Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост
Кніга 12
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 336с.
Мінск 2007
308
Уладзімер Глыбінны
У старыя гады адзін ён быў за эпіскапа кесарыі Палестынскай, але аддаў перавагу сваёй лаўры, дзе й памёр у Госпадзе.
Лаўра тая асабліва павялічылася за часоў Георгія Хазэвіта, у VI—VII і VIII стагодзьдзях. Ягоная грабніца да сяньня паказваецца, і манастыр носіць ягонае імя. Ён колькі разоў разбураўся дзікімі плямёнамі. Грэцкая патрыярхія ў 1880 г. канчальна аднавіла яго ў выглядзе, падобным да манастыра на Саракадзённай гары. Манастырскія кельлі і храм высечаныя цалкам у скале на вышыні ў 25 мэтраў над ручвом страшнага ўзімку і бязводнага ўлетку патока.
Ад старажытнай лаўры засталіся мастацкія фрэскі з абразамі жыція Прав. Іаакіма, магільня Прап. Георгія, мазаіка IV— VI стагодзьдзяў. Над дахам сучаснае царквы, побач блакітнага купала і стройнай вежы каланчы, на горным схоне — пячора Сьв. прарока Ільлі. Тут ён жыў, калі Ізраільскі цар Ахава загадаў яму пакінуць Самарыю і «схавацца каля патоку Хорафа, што насупраць Ярдана». Тут Сьв. Ільлю карміў воран. У пячоры стаіць вялікі абраз прарока Ільлі, які прымае ежу ад ворана. Цікава, што й да гэтага часу плойма воранаў заўсёды кружыцца над тым узвышшам.
Месца манастыра Прап. Георгія Хазэвіта надзвычайна цікавае і асаблівае. Трэба доўга ісьці да яго горнаю камяністаю сьцежкаю, да перакінутага праз глыбокую цясьніну каменнага маста. Унізе пакінуты млын зарос дзікаю травою і кустамі. Шуміць паціху бягучая вада па каналу аж у Ерусалім. Даехаць сюды можна адно на восьліку або пеша. Сьцяжынка ўвесь час бяжыць побач крутога яру, і трэба быць асьцярожным, каб не зваліцца ў бездань.
Уздоўж усхонных скалаў і да сяньня яшчэ жывуць дзенідзе пустэльнікі ў пячорах. Відаць пратаптаныя сьцежачкі ўздоўж адхонных кручаў. Надворны бок пячоры звычайна зачынены драўлянымі дзьверцамі пад крыжом. Зь іх спушчаюцца ўніз вяровачныя лесьвіцы, часта адзіны спосаб дастацца ў хаціну такога пустыньніка.
Прыходзіцца дзівіцца, чым яны жывуць, калі нідзе ніякіх адзнакаў абробленае зямлі ці якіх гародчыкаў. Відаць, патрэбы свае зводзяць да мінімуму. Але гэткім спосабам самаізаляваньня ад грэшнага сьвету яны ратуюцца ад сусьветнага настуггу сучаснае Садомы й Гаморы. Кажнаму сваё. Нам, людзям сьвецкага жыцьця, бачыцца іншая дарога служэньня Госпаду Богу. Мы стараемся праводзіць Божыя законы ў самім жыцьці. Але
На Сьвятой зямлі
309
няма патрэбы адмаўляць і права пустыньніка собскімі дарогамі ісьці да Бога.
Дарэчы, знайшоў у манастыры Хазэвіта прытулак сваёй Багалюбнай душы й адзін чалавек, казак з Дону. Каб хоць нешта здабыць на пракармленьне, ён расчыняе перад паломнікамі сундучок з чэрапам чалавека і прапаноўвае цалаваць яго як аднаго зь сьвятых падзьвіжнікаў Грузіі. Ад пацалункаў той чэрап ужо аж блішчыць. Вернікі ў чарзе падыходзяць пакланіцца тому Сьвятому, цалуюць і кладуць даляры на скрынку. Казак кажнага запэўнівае, што адна думка аб тым падзьвіжніку наводзіць на спакой і пасяляе ў душы сьветлыя „адзеі.
«Кажны чалавек зарабляе свой хлеб адно яму даступнымі сродкамі», — думаў пра тога казака Усевалад і паклаў яму свайго даляра на куфэрак. «Няхай яму Бог даруе ягонае вынаходзтва. Жыць жа яму неяк трэба і на тэй гары, куды яго закінуў лёс у ролі інака й дзе ён цешыцца той нямой цішынёй, у якой адно найлепш і слухаць голас Усявышняга і ратавацца ад наступу сатаны. I Бог яму, я пэўны, даруе тыя няволыіыя грахі, ад якіх людзям зла ля робіцца, а беднаму інаку падмога вялікая. А часам, можа, і на дабро пойдзе, калі чалавек вераю лечыць злыдні, што перасьледуюць яго?»
Немагчыма пералічыць усе манастыры ўсіх веравызнаньняў на Сьвятой зямлі. Іх значна больш, чымся паломнікам даводзіцца за два тыдні наведаць. У кажным зь іх пасвойму, на сваёй мове і паводле сваіх традыцыяў, праслаўляюць Бога і прапаведуюць хрысьціянскі шлях жыцьця. Гэта заўсёды радуе і натхняе паломнікаў і ўсіх, каму дарагія Вялікія Хрыстовыя запаветы. Адно ў напі час наводзіць на сумныя развагі: немагчымасьць папаўненьня манахаў у праваслаўных манастырох вядзе да ўсё большага і большага скарачэньня іх ліку. Старыя манахі паступова паміраюць, — дарма што іх век звычайна даўжэйшы, чымся людзей сьвецкага жыцьця. А на зьмену ім прыходзіць вельмі і вельмі мала. Вялікая крыніца іхняга заўсёднага папаўненьня з праваслаўнага славянства цяпер бадай што зусім запынілася ў вьшіку захопу ўлады ваяўнічымі бязбожнікамі. А маленькая Грэцыя, адзіная цяпер у вольным сьвеце праваслаўная эўрапэйская дзяржава, ня ў стане запоўніць усе вакансіі ў праваслаўных мапастырох Палестыны. Таму праваслаўныя манастыры арабскае Палестыны запоўненыя далёка не на поўнуіо магчымасьць. Часам там, дзе магла б быць сотня ці больш манахаў, жыве адно які дзясятак, а часьцей і таго менш. А ў ізраільскай частцы Палестыны і таго горш. Ізраільскі ўрад
310
Уладзімер Глыбінны
не дазваляе наагул прыяжджаць манахам зза мяжы і асяляцца ў манастырох. Разьлік просты: з часам старыя манахі адыдуць у лепшы сьвет, а манастыры зза адсутнасьці жыхароў адыдуць да дзяржаўнае маёмасьці. Цяжка манастыром і з сродкамі: адзіная крыніца папаўненьня касы — ахвяры паломнікаў. Дабрабыт і лёс манастыроў тых у значнай ступені залежыць ад добрага сэрца кажнага хрьтсьціяніна ў сьвеце і ўсіх нас.
XII. У ПАТРЫЯРХІІ ЕРУСАЛІМСКАЙ
«Паўстань, сьвяціся, Ерусалім, бо прыйшоў сьвет твой, і слава Гасподняя ўзышла над табою. Уздымі вочы твае і паглядзі вакол: усе зьбіраюцца, ідуць да цябе...»
Ісаія 60, 1, 4
Улетку 1966 г. праваслаўная група паломнікаў, зь якою езьдзіў у Палестыну аўтар гэтых нарысаў, была асабліва ўражаная згуртаванасьцяй і салідарнасьцяй усіх удзельнікаў, сьвятароў і вернікаў. Усе зь цеплынёю на сэрцы прыгадваюць той энтузіязм, зь якім наведваліся сьвятыя месцы, і тую дапамогу і прыём, зь якім іх сустракалі ў патрыярхаце Ерусалімскім і на месцах. Нельга забыць тае радасьці і любові, якая сьвяцілася ў тварах архімандрыта Дзімітрыя — начальніка Духоўнай Місіі ў Ерусаліме, радаснага малебну і сьлёзаў у вачох, калі паломнікі слухалі сьпяваньне маладых арабак, вучаніцаў Віфанскае школы, і манашак Гефсіманскае сьвятліцы.
Назаўсёды панесьлі ў сваёй удзячнай памяці паломнікі абраз сапраўднае, хрыстовае дапамогі брату ў Хрысьце. Адзін з паломнікаў, благачынны Філядэльфійскай акругі, протагерэй Мікола Сянькоўскі цяжка захварэў, быў часова пакладзены ў шпіталь на Элеоне, а пасьля самалётам вывезены назад у Амэрыку. I вось, напярэдадні ягонага звароту ў ЗША, ён быў сабораваны эпіскапам Мэфодыем і ўсімі сьвятарамі. Пасьля гэтага зварушлівага таінства хворы на насілках быў унесены ў храм Гасподні і пад сьпяваньне велікодпых трапароў быў пастаўлены на падлозе каля самаго Гасподняга Гробу. Зь сьлязамі вялікага замілаваньня хворы мог дакрануцца да Сьвятога Ложа, памаліцца і выканаць найвялікшы абрад кажнага паломніка. Затым яго паднесьлі да Каменя Памазаньня і далі змогу дакра
На Сьвятой зямлі
311
нуцца і памаліцца на Галгофе. Хавальнік Гасподняга Гробу ігумен Данііл дазволіў і дапамог хвораму прыкласьціся да сьвятыняў Рызьніцы. Зь нязвычнай цярплівасьцяй і дзівугоднай мужнасьцяй пакутнік разьвітаўся з паломнікамі, для кажнага знайшоўшы асобнае слова міласьці і ласкі. Ніколі не забудуцца жартлівыя словы хворага сьвятара. Лежачы на насілках, ён яшчэ знаходзіў змогу жартаваць:
— Вось бачыце, я маю перавагу перад іншымі. Усе вы на собскіх нагах наведваеце гэтыя жыцьцядайныя месцы. А мяне нясуць, як пана, ды яшчэ ўслугоўваюць.
Усе мы надзвычайна цешыліся з тае прычыны, што хвораму далі змогу пабачыць тое, дзеля чаго ягонае струджанае цела пакрыла было гэткую адлегласьць праз акіян і ўсю Эўропу, што не прайшла дарэмна ягоная мара пабачыць у жыцьці Сьвятыя мясьціны. Пабачыўтакі, дарма што ў вельмі й вельмі крытычны час жыцьця. Усіх надзвычай цешыла сьведамасьць выканапага абавязку, радавала брацкая дапамога й хрысьціянская спагадлівасьць.
Кажны дзень на Сьвятой зямлі прыносіў богалюбівым паломнікам усё новыя доказы неўміручае Хрыстовае любові і асаблівай увагі да шукальнікаў Божае праўды. У дзень першага пакланеньня Гасподняму Гробу 15 ліпеня для іх адбыўся адмысловы прыём у Тронпай залі патрыярхіі. Блажэпны патрыярх Ерусалімскі Венядзікт з сапраўднаю любоўю прымаў праваслаўных паломнікаў. Ён шчыра радаваўся, што колькасьць іх штогодне ўзрастае, і вьіказаў пажаданьне, каб у будучым годзе іх было ўдвая больш. Ён ахвотна даў дазвол на наведаньне ўсіх Сьвятых месцаў, багаславіў уладыку Мэфодыя з Парыжу і прыбылых зь ім восем протагерэяў адбываць літургію каля Гасподняга Гробу на Галгофе, у Віфлееме, каля Гробу Божай Маці і ўсюды, дзе ўладыка пажадае.
У дапамогу паломнікам суправаджаць іх па Сьвятых месцах патрыярх Венядзікт прызначыў іх вернага сябру, любімага і аўтарытэтнага архімандрыта Феадосія — ігумена Віфанскай Жаночай сьвятліцы. Дарэчы, частка паломнікаў і жыла ў кіраваным ім манастыры, а частка ў інтэрнаце Віфанскай школы. Прыемнасьць і сардэчнасьць прыйма паломнікаў у патрыярхіі была замацаваная інтымнаю бяседаю з самім патрыярхам і кажнаму паднесенай чаркай смачнага віна, як і частаваньнем усходнімі салодкімі ласункамі.
Немалым здавальненьнем было для паломнікаў агляданьне ўнутраных пакояў патрыярхіі зь безьлічай фатаздымкаў цар
312
Уладзімер Глыбінны
коўнага жыцьця Ерусалімскае патрыярхіі. А напярэдадні ад’езду паломнікаў з Палестыны Блажэнны патрыярх Венядзікт зноў прыняў іх, на гэты раз у летняй рэзідэнцы і ў Малой Галілеі. Гэта менавіта там незадоўга да гэтага адбылося гістарычнае спатканьне Папы Рымскага з Сусьветным Патрыярхам Афінагорам. Прыемна было пачуць там ад патрыярха Венядзікта запросіны ўладыку Мэфодыю зноў наведаць з групай паломікаў Сьвятыя месцы. Патрыярх уласнаручна ўзнагародзіў Правялебнага эпіскапа Мэфодыя і восем сьвятароўпаломнікаў адмысловым мэдалём, адчаканеным з нагоды перанясеньня мошчаў Сьв. Савы Асьвячонага з Вэнэцыі ў ягоную даўнюю лаўру на Сьвятой зямлі. За асаблівыя заслугі ў справе дапамогі Сьвятым месцам сакратарка Парыскага Палестынскага Камітэту была ўзнагароджаная Крыжом з кавалкам Жыватворнага Крыжа Гасподняга. А ўсе паломнікі атрымалі ад Блажэннага патрыярха Венядзікта адмысловы дыплём — пасьведчаньне паломніцтва ў Сьвятую зямлю. Тут ніжэй падаецца арыгінальны ангельскі тэкст такога пасьведчаньня, выданага на імя аўтара гэтых нарысаў.