• Газеты, часопісы і г.д.
  • Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост Кніга 12

    Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост

    Кніга 12

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 336с.
    Мінск 2007
    94.98 МБ
    61 Філіп (Гарднэр Іаган фон, 9.12.1898 — 26.2.1984). Нарадзіўся ў Севастопалі ў сям’і фабрыканта, выхадца з Шатляндыі. У дзяцінстве псрайшоў у праваслаўе, у 1920 г. эміграваў з Расеі. Скончыў тэалягічны факультэт Бялградзкага ўнівэрсытэту (1928). Выкладаў грэцкую мову, літургіку й царкоўныя сьпевы ў сэмінарыях у Бялградзе й Цэцінье (Чарнагорыя). У 1936 г. пастрыгся ў манахі пад імем Філіп. Працаваў у Палестыне, Вене, Бэрліне. У 1942 г. быў узьведзены ў can эпіскапа Патсдамскага. У 1945 г. зьняў зь сябе манаскі can і ажаніўся. 3 1954 г. выкладаў расейскае літургічнае музыказнаўства ў Мюнхэнскім унівэрсытэце. Абараніў дысэртацыю пра старажытныя царкоўныя сьпевы. Доктар філязофіі. Іаган фон Гарднэр вядомы як кампазытар, аўтар духоўнамузычных твораў, адзін з найлепшых знаўцаў царкоўных сьпеваў на эміграцыі. Памёр у Мюнхэне.
    114
    ў юрысдыкцыю мітрапаліта Панцеляймона на пачатку 1944 г. належала толькі да простых фармальнасьцяў.
    3 другога боку, немцы баяліся, што лішні спогад расейскаМУ РУХУ можа перакінуць на бок антынямецкага супраціву ўвесь беларускі нацыяналыіы элемэнт. Таму яны сталі рабіць некаторыясаступкійпрапагандовыясугестыі.Гэтак21 сьнежня 1943 г. была пакліканая да жыцьця Беларуская Цэнтралыіая Рада з Радаславам Астроўскім на чале.
    Гэтая апошняя інстытуцыя за сваю асноўную задачу мела «змабілізаваць усе сілы беларускага народу для зьнішчэньня бальшавізму й праз гэта канчаткова вызваліць беларускі народ ад прыгону бальшавіцкага крывавага панаваньня». Апрача таго, даваліся ёй некаторыя магчымасьці самастойнай дзейнасьці «ў галіне сацыяльнага, культурнага й школьнага жыцьця».
    Далейшай нямецкай прапагандовай сугестыяй было далучэньне да Генэральнага Камісарыяту Беларусі Берасьцейшчыны й Піншчыны, паводле ранейшай мяжы БССР.
    Для царкоўных справаў пры БЦР быў створаны аддзел веравызнаньняў, які стараўся мець уплыў на справы БАПЦ. Радаслаў Астроўскі спачатку хацеў выкарыстаць сваё становішча прэзыдэнта БІДР для пераменаў кіраўніцгва мітраполіяй, наіўна думаючы, што замена непаслухмянага Філафея эпіскапам Сьцяпанам (Сеўбам), зь якім ён супрацоўнічаў у Смаленшчыне, спрычыніцца да аздараўленьня беларускай царквы. Ведама, гэткі праект знайшоў супраціў Панцеляймона, і на ягоны загад Сьцяпан ухіліўся ад кантакту з Астроўскім.
    Другой спробай Радаслава Астроўскага ўнезалежніцца ад Філафея, а таксама й ад Панцеляймона было жаданьне паставіць „а чале БАПЦ мітрапаліта Пінскага Аляксандра (Іназемцава) у сувязі з далучэньнем Палесься да Генэральнага Камісарыяту Беларусі.
    Дзеля рэалізацыі гэтай думкі Астроўскі запрасіў на пачатку траўня 1944 г. Аляксандра ў Менск і зладзіў банкет у ягоны гонар. На банкеце прысутнічалі таксама падуладны эпіскап Берасьцейскі Іаан62 (прыняты раней у юрысдыкцыю БАПЦ).
    62 Лаўрыненка Іаан (?—12.10.1985), эпіскап Ковельскі (1941), архіэпіскап Палескі й Берасьцейскі (1943). Улетку 1944 г. выехаў у Нямеччыну. Быў настаяцелем СьвятаУладзімірскай царквы ў Марыснбадзе. У 1946 г. вярнуўся ў СССР. Быў эпіскапам Пермскім (1946), архіэпіскапам АлмаАцінскім (1956), Чалябінскім і Златавускім (1957), Кастрамскім (1961). У 1961 г. пайшоў на пэнсію.
    Хрыстовым шляхам
    115
    Сьвецкія прамоўцы горача віталі ўладыкаў, спадзеючыся на цеснае супрацоўніцтва.
    Прыбыцьцё мітрапаліта Аляксандра ў Менск выклікала зразумелую трывогу сярод эпіскапаў БАПЦ. У сувязі з гэтым абдуманая была новая тактыка: у адносінах да БЦР і Астроўскага — тактыка сугестыяў і прыгожых словаў, а адносна Аляксандра — прыяцельскіх дачыненьпяў.
    Дзеля гэтага й дзеля прыняцьця антымаскоўскай рэзалюцыі ў зьвязку са сьмерцю маскоўскага патрыярха Сярі ея ды пераняцьцем патрыярхату Аляксеем63 (15 траўня 1944 г.) мітрапаліт Панцеляймон склікаў Сабор эпіскапаў. На гэтым Саборы разгледжаны быў таксама ліст Радаслава Астроўскага ў справе актывізацыі й беларусізацыі БАПЦ ды прынятая рэзалюцыя, поўная патрыятычных выказваньняў. Вось некаторыя вытрымкі зь яе:
    «Сьвятая Праваслаўная Беларуская Царква (усюды прапускаецца слова «аўтакефальная». — В. П.), стаўшы з восені J941 г. на шлях самастойнага й незалежнага ад іншай замежнай царквы існаваньня й кіраваньня, хоуь фармальна яшчэ непрызнаная іншымі Праваслаўнымі Аўтакефальнымі Цэрквамі аўтакефальнай, паводле самой істоты сваёй дзейнасыр ня можа быць іншай, як нацыянальнай Царквой беларускага народу, і дзеля гэтага павінна ўзгадоўваць беларускае праваслаўнае грамадзянства ў нацыянальным духу, прымаючы пад увагу гістарычнае мінулае нашага беларускага народу, яго шматгадовую сувязь з аднаго боку з Масквою, а з другога — з Польшчаю, якія спрычыніліся ў значнай меры да дэнацыяналізацыі нашага народу. Сабор эпіскапаў Праваслаўнай Беларускай Царквы знаходзіць, што нацыянальнае адраджэньне беларускага народу зьяўляецца справай вельмі важнай і патрабуе шматгадовай і энэргічнай працы ўсіх здаровых нацыянальных сілаў беларускага грамадзтва.
    Сабор эпіскапаў Беларускай Праваслаўнай Царквы сваю царкоўную ахвярную працу над адраджэньнем беларускага народу й яго дзяржаўнага будаўніцтва разумее не іначай, як у добрым супрацоўніцтве з нацыянальнай беларускай дзяржаўнай уладаіі і пры наяўнасьці існага цяпер аддзяленьня царквы ад дзяржавы, і было б вельмі сумным і шкодным для справы адраджэньня нашага беларускага народу й беларускай дзяржаўнасьці, калі б адносіны гэтыя зьмяніліся на варожыя.
    61 Аляксей I (Сіманскі Сяргей, 1877—1970), патрыярх Маскоўскі й усёй Русі.
    116
    На падспгаве вышэйпададзенага пастанавілі: 1) Зь вялікім задавальненьнем прывітаць існаваньне Беларускай Цэнтральнай Рады як нацыянальнай улады беларускага народу. 2) Заклікаць усё духавенства Беларускай Праваслаўнай Царквы да энэргічнай і супольнай пастырскай працы, скіраванай да падняцьця так рэлігійнамаральнага, як і нацыянальнага ўзроўню праваслаўных сыноў Беларускай Царквы. 3) Забавязаць усіх сьвятароў авалодаць у магчыма кароткім часе беларускаю народнаю моваю. 4) Забавязаць усё духавенства Праваслаўнай Беларускай Царквы ў казаньнях, у школах і ва ўзаемаадносінах з парахвіянамі карыстацца выключна беларускаіі мовай».
    Далейшыя пастановы датычылі падрыхтоўкі нацыянальна сьведамага маладога духавенства, рэлігійнай літаратуры й часопісаў, падручнікаў і іншых матэрыялаў, патрэбных для беларусізацыі царкоўнага жыцьця.
    Каб не дапусьціць да эвэнтуальнай замены ў кіраўніцтве мітраполіяй, Сабор эпіскапаў прызначыў Панцеляймону тытул Яго Блажэнства з нашэньнем перад ім крыжа й двух панагіяў.
    Наступна Сабор эпіскапаў уключыў акругі Палесься — Пінскую, Палескую й Берасьцейскую — у склад Беларускай мітраполіі, а мітрапаліту Аляксандру запрапанаваў разам з духавенствам і парахвіямі ўвайсьці ў юрысдыкцыйнае падпарадкаваньне Яго Блажэнству мітрапаліту Панцеляймону. Аляксандар на гэта згадзіўся з тым, што будзе захаванае за ім права пранясеньня Сьвятога Крыжа падчас багаслужэньняў на тэрыторыі яго эпархіі, што дадзена яму Саборам эпіскапаў Украінскай Аўтакефальнай Царквы як старшыні гэтага Сабору. На гэта Сабор не зусім пагадзіўся. Ён зажадаў звальняючай граматы для Аляксандра ад мітрапаліта Варшаўскага Дзяніса ды адмовы ад старшынства на Саборы эпіскапаў Украінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы ды ад кананічнай сувязі з эпіскапамі гэтай царквы.
    Аляксандар наагул згадзіўся ўвайсьці ў Беларускую мітраполію, але патрабаваных граматаў не прыслаў, а хуткая эвакуацыя зь Менску перад бальшавіцкім наступам ды адыход нямецкай арміі зь Беларусі перарвалі ўсялякія пляны аднаго ды другога бакоў.
    Масавую эвакуацыю беларускага нацыянальнага актыву зь Беларусі папярэдзіў Усебеларускі Кангрэс, скліканы БЦР 27 чэрвеня 1944 г. дзеля выражэньня нацыянальнага пратзсту перад бальшавіцкім наступам і новай маскоўскай акупацыяй Беларусі. На кангрэсе з эпіскапаў прысутнічаў толькі Філафей, які ў сва
    Хрыстовым шляхам
    117
    ёй вітальнай прамове ўспамінаў, што наладжваецца царкоўнае жыцьцё, сарамліва згадваў існаваньне беларускай аўтакефаліі ды заклікаў да рэлігійнага адраджэньня як ідэйнай абароны перад бальшавізмам.
    Так скончыўся трохгадовы пэрыяд нямецкага вызваленьня ад бальшавізму, пэрыяд вялікага нацыянальнага беларускага ўздыму ў незвычайна цяжкіх умовах вайны: нямецкай акупацыі, бальшавіцкай і польскай дывэрсій ды расейскага царкоўнага засільля. Чужацкая школа (маскоўская й польская) зламала нацыянальную душу праваслаўнага духавенства, якое ў вырашальных момантах нацыянальнага адраджэныія беларускага народу схільнае было да здрадніцтва, да змовы з нацыянальнымі ворагамі.
    Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква ў чэрвені 1944 г. мела ў сваім складзе 9 эпархіяў і 9 уладыкаў (Панцеляймон, Венядзікт, Філафей, Апанас, Сьцяпан, Рыгор, Іаан, Павел і Аляксандар), аднак ніводзін зь іх ня быў верным сынам беларускага народу й не змагаўся за дзяржаўныя, нацыянальныя й царкоўныя інтарэсы Беларусі.
    8.	Паваротная бальшавіцкая акупацыя Беларусі
    Адыход нямецкіх войскаў у чэрвені 1944 г. пад напорам савецкіх войскаў аж да лініі Віслы выклікаў масавую эвакуацыю беларускага насельніцтва, што не жадала быць больш у бальшавіцкай няволі, на захад — у Нямеччыну. Разам з цэнтральнымі беларускімі ўстановамі й арганізацыямі выехаў увесь эпіскапат ды шматлікае ніжэйшае праваслаўнае духавенства.
    Такім чынам, бальшавікі знайшлі на зноўзахопленай беларускай тэрыторыі толькі рэдкае ніжэйшае праваслаўнае духавенства, а гэта значыць, вельмі спрыяльныя ўмовы для падпарадкаваныія яго Маскоўскай патрыярхіі. Неабходна было толькі абсадзіць эпархіі сваімі эпіскапамі ды зьліквідаваць духавенства, якое спрыяла беларускай аўтакефаліі й засталося на месцы, абвінаваціўшы яго ў супрацоўніцтве зь немцамі. Ачышчальная бальшавіцкая акцыя прайшла ў 1944—1945 гг., і ў выніку, як пісаў кіраўнік НКУС БССР Лаўрэнці Цанава, «бальшыня беларускіх нацыяналістых была вылаўлена й выкрытая ды панясла заслужаную кару...».
    Бальшавікі, аднак, не вярнуліся да стану 1941 г., калі ва Ўсходняй Беларусі не было ніводнага эпіскапа й дзейнага сьвятара. Выкарыстоўваючы рэлігпо ў прапагандовых мэтах дзеля
    118
    дасягненьня перамогі над ворагам у яшчэ няскончанай вайне, яны абсадзілі катэдры эпіскапамі. У Смаленск быў вызначаны эпіскап Сяргей64, у Менск — архіэпіскап Васіль65, у Гародню  Варсанофій66, у Пінск — архіэпіскап Даніла67, рэпатрыяваны з Чэхаславаччыны. Адчыненыя былі спачатку душпастырскія курсы ў Жыровічах і Піпску, а ад 1947 г. —духоўная сэмінарыя ў Жыровіцкім манастыры.