• Газеты, часопісы і г.д.
  • Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост Кніга 12

    Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост

    Кніга 12

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 336с.
    Мінск 2007
    94.98 МБ
    На Сьвятой зямлі
    299
    пабочных вачэй. Увесну, калі мнагаводны Ярдан пакідае свае берагі, ён аддае пустыні багата вілыаці, і яна вакол ажывае рознакалёрнымі краскамі. Пасьля ўлетку ўсё гэта гіне пад бязьлітасным сонцам, якое выпальвае кажную адзнаку жыцьця.
    Ярдан быў асьвечаны для нас хрышчэньнем Госпада Іаанам Хрысьціцелем, калі ён прапаведаваў народу ізраільскаму пакаяньне і ачышчэньне на берагох гэтай ракі. Тут адбылося цуда пераходу ракі пад кіраўніцтвам Ісуса Навіна пасухому пры звароце ў Зямлю Запаветную. Тут жа пасухому пераходзілі раку прарокі Ільля і Елісей, а Нэеман, вайсковы начальнік сырыйскі, вылечыўся ў гэтых водах ад праказы.
    Паломнікі пад’ехалі да месца хрышчэньня Збавіцеля. Гэта адно ў пяці кілямэтрах ад Мёртвага мора, дзе бераг больш скацісты. Каменная лесьвіца вядзе да вады. Тут на Вадохрышча вада асьвячаецца штогоду. Але і цяпер пад навесам пачынаецца Божая Служба. Уладыка Мэфодзі сам моліцца на ваду, уздымае высака сьвяты крыж і адбывае вадохрышча. Кажны паломнік падыходзіць пад уладыкавае багаслаўленьне і атрымвае абдораньне ўжо пасьвечанай Ярданскай вадой. А пасьля распачынаецца купаньне ў Сьвятой рацэ. Мужчыны зьлева пад навесам, а жанчыны наводдалі справа, адлучаныя дзялянкай гаю, пачынаюць пераапранацца і з асьцярогай спушчацца з адхону каб папялёхаць хоць ногі ў Сьвятой вадзе. А сьмялейшыя нават заплываюць на сярэдзіну, каб там пазмагацца зь віратлівахуткай плыньню. А тая гэтак і стараецца зьнесьці цела сваім хуткабежным цёкам. Патрэбна нямала спрыту і спрактыкаванасьці, каб ня даць сябе пераадолець. Трэба ўмець добра трымацца на паверхні вады, бо дно каменнае, поўнае выбоінаў і зыбкае гліны.
    Усеваладу ўдалося моцнымі ўзмахамі рук адразу дапяць сярэдзіны ракі, але тут яго і злавіла хуткая плынь. Як ён ні стараўся падацца ўперад супраць цёку, апошні яго, аднак, больш адносіў назад. Нарэшце, змогшыся, ён пакінуў думку плыць ўверх. Быў рады што здолеў выбрацца на бераг, значна ніжэй па рацэ. Пасьля яшчэ быў заплыў на сярэдзіну, але даўгая кашуля блыталася паміж ног і не давала змогі вольна кіраваць рухамі. Патрымаўся крыху на паверхні вады, пакуль сябрук рабіў колькі здымкаў Усеваладавага спаборніцтва, ды стомлены ледзь выкараскаўся на гліняны бераг. Тут ціхама доўга ўглядаўся ў жаўтаваташэрую каламуць, сачыў за безьлічай малых рыбак, што падскоквалі з вады, ганяючыся за маленькімі мошкамі над паверхняй.
    300
    Уладзімер Глыбінны
    «I тут у гэтай імклівай каламуці не абыходзіцца бяз Божага стварэньня, — думаў Усевалад. — Вось жа прыстасавалася неяк гэтая рыбіца да абставінаў жыцьця ў віруючай і мала спажыўнай плыні. Жыве, пацяшаецца самім існаваньнем пад сонцам. А шкада, што багата яе штодня скідаецца ў Мёртвае мора, дзе яна ў салёнай горкай вадзе адразу й памірае. Колькі яе, тае бедалакі, ад нязнаныія пазбаўляецца непаўторнага дару жыцьця. I ты, няшчасная, гінеш дарэмна, як гінуць у сьвеце мільёны людзей ад узаемнае варажнечы і ўсё зза нязнаньня або недастатковага ўразуменьня вялікіх Божых законаў аб узаемнай любові і даравальнасьці. О, яшчэ трэба шмат папрацаваць носьбітам Хрыстовае праўды, каб зрабіць яе набыткам усяго чалавецтва. А толькі тады станецца на зямлі той мір і ласка, якія адно могуць прынесьці шчасьце ўсяму людзтву. Дык працуйма больш аддана, каб гэта сталася!»
    3 гэтымі думкамі Усевалад пайшоў пераапранацца. Збоку, недалёка ад Вадохрышча, ініцыятыўны араб адчыніў крамку халодных водаў. Даўгая чарга выстраілася за ліманадам. Кажны стараўся хутчэй заліць сваю смагу, а ў бутэлечку набраць сьвятой Ярданскай вады. Араб заўважыў, што пакупнікі зьнікаюць з бутэлькамі. Загадаў плаціць аж даляр закладу. Але й гэта не спыніла руплівасьці паломнікаў да сьвячонае вады. Усевалад ахвотна заплаціў свой даляр, каб мець ува што набраць тае вадкасьці, пра цудоўную сілу якое ён чуў яшчэ з маленства ад сваіх бабак і дзядуляў. Тут манашкіпаломніцы таксама расказвалі пра цудадзейныя здольнасьці гэтае вады. Гаварылі таксама, што яна ніколі і не псуецца, хоць трымай яе ўсё жыцьцё, a калі чалавек верыць у яе, дык лечыць ад усіх хваробаў.
    Так, ці ня гэтак, Усевалад набраў яе бадай што з самае сярэдзіны ракі, бо зачарпнуў яе, прыгнуўшыся з носа лодкі, што на ланцугу стаіць на месцы вадохрышча. Ён цешыўся з думкі, што давязе яе, як найдаражэйшую рэлігійную рэліквію аж у Амэрыку і пасьля па крысе будзе там адліваць сваім знаёмым, каб вызваляць іх ад дзеякіх немачаў.
    Тут жа зарабляў бэдуін зь вярблюдам ўва ўсёй красе вайсковай формы. Ён даваў змогу двум малым хлапчукампаломнікам узлазіць на вярблюда, сядзець на ім, трымаючыся рукамі за горб, каб бацькі тым часам фатаграфавалі іх. Найшлося колькі і дарослых — аматараў увекавечыць сябе на фотакартцы ў якасьці экзатычных наезьнікаў. А адна, надта ж ужо даходлівая паломніца, дык пастаралася вырабіць сабе цэлую стузіну падобных здымкаў. Казала, што раздасьць знаёмым, каб ведалі,
    На Сьвятой зямлі
    301
    якая Жэня баявая жанчына. «Ну, што ж, кажны можа бавіцца пасвойму, абы каб блага не рабіў», — апраўдваў яе Ўсевалад.
    Тымчасам прыйшоў час рухацца далей. На гэты раз усіх чакала Мёртвае мора. Яно ўжо здалёку варажыла нязнанымі чарамі. Машына запынілася каля прыморскае гасьцініцы. За даўгім павільёнам пад адчыненым небам на тэрасе кафэ разьмясьцілася шмат столікаў. Далей у бок мора ляжала рудое, без расьцінкі, укрытае каменьчыкамі, поле, а за ім бліскацела й іскрылася пад сонцам далёкая водная гладзь.
    Бальшыня паломнікаў адразу кінулася ў кафэ, каб задаволіць смагу. Усевалад пабег да мора. «Вось яно тое славутае Мёртвае мора, аб якім столькі чуў і чытаў, — думаў ён, паскорана крочачы да вады. — Здалёку яно здаецца і прывабнае і прыгожае. Але ці такім яно будзе зблізу? Ня ўсё тое золата, што блішчыць».
    I сапраўды, яно выявіла сябе іншым, калі Ўсевалад апынуўся каля самае вады. Яна, праўда, была празрыстая: кажны каменьчык пабліскаваў сваёю белізною зпад вады. Усевалад прайшоўся далёка ўперад па даўгой драўлянай кладцы, пабудаванай, відаць, для патрэбаў купальшчыкаў. У канцы яе ён пабачыў двух старога веку людзей. Яны боўталіся ў вадзе. Адзін зь іх на разьвітаньне хацеў даць нырца. Адылі вада ўвесь час выносіла ягонае хударлявае цела на паверхню, і яно ўзьбітым наповерх бервяном паказвала свае рэбрыны то адным, то іншым бокам. Нарэшце стары вылез і растлумачыў ламанаю ангельскаю моваю, што вада не дае змогі нырцаваць, бо ў ёй аж занадта багата солі, што выціскае цела наўзьверх. У вадзе той ня можа існаваць ніводная істота. Тут ні рыбы, ні расьцінаў. У самой вадзе нібыта мёртвая пустэльня. Адно і багатая яна сольлю і поташам. Вунь на тым баку ў Ізраілі ўжо эксплюатуюць тое багацьце для патрэбаў сельскае гаспадаркі і ўвесь сьвет забясьпечваюць поташам. А ў нас тут адно гасьцініцу пабудавалі, каб мы сузіралі адгэтуль прыгажосьць тае вады ды здалёку любаваліся відовішчам Мааўскіх гораў, распазнавалі на паўночным захадзе гару Нэва, дзе, паводле паданьня, памёр раб Гасподні Майсей.
    Хутка абодвы старыя пабеглі ў гатэль пад дупі змываць зь сябе соль, а Ўсевалад, закасаўшы штаніны, пачаў хадзіць па мяльчэйшых месцах, каб на собскай скуры адчуць салёнае мора, што хавае ў сваіх водных нетрах два патопленыя за грахі гарады. «От бы прасякнуць туды вучоным вокам, каб пабачыць тыя таямніцы шматтысячагодняе даўнасьці!»
    302
    Уладзімер Глыбінны
    3 гэтымі словамі ён хуценька апрануў чаравікі і за момант быў на тэрасе. А там ужо сястраманашанька паказвала на бачныя ў сіняй смузе Юдэйскія горы, расказвала пра знаныя сьвету скруткі сьвяшчэннага пісаньня, знойдзеныя арабскімі пастушкамі ў пячорах, тыя самыя, пра якія сваім часам пісалася нямала ў эўрапэйскім і амэрыканскім друку і якія ўжо Ўсеваладу давялося надоечы разглядаць у Ерусалімскім этнаграфічным музэі. Было радасна, што такія важныя дапаўненьні Сьвятога Пісаньня не загінулі й цяпер саслужаць добрую службу чалавецтву ў сэнсе канчальнага выпрацаваньня кананічнага тэксту кнігі кнігаў і дапамогуць выясьніць дзеякія цьмяньтя месцы ў Бібліі.
    I знянацку вынырнуў зза гораў вялізарны аазіс, увесь у пышнай зеляніне Ерыхон. Гэта той самы Ерыхон, які першым быў забраны ізраільцянамі пры ўваходзе ў Зямлю Абяцаную. Ягоныя магутныя сьцены разваліліся ад аднаго гуку трубаў. Адгэтуль выйшлі такія прарокі, як Ільля і Елісей. Тут бываў Збавіцель, наведваючы Закхея і вылечваючы ерыхонскіх сьляпых. Цяпер на ягоным месцы арабская вёска ЭрРыха дзякуючы арашэньню з крыніцы Елісея ўся ў фінікавых пальмах, бананавых і смакоўнічных садох. Багата цытрусавых дрэваў вакол кажнае хаты. Тут бывае цёпла цэлы год, нават узімку.
    Недалёка ад Ерыхона ёсьць Саракадзённая гара, дзе Ісус Хрыстос правёў 40 дзён свайго паста пасьля хрышчэньня і жыў зь зьвярыма. За стагодзьдзі там пражыло жыцьцём праведнікаў шмат пустэльнікаў. Па іх засталося багата пячораў. Прападобны Харытон заснаваў там манастыр з царквою, кельлямі на стромай скале над прадоньнем, куды скінуўся Сатана пасьля няўдачы спакусіць Госпада. Цяпер манастыр належыць грэкам. Дайсьці да яго можна ад спынку машыны за дзьве гадзіны пеша па вузкай сьцежачцы. Далавах бяжыць па каменнай лагчыне ручай, у ім часчасом стралою праносіцца невялікая стронга. Дзенідзе чапляецца карэньнем за ўсхонную скалу куст зеляніны. Вакол поўнае бязьлюдзьдзе. Поўная адлучанасьць ад сьвету. А далёка на адхоне крутой гары прыляпіўся да скалы будынак манастыра. У ім жыве й моліцца колькі манахаў.
    А яшчэ вышэй, на самай верхавіне гары, дзе спакусіцель паказваў Госпаду ўсе царствы сьвету ў момант часу, некалі таксама быў храм. Зараз засталася адно алтарная абсіда пасярод каменнае агарожы.
    Манахі сустракаюць паломнікаў звонам званоў. Але яны там нагары нагэтулькі бедныя, што наагул прыходзіцца дзівіцца,
    На Сьвятой зямлі
    303
    чым яны жывуць. I калі глядзіш на манаха, убеленага сівою даўгою барадою, які ўжо даўно страціў лічбу гадоў і жыве абапёрты думкаю аб вечнасьці, калі ён сядзіць на выступе скалы над безданьню і думае пра Бога, пачынаеш разумець, што можа вось якраз такімі ідэалістаміпадзьвіжнікамі ды пустэльнікамі і сьвет яшчэ трымаецца. Бо менавіта яны зьяўляюцца жывым дакорам нашаму разбэшчанаму жыцьцю і служаць узбуджальнікамі нашага сумленьня. Сардэчнае дзякуй ім за гэты чын і за добры ўзор жыцьця ў Бозе, варты насьлядаваньня.