• Газеты, часопісы і г.д.
  • Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост Кніга 12

    Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост

    Кніга 12

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 336с.
    Мінск 2007
    94.98 МБ
    Як бачым, эпіскапат зь Беларусі, аб’яднаўшыся з расейскім замежжам, меркаваў аб’яднаць зь ім і ўсю беларускую эміграцыю.
    Хрыстовым шляхам
    141
    ванай Польскай дзяржаве, што надзелена аўтаномным царкоўным ладам і кіраваньнем, даводзіць сваю цьвёрдасьць у веры й годнасьць у царкоўных справах, прасіла Наш Сьвяцейшы Апостальскі й Усяленскі Патрыяршы Прастол паблаславіць і зацьвердзіць яе аўтакефальны лад, беручы пад увагу, што ў новых абставінах палітычнага жыцьця толькі такі лад мог бы задаволіць і забясьпечыць ейныя патрэбы». Сынод зь любоўю разгледзеў гэтую просьбу, прымаючы пад увагу прадпісаньні сьвятых канонаў, якія ўстанаўляюць, што «лад царкоўных справаў павінен адпавядаць палітычным і грамадзкім формам» (17е правіла 4га Ўсяленскага Сабору і 38е правіла 6га Ўсяленскага Сабору), і прыняў апафэгму (пастанову) Фоція, якая гучыць так:
    «Прыняць, што правы, якія тычацца царкоўных справаў, a асабліва справаў парафіяў, павінны адпавядаць палітычным і адміністрацыйным пераменам, а зь іншага боку, перад патрабаваньнямі кананічнага абавязку, што накладзены на наш Сьвяцейшы Ўсяленскі Прастол, дбаць аб Праваслаўных цэрквах, якія знаходзяцца ў патрэбе; разгледзеўшы таксама факт, зь якім згодна й гісторыя (бо ж напісана, што першае аддзяленьне ад Нашага Прастолу Кіеўскай мітраполіі й залежных ад яе праваслаўных мітраполіяў Літвы й Польшчы, а роўным чынам далучэньне іх да Сьвятой Маскоўскай царквы адбылося не паводле ўстаноўленых кананічных правілаў, а таксама не было датрымана ўсё тое, што было ўстаноўлена адносна поўнай царкоўнай аўтаноміі Кіеўскага мітрапаліта, які насіў тытул экзарха Ўсяленскага Прастолу), Наша Годнасьць і Сьвятыя мітрапаліты нашы ў Сьвятым Духу ўлюбёныя браты й суслужыцелі палічылі абавязкам выслухаць прашэньне, зь якім зьвярнулася да нас Сьвятая Праваслаўная царква ў Польшчы, і даць наша дабраславенства ды зацьвердзіць яе аўтакефальны й незалежны лад».
    Томас сваім зьместам і формай замацоўвае ўнармаваньне такіх кананічна праўных палажэньняў:
    1.	Томас афіцыйна не надае, а прызнае аўтакефалію Праваслаўнай царквы ў Польшчы. Гэтым пацьвярджаецца права кожнага народу мець сваю краёвую Праваслаўную царкву ў межах сваёй самастойнай дзяржавы, пры датрыманьні пэўных кананічных правілаў піто да ўнутранага ладу царкоўнага жыцьця ды наяўнасьці іншых перадумоваў для існаваньня царквы на асновах аўтакефаліі. Томасам фактычна пацьверджана правамоцнасьць практыкі самастойнага прагалошаньня аўтакефаліі цэрквамі Грэцыі, Румыніі, Сэрбіі, Альбаніі ды іншых краінаў.
    142
    2.	Томас афіцыйна не прызнае правамоцнасьці далучэньня ў 1686 г. да Маскоўскай царквы Кіеўскай мітраполіі і, як сказана, залежных ад яе праваслаўных мітраполіяў Літвы й Польшчы. Сама гэтая падстава й дала права Ўсяленскай патрыярхіі прызнаць у межах сваёй кананічнай тэрыторыі аўтакефалію Праваслаўнай царквы ў Польшчы, і ў цяперашні час падобным чынам можа быць прызнана паўнапраўная аўтакефалія Праваслаўных цэркваў Украіны, Беларусі і краін Балтыі.
    Адзначым таксама, што томас Усяленскай патрыярхіі ад 13 лістапада 1924 г. быў зацьверджаны ўсімі ўсходнімі патрыярхамі й першагерархамі аўтакефальных цэркваў (зразумела, акрамя Расейскай) і таму стаўся законам Усяленскай Царквы. Правамоцнасьць палажэньняў томаса аб непрызнаньні далучэньня Кіеўскай мітраполіі да Расейскай царквы бачная й зь ліста Усяленскага патрыярха Дзімітрыя ў адказ на пасланьне Маскоўскага патрыярха Алексія II (за № 3461 ад 22 лістапада 1990 г.), у якім ставіцца пытаныіе аб царкоўнай сытуацыі на Украіне. Патрыярх Дзімітры між іншага піша: «Усяленская патрыярхія прызнае адну кананічную Праваслаўную царкву ў заснаваных патрыяршым і сынадальным спосабам 1593 г. (а не 1686 г.!) межах Вашу Сьвятую царкву...»
    Наагул, не існуе ніводнага дакумэнту Усяленскай патрыярхіі, які ставіў бы пад сумніў палажэньні томаса 1924 г. Калі зьявіўся згаданы ліст патрыярха Дзімітрыя, шмат украінскіх царкоўных дзеячаў і аналітыкаў адзначыла, што сваё прызначэньне томас будзе мець тады, калі царкоўныя сілы на Ўкраіне будуць больш выкрышталізаваныя. Дадамо, што гэты дакумэнт Ўсяленскай патрыярхіі мае важнае значэньне ня толькі для Ўкраіны, дзе працэсы кансалідацыі нацыянальна арыентаваных праваслаўных царкоўных сілаў актыўна йдуць, а пасьля апошніх палітычных падзеяў на Ўкраіне будуць прысьпешаныя, але, спадзяемся, у недалёкай пэрспэктыве ён будзе важнай асновай для аўтакефаліі й Беларускай Праваслаўнай Царквы на Бацькаўшчыне.
    Вельмі паказальным у гэтым сэнсе зьяўляецца так званы эстонскі крызіс 1996 г. — разыходжаньні паміж Маскоўскім і Канстантынопальскім патрыярхатамі ў пытаньні юрысдыкцыі над Праваслаўнай царквой у Эстоні. Меў ён вельмі востры характар (дайшло нават да часовага парваньня з боку Масквы эўхарыстычнай лучнасьці). Канстантынопальская патрыярхія ў сваіх дакумэнтах — патрыяршым і сынадальным акце адносна рэактывацыі томаса 1923 г. аб дараваньні Эстонскай Пра
    Хрыстовым шляхам
    143
    васлаўнай царкве аўтаноміі, камунікаце аб царкоўным становішчы ў Эстоніі ды адказе на ліст Маскоўскага патрыярха Алексія — ізноў пацьвярджае як сваю юрысдыкцыю ў спрэчпых пытаньнях паміж Праваслаўнымі цэрквамі Ўсходняй і Цэнтральнай Эўропы, для якіх Канстантынопальскі патрыярхат — ЦаркваМаці, так і права кожнага праваслаўнага народу, асабліва пасьля набыцьця ім дзяржаўнай незалежнасьці, на царкоўную аўтакефалію ці аўтаномію. «Гэта звычайная справа — мяняць царкоўныя межы, калі адбываюцца палітычныя ці адміністрацыйныя зьмены». Такое выказваньне Канстантынопальскага патрыярха Фоція (IX стагодзьдзе), ведамага як «мудрэйшы з патрыярхаў» і, нагадаем, галоўнага ідэоляга ўсходняга праваслаўя, узята ў якасьці эпіграфа да акту 1996 г., якім была даравана аўіаномія Эстонскай Праваслаўнай царкве.
    Як бачым, няма ніякіх дагматычных, багаслоўскіх і кананічных прычынаў, каб і наш пакутны і набожны народ на Бацькаўшчыне, а тым больш у дыяспары, ня меў свае прызнанае ўсім праваслаўным сьветам аўтакефальнае праваслаўнае царквы, а паадварот, для гэтага ёсьць усе падставы й патрабаваньні як царкоўнакананічнага, так і гістарычнага характару.
    Аўтаномныя цэрквы
    Аўтаномныя цэрквы маюць значную ступень самастойнасьці, але ў іх няма сваёй апостальскай пераемнасьці ў эпіскапаце, і іхнага першагерарха пастаўляюць герархі кірыархальнай царквы. Асноваю для абвешчаньня аўтаноміі царквы могуць быць такія фактары, як знаходжаньне вернікаў у іншай дзяржаве, геаграфічная аддаленасьць ці этнічная своеасаблівасьць. Гістарычна абвешчаныіе царквой аўтаноміі йшло за набыцьцём палітычнай самастойнасьці дзяржавы, у якой яна знаходзіцца. Статус аўтаномнае царквы пераходны й мае тэндэнцыю або перарастаць у аўтакефалію, або ператварацца ў звычайную мітрапалічую акругу ці проста эпархію. Цяпер ёсьць тры аўтаномныя цэрквы: старажытная Сьшайская Ерусалімскага патрыярхату, Фінская ў складзе Канстантьпюпальскага патрыярхату й Японская Маскоўскага патрыярхату. Да гэтага статусу набліжаецца Украінская Праваслаўная Царква Канстантынопальскага патрыярхату (Украінская ІІраваслаўная Царква Маскоўскага патрыярхату знаходзіцца «на правах аўтаноміі»). Праваслаўнай царкве на Беларусі Масква не дала нават і такога сьціплага статусу.
    144
    Зора Кіпель
    ТРАДЫЦЫЯ СЬВЯТОЙ ЕЎФРАСІНЬНІ ПОЛАЦКАЙ78 НА ЭМІГРАЦЫІ
    Культ Сьв. Еўфрасіньні паўстаў і разьвіваўся спакойна й шчыра, але мэтазгодна, як, зрэшты, і ўсё, што рабілася на эміграцыі. Пачыналася, аднаўлялася, папраўлялася тое, што было на Бацькаўшчыне ці то забароненае, ці то знарок заблытанае, ці то проста занядбанае. На эміграцыі аднавілася вывучэньне Скарыніяны ды літаратурнае спадчыны забароненых па Беларусі пісьменьнікаў; гэтта прынялі новае праўдзівае насьвятленьне старонкі беларускае гісторыі; гэтта пачалося адраджэньне беларускае царквы ды ажыўленьне памяці аб беларускіх сьвятых. Гэтак сталася і з культам ці, нават лепш сказаць, ушанаваньнем Сьв. Еўфрасіньні Полацкай.
    Першым такім ушанаваньнем была пабудова ў 1946 г. першае царквы ў імя Еўфрасіньні ў прадмесьці старога нямецкага гораду Рэгенсбургу.
    Вось як пісалася пра гэтае гістарычнае пачынаньне ў тагачаснай эмігранцкай прэсе:
    У пачатку 1946 г. ... «Нарадзілася думка пабудаваць свае ўласныя сьвятыні. Невялікай групай вернікаў ініцыяцтва пашырылася. Была наладжаная добраахвотная зборка ахвяраваньняў на пабудову царквы. Вернікі адгукнуліся вельмі шчыра, ахвяроўваючы часам свой астатні цяжка запрацаваны грош ...Быў закуплены матар ’ял, і ў вылёту вуліцы беларускага пасёлку хутка вырас прыгожы новы драўляны будынак — Беларуская праваслаўная царква ў імя беларускае патронкі Сьвятой Еўфрасіньні князёўны Полацкае. Трэба адзначыць, што нашыя вернікі ня толькі злажылі ахвяру ў грошах, але і сваёй працай прычыніліся да таго, што на працягу чапіырох піыдняў царква была гатова. Гэтым яны яшчэ раз задакумэнтавалі сваю глыбокую веру ў Бога і наказалі перад усім сьветам высакаякасную хрысьціянскую мараль, якую носіць у сваім сэрцы ўвесь беларускі народ. Вялікдзень беларусы спаткалі ў сва
    78 На эміграцыі не было ўшформнага напісаньня імя Еўфрасіньні — пісалася Эўфрасівьня, і Эўфрасіня, і Епрасіньня, і Аўфрасіньня, і нават Апрасіня. У гэтым артыкуле ўжываецца найбольш распаўсюджаная форма — Еўфрасіньня. У цытатах захоўваецца форма аўтара.
    Хрыстовым шляхам
    145
    ёй сьвятыні. У Вялікі Чацьвер была асьвечаная новапаўсталая сьвятыня...» («Зьвіняць Званы Сьвятой Сафіі». № 4, трав. 1946. С. 34—35).
    Крыху пазьней, у часапісе «Сіла Веры» (№ 2, 1949 г.), падаецца невялікі агляд беларускага царкоўнага жыцьця ў Заходняй Нямеччыне, дзе між іншага пішацца:
    «У Рэгенсбургу беларусы пабудавалі драўляную царкву і асьвяцілі яе ў чэсьць Сьв. Прападобнай Еўфрасіньні Полацкае. У царкве былі абразы Сьв. Еўфрасіньні і Жыровіцкае Божае Маці...
    ...У Остэргофэне ў царкве знаходзіўся вялікіх памераў абраз Сьв. Еўфрасіньні...
    ...У Ватэнштэце існавала Праваслаўнае брацтва Сьв. Еўфрасіньні...»
    Абразы для Рэгенсбурскай царквы пісала беларуская мастачка Лідзія Каліноўская. Яна ж напісала і невялікую ікону Сьв. Еўфрасіньні.
    Царква гэтая праіснавала нядоўга. У канцы 1940х — пачатку 1950х гг. пачаліся выезды беларусаў зь Нямеччыны, зь лягероў перамешчаных асобаў у краіны сталага пасяленьня. Будынак царквы ў 1949 г. перанялі нямецкія эвангелісты. Шмат з былых парафіянаў гэтай першай беларускай царквы ў гонар Сьв. Еўфрасіньні эмігравала ў Амэрыку. Частка зь іх, уключна зь яе заснавальнікам айцом Мікалаем Лапіцкім, апынулася ў невялікім гарадку ў штаце НьюДжэрзі СаўтРывэры. Туды ж айцец М. Лапіцкі перавёз і частку царкоўных рэчаў і некаторыя іконы.