Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост
Кніга 12
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 336с.
Мінск 2007
XI. У ГАСЬЦЯХ СЬВЕДКІ БІБЛЕЙСКІХ ЧАСОЎ
«I зьявіўся Аўрааму Госпадзь каля дубровы, Мамрэ, калі ён сядзеў каля ўваходу ў шацёр свой у часе дзённай гарачыні. Аўраам узьняў вочы свае і глянуў, і вось, тры мужы стаяць насупраць яго... Ён пабег наспатканьне ім і... пакланіўся да зямлі і сказаў: Уладыка! калі я набыў Тваю ласку, не прайдзі міма раба Твайго».
Зь Бібліі
Аб зьяўленьні трох Божых мужоў Аўрааму згадваецца, калі паломнікі апынуцца каля славутага Мамврыйскага Дуба. Гэта на поўдзень ад Ерусаліму сярод велічных Юдэйскіх гораў на месцы колішніх дуброваў Мамрэ. Тады, калі Бог караў за распусту Садом і Гамору, за сорак кілямэтраў ад Ерусаліму, недалёка ад Мёртвага мора пад засеньню лістоўніка таполі й дубоў, у шатрох жыў спакойна і аддаваў сябе малітве богашукальнік Аўраам. Гэта яму зьявіўся Госпадзь у выглядзе трох вандроўнікаў. А недалёка дубровы Мамрэ ад даўнейшых часоў быў і ёсьць цяпер слаўны і сьвяты для ўсіх трох веравызнаньняў — мусульман, жыдоў і хрысьціянаў, — горад Хэўрон, месца пакланеньня кажнага прававернага хаджы. Тут сем гадоў жыў і кіраваў дзяржаваю Давід. Тут над пячорай пахаваньня Аўраама, Ісака, Якава і іхніх жонак узвышаецца цяпер велічная мячэць у 70 мэтраў удаўжыню і 38 ушыркі з мінарэтамі на кажным рагу моцных сьценаў. Калісьці гэта была вялікая царква Сьв. царыцы Алены. Уніз, у пахавальную пячору Махпэл, што была куп
304
Уладзімер Глыбінны
леная Аўраамам за 400 сіклей срэбра ў Эфрона Хэтэяніна, цяпер пушчаюць адно магамэтанскіх сьвятараў — імамаў. Але надмагільныя падпісы і пліты пахаваііых патрыярхаў можна добра бачыць з паверху, даступнага ўсім. Агромністыя каменныя саркафагі пад дарагой шаўковай матэрыяй, зялёнай для мужчынаў і чырвонай для жонак, робяць вялікае ўражаньне на ўсіх. Места Хэўрон шануецца магамэтанамі ня менш за сьвятыя для іх Мэку й Мэдыну.
Таму й месца колішняй дубровы Мамрэ на адхонных лажбінах, што цягнуцца аж да Міжземнага мора на захад ад Хэўрону, шануецца ўсімі вернікамі. Цяпер заместа дуброваў — найбольш ўзараных палёў. Час, дажджы й ветры зьдзьмухваюць глебу, агаляюць вапняковыя камяні. Дзенідзе сярод пустынных узгоркаў відаць рэшткі былое раскошы — невялікія сады масліны й вінаграднікі. I вось тут, на паўночным схіле аднаго з узвышшаў, цудам уцалеў да нашага часу адзін дуб з часоў... якіх бы Вы падумалі?.. з часоў Аўраама!Так; гэта не памылка друку, дарагі чытач! Менавіта, з ЧАСОУ АУРААМА... 3 тых незапамятных біблейскіх часоў, калі перад сваім шатром Аўраам пабачыў трох дзівосных вандроўнікаў. Можа, гэта якраз і ёсьць той Дуб, які даваў засень Аўрааму ў той цудоўны момант, бо, паводле Сьвятога Пісьма, ён сядзеў у гарачы дзень каля шатра, калі пад паўднёвым сонцам удзень, калі яно там гэтак і смаліць, патрэбна было мець досыць засені. I вось роўна ўсе — і пасьлядоўнікі Ісуса Хрыста, і верныя запаветам Магамэта, і дбайнікі Закону Майсея — з аднолькавай руплівасьцяй сьцьвярджаюць, што гэта якраз той самы Дуб, каля якога стаяў Аўраамаў шацёр, калі адбылося Божае Зьявішча.
Многія хрысьціянскія пісьменьнікі IV стагодзьдзя прыгадваюць аб Дубе Аўраама і паказваюць ягонае месца якраз там, дзе ён цяпер і знаходзіцца. Наш паломнік — суродзіч з XII стагодзьдзя, ігумен Даніла, пісаў: «Ёсьць жа Дуб Сьвяты побліз дарогі... направа стаіць на высокім узвышшы. Дуб ні надта высокі, шурпаты вельмі; галіны яго нахіленыя да зямлі... Ад тога Дуба да Хэўропу — дзьве вярсты».
Тое, што Мамврыйскі Дуб ня выдаўся Данілу вельмі прыгожым, зусім зразумела. Палестынскія дубы вельмі адрозьніваюцца ад нашых беларускіх. Хэўронскі дуб належыць да асаблівага, г. зв. каменнага дубу. Ён мае маленькія лісточкі, жорсткія, выцягнутыя накшталт яйка, зь безьлічай, як у піле, зубчыкаў. Палестынскі дуб зялёны круглы год. Але ягоныя невяліч
На Сьвятой зямлі
305
кія жалуды сьведчаць, што гэта сапраўдны дуб. Яны бадай што нічым не адрозыііваюцца ад эўрапэйскіх жалудоў.
Такім чынам, Мамврыйскі Дуб — гэта адзіны цяпер жывы сьведка Богазьяўленьня прабацьку Аўрааму. Таемныя Падарожныя спушчаліся ў Хэўронскую даліну. Аўраам, седзячы ў засені пад дубам у дзённую гарачыню, пабачыў іх на схіле гары, дзе цяпер выбудаваны расейскі сабор і манастыр. Архімандрыт Антанін купіў тую дзялянку з дубам ад Хэўронскага жыхара Ібрагіма Шалудзі за тры тысячы франкаў 1 лістапада 1868 г. і замацаваў яго за Рускай Праваслаўнай Духовай Місіяй. Адразу тая дзялянка зямлі была абнесеная сьцяной, каб зьберагчы сьвятое дрэва ад фанатыкаўмусульманаў, якія маглі помсьціцца падпалам, і распачата будаўніцтва Дому паломнікаў на паўночным схіле гары, крыху вышэй Сьвяшчэннага Дуба. У 1874 г. дом той адчыніўся для прыйма паломнікаў. 3 таго дому добра відаць Хэўронская даліна, частка гораду Хэўрону, мячэць над пячорай Махпэл з грабніцамі прабацькаў. На далёкім Захадзе ледзь сінее ў шэрым тумане Міжземнае мора, да якога яшчэ сотня кілямэтраў.
Праваслаўная Духовая Місія і далей купляла суседнія дзялянкі ад арабаў аж да самай рэвалюцыі 1917 г. Такім чынам, ейныя ўладаньні разрасьліся аж да 72 тысяч і 355 квадратовых мэтраў. На тэй зямлі цяпер цьвітуць вялікія вінаграднікі й агароды для манаскай браціі. У 1906 г. распачалі будаваць вялікую царкву, якую і закончылі ў 1925 г. Сам патрыярх Ерусалімскі Даміян асьвяціў яе ў імя Сьв. Прабацькаў, а ейныя бакавыя алтары — у імя Сьв. Тройцы (правы) і ў імя Сьв. Міколы (левы).
Цяпер там жыве колькі манахаў, што ахоўваюць месца і служаць у царкве Сьв. Праайцоў. На трэці дзень сьвята Пяцідзясятніцы каля Мамврыйскага Дубу адбываецца Божая служба ў гонар зьяўленьня Прасьвятой Тройцы.
Сам жа Дуб абнесены ўздоўж падножжа каменнай сьцяною. Вакол яго зроблены жалезны навес, пад якім адбываюцца маленьні. Да ствала прымацаваная ікона Прасьвятой Тройцы. Уся пляцоўка вакол Дубу агароджаная жалезнымі кратамі.
Каржакаваты ствол тога Дубу за колькі тысячагодзьдзяў стаўся такім грубым, што разьдзяліўся на колькі ствалоў. Некаторыя зь іх ужо памерлі або былі зламаныя бурай. Але колькі сукоў асяродкавага ствала яшчэ ўсё жывуць, пакрытыя густым лісьцем, і даюць штогоду багаты ўраджай жалудоў.
Усевалад Ціхановіч колькі разоў абышоў агароджаную пляцоўку, над якой горда ўзвышае сваю зялёную галаву Сьвяты
306
Уладзімер Глыбінны
Дуб. Ён пільна ўглядаўся ў зялёнарудую карону над галавой. Праз лісьцевую сетку сьвяцілася блакітначыстае неба. Тагюлі па той бок агарожы стаялі ціхімі сьвечкамі, ня кратаючы анічуць лісьцем. Усё вакол выглядала нібыта заварожаным Божай цішынёй. Сама вечнасьць, здавалася, запанавала тут, а над ёю жывым выяўленьнем тога дыханьня адвечнасьці ўздымаўся ўгору сваім жывым, так жывым, як і тысячы гадоў таму назад, зялёным лісьцем. Усевалад доўга ня мог запыніць свайго ўзрушаньня — магчымасьцяй адчуць пульсаваньне жывога жыцьця з глыбіні вякоў і тысячагодзьдзяў. Яму здавалася, што ён чуе, як грукочуць па карэньнях тога дрэва сокі зямлі, што ішлі з самых нетраў старога часу й паілі ім прабацьку ўсіх дрэваў, што аздаблялі тое ўзвышша. Усевалад беражліва клаў на руку леташнія пажаўцелыя ад часу й дажджу жалудкі. Ягонае сэрца сьціскалася жалем да тых сьвятых дароў, якіх гэтак шчодра раскідаў па зямлі Сьвяты Дуб. I ён рупліва пачаў зьбіраць іх у мяшэчак, каб завезьці на той бок акіяну, дзе яны яму будуць заўсёды соладка прыгадваць тыя часіны, калі стаяў беспасярэдне каля тога Дубу.
Тымчасам усіх запрасілі ў царкву памаліцца. Прайшлі дарогаю пад вінаграднымі дрэвамі, што цяжкімі гронкамі навісалі скрозь і закрывалі ад неба паломнікаў суцэльным парасонам. Дзенідзе гронкі пукатага вінаграду зьвісалі гэтак нізка, што краналіся галоў падарожных. Гэтак нібыта і прасіліся, каб чыясьці рука сарвала іх. Дзехто і спакусіўся быў тым плодам, употай ад іншых разжоўваў ціхама салодкія ягадзіцы. Мяркуем, што на гэты раз паломніцкія «Адамы і Евы» не ўпадобяцца прабацькам, якіх д’ябал здолеў спакусіць і ў грэх увесьці.
Пасьля агляду цудоўнае царквы і маленьня ў ёй госьці былі запрошаныя ў манастырскую трапезную. I трэба прызнаць, што на гэты раз пачостка пераўзышла ўсе чаканьні. Паломнікаў звычайна ў манастырох стараюцца пачаставаць як мага лепш. Гэтак было на Элеоне, у Гефсіманіі, Віфаніі й іншых месцах. Манашая брація ўсюды і заўсёды рада прымаць паломнікаў і дзяліць зь імі хлебсоль. Але тут каля Дуба Мамврыйскага брація гэтак пастаралася, што пакінула незабыўны ўспамін на ўсё жыцьцё. У часе яе ігумен манастыра чытаў тэксг на тэмы сьвятых падзеяў тых месцаў.
Запамяталася агульнае ўзвышанае рэлігійнае пачуцьцё, што ахапіла ўсіх гасьцей. Да добрага настрою прычынілася асаблівае самаробнае вінаграднае віно, якім колькі хто жадаў частаваўся кажны.
На Сьвятой зямлі
307
У канцы манахі нават прапанавалі ўзяць з сабою па пляшцы тога віна. I Ўсевалад пазьней шкадаваў, што не скарыстаў з тае нагоды. Гэта ж было такое віно, ад якога не п’янее чалавек, але чым больш п’е яго, тым больш вясёлы і ўздымны настрой апаноўвае яго. Галаве было ад яго лёгка, нагам ня цяжка, а на сэрцы лагодна й гэтак добра, што хочацца, здаецца, увесь сьвет абняць і ўсім дараваць усе колішнія і заадно і прышлыя крыўды. Так, гэта сапраўды хрысьціянскае віно і, магчыма, падобным віном некалі частаваў Ісус Хрыстос сваіх вучняў у часе Тайнай Вячэры на Сіёне, казаў: «Пійте от нея всі: сія есть кров Моя, яже за вы н за многія нзлмваемая во оставленіе грехов».
I калі цяпер Усевалад Ціхановіч згадвае багацьце трапезы каля Дубу Мамврыйскага і параўноўвае з абставінамі ў бяднейшым манастыры Прападобнага Георгія Хазэвіта па дарозе зь Ерыхону ў Ерусалім, ягонае сэрца міжвольна сьціскаецца жалем. Там бедныя манахі ў закінутым высока й далёка ў пустынныя горы былі адно ў стане вітаць паломнікаў гучным звонам. Іхныя старыя лядаштыя рукі ўсё ж неяк здолелі з высокай надгорнай званіцы агаласіць прастору рэхам рознагалосых званоў.
Той тады звон горнае царквы Хазэвіта напоўніў сэрцы паломнікаў глыбокай удзячнасьцяй і спагадай да гасьцінных, закінутых у іншы сьвет дзеля іншага праведнага жыцьця, манахаўпустыньнікаў.
Яны спатыкалі гасьцей тэю сольлюхлебам, які яны адно й мелі. Іхны звон прагучэў у сэрцы вешчуномблагавестам, за які ўсе, і Ўсевалад Ціхановіч асобна, былі ўдзячныя. Праўда, ня шмат цяпер знайшлося аматараў сяліцца там. Цяпер там і дзясятка манахаў не набярэцца. Адно колькі іх адважылася пасяліцца над горным патокам Харафа, які ўзімку з шумам і грымотным стукам нясе свае імклівыя воды ўздоўж глыбака пракапанага яру. Туды яшчэ ў біблейскія часы прышоў быў смуткаваць і маліцца несуцешны Іаакім з роду Давідавага, якому за бязьдзетнасьць сьвятары не дазволілі прыняць ахвяру ў храме. Яго тут наведаў Анёл Гасподзен і абяцаў яму нараджэныіе Благаславёнай дачкі. Праведнік Іаакім вярнуўся да жонкі і хутка займеў дачку Марыю. А Сьв. Ганна пазьней малілася з колькімі набожнымі жонамі ў Кутылійскай цясьніне й жыла там пустыньніцай. У V стагодзьдзі там знайшоў быў сабе прыстанішча пасьля пакланеньня Ерусалімскім сьвятыням сучасьнік Савы Асьвячонага, Прападобны Іаан з Эгіпту. За ім і была створаная тут Хазэвіцкая лаўра, а самога Іаана празвалі Хазэвітам.