОА) і з генэралам Уласавым на чале.
    Хрыстовым шляхам
    113
    Немцы сталі непрыхілыіа ставіцца да беларускага нацыянальнага актыву57. Гэта становішча выкарыстаў мітрапаліт Панцеляймон для павелічэньня ліку падуладных герархаў. Так 24 кастрычніка 1943 г. быў высьвечаны на эпіскапа Гомельскага настаяцель Гарадзенскага сабору Рыгор Барышкевіч. Хіратанія яго адбылася ў Вене (Аўстрыя) і была выканана герархамі РЗПЦ — Анастасіем58, мітрапалітамі Бэрлінскім Серафімам і Парыскім Серафімам”, эпіскапам Венскім Васілём60, эпіскапам Патсдамскім Філіпам61 і архіэпіскапам Гарадзенскім Венядзіктам. Гэткі вялізны ўдзел расейскай герархіі ў высьвячэньні Гомельскага эпіскапа — адмоўны знак часу — прарасейскай нямецкай палітыкі, што думала паўстрымаць бальшавіцкі наступ на захад уласаўскім рухам. Прыняцьце Рыгора
    57 Дастаткова спрэчнае цьверджапьне аўтара, бо падзеі наступных месяцаў паказалі адваротнае — нямецкія ўлады больш актыўна сталі супрацоўнічаць зь беларускімі дзеячамі й слрыяць нацыянальнаму руху. У прыватнасьці, далі згоду на стварэньне Беларускай Цэнтральнай Рады — беларускага ўраду пад нямецкім пратэктаратам.
    58 Анастасі (Грыбаноўскі Аляксандар, 6.8.1873—22.5.1965). У 1906—1918 гг. займаў пасады эніскапа Серпухаўскага, архіэпіскапа Кішынёўскага й Хоцінскага. 3 1919 г. — наэміграцыі. У жніўні 1936 г. быў выбраны кіраўніком РЗПЦ. 3 1950 г. жыў у ЗША.
    59 Серафім (Лук’янаў Аляксандар, 23.8.1879—18.2.1959). У 1927—1945 гг. узначальваў Заходнеэўрапейскую эпархію РЗГІЦ (зь месцапражываньнем у Парыжы). У 1945 г. вярнуўся ў Маскоўскі патрыярхат, узначаліў Заходнеэўрапейскі экзархат РПЦ. 3 1954 г. жыў у СССР.
    60 Паўлоўскі Васіль (21.11.1880—1945). Нарадзіўся ў Казані. У 1935—1939 гг. — дэкан тэалягічнага факультэту Харбінскага інстытугу Сьвятога Уладзімера. У 1939 г. хіратанізаваныў эпіскапа Венскага. Памёр у Лодзі (Польшча).