• Газеты, часопісы і г.д.
  • Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост Кніга 12

    Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост

    Кніга 12

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 336с.
    Мінск 2007
    94.98 МБ
    290
    Уладзімер Глыбінны
    На падворышчы тога манастыра раскопкі выкрылі агромністыя падземныя магілы зь безьліччу дзіцячых касьцей. Відаць, там было масавае забойства дзяцей у часы Ірада.
    Недалёка ад Віфлеема ляжыць поле, агалошанае нябеснымі сьпевамі — анёльскім абвешчаньнем пастухам аб нараджэньні Хрыстовым. На месцы былой царквы Пастухоў Віфлеемскіх цяпер адно рэшткі вялізарнага фундаманту, фрагмэнты калёнаў і капітоліяў перад спускам у падземную капліцу. Белы крыж з каменю значыць месца зьяўленьня Анёла. У алтары зь бедным іканастасам штотыднёва моляцца арабыхрысьціяне. На дарозе ў Віфлеем знаходзіцца й грабніца любімай жонкі Якава — Рахілі. Яе шануюць і жыды, і магамэтане. Апошнім і належыць тое месца.
    Вяртаючыся ў перадвячорны час з Віфлеему ў Ерусалім і праяжджаючы па Ясафацкай даліне, падарожны міжвольна прыпадзе паглядам да залітых сонцам залатых купалоў праваслаўнае царквы Сьв. Марыі Магдалены. Сем аграмадністых і звычных нашаму воку цыбулепадобных купалоў аж зіхацяць, пераліваючыся, адбітым сонцам і ўжо здалёку прыгадваюць, што мы, праваслаўныя паломнікі, там, на Сьвятой зямлі, фактычна ў сябе ў хаце, на роднай нам глебе, зь якою пародненыя агульным Сьвятым Духам, адзіным духовым настаўнікам і агульнымі для нас помнікамі — храмамі ў славу Хрыстовую. I тады мы зноў у думках наведваем Сьвятую Магдаленаву царкву, ўзіраемся ў цудоўны іканастас зь белага мармуру, арнаментаваны цёмнай бронзаю, прыгадваем такую прыгожую Царскую Браму, цалуем іконы пэндзаля Верашчагіна. Мы ў думках зноў стаім на разнаколернай мармуровай падлозе тае царквы й цешымся зь яе багацьця й гульні колераў у гэтак заўсёды паасабліваму сьветлай ад раскошы сонечнага сьвятла царкве. О, той сьветлы ўспамін ніколі не зьвядзецца ва ўяўленьні кажнага чалавека, які яе хоць раз пабачыў у сваім жыцьці.
    А хіба можна забыць суседнюю царкву Ўсьпеньня Божай Маці зь яе шырокай лесьвіцай і ўпрыгожанымі ўрачыстым гарэньнем безьлічы сьвечаў на ступеньках, якія вядуць у падземны храм, які паважаецца не адно хрысьціянамі, але таксама і магамэтанамі, для якіх нават і адведзена адмысловае месца малітвы — так званы «міхраб» справа ад грабніцы. Над Гробам Прачыстай Багародзіцы тут у 754 г. Сьв. Іаан Дамаскін трымаў натхнёную казань у прысутнасьці агромністае колькасьці архігерэяў, манахаў і народу. Тут праваслаўныя, сырыйцы, армяне, копты, католікі штодзённа служаць літургіі.
    На Сьвятой зямлі
    291
    А вакол раскінуўся аліўкавы Гефсіманскі Сад, які штодня ўвечары купаецца ў зыркім сонцы і адпраменьвае яго сваёю пашарэлай зелянінай і гушчынёю стройнавысокіх кіпарысаў. За ім уздоўж дарогі зрок вядзе вышэй на Элеонскую гару, месца Ўзвышэньня Госпада Ісуса Хрыста. Там, на тым месцы, некалі стаяў пастаўлены царыцай Аленай вялікі храм «Імвамоп» бяз купала, каб маленьнікі сузіралі ў часе малітвы тое самае неба, куды ўзьнёсься Збаўца. Пэрсы яго разбурылі. Цяпер над каменем, зь якога адбылося Ўзьнясеньне, стаіць капліца. Камень з ступнёю Хрыстовай абведзены мармуровай рамкаю. Удзень Узьнясеньня цяперашнія ўласьнікімагамэтане дазваляюць служыць у двары вакол капліцы ў шатрох. За невялікую плату дапушчаюць аглядаць Божую ступню, т. зв. «стопачку». На месцы колішняга манастыра крыжаносцаў цяпер там побач з «стопачкай» — мінарэт. Але над усім гэтым на гары Элеонскай (масьлічнай) узвышаецца белай каланчой і праваслаўным крыжом над ёю царква Ўзьнясеньня Гасподняга і жаночы манастыр пры ім. Каланча вышынёю аж у 64 мэтры. Там жа створаны археялягічны музэй працамі архімандрыта Аптаніна. Царква перажыла цяжкія часы турэцкай акупацыі Палестыны, барбарскія зьдзекі над хрысьціянскімі сьвятынямі турэцкага салдацьця, што стаяла нейкі час у царкве ў часе Першай сусьветнай вайны. Пасьля вызваленьня ад туркаў сёстры знайпілі панішчанымі крыжы, замазаныя вапнай абразы, паламаныя іканастасы. Працамі саміх сясьцёр царква й манастыр былі адноўленыя, абразы зноў расьпісаныя ў бізантычным стылі. Цяпер вялікі абраз Хуткапаслушніцы ўважаецца цудатворпым. Вялікія мастацкія каштоўнасьці ляжаць у мазаічных абразах капліцы Знаходжаньня Галавы Іаана Прадцечы. На Элеонскай жа гары ў 1907 г. была распачатая пабудова храма Страшнога Суду Гасподняга, але вайна й рэвалюцыя ў Расеі запынілі сродкі з Расеі, і храм гэтак і застаўся пабудаваным адно першым ніжнім храмам, які цяпер і носіць назоў царквы Сьв. Філарэта Міласьцівага. Наагул у Сьвятых месцах можна бачыць шмат „едаведзеных да канца пабудоваў цэркваў за кошт колішняга Расейскага Палестынскага Аб’яднаньня, якое было зачыненае пасьля рэвалюцыі. Пры манастыры на Элеоне маецца малочная гаспадарка, садоўніцтва, золаташвачная й іканапісная майстроўні, якія выконваюць заказы для ўсёй Эўропы й Амэрыкі. Разам з падаяньнем ахвярных паломнікаў гэта дае змогу эканамічна існаваць манаскай браціі і сястрынству, людзям, шго шукаюць яднаньня з Богам на Сьвятой зямлі і ахвяруюць усе свае адліча
    292
    Уладзімер Глыбінны
    ныя гадзіны жыцьця Божай службе. Іхняю ахвярнаю працаю Сьвяты Элеон і ўсе сьвятыя мясьціны вакол граду непарушна стаяць на варце Хрыстовага вучэньня й будуць заўсёды падтрымваць агонь, запалены тут бадай што дзьве тысячы гадоў таму назад.
    Усеваладу Ціхановічу было соладка перабіраць у думках чыны тых ахвярных людзей, і ён удзячліва пастараўся мацней зацеміць іх у сваёй памяці.
    Ад гэтых думак яго адцягнула пабачаная неўзабаве з вакна аўтабуса далёка ўперадзе насупраць храма Ўсьпеньня Божай Маці невялікая капліца ў цені кіпарысавай. Гэта было месца пабіваньня каменьнем Сьв. першапакутніка Стафана. На адчыненым паветры стаялі колькі дзясяткаў людзей і маліліся ўкленчыўшы ў знак памяці пакутніка Стафана.
    А насупраць гары Элеонскай у мурох Ерусалімскай Сьцяны Усевалад ня ў стане быў і на гэты раз не адзначыць асобна Залатую Браму. Яго ўяўленьне заўсёды хвалявала ідэя Замураванае на доўга яшчэ, мабыць на тысячагодзьдзі, зачыненае для руху людзкога, каб не апаганьваць сябе сучаснаю Садомаю й Гамораю, Брамы, каб некалі чыстай цудоўна расчыніцца ў часе другога прыйсьця Сына Божага, каб даць яму ўва ўсёй духовай раскошы зноў прайсьціся па старых шляхох і прынесьці канчалыіае вызваленьне чалавеку ад ягонае грэшнае існасьці.
    —^Дай жа, Божа, каб хутчэй тое збылося! — прагаварыў сабе Усевалад і зноў аддаўся ружовым уяўленьням, як будзе з усяго сьвету народ вітаць зварот свайго Збаўцы і Залатая Брама будзе праменіцца водбліскам вечнае славы Богачалавека.
    3 гэтымі прыцягальнымі ў думках абразамі яго і ўвозіў у Сьвяты горад, шумлівы звычайна, але на гэты раз неяк прыцішэўшы, аўтабус. Сьвяты град ужо напаўняўся зноў гаварлівым натоўпам загарэлае моладзі й заліваўся вечаровым сонцам.
    IX.	КРЫНІЦА ДУХОВАГА АЧЫШЧЭНЬНЯ I ЗБАВЕНЬНЯ
    «Внндем в селеніе Его, поклоннмся на место, ндеже стоясте нозе Его».
    Зь Сьв. Пісьма
    Сьвяты горад Ерусалім ведамы яшчэ з старажытных часоў як УруСалім, горад Міру. Пад гэтым назовам яго згадваюць
    На Сьвятой зямлі
    293
    эгіпецкія й бабілёнскія пісьмёны. Ім доўга ўладалі дзікія плямёны евусеяў, а за тысячу гадоў да Народжаньня Хрыстовага там запанавалі юдэі. Давід здабыў гару Сіён і ператварыў яе ў моцную крэпасьць супраць евусеяў з усходу. Туды ж Давід перанёс быў тагачасную народную сьвятыню — каўчэг Запавету. 3 таго часу Сіён стаў Сьвятою гарою. На Сіёне Давід і быў пахаваны. Цяпер ягоная магіла апынулася з другога боку мяжы паміж Ярданіяй ды Ізраілем. Ерусалім дасягнуў асаблівага росквіту пры цары Саламоне. На бліжэйшай да Сіёну гары Морыя быў пабудаваны храм і палац. Даліну паміж імі засыпалі і новы квартал абнесьлі высокай сьцяной. Пазьней, у VIII стагодзьдзі да Народжаньня Хрыстовага, цар юдэйскі Яфан прылучыў да гораду і абнёс сьцяной прадмесьце вакол узвышша Офэль. У тым жа стагодзьдзі цар Езэкія, баючыся аблогі з боку бабілёнцаў, адвёў у горад воды крыніцы Гіхона й пабудаваў для іх у цэнтры гораду вялікі басэйн, вядомы да сяньня пад ягоным імем. 3 мэтай бясьпекі той жа цар пабудаваў на поўнач ад Сіёну сьцяпу й Рыбную Браму. Былі ўзьнятыя моцныя вежы Хананаіла і Біра, будучая вежа Антонія, дзе зьмяшчалася ў рымскія часы і прэторыя Пілата. Крэпасьць Давіда пасьля 170 г. да Народжаньня Хрыстовага была пашыраная аж да ўзвышша Акра, адкуль Матафія павёў ізраільскі народ паўстаныіем супраць тырана Антыёха. Прадмесьце Гарэб з Галгофаю і Гробам Госпада й суседняе ўзвышша Вэзэфа ўвайшлі ў межы гораду адно ў 43 г. пасьля Народжаньня Хрыста. За паўстаньне супраць рымлянаў пры імпэратары Вэспасіяне ў 70 г. храм быў спалены, а сам горад дашчэнту быў зруйнаваны ў 133 г. Паміж IV і VII стагодзьдзямі ў Ерусаліме панавала хрысьціянства. Горад рос і забудоўваўся, хрысьціянскія сьвятыні аднаўляліся, забудоўваліся храмамі, пакуль Ерусалім не захапілі й не зруйнавалі пэрсы пры цары Хазроі. А праз 30 гадоў яго захапіў арабскі халіф Амар, які, праўда, не чапаў хрысьціянскіх сьвятыняў. Затое адзін з наступны халіфаў — Хакім, уявіўшы сябе богам на зямлі, загадаў разбурыць усе хрысьціянскія храмы, спаліць храм Гасподняга Гробу, зруйнаваць Галгофу і шмат іншых месцаў, дарагіх хрысьціянскім сэрцам. Гэта і выклікала т. зв. Крыжовыя паходы з Эўропы. Крыжаносцы валодалі Палестынай 90 гадоў, пакуль іх ня выгнаў адтуль Саладзін. Іхнія пабудовы, акрамя Сьвятога Гробу, былі панішчаныя. А ў 1517 г. Палестыну захапілі Атаманскія туркі й панавалі там аж 400 гадоў. Хрысьціянскія сьвятыні пацярпелі ў часе салдацкіх пастояў у Першую сусьветную вайну. Ад 1917 г. да 1948 г. Палестына зь сьвя
    294
    Уладзімер Глыбінны
    тымі месцамі знаходзілася пад аховай ангельскага мандату. Пазьней была падзеленая паміж Ізраілем і Ярданіяй, частка дасталася Эгіпту (Газа). Ерусалім таксама быў падзелены: найбольшая, мадэрная частка яго, адышла да Ізраіля. Але стары горад, у якім знаходзіцца бальшыня важнейшых Сьвятых месцаў Ерусаліму, належыць арабам, як ім жа належыць бальшыня і іншых, за межамі гораду, эвангельскіх месцаў. У межах Ізраіля знаходзіліся Галілейскае возера, Назарэт, гараСіён, гара Фавор, Канна Галілейская, Яффа, Кармільская гара. Пабачыць іх можна адно будучы ў Ізраілі і ўжо хіба толькі пасьля наведаньня ўсіх Сьвятых месцаў у Ярданіі. Гэта дзеля таго, што Ярданія не пушчала ніводнага чалавека з боку Ізраіля, незалежна ад таго, чыім грамадзянінам ён ёсьць. Сам факт прабываньня на тэрыторыі варожага ім народу разглядаўся як непрыязны да арабаў ўчынак. Такіх людзей яны не дапушчалі да сябе й ім не выдавалі візы на права наведаньня Ярданіі. 3 старога гораду (арабскага) ў новы Ерусалім (ізраільскі) можна было трапіць без звароту назад. Карацей, рух паломнікаў дазваляўся адно ў адным кірунку. Але калі паломнікі зьвязаныя агульным білетам і групавымі, згары аплочанымі, абслугоўваныіямі, гатэлямі і транспартам, прыходзілася адмаўляцца ад спакусы зьезьдзіць яшчэ і на Сьвятыя мясьціны па другі бок дэмаркацыйнае дзяржаўнае мяжы па жывым целе адзінага сьвятога гораду. I ніхто ня стане гарантаваць Вам жыцьця ў часе праходу так званой «Но мэн» зямлі — вузкай абязьлюдненай зоны паміж двума варожымі і ўзброенымі да зубоў табарамі.