• Газеты, часопісы і г.д.
  • Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост Кніга 12

    Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост

    Кніга 12

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 336с.
    Мінск 2007
    94.98 МБ
    4.	Падсабор прадставіў Праасьв. Уладыку Сяргею кандыдатаўу часовае кіраўніцтва справамі БАПЦ, якія былі Уладыкаю й назначаныя й запрысяжаныя ў архігерэйскай царкве ў Канстанцы 5 чэрвеня 1948 г.
    5.	Падсабор заклікаеўсіх праваслаўных беларусаў аб ’яднацца каля адзінай Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы й гэтым уійанаваць памяць і заслугу сваіх лепшых дзядоў і прадзедаў, што змагаліся за Аўтакефалію Беларускай Праваслаўнай Царквы, пацярпелі мукі ды панесьлі мучаніцкую сьмерць, але здабылі аўтакефалію».
    Гэтак з днём Сьв. Еўфрасіньні Полацкай 5 чэрвеня 1948 г. скончылася часовае спыненьне дзейнасьці БАПЦ.
    Неўзабаве эпіскап Сяргей высьвеціў некалькі сьвятароўбеларусаў, a 19 сьнежня 1949 г. быў хіратанізаваны на эпіскапа Віленскага Васіль75. Акт хіратаніі выканалі 3 украінскія аўта
    75 Васіль (Тамашчык Уладзі.мер, 15.4.1900—9.6.1970). Нарадзіўся на Гарадзеншчыне. Быў сябрам Беларускай СялянскаРаботніцкай Грамады, за што перасьледаваўся. У 1930 г. выехаў у Чэхію, скончыў Політэхнічны інстытут у Празе з дыплёмам інжынэра. Падчас нямецкай акупацыі жыў на Беласточчыне, працаваў у Беларускім Камітэце.
    128
    заўчасная сьмерць не дазволілі яму пераняць кіраўніцтва БАПЦ. Цяпер гэта зробіць ён, эпіскап Сяргей, згодна з просьбамі беларусаў і дзеля ажыцьцяўленьня думкі свайго добрага сябра мітрапаліта Аляксандра.
    Далей эпіскап Сяргей падкрэсьліў, што ўсе закіды, быццам кананічнасьць аўтакефаліі патрабуе існаваньня дзяржавы, — неабгрунтаваныя. Наадварот, царква ніколі не была зьвязаная зь дзяржаўнасьцю й не павінна падлягаць ды зьвязвацца з палітычнымі ўстановамі, якія становяць сабой дзяржаву. Як фактычны доказ, уладыка падаў існаваньне патрыярхальных аўтакефальных цэркваў на Блізкім Усходзе ў дзяржавах (і паміж дзяржавамі) магамэтанскіх, варожых хрысьціянскай веры.
    Уладыка таксама нагадаў, што мітрапаліт Дзяніс атрымаў томас ад патрыярха Рыгора на аўтакефальнасьць праваслаўнай царквы ў былой Польскай дзяржаве. Мітрапаліт Дзяніс перадаў гэтае прызнаньне са свайго боку й Праваслаўнай Аўтакефальнай Царкве Беларускай — мітрапаліту Аляксандру — ды Украінскай — мітрапаліту Палікарпу. Ён таксама хіратанізаваў некаторых эпіскапаў.
    Дзеля таго што кожная аўтакефальная царква не можа існаваць без эпіскапа, дык ён, эпіскап Сяргей, пераймае сёньня ў часовую апеку й кіраўніцтва Беларускую Аўтакефальную Праваслаўную Царкву й «апекі гэтай не здыму, — казаў уладыка, — пакуль гэтая царква ня будзе мець найменш як двух сваіх эпіскапаў, якія толькі здолелі б самаісна, без прашэньняў некага дапамогі, весьці яе да велічы й сілы на векі вечныя, што хай і дасьць Усемагутны, які кіруе ўсякай дзейнасьцю вернікаў на зямлі».
    Для кіраўніцтва справамі БАПЦ уладыка запрысяжыў духаўнікоў і вернікаў у часовае кіраўніцтва, якое мае выконваць усе справы БАПЦ пад ягоным эпіскапскім наглядам.
    Адбыты пасьля Падсабор прыняў наступную пастанову, зацьверджаную эпіскапам Сяргеем:
    «1. Асноўваючыся на ідэі мітрапаліта Рыгора Цамблака1* й іншых высокіх беларускіх герархаў у справе незалежнасьці Беларускай Праваслаўнай Царквы, завершанай мітрапалітам Менскім Мэльхісэдэкам 23 ліпеня 1922 г. абвяшчэньнем Аўтакефаліі Беларускай Праваслаўнай Царквы, Падсабор прызнае правільнай пастанову Усебеларускага Праваслаўнага Саборуў
    74	Цамблак Рыгор, мітрапаліт ЛітоўскаНаваградзкі ў 1415— 1420 гг.
    Хрыстовым шляхам
    127
    Цяпер не было ніякіх арганізацыйных перашкодаў да ачоленьня прыхільнікаў БЦР ды розных зборных прарасейскіх элемэнтаў «беларускімі» эпіскапамі, зь якіх Філафей і Апанас, што валодалі беларускай моваю, асабліва выкарыстоўваліся: Філафей — у амэрыканскай, а Апанас — у ангельскай зонах Нямеччыны. Дзейнасьць эпіскапаў не абмяжоўвалася толькі рэлігійнай сфэрай. Эпіскапат браў самы актыўны ўдзел у палітычнай барацьбе беларускай «зарубежніцкай» групы супраць прыхілыіікаў БНР, а ў 1947 г. паслаў адумыснае прывітаньне Кірылу Ўладзіміравічу Раманаву, прэтэндэнту на расейскі царскі пасад у замежжы.
    Гэтае духовае правадніцтва эпіскапату зь Беларусі й яму падуладнага духавенства ў многіх лягерах Заходняй Нямеччыны трывала аж да 1951 г. — часу ліквідацыі ДПлягераў і выезду бальшыні эмігрантаў у іншыя краіны.
    Ведама, зь ім не магла пагадзіцца частка беларускай эміграцыі, дамагаючыся разрыву з расейскім зарубежжам і абвінавачваючы злучаны зь ім актыў у здрадніцтве беларускаму народу й ягоным незалежніцкім ідэалам.
    []
    5 чэрвеня 1948 г. беларускім незалежніцкім актывам, у паразуменьні з Украінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквой і Радай БНР у Канстанцы (Нямеччьтна), быў скліканы Зьезд прадстаўнікоў беларускага духавенства й вернікаў, а таксама прадстаўнікоў ад Украінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы з эпіскапам Сяргеем (Ахатэнкам)73 на чале. Зьезд супадаў з урачыстасьцю з нагоды сьвята Еўфрасіньні Полацкай, таму нарады Сабору папярэдзіла ўрачыстае набажэнства эпіскапа Сяргея ў мясцовай царкве духавенства. У казаньні ўладыка падкрэсьліў значэньне гэтага дня ў беларускім царкоўным жыцьці. Ён нагадаў пастанову Сабору ў Менску ў 1942 г. і абвяшчэньне аўтакефаліі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Далей уладыка згадаў мітрапаліта Пінскага Аляксандра (Іназемцава), які меў узначаліць у сваім часе Беларускую Праваслаўную Царкву, але хуткія ваенныя перамены, эвакуацыя, а потым
    73 Сяргей (Ахатэнка Рыгор) (12.3.1890—2.10.1971). Нарадзіўся ў вёсцы Малыя Гарошкі на Жытоміршчыне (Украіна) у сялянскай сям’і. Падчас нямецкай акупацыі жыў і працаваў ва Украіне. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Перайшоў ва УАПЦ. Спрыяў беларускаму аўтакефальнаму руху, быў узьведзены ў ранг архіэпіскапа БАПЦ. 3 1950 г. жыў у Аўстраліі. Памёр у Адэляйдзе.
    126
    Далучэньне эпіскапату да РЗПЦ ды імкненьне яго накінуць пры дапамозе царквы прарасейскі кірунак беларускай эміграцыі выклікалі востры супраціў вялікай часткі, што гуртавалася вакол Рады БНР з інжынэрам Міколам Абрамчыкам72 на чале. Распачалася палемічная барацьба з так званым «зарубежніцтвам», з прарасейскім ухілам, з прыхільнікамі эпіскапату й БЦР (Беларускай Цэнтральнай Рады). Рэч у тым, што ўвосень 1946 г. на паверхню палітычнага жыцьця ў Нямеччыне выйшаў з»оў Радаслаў Астроўскі, прэзыдэнт БЦР, які, аб’яднаўшы каля сябе пэўную групу прыхільнікаў, пагадзіўся з далучэньнем эпіскапату да РЗПЦ ды перадаў эпіскапам поўную ініцыятыву ў духовым правадніцтве беларускай эміграцыі ўзамен за падтрымку ў палітычным змаганьні з «крывічамі» — праціўнікамі «зарубежжа».
    Галоўная ўправа Праваслаўнага Аб’яднаныія „а чале зь Мікалаем Лапіцкім, Іванам Касяком і іншымі «барацьбітамі» за аўтакефалію беларускай царквы ўжо пасьля трох месяцаў ад славутага зьезду ў Рэгенсбургу ня толькі не рабіла ніякіх захадаў супраць «зарубежніцтва» эпіскапату, але замацоўвала гэтае «зарубежжа», беручы сабе за заслугу, што «дапамагала нашым эпіскапам застацца самастойнымі ў беларускім рэлігійнаграмадзкім жыцьці пры часовым уваходзе ў Праваслаўную Зарубежную Царкву» (слова «расейскую» мэтазгодна прапускалася).
    12 верасьня 1946 г. наступіла поўнае ўліцьцё Беларускага Праваслаўнага Аб’яднаньня ў агульнае «зарубежніцкае» рэчьгш ча. Вось як апісвае гэтую падзею ворган БПА «Зьвіняць Званы Сьвятой Сафіі» (№ 6):
    «У выніку далейшай працы Беларускага Праваслаўнага Аб’яднаньня 12 верасьня ў Рэгенсбургу ў царкве Прападобнае Еўфрасіньні князёўны Полацкае адбылася нарада прадстаўнікоў беларускай герархіі, духавенства й вернікаў. На гэтай нарадзе з блаславенства намесьніка мітрапаліта Панцеляймона архіэпіскапа Венядзікта Беларускае Праваслаўнае Аб’яднаньне ўзначаліў архіэпіскап Філафей. Гэтым самым была выкананая воля папярэдняга зьезду, які тады прасіў беларускіх эпіскапаў узначаліць Беларускае Праваслаўнае Аб ’яднаньне. Ранейшая Галоўная Рада БПА была дакамплектаваная новы.мі сіламі — у яе ўвайшлі беларускія сьвятары».
    72 Абрамчык Мікола (1903—1970), прэзыдэнт Рады БНР у 1947— 1970 гг. Быў зацятым праціўнікам пераходу бсларускіх эпіскапаў у лона РЗПЦ. Адзін з ініцыятараў адраджэньня БАПІД у 1948 г.
    Хрыстовым шляхам
    125
    стойнаю (аўтакефальнаю), бо ў такім выпадку яна сьведама адарвала б сябе ад адзінства з Усяленскаю Царквою й упала б у раскол, і ніякая іншая праваслаўная царква неўвайшла б зь ёй у малітоўную лучнасьць, як гэта сталася з так званай Украінскаіі Аўтакефальнай Царквой.
    Тая акалічнасьць, што адзінай эмігранцкай царквой, прызнанай Усяленскай праваслаўнай патрыярхіяй, зьяўляецца Расейская Замежная Праваслаўная Царква, ачольваная мітрапалітам Анастасіем, а таксама й тое, што мы апынуліся менавіта на абшарах ёю кіраваных і што духоўна працуем зь першых жа дзён эміграцыі сумесна й у згодзе зь ёю, паставіла Сабор беларускіх эпіскапаўу неабходнасьць і юрыдычна (кананічна) аб ’яднацца зь ёю. Такое аб 'яднаньне адбылося 6 траўня 1946 г. (на другі дзень пасьля Праваслаўнага зьезду ў Рэгенсбургу. В. П.) на Саборы эпіскапаў у Мюнхэне. Сабор складаўся з расейскіх, украінскіх, беларускіх і прадстаўніка амэрыканскіх эпіскапаў. На Саборы быў выбраны й зацьвердж'аны склад Сьв. Сыноду з прадстаўнікоў ад кожнай царквы, абумоўлены правы праўленьня кожнай нацыянальнасьцю, агавораныя агульныя мерапрыемствы дзеля разьвіцьця царкоўнага жыцьця ўсёй царквы ў галінах духоўнай асьветы, выдаваньня кніжак і духоўнай літаратуры, місіянэрства й г. д. Апошнія пастановы маюць асаблівую вартасьць, бо кожная народнасьць самастойна ня ў стане з розных прычынаў плодна працаваць...»
    Інакш кажучы, у разуменьні эпіскапату ня здарылася нічога благога, а наадварот: далучэньне да РЗПЦ зьяўляецца выключным дабрадзействам для беларускай эміграцыі, якая з гэтага часу мае «надзейную» апору ў сваёй цяжкай эмігранцкай долі. «Бяда толькі ў тым, — кажа эпіскап Венядзікт у Палажэньні, — што беларускі актыў дзеіць самастойна й без удзелу беларускага эпіскапату выступіў перад Галоўным Камандаваньнем з мэмарыялам у абарону беларускага народу. У гэтым мэмарыяле, як нам вядома, зусім не гаворыцца аб веры народу й аб тым, што на эміграцыі разам з народам знаходзяцца ўсе яго духоўныя выійэйшыя кіраўнікі ў асобах мітрапаліта й Сабору эпіскапаў, а таксама шмат сьвятароў. Шкада, што аўтары мэмарыялу не знайшлі патрэбы ў такой важнаіі справе аб 'яднацца са сваім эпіскапатам, каб супольнымі сіламі бараніць правы свайго народу...»