Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост
Кніга 12
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 336с.
Мінск 2007
«Божа, мой Божа, Госпадзь Ісус, як жа мала мы зрабілі яшчэ ў жыцьці дабра, добрых справаў, калі параўнаеш іх з тваім Вялікім Чынам!» — думаў Усевалад, усё так жа ўкленчыўшы і плачучы ўсім сваім страсянутым нутром. — Ты дзеля нас аддаў усё жыцьцё і не збаяўся самое сьмерці, хаця ж і мог ухіліць яе. А мы, сьмертныя і вінаватыя на гэтай грэшнай зямлі, што мы зрабілі, каб іншым, блізкім і далёкім, сталася лепш у гэтым жыцьці і каб зямля змыла зь сябе больш грахоў? Ці ж мы рабілі заўсёды паводле твайго запавету — любі бліжняга свайго, як сябе самога? Хіба ж мы заўсёды плацім чыстай любоўю за зьдзейсьненае нам і іншым зло? Твае чыны былі, ёсьць і вечна будуць для нас пуцяводнаю зоркаю, якую блізу што дзьве тысячы гадоў таму назад запаліў Вялікі Уладар Сьвету і паслаў нам за настаўніка свайго Сына. А твае пакуты паказалі нам шлях да
272
Уладзімер Глыбінны
ачышчэньня і збаўленьня. О, ніхто ніколі яшчэ не зазнаў такіх выпрабаваньняў, гэткіх кпінаў і пакутаў з боку грэшнага чалавека, дзеля выратаваньня і збаўленьня якога Ты быў пасланы ў гэты сьвет. Воіны цябе аплёўвалі, акідвалі брыдкімі словамі, калолі цернямі, крывавілі цябе пікамі, ўганялі цьвікі ў тваё жыватворчае цела. Ты паміраў, сьцякаючы крывёю пад выгукі зброду, які сам ня ведаў, што за злачынства ён чыніць. Але цаною сьмерці і пазьнейшага Уваскрошаньня Ты выратаваў нас, у тым ліку і тваіх катаў, ад пагрозы духовае сьмерці. Ты сваёй сьмерцяй перамог сьмерць. I толькі дзякуючы твайму Божаму дзеяньню мы цяпер усе нясем у сабе надзею на Збаўленьне і магчымасьць Праведнага жыцьця і ў гэтым і ў іншым сьвеце. Даруй, Божа, нашыя недасканалыя справы, каб мы сталіся лепшымі паводле твайго Сьвятога Ўзору. Пашлі нам тваю ласку, дазволь тваёй духовай раскошы адведаць нас і збагаціць нас неўміручымі каштоўнасьцямі любові, даравальнасьці і дабрьгні», — шапталі Усеваладавы вусны. — «I чаму ж ня мне, грэшнаму, Бог паслаў такія выпрабаваньні? Але мусіць так трэ’ было, бо толькі з тваёй духовай сілай адно і магчыма было ператварыць іх на дабро ўсім людзям. Адно ты мог сьмерцяй сьмерць пераадолець. Слава табе, Слава! Клянуся быць лепшым, каб спадобіцца табе. Амін!»
Раптам Усевалад адчуў у сабе нейкую надзвычную палёгку. Быццам цяжкі камень адпаў зь ягоных грудзей і ён пачуваў сябе нібыта вызваленым ад немачы. «Значыцца, Ісус Хрыстос пачуў мае словы», — з радасьцяй прамовіў сам сабе ён і пачаў зноў горача дзякаваць Збаўцу. За момант ён ужо быў у стане спыніць свае лемантаваньні і крыху асушыць твар ад гарачых сьлёзаў. Ён узьняўся, перажагнаўся яшчэ раз, пацалаваў наапошку Камень Мірапамазаньня і акрылёны адышоў убок. I ўжо тую рэшту часу ў храме Гасподнім ён пераканаўча адчуваў, што анёлзахавальнік распасьцер свае крылы над ім і ўжо не пакідаў яго ні на момант самотным.
На Сьвятой зямлі
273
IV. СЬВЕДКІ КРЫЖОВЫХ ЖАРСЬЦЯЎ
«Аіце веруешн, узрвшн славу Божію».
Надпіс на абразе Хрыста ў цярновым вянку на месйы ўзьняцьця Крыжа
Усьлед за іншымі паломнікамі Ўсевалад Ціхановіч падаўся ўперад. Удзячлівым паглядам ён зацеміў зьлева ад Каменя Мірапамазаньня мармуровую плітку, акратаваную каўпаком. Там некалі стаялі засмучаная Багамаці і Сьв. Марыя Магдаліна, іншыя жанчыны ды апостал Іаан Багаслоў, калі Збавіцеля здымалі з Крыжа. Над ёю заўсёды гарыць лямпада.
Пачалі падымацца справа па сходах у змроку, адно пры сьвятле ледзь тлеючых лямпадаў, на скалу — месца ўкрыжаваньня Госпада. Наверсе невялікая царква з купалападобнай стольлю скрозь у абразах Хрыстовых пакутаў. Месца ўзьняцьця Крыжа належьгць да грэкаў, а месца прыбіваньня да Крыжа да каталікоў. Абодвы маюць прастолы для Божай Літургіі. У лацінскім алтары багатая мазаіка: над распасьцертым і прыбіваным да Крьтжа Божым Сынам стаіць жалобная Божая Маці. Справа ад алтара ў сьцяне вакно ў каталіцкую царкву Засмучанай Божай Маці. Некалі тут былі дзьверы, праз якія ўвайшоў імпэратар Іраклі, босы, у вопратцы ціхмянага і з Жыватворным Дрэвам Крыжа Гасподняга пасьля таго, як апошні быў адабраны ад Пэрсаў.
За месцам узьняцьця Крыжа вялікае Ўкрыжаваньне з укленчанымі перад ім Божай Маці і Сьв. апосталам Іаанам Багасловам. Перад Укрыжаваньнем — адчынены прастол у выглядзе пліты на чатырох мармуровых калёнах. Над ім мноства дарагіх лямпадаў, сярод якіх ёсьць і зробленыя сваім часам за кошт ахвяраў нашых суродзічаў. Вялікая срэбраная зорка і ёсьць самым месцам узьняцьця Жыватворчага Крыжа. Гэта месца Збавеньня ўсяго чалавецтва, дзе з Крыжа прагучалі словы Ісуса Хрыста і пра якое царкоўная песьня кажа словамі: «Да молчнт всякая плоть человеча н да стонт co страхом н трепетом...»
Над самай адтулінай у зорцы абраз Хрыста ў цярновым вянку з надпісам славянскай вязяй. Унізе словы: «Веруем, Господн, м благодарнм Тя». Гэта месца найвялікшага ўніжэньня Сына Божага, і тут нават патрыярх і архігерэі служаць бязь мітраў. У часе ночных літургіяў каля Галгофы адбываецца агульнае гавеньне, паніхіда з памінаньнем нябожчыкаў. На месцы двух
274
Уладзімер Глыбінны
крыжоў разбойнікаў, абазначаных чорнымі коламі на мармуровым памосьце манахі сьпяваюць акафіст Хрыстовым пакутам і прыпевы разважнага разбойніка: «Інсусе, Сыне Божій, помянн нас егда пріндешн во Царствін Твоем».
Справа ад Укрыжаваньня побач з грэцкім прастолам — вялікая расколіна ў скале, упрыгожаная срэбрам. Гэта ад землятрусу, калі Ўкрыжаваны Хрыстос прамовіў: «Совершншася» і «преклонь главу, предаде дух». Яна асабліва добра бачная зь пячоры пад Галгофай, так званай капліцы Адама. Тут горы наламанага каменьня сьведчаць аб тым жаху, якім сама прырода выказалася ў часе сьмерці БогачалавекаТворцы.
На гэтым месцы некалі праведны патрыярх Ной пахаваў косьці прабацькі Адама, і яны ў часе ўкрыжаваньня былі палітыя Крывёю Хрыстовай, дзеля чаго й існуе традыцыя маляваць пад Крыжом Збаўцы чэрап Адамаў.
У Адамавай капліцы адбываліся памінальныя маленьні. Там жа побач і Прыёмная рызьніца, дзе паломнікі запісваюць імёны сваіх памёршых родзічаў дзеля памінаньня іх на Дамавіне Гасподняй. Адтуль можна трапіць у мошчазахавальніцу сьвятых. На Галгофе няма дзённага сьвятла: яно пагасла ў часы нялюдзкіх пакутаў Богачалавека і да сяньня адно мноства спушчаных з скляпеністае столі лямпадаў крыху азараюць патаемны прыцемак.
У мошчазахавальніцы маецца і Крыж зь вялікім кавалкам сапраўднага Жыватворчага Дрэва Хрыстовага Крыжа.
Пакідаючы капліцу Адама, па абодвы бакі відаць каменныя лавы, пакрытыя дрэвам. Там у часы крыжаносцаў і пазьней стаялі саркафагі першых Ерусалімскіх каралёў — Готфрыда Булёнскага й ягонага брата Балдуіна. Уся падлога была маставаная магільнымі плітамі памёрлых у Палестыне рыцараў але ад іх мала што засталося.
Спусьціўшыся па 17 ступенях з Лобнага месца Галгофы і апынуўшыся зноў каля Каменя Мірапамазаньня, паломнікі бачаць справа ў прыцемку калідор, які вядзе вакол царквы Уваскрошаньня. Уздоўж калідору разьмешчаныя малыя алтары ў гонар Пакутаў Хрыстовых. Там калісьці захоўвалася і начыньне для катаваньня Сына Божага. Першым ёсьць алтар Ганьбаваньня, або капліца Цярновага Вянка. Яго прастол знаходзіцца на абломку калёны, на якой некалі сядзеў Выратавальнік на двары Прэторыі, а воіны зьдзекаваліся над ім, як над царом. Тут у сярэднія вякі яшчэ захоўваўся калючы вянок, якім злыя стражнікі ўвянчалі Госпада.
На Сьвятой зямлі
275
У колькіх кроках далей таксама справа лесьвіца вядзе ў падземны храм царыцы Алены з купалам на паверхні зямлі. Ен ужо асьвятляецца праз вокны ў купале. Адтуль па сходах у правым куце можна спусьціцца ў пячору — старую цыстэрну, куды былі скінутыя пасьля ўкрыжаваньня крыжы трох укрыжаваных. Пазьней зь вялікімі цяжкасьцямі тыя крыжы былі адкапаныя пад асабістым кіраўніцтвам Сьв. царыцы Алены. Яна сама прысутнічала на раскопках тае цыстэрны і натхняла работнікаўдалакопаў капаць глыбей, кідаючы ім копы грошай. Цяпер тут стаіць бронзавая статуя Сьв. царыцы Алены, а побач у глыбіне — каменная пліта з мазаічным праваслаўным крыжом на месцы знаходкі Жыватворчага Дрэва. Яно доўга тут і захоўвалася. У знак Узьняцьця Крыжа тут адбываюцца ўрачыстыя службы з крыжовым ходам і чынам Узьнясеньня.
3 царквы Сьв. Алены па галерэі ідзем да капліцы Распадзелу Рызаў Хрыстовых і бачым прыгожую ікону — абраз гэтага здарэньня. Тут некалі захоўвалася і частка рызы Хрыстовай. Далей будзе капліца ў гонар Сьв. Лонгіна, сотніка, які каля Хрыстовага Крыжа гатоў быў паверыць у Сына Божага, а каля Хрыстовага Гробу канчалыіа паверыў у час Уваскрошальня. Паміж IV і VI стагодзьдзямі тут яшчэ можна было бачыць піку, што пракалола цела Хрыстовае. Напамінам пра тыя падзеі цяпер там на сьцяне вісіць ікона, на якой адлюстраваны сотнік, які каля Крыжа называе ўкрыжаванага Сынам Божым, а на іншай іконе ён ужо паказаны абезгалоўленым за тую веру і памагаючым жанчыне знайсьці ягоную галаву і вылечыцца ад сьлепаты.
На поўдзень ад алтара Сьв. Лонгіна — дзьве каплічкі ў мораку. У бліжэйшай — капліцы Ланцугоў — знаходзіцца пліта зь дзьвюма шчылінамі для ног, куды саджалі асуджаных на сьмерць злачынцаў. 3 іконы над плітой відаць, што Ісус Хрыстос быў таксама закуты ў кайданы. У капліцы Божай Маці ла дасканалай іконе мы бачым яе ў тужлівай малітве ў акружэньні плачучых міраносіцаў у страшны дзень Укрыжаваньня і Сьмерці Госпада.
Простай скляпеністай галерэяй мы трапляем у Франціысканскую царкву, пабудавапую ў гонар зьяўленьня Ўваскрослага Збаўцы перад Сваёй Маці. Тут каля ўваходу направа на невялікім алтары захоўваецца частка парфірнае калёны, да якое Збавіцель быў прывязаны на двары Пілата ў часе бічаваньня. Да тае калёны можна дакрануцца канцом даўгой трысьціны, што ляжыць тут жа, дарма што яе адлучае ад наведвальнікаў
276
Уладзімер Глыбінны
агарожа. Пакланіцца ёй і пацалаваць магчыма ў Вялікую Сераду, калі ў часе каталіцкага Вялікага Тыдня яна адчыняецца для адведальнікаў.
У гэтай жа царкве шануецца месца ўваскрошаньня памерлай жанчыны шляхам дакрананьня да Жыватворчага Крыжа Гасподняга, калі ён быў знойдзены. Нельга абысьці па дарозе на поўдзень каля вялікага слупа каталіцкі алтар зьявішча Хрыста Сьв. Марыі Магдаліне. Таксама ёсьць там яшчэ і капліца Сырыйцаў, якая мяжуе з падземнымі грабніцамі і пахавальнымі пячорамі Самавітага Язэпа і Нікадзіма, першых Сьвятагробцаў Хрыстовых, а таксама Копцкая капліца з прыроднай скалою пячоры Сьв. Дамавіны. Амаль над уваходнымі «вратамі» ў храм Гасподзен ёсьць царква Багародзіцы, якая належыць армянам. Аднак бальшыня гатых прыдзелаў належыць Грэцкай Праваслаўнай царкве.