• Газеты, часопісы і г.д.
  • Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост Кніга 12

    Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост

    Кніга 12

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 336с.
    Мінск 2007
    94.98 МБ
    Гэтак вакол саборнай царквы Уваскрошаньня ўздоўж галерэі ўсе названыя тут капліцы становяць сабою як бы наглядны «крыжовы шлях» для яго ўшанаваныія. Кажная зь іх дапаўняе агульны абраз Хрыстовых Жарсьцяў і робіць уяўленьне аб іх больш канкрэтным і адчувальным.
    Усевалад Ціхановіч, дарма што змарыўся і ўжо ног пад сабою ня чуў, быў, аднак, дужа ўзрадаваны, што тое, што ён дагэтуль знаў адно з словаў Сьвятое Кнігі, цяпер набыло гэткіх жыцьцёвых і рэальнаадчувальных фарбаў і рысаў, што яму ўжо часінамі пачало здавацца, што ён пабываў сучасьнікам тых вызначных на вякі падзеяў. Бліжэйшае азнаямленьне з падзеямі Хрыстовага часу гэтак уразіла яго, што, здавалася, зьляцеў ужо і напластаваны за стагодзьдзі пыл, і пад ім яны зноў зазіхацелі, набылі новае вагі і вызначальнасьці на ўсю рэшту ягонага жыцьця.
    Пановаму запраменіўся ягоны твар. На ім узыгралі сьляды той таемнай узвышанасьці і адухоўленасьці, якой значыліся твары ўсіх паломнікаў на гэтым сьвяцейшым з усіх сьвятых месцаў. I ён адно паскорваў свае крокі, робячы іх шырэйшымі, каб ня быць апошнім у натоўпе паломнікаў, якія сьпяшаліся пасьпець за ўладыкаю, каб пачуць ягоныя тлумачэньні і не прапусьціць ніводнага сказу. Ён прагна лавіў кажнае слова, стараючыся распазнаць за кажнай тлумачанай рэчай глыбейшы сэнс павучальнае гісторыі сьвятога жыцьця і вучэньня, якому гісторьія чалавецтва за вякі гэтак нічога роўнага ўжо і не стварыла. I Ўсевалад бязьмежна радаваўся і пачуваў сябе як ня трэба лепш шчасьлівым і поўным новых надзеяў.
    На Сьвятой зямлі
    277
    V.	ЛЯ ГРОБУ ГАСПОДНЯГА
    «Яко жнвопнсец, яко рая краснейшій, вонстнну н чертога всякаго царскаго показася, Светлейшій Хрнстс. гроб Твой, нсточннк нашего Воскресенія».
    3 трапара /аана Дамаскіна на сьценах пячоры над Гробам Гасподнім
    1 вось нарэшце паломнікі скіроўваюцца да самага сьвятога месца на ўсёй зямлі. Аб гэтым сьведчаць нават мусульмапыгіды, якія бясконцаю чарадою ўводзяць усё новых і новых наведвальнікаў, як паломнікаў, гэтак і звычайных турыстаў. Гэта Кувуклія, што значыць «малая царква» над самай пячорай Гробу Гасподняга. Яна разьмешчана пад самым высокім купалам абшырнага храму Уваскрошаньня. Калі пасьля апошняга пажару яна аднаўлялася ў 1810 г., будаўнікі пастараліся выкарыстаць увесь уцалелы ад агню матар’ял, як рабілі ўсе ранейшыя будаўнікі. Таму яна пабудаваная ў васноўным з камянёўсьведкаў Уваскрошаньня Хрыстовага. Пры гэтым ад сапраўднай пячоры Жываноснага Гробу захавалася само ложа Хрыстовае і частка сьценаў.
    Паводле гістарычных дадзеных, першапачатная пячора, як і бальшыня жыдоўскіх пахавальных пячор пачатку нашай эры, была двухскладовая: малая пячора з ложам для покойніка і вялікая пячора для наведвальнікаў, каб памаліцца. Вось у вялікай пячоры якраз і адбылося зьяўленьне Анёла, які адваліў камень, чаму яна і завецца алтаром Анёла. Ён быў зьнішчаны яшчэ за часам Канстантына і адноўлены адно ў 1810 г.
    Цяпер Кувуклія (малая царква) уяўляе сабою чатырохкантовую капліцу ў 8 мэтраў даўжынёю і каля 5 мэтраў і 30 сантымэтраў ушыркі. 3 заходняга боку яна заканчаваецца пяцікутнікам. Уверсе над плоскім дахам узвышаецца цыбулепадобны купал.
    Знадворку капліца Кувуклія прываблівае сваім прыгожым ружовым мармурам. Ейная балюстрада ўздоўж усяго даху падтрымваецца шаснаццацьцю пілястрамі. Фасад капліцы ўпрыгожаны чатырма вітымі калёнамі. Мноства ікон вісіць там пад колькімі ярусамі залатых і срэбраных лямпадаў трох веравызнаньняў, праваслаўных у тым ліку. Перад уваходам — высокія
    278
    Уладзімер Глыбінны
    падсьвечнікі з агромністымі сьвечкамі. Над уваходам — мармуровая пліта з мазаічным абразом Уваскрошаньня.
    Паломнікі ў ціхім задуменьні ўзыходзяць на нізкі ганак, па абодвы бакі якога — два авальныя вакны для раздачы Сьв. Агню багамольцам ў Вялікую Суботу.
    У квадратовым алтары Анёла пасярэдзіне — высокая мармуровая ваза, у якой ляжыць частка каменя, які некалі зачыняў уваход у пячору Гасподняга Гробу. Калі архігерэй адпраўляе тут Боскую Літургію, тады ваза пакрываецца дошкаю і служыць як прастол, а ахвярнікам служыць сама Дамавіна Хрыстовая. Калі ж Боскую Літургію адпраўляе герей, то ахвярнікам і прастолам служыць Гасподні Гроб, а сьвятар адбывае праскамідыю ўкленчыўшы. I тады сапраўды голас сьвятара, што даносіцца з Боскай Пячоры, нагадвае голас Анёла, абвесьціўшага сьвету пра перамогу Хрыстовую над апошнім ворагам — сьмерцяй.
    Яшчэ ў IV, V і VI стагодзьдзях можна было бачыць перад уваходам у Пячору Гробу адвалены камень, завялікі, каб яго лёгка можна было зьнесьці, «бе бо велій зело». Адно пры цары Хакіме камень той быў разьбіты на часткі і раскрадзены. Толькі малая частка яго была захаваная да нашага часу і цяпер зьяўляецца неўміручым сымбалем перамогі Хрыстовай.
    3 столі зьвешваюцца дзясяткі грэцкіх, каталіцкіх, армянскіх і адна копцкая лямпада. Зь невычэрпнай пакорай і ўціхаміраньнем старыя й маладыя, жанчыны й мужчыны рознага веку і ў рознай нацыянальнай і эўрапэйскай вопратцы, з адменнымі рысамі ў тварах, людзі розных расаў і колераў аднолькава ціхмяна схіляюцца ўкленчыўшы да Боскай вазы. Пасьля сагнуўшыся, ледзьве не паўзучы, хрысьцячыся й шэпчучы словы малітвы на розных мовах, яны праз нізкі праход праходзяць у Пячору Гробу. Праход той першапачатнага паходжаньня. Над дзьвярыма Пячоры два мармуровыя Анёлы трымаюць вянок, а вышэй над імі — мармуровы вобраз Сашэсьця Хрыста ў пекла. Бальшыня людзей ўваходзіць, як і выходзіць, укленчыўшы.
    Магільня Хрыстовая — невялікая. Там ледзь здолеюць адначасна ўціснуцца 34 чалавекі. Палову пячоры займае справа ад уваходу высечанае ў скале ложа Хрыстовае, даўжынёю ў два мэтры і 80 сантымэтраў, вышынёю ў 60 сантымэтраў. Яно пакрытае мармуровай плітою, якая ня столькі ўпрыгожвае, як ратуе ложа ад руплівых паломнікаў, што стараюцца адламаць частку ложа як рэліквію. Цяпер ідуць перамовы аб аднаўленьні пліты, якая ўжо часткава пацярпела ад часу і бязупынных паца
    На Сьвятой зямлі
    279
    лункаў мільёнаў паломнікаў праз стагодзьдзі. Аднак вымена паглядаў паміж рознымі веравызнаньнямі пакуль шіо не дала станоўчага адказу, адкуль прывезьці мармур — з Грэцыі ці з Італіі.
    Сорак тры лямпадкі, спушчаючыся з гары, асьвятляюць пячору. Вакол пячоры на сьценах словы трапара Сьв. Іаана Дамаскіна, што глыбока западаюць у сэрцы непарушнаю сілай пераконаньня.
    Над самім ложам абраз Госпада, які паўстае зь мёртвых. Божая Маці пільнуе спакой зь сьцяньі. Усё тут сьведчыць аб вялізарнейпіай перамозе Хрыстовай. Ёй пасьвячаюцца ня менш як тры штодзённыя Божыя Літургіі: апоўначы — праваслаўная, папярэджаная грэцкай, ад трэцяй гадзіны ночы да шасьці раніцы — армянская служба, ад шостай раніцы да дзявягайгадзіны — каталіцкая, а таксама грэцкая ютрань у Царстве Уваскрошаньня, у г. зв. Кафаліконе. Каталікі й іншыя веравызнаньні таксама часта служаць у іншых капліцах храма Гасподняга.
    Нядзелямі тут часта чуецца адначасна ўрачыстае сьпяваньне адразу на колькіх мовах; грэцкія, армянскія, копцкія псальмы мяшаюцца з каталіцкім арганам. Магутны хор розных песьняпсальмаў высока ў неба ўзносіць словы праслаўленьня Адзінага для ўсіх хрысьціянаў Збавіцеля. Асобна прыцягвае ўвагу сырыйскі хор, які сьпявае паарамейску — на мове Хрыста. Грэцкая мова для праваслаўнага вуха гучыць старажытнай прыгажосьцяй, дарма што часам выдаецца чужынцу аднастайнай. Каля сьвятых месцаў ейная прыгажосьць неяк асабліва глыбока западае ў сэрца і будзіць салодкія водгукі рэлігійнага пачуцьця. I як добра тады ўсьведамляць дабрадзейнасьць таго факту, што Гасподні Гроб не належыць аднаму якомунебудзь вызнаньню ці царкве. Месца Пахаваньня і на трэці дзень Уваскрослага Госпада, Сына Божага, ёсьць здабыткам усіх веруючых, незалежна ад якоеколечы рэлігіі. I сапраўды, у вачох кажнага хрьгсьціяніна гэтая Пячора ёсьць неацэннай крыніцай Божай Раскошы: тут спачыў ад усіх сваіх цудоўных дзеяньняў, твораных дзеля нас грэшных, дзеля нашага выратаваньня, сам Госпадзь і, спачыўшы, уваскрос трыдзённа. Менавіта сюды першнаперш кажны паломнік прыносіць малітоўныя парывы, і тут у доўгім укленчаньні над ложам Госпада гарачымі сьлязьмі амываецца і ачышчаецца кажная грэшная чалавечая душа.
    Сюды паломнікі нясуць і ўскладаюць на Гроб Госпада для асьвячэньня крыжыкі, іконы, лямпады, сьвечы й іншыя рэлігійныя рэчы. Гэта адзінае ў сьвеце месца, дзе бязь сьвятара і ад
    280
    Уладзімер Глыбінны
    мысловай малітвы, адным дакрананьнем рэчы набываюць духовай раскойіы і як бы апрамяняюцца ў праменяваньні Божага цела і духу.
    Сюды і прынёс Усевалад усе свае набытыя ў Сьвятым горадзе рэлігійныя рэліквіі. Усклаўшы іх на бліскучы мармур Гробу, ён, доўга ўкленчыўшы, адчуваў ілбом халодны камень Боскай пліты, адчуваючы, як праз гэтае даткненьне ў яго ўлівалася, нібыта токам па правадох, таемная Божая Раскоша, напаўняла яго адчуваньнем нязвычнае сілы абнаўленьня і вялікага ачышчэньня ад штодзённае скрухі жыцьцёвай. Разам з тым ён цешыўся, што і ўскладзеныя крыжыкі і мэдальёны з абразамі сьвятых месцаў панясуць далёка з сабою тую ж ачышчальную сілу і надораць ёю ягоных сяброў, родзічаў і знаёмых, якім яшчэ не пашчасьціла, як яму, наведаць Сьвятыя месцы. Ён употай радаваўся, што праз тыя маленькія знакі ўдзячлівай памяці ён павязе ў шырокі сьвет і распаўсюдзіць далей цудоўную сілу Хрыстовага Сьвятла і тым прычыніцца да ўзрастаньня людзкога дабрадзейства і агульнага дабра.
    3 гэтым радасным адчуваньнем ён на каленях, увесь час тварам да Божага ложа, павольна і асьцярожна выбраўся зь Сьвятое Пячоры. Жагнаючыся й на разьвітаньне яшчэ колькі разоў цалуючы сьвятыя абразы ў алтары Анёла, Усевалад выйшаў з Кувукліі. Тут яго яшчэ чакаў агляд грэцкай саборнай царквы Уваскрошаньня — г. зв. Кафалікона, якую завуць «маткаю ўсіх цэркваў». Апошняя адлучана ад галоўнае ратонды храма Ўваскрошаньня дзьвюма лёгкімі перагародкамі і аркаю, г. зв. «Царскаю Брамаю», справа каля алтара — трон патрыярха, па левую — трон для архігерэя, які ў адсутнасьць патрыярха ўзначальвае Божую Службу. У Кафаліконе ўсюды відаць іконы, некалі падараваныя нашымі суродзічамі з колішняе Расейскае імпэрыі. Багата плашчаніцаў, вышытых на нашай Бацькаўшчыне, часам зь беларускім гэамэтрычным арнамэнтам. Па сярэдзіне мармуровай падлогі — мармуровая урна з вытачаным яблыкам уверсе. Гэтае месца завуць асноўным цэнтрам зямлі, як бы ў пацьверджаньне царкоўнай песьні: «Спасеніе соделал есн посреде землн, Хрысте Боже». Тут некалі стаялі жанкіміраносіцы, калі Госпада Ісуса клалі ў Гроб. Над памостам у чатыры ступені ўзвышаецца алтар. Іканастас мармуровы з іконаў цалкам падараваных нашымі суродзічамі. Над сярэдняю аркаю вылучаецца амбона, зь якое чытаецца Эвангельле. У алтары за іканастасам у шафах захоўваецца і вялікі крыж, які ўлучае часткі сапраўднага Жыватворчага Дрэва. У дзень Узьнясеньня ён вы