• Газеты, часопісы і г.д.
  • Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост Кніга 12

    Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост

    Кніга 12

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 336с.
    Мінск 2007
    94.98 МБ
    Паломнікі спушчаюцца ў маленькую царкву на месцы колішняй турмы, дзе вязьнем быў сам Богачалавек. Там жа трымаліся разбойнікі Варава й іншыя зь ягонай шайкі. Камэра Варавы была ў ніжнім ярусе, куды арыштантаў спушчалі па лесьвіцы празь дзірку ў столі. Там у нішы за кратамі сядзелі „айбольш небясьпечныя злачынцы. У камэры Хрыста й цяпер можна бачыць каменную лаўку з праробленымі ў скале дзіркамі для ног, якія закоўваліся ў кайданы.
    Другі ярус гэтае турмы пазьней паміж сотым і трохсотым гадамі служылі катакомбамі для першапачатнай хрысьціянскай царквы ад перасьледу жыдоў.
    Верхняя частка ўсё ж яшчэ значна ніжэй сучаснага ўзроўню глебы становіць сабою заходнюю частку Ліфастратону, дзе ён выходзіў у горад з прэторыі. Там некалі перад тысячным народным морам Пілат паставіў на памосьце сваю Ахвяру ў барвовым вянку й выгукнуў: «Се, Человек!». Ён ужо знаходзіўся
    286
    Уладзімер Глыбінны
    пад уплывам свае жонкі, якая пасьпела паслаць яму на судзілішча просьбу не караць сьмерцяй: вязень ужо цэлую ноч змушаў яе пакутаваць і не пакідаў яе думак. Пілат прапанаваў абмежавацца адно бічаваньнем. Але на пляцы Ліфастратону варожы Хрысту натоўп ніяк не хацеў задаволіцца жалюгодным выглядам пакаранага Пакутніка. Юдэі голасна крычэлі:
    — Распні Яго!
    — Гэта Цар ваш! Ці ж я вашага цара распну? — пытаўся ў натоўпу Пілат.
    — Распні, распні, укрыжуй яго! — адным немым голасам вымагаў разьюшаны натоўп.
    «I перамог крык іх і архігерэяў» (Лука 23, 23). Пілат памыў рукі і аддаў Хрыста на ўкрыжаваньне. Тут жа быў прадыктаваны й падпісаны Пілатам прысуд, і тут жа на плечы Хрыстовыя быў узложаны Крыж.
    Цяпер над уваходам у тое самае месца адна з трох арак Брамы Прэторыі на вуліцы завецца «Се, Человек», бо туды былі перанесеныя два камені, на якіх стаялі Богачалавек і Пілат у тыя вызначныя хвіліны.
    Адгэтуль, зь Ліфарстратону, і пачынаецца Крыжовы Шлях Гасподні. Зь цяжкім крыжом Хрыстос сышоў зь Ліфастратону, ітрайшоў пад аркаю й далей па пакутным піляху. На рагу першага перакрыжаваныія вуліцаў некалі стаяла пабудаваная царыцай Аленай у IV стагодзьдзі царква Божай Маці, бо там якраз, паводле паданьня, Марыя стаяла, стомлена чакаючы пастановы Пілатавага суду. I вось яна пабачыла скрываўленага пад крыжом Сына. Мазаіка IV стагодзьдзя паказвае дробнымі каменьчыкамі сьляды ейных ног. Некалі там быў Бізантыйскі храм, цяпер — армянскі каталіцкі прастол.
    Усевалад Ціхановіч усю дарогу ўздоўж былой гарадзкой сьцяны да Суднае Брамы, празь якую Хрыста вывелі, каб весьці да Галгофы, ішоў за групай паломнікаў зь нізка схіленай галавой. Рабіў ён гэта ў знак пашаны тым вялікім падзеям на іх сапраўдных мясцох. Глыбокім болем адгукаўся кажны спынак на мясцох, дзе Хрыстос падаў на зямлю пад цяжарам крыжа. Ён нізка ўкленчваў на кажнай з 13 г. зв. «станцыяў» крыжовага шляху, дзе каталікі пабудавалі капліцы: іх яны кажную пятніцу пасьля трэцяй гадзіны абыходзяць з малітваю. Сапраўднымі месцамі тых падзеяў зьяўляюцца, акрамя згаданых ужо турмы й Ліфастратону, таксама армянская царква зь яе падзямельлем, рэшткі глыбокага сутарэньня і сьцяны, як і старых фундаман
    На Сьвятой зямлі
    287
    таў пад мэльхідзкім манастыром на сёмай станцыі. Рэшткі гарадзкой сьцяны часоў Хрыстовых і самы парог Суднае Брамы былі выяўленыя ў 1883 г. у канцы Крыжовага Шляху на сучаснай расейскай дзялянцы раскопак. Каля Суднае Брамы рымляне звычайна абвяшчалі канчатковыя прысуды сьмяротнікам. Дзеля таго што, паводле Эвангельля, у тыя часы Галгофа й месца Гасподняга Гробу, скала ў садзе Іосіфа Арымафейскага, былі за межамі гораду, «за варатамі», як кажа Сьвятое Пісьмо, Хрыстос прайшоў Судную Браму, ідучы на Галгофу. Але старая сьцяна была разбураная, і на тых месцах за даўгі час нарасло на руінах новых пластоў на 30 мэтраў. Калі ў мінулым стагодзьдзі расейскі ўрад купіў ад абісынцаў дзялянкі поблізу храма Гасподняга, архітэктары пры раскопках знайшлі рэшткі масіўнай сьцяны з характэрным для часоў Хрыстовых абчэсваньнем камянёў. Навуковыя досьледы давялі, што гэта й былі рэшткі старажытнай Ерусалімскай сьцяны з Суднаю Брамаю. Там жа было адкапана шмат іншых рэчаў тае пары, сярод іх — арка з калёнамі старажытнага дойлідзтва часоў базылікі Канстантына Вялікага над Гасподнім Гробам. Гэта была рэшта прапілеяў, якімі акружаўся вакол велічны храм. Гэтыя вынаходзтвы былі вызнаныя ўсім сьветам. Заместа плянаванага Расейскага консульства рашылі будаваць храм Крыжовага Шляху. Перад знойдзеным каменным прастолам, часткаю колішняй базылікі, на ўсход выбудавалі алтар і іканастас, храму было дадзена імя Сьв. Аляксандра Неўскага. Парог Суднае Брамьі накрылі драўлянай рамаю са шклом. За ім высіцца вялікае Укрыжаваньне на абломку мясцовага каменя. Абраз Збаўцы з Крыжом на ўсю сьцяну аж да іншае старадаўняе іконы. У паўночным кірунку 12 прыступак вядуць уніз да аркі портыка былой базылікі. У Вялікі Чацьвер праваслаўнае духавенства з Гефсіманскага Саду пасьля ютрані й чытаньня 12 Эвангельляў, зь сьвечамі і сьпяваньнем, з працэсіяй вернікаў Сьв. гораду скіроўваецца да Сьвятога Парогу і там Страсная Служба аддае належнае сьветазбаўчым пакутам над тым самым месцам, дзе Богачалавек ўзыходзіў на Галгофу, схіляючыся пад цяжарам Крыжа і вяшчаючы сваімі ранамі і цярпеньнямі новую эру ў гісторыі чалавецтва.
    На Галгофе замыкаецца кола Страснога Шляху, і Пакуты Хрыстовы дасягаюць свайго апагею. Сьціскалася Усеваладава сэрца ад болю ўсьведамленьня рэальнасьці тога шляху, якімі прайшло ці адно пакаленьне паломнікаў, а цяпер давялося і яму зазнаць ягоную відавочнасьць.
    288
    Уладзімер Глыбінны
    VIII.	У ВІФЛЕЕМЕ, МЕСЬЦЕ ДАВІДАВЫМ
    «Слава в вышннх Богу, н на землн мнр, в человецех благоволеніе!»
    За два тыдні шгодзённых экскурсіяў па сьвятых месцах Арабскае Палестыны паломнікам пашэнціла пабываць яшчэ ў многіх цэрквах, манастырох, капліцах на мясцох дзейнасьці самога Хрыста або ягоных вучняў, сьвятых эвангелістаў і апосталаў, прызнаных хрысьціянскімі цэрквамі падвіжнікаў і памнажальнікаў Хрыстовага сьвету. Ніколі не забудзецца наведаньне мясьцінаў народжаньня Хрыста ў Віфлееме, градзе Давідавым, дзе й цяпер пераважна хрысьціянскае насельніцтва. Яшчэ здалёку, пасьля сямікілямэтровага падарожжа з Ерусаліму, ён раптам узьнікае перад зьдзіўленымі вачыма высокай каланчой і вежамі сваёй базылікі Народжаньня Хрыста. Яна ў самым асяродку горада. Даўней, у біблейскія часы, батлейка знаходзілася на поўдзень ад тагачаснага Віфлеему. Тады там хаваліся ў благое надвор’е пастухі з скацінай. 3 усходу пячоры яна вяла ўніз. Скала прыхоўвала ўваход, закрываючы яго, як брылём, ад дажджоў і паводкі. Гэта была даўжынёю ў 12 мэтраў, ушыркі й вышыню нешта каля трох мэтраў. Тады ўваход знаходзіўся з заходняга боку. Цяпер ён закладзены каменьнем. Каля ўсходняга канца ў таўстой скале была ніша. Там і адбылося Божае ўцелаўленьне ў чалавека.
    У трох кроках ад яго ёсьць іншая ніша ніжэй з выдзяўбленым каменем: яна была за кармушку для ягняткаў. Яна і сталася Божаю калыскай.
    Здаўна жыхары Віфлеема пакланяліся гаму месцу. Пачынаючы ад Першага Ерусалімскага эпіскапа вяліся запісы аб ім. Першыя хрысьціяне пабудавалі там царкву. Рымскі цэзар Адрыян разбурыў яе і паставіў быў там паганскае божышча Адоніса. Але ў 330 г., прызнаўшы Хрыста, цар Капстантын Вялікі паставіў над Сьвяты.мі Ясьлямі цудоўную базыліку. Божым цудам ёй адзінай пашэнціла ўцалець ў разбуральных падзеях часу. У ёй вось ужо больш чымся 16 стагодзьдзяў моляцца хрысьціяне. Праўда, крыжаносцы пабудавалі вакол яе магутныя сьцены. Цяпер сама царква Народжаньня Хрыстовага бадай што знадворку не бачна. Яна цалкам ўлучаная ў сьцены замкукрэпасьці, якая й ратавала яе неаднокраць ад разбойных наскокаў бэдуінаў. 3 трох уваходаў у царкву два былі зусім замураваныя, а пакінуты ўваход у царкву быў гэтаксама часткова замурава
    На Сьвятой. зямлі
    289
    ны. Чалавек можа ўвайсьці ў яго адно сагнуўшыся. Гэта каб не дазволіць ўехаць у царкву бедуінскаму коньніку, які й хацеў бы паграбіць у храме, пазьдзекавацца з хрысьціянскае сьвятыні, ды яму не выпадала злазіць з каня. I цяпер можна бачыць там сьляды архітэктурнае формы высокіх дзьвярэйуваходу ў царкву, прастакутны портык зь перакрыцьцем зь цясанага каменю наверсе ды з дзьвгома кансоляміпадпоркамі чыста атычнае прыгажосьці. Але ў мэтах бясьпечнасьці й пакінутая адтуліна замыкаецца магутнымі жалезнымі дзьвярыма.
    Увайшоўшы праз тую адтуліну, наведвалыіікі трапляюць адразу ў вялізарную даўгую царкву з высокімі калёнамі карынфскага стылю, што ў два рады ідуць па абодвых бакох, творачы шырачэзьнейшыя крылы, крыху ніжэйшыя за цэнтральнае, вышынёю ў 15 мэтраў. Удаўжыню паломнікі ідуць аж 22 мэтры, пакуль дойдуць да ўзьнятага алтара й іканастаса над самім колішнім месцам Батлейкі. Да яе вядуць два баковыя спускі па напаўкруглых лесьвіцах. Усярэдзіне хораму на падлозе яшчэ захаваліся рэшткі першапачатнай мазаікі, якія цяпер знаходзяцца пад адмысловай драўлянай накрыўкай, бо сучасная падлога пазыіейшага паходжаньня. Захавалася і старадаўняя купель з чырвонага парфіру.
    Трох’ярусны іканастас адлучае высокай сьцяной вялікі алтар, упрыгожаны вялікім абразом Укрыжаваньня. На абразах дарагія рызы. Скрозь вісяць панікадзілы. На калёнах відаць рэшткі бізантычнага царкоўнага малярства. Па бакох галоўнага алтара — бочныя алтары Сьв. Міколы (грэцкі) і па адным абісынскім і армянскім.
    Месца Батлейкі ўнізе на ўзроўні мармуровае падлогі абазначана срэбранай зоркай і надпісам. «Тут ад дзяўчыны Марыі нарадзіўся Ісус Хрыстос». Над зоркаю — 15 срэбраных лямпадаў. Вышэй — мармуровая дошка за прастол. Над ім зноў лямпады. На сьценах — дарагія аксамітныя ткані. Тут праваслаўныя чыняць Літургію. Справа насупраць батлейкі прастол каталіцкі, прысьвечаны тром вешчунам. Колькі малых панікадзіл і два падсьвечнікі асьвятляюць сярэдзіну першага жыльля Госпада. У заходняй частцы Батлейкі ёсьць колькі пячораў: Сьв. Іосіфа, дзе яму зьявіўся Анёл, пячора пахаваньня Сьв. Ераніма й месца пахаваныія Сьв. Паўлы і Яўстахіі. Яны належаць каталікам. Апошнія маюць манастыр, што мяжуе з царквою Нараджэньня Хрыстовага. Сама ж царква Нараджэньня належыць праваслаўным. 3 паўдня да яе прылягае грэцкі манастыр з рэшткамі вежы часоў Юстыніяна. Там жыве эпіскап Віфлеемскі.