Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост
Кніга 12
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 336с.
Мінск 2007
Таму, калі на схіле дня паломнік схіляў свае вочы на заліты захадам сонца Ерусалім, які ўвесь непадзелыіа па абодвы бакі штучнае мяжы аднолькава зіхацеў і пераліваўся ружаватай белізною сваіх бязьлічных камяніцаў, міжвольна зрок шукаў і сярод іх знаныя і гэтак блізкія сэрцу велічныя храмы, душа падказвала шукаць і пазнаваць іх і па той бок сьвятога граду. А іх нямала можна адцеміць вокам і з узвышшаў арабскае часткі гораду. Аднолькава радуе сэрца бачаныіе такіх хрысьціянскіх сьвятыняў, як цэрквы на т. зв. рускіх пабудовах, арабская пратэстанцкая царква, дом Тайнай Вячэры і манастыр на Сіёне, колькі іншых храмаў, вызначных для гісторыі хрысьціянства ў Палестыне.
Аднак добра, што й арабы атрымалі сваю долю Ерусаліма, бо й ім гэты горад выдаецца сьвятым. Мусульмане кажуць, што Магамэт, дарма што жыў і дзейнічаў пераважна ў Арабіі ды Сырыі, сказаў некалі: «Ерусалім — самае сьвяшчэннае месца ў
На Сьвятой зямлі
295
сьвеце». Паводле магамэтанскага паданьня, Магамэт маліўся на Божым камені, дзе цяпер стаіць мячэць. Магамэтане вераць, што адгэтуль Магамэт узносіўся ў неба, пакінуўшы адбітак свае рукі на камені. Яны таксама паважаюць зямлю Морыа, падзяляючы з жыдамі веру, што менавіта туды паслаў I оспадзь Аўраама з сынам, як і веру ў Аўраамава ахвярапрынашэньне.
Паводле ж талмудавых кнігаў, выгнаныя з раю першыя людзі пасьля колькісотгодняга вандраваньня і пакаяныія гіа волі Божай сустрэліся зноў на тым самым узвышшы, дзе пазьней быў закладзены Ерусалі.м. Калі Адам памёр, ён быў пахаваны сынам Сіфам на Сіёне. Ной, знайшоўшы размытыя косьці й чэрап прабацькі, пахаваў іх пад скалою на Лобным месцы, пазьнейшай Галгофе, месцы пакутаў абяцанага Збаўцы сьвету. Гэтак Ерусалім становіцца Сьвятым месцам, паважаным трыма веравызнаньнямі, аднолькава дарагім месцам як для хрысьціянаў, гэтак і для жыдоў, і для магамэтанаў. Ужо на працягу многіх стагодзьдзяў апошнія з фанатычнай заўзятасьцяй і нечуванай сілай бароняць яго супраць неаднаразовых наскокаў крыжаносцаў і іншых ваяўнічых і мірных абаронцаў хрысьціянства і юдэйства. Відаць, што ў тых Юдэйскіх узвышшах — Элеоне, Сіёне і Морыа — хаваецца нейкая асобная сіла прыцяганытя, што з непераадольнай сілай цягне да сябе розум, увагу, пачуцьці, душы й сэрцы многіх народаў сьвету. Ад часоў прабацькі Адама і да сёньняшняга дынамічнага, навукай і культурай пасунутага далёка ўперад, сьвету чалавек заўсёды сваімі самымі інтымнымі й сардэчнымі марамі цягнуўся і будзе цягнуцца да тых Божых пунктаў на зямной кулі. Нейкая незямная, няведамая сіла падказвае яму вечна імкнуцца да Сьвятога гораду, як крыніцы духовага жыцьця, сьвятла праўды і ўзору дасканаласьці, як месца ачышчэньня і Збавеньня. Ужо адно імя ЭльКудс, або ЭльШэрыф, як завуць гэты горад арабы і што азначае «сьвятасьць» або «сьвяцільня», выклікае ў кажнага араба асабліва ўмільнае й набожнае пачуцьце. Гэта для яго імя места, якое ягоныя вусны прамовяць як нешта асабліва правялебнае.
I запраўды, варта было Усеваладу Ціхановічу наведаць мячэць Амара на гары Морыа, каб пераканацца ў бязьмежнай сьвятасьці Ерусаліму і для магамэтанскага сэрца. Неаднаразова мінаючы месца Залатой Брамы, кажны раз ягоны позірк затрымваўся на агромністым залатым купале гэтай арабскай бажніцы. На яго цяперашнім месцы калісьці стаяў храм Саламона. Крыжаносцы ператваралі мячэць Амара ў хрысьціянскую царкву, але пры першай нагодзе яна была зьвернутая магамэтанам,
296
Уладзімер Глыбінны
як ЭльАкса, г. зн. «адцаленая» ад Мэкі. Яна захоўвае памяць і аб месцах малітвы Давіда, Саламона і прарокаў адмысловымі паказальнікамі на сьценах. Пасярэдзіне і ўзвышаецца камень Узвышэньня Магамэта. Залатая Брама для арабаў мае падобны нашаму сэнс: магамэтане вераць, што празь іх войдзе ў Сьвяты горад ісламскі Пераможца.
На Ўсевалада зрабіла асаблівае ўражаньне велічнасьць трох колаў калёнаў, пазалочаныя балюстрады, стаўпы й аркі калёнаў у мармуровых аздобах і кафлявых узорах, з прыгожай мазаікай і барэльефамі. I варта было пабачыць малельшчыкаў на скрозь разасланых пэрсыдзкіх дыванох, іх фанатычныя твары, цалкам перайначаныя малітвай ад самага нутра, каб адчуць, што тут, па суседзтву зь Сьцяной Плачу, дзе шмат стагодзьдзяў жыды аплаквалі былую моц і страчаную веліч, моцна ўкараніўся народ іншае веры, але які ў сваіх малітвах зьвяртаецца з просьбамі па сутнасьці да таго ж адзінага для ўсіх Бога. Нездарма, магамэтане таксама паважаюць Ісуса Хрыста, вызнаюць яго адным з прарокаў, але над усімі, ведама, ставяць свайго Магамэта, які, калі разабрацца, шмат пераняў з вучэньня Хрыста, асабліва што да добрых справаў, дапамогі бедным і ўстрыманьня ад празьмернасьці.
«1 як добра, шго кажнае раніцы муэдзін прыгадвае кажнаму масульманіну аб існаваньні ягоных абавязкаў перад Богам», — думаў Усевалад, знаходзячы выяў мудрасьці ў тым, што калі каторы зь іх яшчэ і сьпіць, дык рупны муэдзін падбае за яго і дапілыіуе законнага часу, каб аддаць патрэбную даніну Божае пашаны. «I калі недзе ў піырокім сьвеце начныя гулякі ў шылкох яшчэ ўздымаюць чарговыя чаркі шкоднай гары й пазяхаюць іхныя наперсьніцы ад дарэмнай стомы, — далей цягнуў свае развагі Ўсевалад пра сучасны сьвет, — дык у Сьвятым горадзе дбайпы манах ужо адчыняе браму царкоўнага двара, уваходзіць у храм, каб там за момант напоўніць ягоную прастору гукамі нямоўчнага псальма на патрэбу духовага голаду, каб высака ўзьняцца ў неба душою й разам зь нябеснымі анёламі прасіць Госпада Бога, Сына Божага й Сьвятую Маці, каб даравалі грэшным людзям на зямлі адпушчэньне іхніх грахоў, перасьцераглі ад дурных учынкаў, далі сілаў і змогі несьці свой крыж далей. заслужыць на тым сьвеце Царства Божае. I ніякія атамовыя хітрыкі веку, ніякія спакусы прыцягальных сілаў грэшнага жыцьця не адцягнуць тога падзьвіжніка ў манаскай сутане ад абавязку тае Службы. Так адбываецца штодзённае дакрананьне да тае вечнасьці, якая адна толькі і ў стане ўрата
На Сьвяпюй зямлі
297
ваць нас ад поўнае духовае звыраднеласьці. Адна сьведамасьць гэтага ўжо ратуе чалавека, надае яму моцы ператрываць лягчэй бачаную скрозь распусту. Дзякую табе, Госпадзі, што ты захоўваеш такую скарбніцу высокага духу й крыніцу жыцьця Сьвятога Слова, якой нам уяўляецца Сьвяты горад. Дзякуй табе, Вялікі Ерусаліме, нізкі паклон табе, места, дзе стаяла нага жывога Госпада, які жыў сярод нас, тварыў цуды, вучыў нас дабру, прыняў пакорліва пакуты і дзеля нас памёр, каб уваскроснуць!» Ціхановіч казаў уголас і сам зьдзівіўся, што ён якраз у Сьвятым городзе цяпер.
X. У СЬВЯТОЙ ЯРДАНСКАЙ ПЛЫНІ
«Во Іордане креіцаюшуся Тебе, Господн, Тройческое явнся поклоненне».
3 трапара Хрыйічэньня Гасподняга
Адзін пералік наведаных Сьвятых месцаў у Ярданскай Палестыне будзе салідным. Акрамя ўжо назвапых раней месцаў тут варта назваць агляд Віфаніі, места сустрэчы Госпада з Марфаю, грабніцу Лазара, дом Сімана Пракажонага, капліцу Першамучаніка Стафана, сьвятліцы Марыі Магдаліны ў Гефсіманіі, дом Іаакіма і Ганны — бацькоў Божай Маці, Віфэзду, Крыжовы Шлях, Цямнічку, Ліфастратон, храм каля Суднае Брамы, месца Сергія Раданескага, рускі манастыр на Элеоне, Поле Пастухоў, Саракадзённую гару, манастыр Георгія Хазэвіта, лаўру Савы Асьвячонага, Казанскую ікону Божай Маці, Эмаўс, Самарыю, студню Якава, манастыры Іаана Хрысьціцеля, Мёртвае мора, Ерыхон, Элеонскі сад у Ерыхоне, Ясафатаву даліну, столп Авэсалома, Сылаамскую купальню, Хэўрон, Дуб Маўрыйскі, манастыры Велікамучаніка Георгія і прарока Ільлі, Рускі скіт пры Дубе Маўрыйскім, пячору Прарокаў, храм «Ойча Наш», кельлю Прападобнай Пелагеі, царкву роўнаапостальскага князя Ўладзіміра, Малую Галілею і, нарэшце, Ярдан.
1 цяпер Усевалад Ціхановіч прыгадвае тыя наведаныя мясьціны: перад яго вачыма, як жывыя, паўстаюць абразы сьветлай дарогі з Віфаніі — дому фінікаў або «беднасьці», паарабску — «ЭльАзарыя» — у Ерусалім, па якой наш Збаўца на восьліку ехаў у Сьвяты горад, а цяпер у Вербную Суботу праваслаўныя ідуць крыжовым ходам. Удзячлівая памяць аднаўляе абраз
298
Уладзімер Глыбінны
Віфанскае праваслаўнае йіколы з інтэрнатам для арабскіх праваслаўных дзяўчатаў на чале з ігуменьняй Марыяй і матушкай Марфаю. Увушшу да гэтага часу зьвіняць галасы дзяўчатак, іх гульні й песьні ў часе перапынку ад працы па абслугоўваньні паломнікаў. Нельга не адзначыць з пачуцьцём глыбокае ўдзячнасьці ахвярную працу праваслаўных манашак і настаўнікаў гэтае школы, якія безынтарасоўна аддаюць справе выхаваньня і лаўчаньня мясцовых арабак гэтулькі часу й энэргіі, што міжвольна схілісься перад падзьвіжніцтвам Божай справе. А гэта ж дзьве ангелькі, што праняліся праўдаю праваслаўя, прынялі яго і пастрыгліся ў манашкі, пазналі паўнату веры і пасьвяцілі сябе працы на дзяцей. Дзякуючы іхняй актыўнасьці Віфанская школа набыла сярод палестынскіх арабаў шырокую вядомасьць. Пазьней Марыя сталася настаяцельніцай сястрычаства пры храме Марыі Магдаліны ў Гефсіманіі, а Марфа жыве пры Школе ў Віфаніі. Дзякуючы ім сярод арабаў падтрымваецца разуменьле хрысьціялства, а дзяцей вучаць царкоўнаму пяяньню і літургіі. На двары школы злойдзены камень з надпісам лагрэцку: «Тут Марфа й Марыя пачулі ад Госпада слова аб Уваскрошаньні зь мёртвых...» На тым месцы стаіць капліца, у якой у Вербную Суботу адбываецца служба з крыжовым ходам і вадахрыстам.
Да паездкі іта Ярдан Усевалад Ціхановіч рыхтаваўся загадзя. Ён ужо за колькі дзён да таго дамовіўся з Віфанскай манашкай пашыць для яго даўгую, чуць ні да пятаў, белую кашулю. Гэта каб сноўніць стары славянскі звычай: у такой кашулі акунуцца ў сьвяшчэннай вадзе. I вось яшчэ ў прыцемку тае раніцы паломлікі рушылі ў Юдэйскія горы. Мінулі Віфанію, прабег каля іхняга аўтабуса грэцкі жаночы маластыр «Сустрэчы». Неўзабаве пачалі лабягаць пустынныя пяшчаныя ўзвышшы: яны часам выдаваліся нейкімі шэратаемнымі зданямі. Дарога то крута ўздымалася ўверх, то раптам пачынала адхонна падаць уніз. Тады неяк замірала, лібыта адрываючыся, сэрца, і жанчыны боязка ўглядаліся ў вочы суседзеймужчынаў, нібыта шукаючы ратунку на выпадак няшчасьця. Адылі машына пачала спаўзаць ўсё ніжэй і ніжэй у даліну. Хутка заблішчэлі першыя палоскі далёкага Мёртвага мора справа, а ўперадзе паказаліся й першыя пробліскі Ярдана зпад нязвычнае ў пустыні зелялілы. Гэта сюды прыносіць зь Ліванскіх гораў свае мутныя воды сьвяшчэнны Ярдал, каб затым уліць іх у глыбокую чарку салёвае вады — Мёртвае мора. Тут ажывае пустыня. Густыя зарасьнікі сікамораў, таполяў і чароту захоўваюць раку ад