• Газеты, часопісы і г.д.
  • Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост Кніга 12

    Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост

    Кніга 12

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 336с.
    Мінск 2007
    94.98 МБ
    На Сьвятой зямлі
    281
    носіцца на паклон багамольцам. Іншая частка Хрыстовага Крыжа, як ужо гаварылася, захоўваецца разам з вартаснейшымі мошчамі ў Прыёмнай Рызьнічага Сьв. Гробу.
    Калі Ўсевалад Ціхановіч апынуўся зноў на майдане перад храмам Жываноснага Г’робу Госпада, яму прыгадаліся словы Хрыста, калі той уваходзіў у Ерусалім перад сваімі пакутамі: «Калі яны замоўкнуць, дык каменьні загалосяць» (Лука. 19,40). 1 Ціхановіч пакідаў той Храм з непераадольным адчуваньнем, што тут сапраўды кажны камень гаворыць нашаму сэрцу пра ягоную гісторыю, кажная пяшчынка нясе ў сабе доказ Хрыстовае Праўды, а кажнае беспасярэдняе сутыкнепьне зь імі пакідае такі непазбыўны сьлед у душы чалавека, што тых уражаньняў выстарчыць на ўсё жыцьцё.
    VI.	МАЛІТВА ПЕРАМОП НАД СЬМЕРЦЮ
    «Чертог твой внжду, Спасе Мой, украшенный, н, одсжды не нмам да вннду в он. Просвечя одеяніе душн моея, Свегодавче, н спасн мя».
    3 малітвы граду Ерусаліму
    Чытач, аднак, ня меў бы поўнага абраза ўражаньняў, якое робіць на паломніка храм Жываноснага Гробу Гасподняга ў Ерусаліме, калі б мы нічога не сказалі аб ночных багаслужбах у ім. Яны перажываюцца асобна, і пра іх варта хаця ж коратка нешта сказаць.
    У суботу ўвечары а шостай паломнікі выяжджаюць зь месцаў сваіх стаянак да храма Жываноснага Гробу. Сэрцы стукочаць ад усхваляваньня. Прыбліжагочыся, да Галгофы, чуецца грэцкае чытаньне Павячэрніцы, і слых прыемна вырозьнівае сьпяваньне канона «Хваляю Марскою». Гэта вучні духоўнай школы магутным сугалосьсем маладога, зычнага хору вяшчаюць сьвету малітоўныя галашэнып перад Крыжом Богачалавека. Паломнікі займаюць месцы вакол Кувукліі, на Галгофе і іншых цэнтральных прыдзелах Храма. Неўзабаве інпіыя вернікі пакідаюць паломнікаў адных. Урачыста зачыняюцца дзьверы, і паломнікі застаюцца самнасам зь вялікшымі ў сьвеце хрысьціянскімі помнікамі. Колькі гадзінаў яны могуць самі ціха маліцца, як каму на душу пакладзена. Ціха тады ўва ўсіх Божых куткох вялікае царквы, адно чуецца шапаценьне вуснаў — сло
    282
    Уладзімер Глыбінны
    вы ўдзячнасьці Вялікаму Пакутніку. I кажны тады неаднокраць успомніць усё сваё жыцьцё і праэкзамэнуе яго ў сьвятле Божае праўды. Недзе каля адзінаццатай гадзіны ўначы дзьверы храма зноў урачыста адчыняцца. У прысутнасьці прадстаўнікоў трох веравызнаньняў тады прапушчаецца ў храм служачы архігерэй. Прагучаць унутраныя званы перад пачаткам Багаслужбаў: праваслаўнай, каталіцкай, армянскай. Тры дыяканы абыдуць увесь храм з панікадзілам. Пачнецца ютрань, пасьля Божая Літургія з крыжовым абходам Кувукліі ў часе Вялікага Ўваходу. Пасьля памінаньне запісаных імёнаў з чытаньнем асобай збаўчай («разрешнтельной») малітвы. Затым — Прычасьце. Дараваньне Велікоднае дзеля таго, што Гроб Гасподні ёсьць штодзённы й вечны Вялікдзень, парогам да Раю, акном у вечнасьць. Гэта ёсьць месца найбольш магчымага на ўсёй зямлі набліжэньня да вялікага выратаваўчага чыну Богачалавека.
    Паломнікі моляцца далей, сьпяваюць сьвятыя песьні ў сваёй роднай мове. Чуюцца незнаёмыя словы сырыйскае, армянскае, грэцкае, арабскае мовы; у іхняе рознагалосьсе плаўна ўліваюцца лацінскія псальмы. Для праваслаўнага вуха нашых суродзічаў наймілей гучыць медзь стараславянскае, звыклае ім, мовы. Усе разам урачыста сустракаюць нядзелю, як дзень вялікага Ўваскрошаньня. Нядзельны трапар у вуснах нашых суродзічаў асабліва вылучаецца сілай слоўнае выразнасьці і надзвычай уразьліва гучыць асаннаю ідэі пераадоленьня сьмерці праз самую сьмерць. Вось прарэзьлівы жаночы голас высока ўзносіцца над іншымі: «Хрнстос воскресе нз мертвых...» Дзясяткі й сотні розных галасоў магутна падцягваюць: «...смертаю смерть поправ...» I ўжо як у набат усе разам сьцьвярджаюць вялікі гуманістычны сэнс Хрыстовага чыну: «...н суіцнм во гробех жмвот даровавж
    Ніколі яшчэ ў жыцьці Ўсеваладу Ціхановічу не даводзілася гэтак глыбака прымаць да сэрца гэгыя простыя й разам з тым наймудрэйшыя словы, напоўненыя самым асэнсаваным і найбольш прачулым зьместам. Яны рабіліся тут гэтулькі мнагазначнымі й так прыпадалі да сэрца, будзячы ў ім што ёсьць найбольш дабрадзейнага й закранаючы самыя патаемныя струны чалавечай існасьці.
    Ён пачуваў, што ўжо ніколі тыя струны не замоўкнуць у ім на ўсю моц і што ўжо цяпер ён ведае, да каго будзе ляцець у парываньнях скранутая са здранцьвеньня душа. Ён вяртаўся з храма апусьцелым перадранішнім Ерусалімам, і ўся ягоная ўсхваляваная істота сьпявала хвалу Сьвятому гораду, які пра
    На Сьвятой зямлі
    283
    сьвятляў ягоную збалелую душу, лячыў яе раны, надзяляў яе сьвятлом і ўздымаў увысь. Усевалад цяпер ведаў, што недарэмна ён абраў гэтае далёкае падарожжа. Ужо дзеля адной той трапяткой радасьці, якая агарнула яго цяпер і будзіць надзею на лепшае, больш набліжанае да ўзору Хрыстовага, жыцьцё, паўнейшае ахвярнасьцяй і добрымі справамі, варта было сюды ехаць. Ён пачуваў сябе на сваёй хрысьціянскай Бацькаўіпчыне, тут у гэтым абраным месьце. Сьвяты горад уводзіў яго ў вечны Ерусалім Нябесны, даў змогу дакрануцца да яго духоўных палацаў і апаліць сэрца тым вечным нязгасным агнём любові Хрыстовай, за які Табе, Творца, вечная ўдзячнасьць і найвялікшы дзякуй. I Усевалад прыкленчыў да Ерусалімскае зямлі каля Дамаскае Брамы на пляцы і ад усяго расчуленага сэрца пацалаваў яе. I адразу пачуўся яшчэ больш акрыленым і лёгкім.
    Першыя праменьні ўзыходзячага сонца неяк раптам асьвятлілі тую плошчу і кінулі колькі пасмаў на ягоны твар. I ён засьвяціўся нязнаным дагэтуль, сукрытым раней сьвятлом, што рабілі тыя хвіліны хады па вуліцах Сьвятога граду найболып іпчасьлівымі з усіх зазнаных у жьшьці. Пачуцьці самі сабою выліваліся нескладанымі радкамі вершу ў гонар Вечнага Сьвятога Места, на вялікі жаль, незапісанымі!
    VII.	КРЫЖОВЫМ ШЛЯХАМ
    «Ісус, каб асьвяціць свой народ, быў мучаны, за варотамі».
    An. Паўла, да жыдоў 13, 12
    Незабыўныя ўражаньні пакідае на ўсё жыцьцё ў кажным паломніку Крыжовы Шлях Хрыстоў ад Гефсіманіі да Галгофы. 3 паказаньняў эвангелістаў ведама, што пасьля Разьвітальнай Вячэры і раздачы вучням Свайго вельмі чыстага Цела й Крыві, Збавіцель павёў іх зь Сіёнскай Сьвятліцы на гару Элеонскую, у паселішча Гефсіманіі, за паток Кедрон, дзе быў сад. Гэта на заходнім усхоне Элеонскай гары, насупраць Ерусаліму. Там дагэтуль захаваліся пячоры, у якіх Гасподзь маліўся з сваімі вучнямі ў халодныя зімовыя ночы. Пакінуўшы вучняў на звычайным, ведамым Юдзе месцы, Гасподзь з трыма зь іх падаўся далей у сад. ГІасьля, адышоўшы ад іх на адлегласьць кіненага камеля, маліўся да крывавага поту. У сярэдніх вякох там была царква Хрыстовага Маленьня. У Вялікі Чацьвер крыжовы ход
    284
    Уладзімер Глыбінны
    з Элеону, пасьля Страсной Службы ў базыліцы Ўзьнясеньня, спушчаўся ў Гефсіманскі сад да месца Хрыстовага Маленьня і, укленчыўшы падобна Хрысту, усе маліліся. У царкве Хрыстовага Маленьня чыталася Эвангельле да словаў: «Чувайце і маліцеся, каб ня ўпасьці ў спакусу» (Мц. 26,41). Далей спушчаліся ў самое мястэчка Гёфсіманію, куды быў прыйшоў Юда з воінамі, каб здрадзіць Ісусу. Цяпер няма тае царквы. Але каля цяперашняй расейскай царквы Сьв. Марыі Магдаліны каля Гефсіманскага саду, у нішы па дарозе да расейскага саду, стаіць абломак калёны той царквы з грэцкімі словамі, што азначаюць: «Ойча Мой!». А ў Гефсіманскім садзе мы бачым ступені на крамяністым камені, што вядуць на Віфанскую дарогу. Там Юда спаткаў Госпада й выдаў яго воінам здрадніцкім пацалункам. На гэтым месцы таксама некалі стаяла царква Вялікага Чацьвярга. Сырыйцы ў IX стагодзьдзі пры пабудове тут храма напаткалі фундамант і мазаіку IV стагодзьдзя. Цяпер там узвышаецца прыгожая францысканская базыліка, пабудаваная намаганьнямі 12 эўрапэйскіх дзяржаваў. Сьцены яе ўпрыгожаныя мазаікай. Перад прастолам агароджаны прыродны камень. Вокны зь сіняга шкла, каб у сярэдзіне стаяла вечная Гефсіманская ноч. А вакол — аліўкавыя дрэўцы, што паходзяць ад тых самых аліўкаў, якія чулі тужлівую малітву сьмяротна засмучанае душы Гасподняй.
    Адгэтуль праз крыніцу Кедронавую павялі Мучаніка да першасьвятара. Паломнікі ідуць той жа дарогаю, па якой вялі Богачалавека. Справа ўздымаліся высокія сьцены Ерусаліму. Ніжэй у даліне ў ночнай цішы журчэў вядомы сьвету ручай. Зьлева хутка мінулі помнік Авэсалому, прайшлі паўз грабніцы. Раздуваныя начным вецярком з Элеону паходні воінаў выхоплівалі зь цемені кавалкі краменчатай дарогі, што вілася з узгоркаў далавах і зноў на ўзгоркі. Часам зза хмарынак паказваўся месяц, і тады залітая бледным сьвятлом даліна набывала яшчэ большай таямнічасьці; узвышша Офэль і гарадзкая гара Сіён над купельлю Сылаамскай выглядалі ўначы дзіўнымі страшылішчамі, дакорамі ня менш страшным чалавечым справам.
    Ісуса Хрыста прывялі спачатку да першасьвятара Анны, як сьведчыць эвангеліст Іаан, які зь Сьв. Пятром ішоў усьлед Госпада. Па дарозе, пазнаўшы настаўніка, малады чалавек дапытваўся, куды вядуць арыштаванага. Вырываючыся ад стражнікаў, пакінуўшы ў іхніх руках свой плашч, ён здолеў голым уцячы. Іншыя вучні пазналі ў ім аднаго з 70 апосталаў — Марка. Цяпер у паўночнаўсходняй частцы армянскага кварталу на
    На Сьвятой зямлі
    285
    месцы дома апостала і эвангелістага Марка стаіць сырыйскі манастыр. А на месцы дома першасьвятара Анны цяпер манастыр армянскіх сёстраў, г. зв. Аліўкава, бо ў двары багата аліўкавых дрэваў, да аднаго зь якіх быў прывязаны Збаўца. У царкве таго ж манастыра ў адным з алтароў паломнікам паказваюць месца допыту Збаўцы Аннам і дзе адзін з прыганятых ударыў Богачалавека ў твар.
    Зьвязанага Хрыста далей вядуць у дварэц Каяфы, што каля Давідавай Брамы. Тое месца цяпер на Ізраільскім баку. Гэта там адбылася трагедыя адрачэньня Пётры, пасьля чаго ён горка плакаў у пячорах. На тых месцах была пабудаваная царква Плачу Сьв. апостала і само месца называецца па лацінску «Галі Канту», што значыць «сьпяваючы певень».
    Зьвязаны Хрыстос быў асуджаны сынэдрыёнам на сьмерць уначы. Каб атрымаць згоду прэтора Пілата, трэба было чакаць раніцы. Разбэшчаны рымлянін не любіў уставаць рана. Ён звычайна хроп у пасьцелі да паўдня. Асуджанага сьмяротніка вялі ў перадранішнім мораку, каб схаваць ад вачэй натоўпу і вучняў па гулкім бруку вузкіх вуліцаў старажытнага Ерусаліму. Яго прывялі да прэторыі, вежы Антонія, што цяпер на вуліцы ад Авечай Брамы. Грубы стражнік адмаўляўся прымаць арыштаванага: прэтор яшчэ сьпіць і ня любіць, каб яго турбавалі гэтак рана. Але жыды ўзмаліліся, каб недзе знайшоў месца арыштанту. Тады рымскі стражнік забраў Хрыста і пасадзіў яго ў турму ў піўніцы, якая пад сучасным будынкам аж да сяньня захавалася.