Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост
Кніга 12
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 336с.
Мінск 2007
Яноўскі, Аляксандар.
Ліст у Рэдакцыю.
«Беларус». № 310, сакавіктравень 1983. С. 5—6.
Падзеі ў БАПЦ.
Мітрагіаліт Андрэй, айцец Ян Бруцкі, мітрапаліт Варшаўскі Васіль, матушка Філямэна Войтанка, архіепіскап Мікалай.
Янучонак, К.
Вялікае заданьне.
«Бацькаўшчына». № 44 (378), 3 лістапада 1957. С. 3.
Неабходнасьць стварыць для беларусаўкаталікоў рэлігійную й сьвецкую літаратуру лацініцай.
Янучонак, К.
Стаўма справу на ўсю шырыню!
«Бацькаўшчына». № 48 (382), 1 сьнежаня 1957. С. 3.
260
Да пытаньня пра рэлігійную й сьвецкую літаратуру беларусамкаталікам.
Епіскап Апанас у Аргентыне. (Зь беларускага жыцьця.)
«Бацькаўшчына». № 31 (313), 29 ліпеня 1956. С. 4.
Айцец В. Вячорка, П. Саўчыц.
Ярмалковіч, Віктар.
Ксёндз Адам Станкевіч.
«Беларус». № 347, травень 1988. С. 4.
Яр, Янка.
Парафіяльнае сьвяга ў Адэляйдзе. (3 жыцьця ў Аўстраліі.)
«Беларус». № 321, ліпеньжнівень 1984. С. 7.
Айцец Аляксандар Жылінскі, айцец Аляксандар Кулакоўскі, архіепіскап Мікалай, айцец Яўген Сітнік, К. Станкевіч.
Яр, Янка.
Разьвітаньне з айцом Георгам [Адэляйда].
«Беларус». № 257, верасень 1978. С. 5.
Мітрапаліт Андрэй, М. Бурнос, айцец Аўген Сітнік, К. Станкевіч, П. Трысмакоў.
Ясько, Д.
«Новы Запавет» у беларускай мове.
«Бацькаўшчына». № 4 (48), 30 студзеня 1949. С. 3.
Л. ДзекуцьМалей, Антон Луцкевіч, Ф. Скарына, В. Тумаш, Васіль Цяпінскі.
Яшчэ пра пераклад Бібліі.
«Беларус». № 357а, сакавік 1989. С. 5.
Tello, Gomez J. L.
Крыжы Беларусі.
«Бацькаўшчына». № 17 (501), 24 красавіка 1960. С. 3.
Перадрукавана з гіпіпанскай цэнтральнай газэты «Arriba».
Аўтар — дырэктар аддзелу перадачаў Гішпанскага Нацыянальнага Радыё ў чужых мовах.
Уладзімер Глыбінны
НА СЬВЯТОЙ ЗЯМЛІ
Уступ
3 КНЯЖАГА ПОЛАЦКУ Ў СЬВЯТЫ ГРАД
«...Прінмн дух мой от мене во святем граде Твоем Іерусаліме, преселн мя в Вышній град Твой Іерусалнм. Покой мя на лонс Патрнарха Авраама co всемм угождшнмн те, амннь».
3 малітвы Сьв. Еўфрасіньні Полацкай
Калі дванаццацігадовую полацкую князёўну Прадславу ахінула раскоша Сьвятога Духа і падказала ёй ісьці ў манастыр, ніякія спакусы дабротаў сьвецкага жыцьця не спынілі навагі прыняць пастрыжэньне. Колькі ні галасіла ейная маці і як ні стараўся пераканаць яе ў перавазе людзкога жыцьця ейны бацька — князь Юры Сьвятаслаў Усяславіч, як ні спакушалі яе багатыя, знаныя жаніхі з князёўскіх родаў, і як, парэшце ні стараліся ўзьдзеіць на яе родныя дзядзькі, не скарылася маладая князёўна. Голас Божы ў ёй выявіўся мацнейшым і непераадольным перад абліччам абы якіх спакусаў. 1 вось унучка славутага Полацкага князяволата Усяслава становіцца манахіняй Еўфрасіньняй, каб служыць Божай справе, будаваць манастыры, шырыць духовае слова, перапісваючы кнігі, малюючы абразы, вышываючы рызы, упрыгожваючы мастацкімі каштоўнасьцямі крыжы, выхоўваючы манашак у пашане і любові да Бога, дапамагаючы бедным. Пад ейным кіраўніцтвам прынялі пастрыжэньне родная сястра Гардзіслава (Аўдакія), стрыечная сястра Зьвеніслава (Яўпраксія), пасьля дзьве пляменьніцы, Агафія і Яўфімія. А на схіле свайго жыцьця Сьв. Еўфрасіньня знайшла ў сабе досыць сілы, каб разам зь сястрою Яўпраксіяй і братам Давідам паехаць у Сьвятыя месцы палестынскія. Наведала
264
Уладзімер Глыбінны
Канстантынопаль, Сабор Сьв. Сафіі і іншыя цэрквы, прыняла багаславеньне патрыярха. На Сьвятой зямлі колькі разоў пакланілася Гробу Гасподняму, паставіла там залатую кадзільніцу і прасіла Госпада Бога ў малітве, каб спадобіў яе адысьці ў лепшы сьвет у Сьвятым горадзе. Праз 24 дні пасьля занядужаньня аддала дух Богу 23 траўня 1167 г. і была пахована ў палестынскім манастыры Феадосія. У 1186 г. мошчы Сьв. Еўфрасіньні былі перавезены ў Кіеў, адкуль у 1910 г. былі пераненесеныя ў родны горад Полацак.
Летапісцы княжага града Полацка адзначаюць асаблівую славу тога места, што ўзгадавала такую слаўную дачку, нявесту Хрыстову, Прападобную Сьв. Еўфрасіньню Полацкую. Ейны шлях з княжага Полацку ў далёкую Сьвятую зямлю і Сьвяты град Ерусалім заўсёды быў і будзе на векі вечныя пуцяводнай зоркай для ўсіх тых, хто прагне адведаць пакутную радзіму Хрыста. 3 гэтай думкай не разлучаўся і наш беларускі паломнік, які праз 799 гадоў пасьля Сьв. Еўфрасіньні прайшоўся ейнымі шляхамі па гарачай палестынскай зямлі ў пошуках тае ж духовае і жыватворчае вады, што вадзіла і водзіць ці аднаго паломніка з усяго сьвету да Хрыстовае крыніцы.
I. У ДАРОЗЕ ПРАЗЬ ЯРДАНЬ...
«Дожджык, дожджык, перастань! Я паеду на Ярдань...»
Зь песьні
Усевалад Ціхановіч усю ночную дарогу праз акіян, Францыю, Італію ды Сяродземнае мора ніяк ня мог дайсьці да спакою. На ўсходзе далягляд заружавеў нечакана рана, і вочы мімавольла цягнуліся пасалавелым позіркам да самалётнага вакна, пад вузенькай проламкай якога пераліваліся на ўсе лады й адценьні нязвычна зыркія, да болю ў зрэнках праменьні раньняга, яшчэ поўнага белаты, сонца. А яно раптам пачало ўсё больш настырліва і рашуча наступаць з усходу. Тае начы нібыта й не было. У дрыготкім гуле неяк неўзаважна прабеглі гадзіны ночнае рупнасьці. Неўспадзеўкі морак пачаў таяць і каля Ўсевалада. Адылі, нат прыпаўшы да празрыстае шыбіны і любуючыся то бялявымі хмарынкамі, якія суцэльнай коўдраю ўсьцілалі акіян унізе і тварылі ўражаньне нябеснага скляпеньня пад самалётам, то жмурачыся ад сьвітальнага заранку, ён ня мог вызва
На Сьвятой зямлі
265
ліцца ад глыбокага ўтрапеньня, якое ім уладала скрозь. Ніякая пярэстасьць і нязвыкласьць уражаньняў не магла адцягнуць яго ад тае галоўнае думкі, што сьвідравала голаў і будзіла трапятаньне ўсхваляванае душы. Мроі пераносілі яго з прасьцягаў акіяну, пазьней з прастораў францускіх палёў, што набягалі зелянінай дуброваў і жаўцізною пшанічных палетак, а далей ад італьянскіх дбайна высаджаных садоў і панатыканых уздоўж узьбярэжжа каменных глыбаўгарадоў туды... куды ён цяпер ляцеў пасьля столькіх год мараў, плянаў, меркаваньняў, трызьненьняў. У думках і ўявах ён ужо даўно, ад пачаіку рыхтаваньняў быў там, куды цяпер высака ў паднябесьсі нёс яго гэты ракетны лятун.
Сьвятая зямля!.. О, як яму жадалася хутчэй адчуць пад падэшвамі гарачыню распаленага пяску, па якім хадзіў Вялікі Збаўца, сваімі вачыма навечна занатаваць у памяці так добра ведамыя зь Сьвятога Пісьма, дарагія сэрцу мясьціны! Прадчуваньне блізкімі іх пачалося ўжо ў Сырыйскай пустыні, калі за вокнамі аўтобуса, што на ўсю хузкасьць нёс паломнікаў на поўдзень ад Дамаска да Ерусаліму, навыперадкі беглі бясконцыя палі чорнага каменьня ды занядбанага людзьмі парыжэлага пяску. Перад зьмярканьнем, калі дзённая гарачыня раптам пачала зьнікаць пад павевам прахалоды, а аўтобус сунуўся ўздоўж даліны зь першымі адзнакамі пажоўклай зеляніны, было абвешчана, што падарожныя ўжо на запаветнай Палестынскай Зямлі. Недзе ў перадгор’і часчасам пабліскавала стужка далёкай рачулкі. Яна то зьнікала за гарамі зыбучага пяску, то зноў раптоўна зіхацела няроўнай цененькай палоскай на даляглядзе. I раптам, зусім нечакана, ужо ў непрагляднай цямноце аўтобус запыніўся адразу за мостам на высокім насыпу.
— Рака Ярдан! — пранеслася ад аднаго да другога шапатлівым голасам уразьлівая навіна.
— Сьвяты Ярдан! — ураз адгукнулася маланкай у сьведамасьці кажнага паломніка. I кажны навыперадкі подбегам стараўся хутчэй апынуцца на беразе каля струменю, якім калісьці амываўся ў духовай раскошы наш Вучыцель. Паломнікі пачалі згружвацца на ўсхонным каменным беразе, які якраз каля мосту тварыў досьць шырокую пляцоўку. Кажны пільна ўзіраўся ў таямнічы бляск віратлівага невялікага струменю ўнізе, цікаваў водбліскі ўзыходзячага маладзіка ў ім і з нявыказным трапятаньнем сэрца ўслухоўваўся ў ягонае ціхае, поўнае таёмнага сэнсу, вуркатаньне. Неўзабаве Уладыка, суправаджаньг колькімі сьвятараміпаломнікамі, распачаў маленыте. Аб’яднаныя па
266
Уладзімер Глыбінны
ломніцкім энтузіязмам галасы ўскаланулі прастору. Гулкае рэха далёка ў горы і пустыні панесла словы малітваў, поўных чалавечага смутку й болю за таго, чыім імем на векі вечныя стаўся слаўным і набыў незгасальнае сымбалічнае сілы гэты выток жывое вады сярод няжывой, здавалася б, спаленай дашчэнту, пустыні. I доўгадоўга ночную цішыню пустыні, што аддавала цяпер назапашанае за доўгі ліпеньскі гарачы дзень цяпло бяздоннай нябеснай сіні, разрывала гучнавымоўная слава Госпаду Богу, паслаўшаму свайго Сына для выратаваньня роду чалавечага. Кажны з самага дна свайго сэрца выказваў поўным голасам бязьмежную ўдзячнасьць Усявышняму за шчасьце спадобіцца хоць у нечым Божаму Сыну і прайсьціся ягонымі пакутнымі дарогамі. Дзіваваліся ў небе карагоды зорак. Спасьцярожліва з вышыні ледзьледзь сьвяціў зубцаваты акраец месяца, што бліскучай падковай узыходзіў над галовамі незнаёмцаў і ледзь кранаўся іхных узбуджаных, бледных у ночным сьвятле, твараў.
Па часе ўсе спакваля вярталіся да аўтобуса. Рэшту дарогі ніхто не адазваўся ні словам. Ніхто не пачуваў сябе ў стане парушыць агульнае ўрачыстасьці пачуцьцяў, якія паланілі кажнага ў роўнай меры. Дарма што гэта было адно спатканьне з пачаткам ракі па дарозе, што яшчэ мусіць адбыцца ў іншым месцы сустрэча з адмысловай мэтай вадохрышча і сьвятой малітвы на Сьвяшчэннай рацэ, аднак гэтае першае запазнаньне зь ёю пакінула па сабе глыбокі сьлед. Ва ўнісон з усімі Ўсевалад Ціхановіч таксама ніяк не адышоў ад одуму ўсю дарогу. Яму яскрава згадвалася, як ён малым зь іншымі дзецьмі менскае акраіны ў летні дожджык, закасаўшы свае штаніны, гойсаў праз лужыны вады і голасна сьпяваў:
Дожджык, дожджык, перастань, Я паеду на Ярдань Богу маліцца, Цару кланіцца!
I неяк так заўсёды здаралася, што Ўсявышні ўслухоўваўся ў дзіцячую шчырую беспасярэднюю просьбу і дараваў канец дажджу. Радзелі цёмныя хмары, сьвятлела паветра, а за момант паказвалася сонца і пачынала люстраваць бліскаўкамі паверхню набраклае зямлі. На ўскос нябеснага выгіну клалася пярэстая вясёлка. Дзіцячай радасьці не было канца! Хлапчукі брызгаліся рэшткамі гаварлівае вады зьбягаючых у раку раўчукоў, нібыта сьпяшаючыся спажыць з Божага дару зямліцы. Дрэвы і травы пілі й пілі, каб напіцца за ўсе сухія дзянькі ды надоўга
На Сьвятой зямлі
267
наперад. Усё пералівалася ў колерах яркага сьвятла і зыркае зеляніны. Сьвет быў напоўнены шматфарбнасьцяй і выдаваўся гэткім яркім, як ніколі пазьней. Цуд Божы тварыўся на нашых вачох і даваў дзіцячаму ўяўленьню безьліч доказаў, што Божанька адгукаецца, калі Яго просім.