• Газеты, часопісы і г.д.
  • Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост Кніга 12

    Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост

    Кніга 12

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 336с.
    Мінск 2007
    94.98 МБ
    Ня думаў тады, не гадаў, што цяпер, амаль праз паўсотні гадоў, давядзецца пазнаць такое шчасьце, беспасярэдне ўбачыць і адчуць гэтак часта згадваную раку.
    — I хіба ж ужо ні цуд, піто адно называнае ў дзяцінстве стаецца яваю на склоне жыцьця? — думаў і дзівіўся ўпотай Усевалад, адно адчуваючы, што нешта падобнае думаюць і адчуваюць іншыя, што панурыліся цяпер у свае ўспаміны і баяцца адно, каб нехта не скрануў іх з таго одуму.
    Так незаўважна мінулі ў цемені колькі высокіх горных пасыпаў. Ужо апоўначы раптам засьвяціліся ў далечыні агні вялікага места. Неўзабаве начны незнаёмы горад вітаў падарожных гулам машыннага руху, варухлівым натоўпам начных гулякаў. Неўзабаве гатэльныя службоўцы ў эўрапэйскіх гарнітурах, але з арабскімі аліўкавымі ад загару тварамі прымалі і разьмяркоўвалі прыбылых. Чулася незвычайная, незнаёмая гаворка, шмат было беганіны і гармідару. Нарэшце ўсё суспакоілася. Кажнага чакала ў пакоях стомлівая кароткая, адылі горачаўдушлівая паўднёвая ноч. Ад узрушэньня вочы доўга не зьліпаліся. Аднак стома даканала свайго. Ніхто гэтак і не пабачыў, як золак прыйшоў на зьмену кароткай начы, а ўсьлед за ім пачулася звыклая для ўсходу муэдзінавая перадранішняя песьнязаклік да магамэтанаў, каб дбалі пра Бога. Кажны засынаў, трызьнячы пра прышлы дзень.
    II.	СЭРЦА СЬВЕТУ
    «Светнся, светнся, Новый Іерусалнме...»
    Зь Велікоднага канону
    I вось нечакана рана пакоі паломнікаў былі залітыя сьвятлом паўдзённага сьвяцілы, і пачалося жыцьцё ў самым асяродку зямлі, да якой зьвярталіся і якой дыхалі заўсёды нашы сэрцы, калі згадваліся ў малітве боскія чыны нашага Збаўцы. Першнаперш нашыя душы цягнуцца да храму Жываноснага Гробу Гасподняга ў Ерусаліме. Гэта якраз самае запаветнае месца на
    268
    Уладзімер Глыбінны
    Сьвятой зямлі, дзе кажлы камень апавяшчае бязьмежную любоў да нас Боскага Сына.
    Мы ледзь не подбегам мінаем Дамаскую Браму, што адлучае Стары Ерусалім ад Новага, праціскаемся сілком праз пярэсты натоўп гаманлівых арабаў, што суцэльным патокам запаўняюць вузенькія вулкі са сваім скарбам на восьліках, не зьвяртаем увагі на галдляроў, што ледзь не сілком стараюцца зацягнуць нас у свае крамы, паразьвешваўшы на вуліцах свае ткаліны, кумпякі забітых бараноў, павыстаўляўшы тысячы мяшэчкаў крупаў, мукі, сушанае і сьвежае гароднілы і садавіны. У нашай галаве адна думка, адзін намер — хутчэй дапяць тога запаветнага сэрца, дзе дзеля любові да нас грэшных адбылася тая тайная ахвяра Збавельля.
    I вось пасьля, здавалася б, бясконцага змаганьня і пераадоленьня гандлярскіх спакусаў меркантыльнага сьвету па дарозе нарэшце мы каля храму Жываноснае Дамавіны. Ен увесь у абыймах іншых царкоўных пабудоваў: Ірэцкай патрыярхіі, Лацілскага, Армянскага і Копцкага манастыроў. Дзеля таго яго не відно здалёку. Пасьля землятрусу 1827 г. ангельскія інжылэры ўмацавалі яго жалезнымі і драўлянымі контрафорсамі. Ужо каторы год храм у рыштаваньнях дзеля таго, што адбываецца рамонт. Дзень і ноч чуецца стук малаткоў: выпрабоўваецца кажны камень, каб уся пабудова не абвалілася ў крытычныя часіны землятрусаў, якія часам наведваюць гэты край. Усімі працамі кіруюць тры архітэктары: француз, грэк і армянін. Разам з тым праводзяцца раскопкі. Ужо дакапаліся аж да пластоў з часоў крыжаносцаў. А ня так даўно ўжо дайшлі нават да фундаманту з часоў Царыцы Алены, г. зн. IV стагодзьдзя.
    Тут, дарэчы, будзе ла часе прыгадаць крыху з гісторыі гэтага найвызначнейшага храму ў сьвеце.
    Пасьля разбурэньня Ерусаліму ў 70 г. нашае эры аж 180 гадоў цягнулася зьнявага і ганьбаваньне з боку паганскіх рымлялаў. Язычнікі зьдзекаваліся над помнікам Бесьсьмяротнасьці. Каб схаваць ад чалавечых вачэй Выратавальную Пячору Ўваскрошаньня, яны навезьлі адусюль зямлі і каменьняў, рознага сьмяцьця і засыпалі імі ўсю тэрыторыю Жарсьцяў Хрыстовых, пазьней забрукавалі каменьнямі. А імпэратар Адрыян пабудаваў на Галгофе храм Вэнэры, а на месцы Ўваскрошаньня Хрыстовага — храм Юпітэру. 3 тых часоў Галгофа і ўвайшла ў межы гораду. I адло ўжо ў чацьвёртым стагодзьдзі тое месца было ачышчанае ад сьмяцьця аж да зямлі, пагалскія пабудовы былі зруйнаваныя, і перад вачыма зноў адчьшілася Выратавальная Пячора, сьведчаньяе сьвятога ўваскрошаньня. На царскі загад
    На Сьвятой зямлі
    269
    быў пабудаваны варты яе храм. Царыца Алена, дарма што мела ўжо 80 гадоў веку, сама прыехала ў 326 г. у Ерусалім, каб кіраваць пошукамі Крыжа Гасподняга. Па ейных плянах і будаваліся хрысьціянскія храмы па ўсёй Сьвятой зямлі. Рэшты ейных храмаў і на сяньня служаць маякамі і паказьнікамі дакладных месцаў Эвангельскіх падзеяў. Паводле ейных храмаў пазьней будавалі імпэратар Юстыніян, і крыжаносцы, і ўсе хрысьціянскія дойліды пазьнейшых стагодзьдзяў.
    Храм Уваскрошаньня Хрыстовага, гэты Новы Ерусалім, быў нагэтулькі дасканалым узорам хрысьціянскага дойлідзтва і цалкам зіхацеў золатам і мармурам, што ўяўляў сабою незраўнаны ні з чым узор велікапышнасьці і хараства. Нездарма аб ім сьпяваецца ў Велікодным каноне: «Светнся, светнся, Новый Іерусалнме...» Дарэчы, тагачасны храм быў у тры разы большы за сучасны.
    Храм Уваскрошаньня Гасподняга ўжо тады аб’яднаў сабою пад адным дахам Пячору Уваскрошаньня Хрыстовага, Галгофу і месца знаходжаньня Крыжа. Гэта быў храм вялізарнейшых памераў. Знадворку сьцены былі зробленыя зь цёсаных камянёў. Зьверху царкву пакрывалі волавам, а ў сярэдзіне столь з разных кесонаў накшталт шырокага мора. Яно пашыралася над сярэднім нэфам, пакрытым золатам, якое асьвечвала ўвесь храм блескам накшталт прамянёў сонца.
    Ува ўсю даўжыню храма ішлі калянады. Насупраць трох усходніх уваходаў у храм было дванаццаць калёнаў па колькасьці апосталаў. Яны былі ўпрыгожаныя па капітэлях вялікімі сярэбранымі келіхамі.
    Урачыстае асьвячэньне храма Ўваскрошаньня Хрыстовага айцамі Тырскага Сабору 13 верасьня 335 г. адзначаецца да сёньня сьвятам Аднаўленьня храма ў Ерусаліме штогодне 13 верасьня, ведамага ў народзе як сьвята «Словуіцаго Воскресення», г. зн. заместа нядзелі дзеля таго, што 13 верасьня не заўсёды выпадае на нядзелю.
    Аднак пабудаваны царыцай Аленай у IV стагодзьдзі вялікасны храм Уваскрошаньня Гасподняга не захаваўся да нашых дзён. Ён неаднаразова разбураўся заваёўнікамііншаверамі, адбудоўваўся, зноў разбураўся да фундаманту. Апошняе зруйнаваньне яго мела месца ад выпадковага пажару ў 1809 г. 1 толькі адноўлены пасьля тога пажару ён дажыў да нашых дзён. Цяпер ён, ведама, больш сьціплы ў параўнаньні з храмам IV стагодзьдзя. Аднак ягоная слава і значаньне ляжаць, магчыма, больш усярэдзіне яго, чымся знадворку — іначай кажучы, ягонае значаньне духовае, а не ў вонкавым выглядзе і пышнасьці. Для
    270
    Уладзімер Глыбінны
    кажнага хрысьціяніна наведваньне яго становіць найважнейіпую надзею ў духовым жыцьці і станаўленьні або самавызначэньні рэлігійнае станоўкасьці.
    III.	МАЛІТВА ЛЯ КАМЕНЛ ПАМАЗАНЬНЯ
    «Войднте, странннкл, во облтель Господа, во Гроб Жлзнл, где благодать облтает л благословенный Свет не нссякает».
    3 калішняга надпісу на левым баку xpa.ua Гасподняга
    Перад адзіным цяпер уваходам у храм Гасподзен невялікі пляц. Мы стаім на ім удзячлівыя лёсу за тое, што ён даў нам змогу цяпер мілаваць зрокам гэтыя пэрлы. Справа Аўраамаўскі манастыр, дзе цяпер жыве Сьвятагробскае Брацтва і які быў пабудаваны на месцы, дзе некалі, паводле паданьня, Патрыярх Аўраам рыхтаваўся прынесьці ахвяру — свайго сына Ісаака. Манастыр пабудаваны ў XVIXVII стагодзьдзях. А да VII стагодзьдзя там быў стол для зьбіраньня міласьці для бедных. Мы любуемся храмам Сарака Пакутнікаў, з каланчы якога чуцён урачысты звон званоў, падараваных царкоўнымі людзьмі нашае Бацькаўшчыны ў часе Крымскае вайны. Далей вочы спыняюцца на храме ЖонакМіраносьбітак, пабудаваным на месцы зьяўленьня Хрыста Уваскрослага Сьвятой Марыі Магдаліне. А побач зь ім нельга не адзначыць храм Сьв. Якава, Брата Гасподняга, дзе захоўваецца трон патрыярхаў Сьв. града, спадчыньнікаў Сьв. Якава. Некалі на правым баку храма Гасподняга быў надпіс: «Вкусн, поклоннлк, нстаннаго наслаждення; войдн в радость Господа, в многообнлыюе светом небо — матерь церквей».
    I мы трапятліва ўваходзім у Хорам Хорамаў. Айцец архімаіідрыт з глыбокай пашанай прыкладваецца да апаленай калёны, зь якое ў Вялікую Суботу праваслаўныя атрымалі Жыватворны Агонь, які вяшчаў ім зварот Храму.
    Мы ўсе схіляемся ўкленчаныя перад жоўтаружовай мармуравай плітою — Каменем Мірапамазаньня. Пад ёю сапраўдны камень, на якім зьнятае з крыжа Вельмічыстае Цела Хрыстовае рыхтавалася да пахаваньня Сьв. Язэпам і Нікадзімам. Да пачатку рамонтных работ над плітою стаяў высокі пазалочаны
    На Сьвятой зямлі
    271
    балдахін з чатырма ад праваслаўных, дзьвюма ад каталікоў і дзьвюма ад армянаў вялікімі незгасальнымі лямпадамі. Каля іх стаялі шэсьць вялікіх падсьвечнікаў. Вакол пліты на раме грэцкі тэкст, які значыць: «Благообразпый Носнф с древа снем Пречнстое Тело Твое, плаіцаннцею чнстою обвмв н благоуханьмн покрыв положн».
    Гэта ў часе Чына Пахаваньня ў Вялікую Пятніцу Сьвятая Плашчаніца крыжовым ходам узносіцца на Галгофу і адтуль пасьля ўнізе кладзецца на Камені Памазаньня, пасьля таго як яе тры разы абнясуць вакол. У той час адзін са сьвятароў узьлівае міру на Плашчаніцу. Затым яе пераносяць у Дамавіну Гасподню і пакідаюць яе там да раніцы.
    Дзеля таго што Камень цяпер быў самотным, пазбаўленым упрыгожаньня балдахінавага і незгасальных лямпадкаў, ён яшчэ больш адцяняў і рабіў уразьлівым напамін аб тым, што тут адбылося бадай што дзьве тысячы гадоў таму назад. Паломнікі надоўга застывалі схіленымі над Каменем Памазаньня, як бы не ў стане адарвацца губамі ад вялікшае рэліквіі пакутаў за кажнага з нас паасобку і за ўсе нязьлічаныя пакаленыіі ў вякох.
    Усевалад Ціхановіч як укленчыў і прыпаў тварам да халоднага мармуру, то гэтак і застаўся праз доўгі час, раз за разам хрысьцячыся і абліваючыся непадробленымі сьлязьмі. Каля яго з абодвых бакоў увесь час мяняліся людзі, згіналіся, цалавалі камень і разгіналіся, а ён усё ніяк ня мог адарваць мокры твар ад Пліты Пакутаў У ягоным уяўленьні паўставалі абразы таго, чыё зраненае і ўкрываўленае цела сьвяцілася тут пад Плашчаніцай адвечнай тайнай нясьцерпных Жарсьцяў і чые пакуты сталіся Збавеньнем усяго людзтва на векі вечныя.