• Газеты, часопісы і г.д.
  • Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі стан, здабыткі і супярэчнасці, перспектывы развіцця. частка 1

    Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі

    стан, здабыткі і супярэчнасці, перспектывы развіцця. частка 1

    Памер: 348с.
    Гародня 2003
    100.77 МБ
    Псршыя цэрквы і манастыры. пабудаваныя стараабраднікамі ў слабадах на востраве Ветка, былі часткова знішчаны падчас выгнання царскімі войскамі стараабраднікаў з беларускіх зямель у 1735 г. Праз пяць гадоў усё было адбудавана. Пасля другога выгнання ў 1764 г. адрадзіць веткаўскія слабоды да рансйшай славы не ўдалося.
    Цікавасць уяўляе Макар'еўскі манастыр. які знаходзіўся прыкладна за 15 вёрст ад Гомеля. Ен меў халодную і цёплую цэрквы. Халодная прызначалася на веснавы, летні і асенні час і не мсла сістэмы ацяплення. цёплая мела сістэму ацяплсння і выкарыстоўвалася ў зімовы час. Немалаважным з’яўлясцца той факт. што халодныя культавыя памяшканні былі свосасаблівымі сховішчамі для старажытных каштоўных ікон, для якіх цяпло з яўляецца адмоўным фактарам падчас захоўвання. Халодная царква была пабудавана з дрэва і мела шэсць купалаў на кожным з якіх знаходзіўся крыж. Побач знаходзілася званіца, купал якой такса-
    ма быў увснчаны крыжам Дахі халоднай царквы і званіцы былі пакрытыя бляхай, а вонкавыя сцены афарбаваныя белай маслянай фарбай. Пры ўваходзе ў халодную царкву, з правага боку. у «камінах» знаходзіліся чатыры іконы ў пазалочаных рамах Перад імі віселі дзве вялікія лампады з белымі свечкамі, адна з лампад была пазалочаная. У «камінах» з левага боку таксама былі чатыры іконы ў пазалочаных рамах, і перад імі віселі дзве вялікія лампады з белымі свечкамі. Над дзвярыма ў прытвор і над дзвярыма ў сярэднюю частку царквы вісела па адной іконе Бляшаны ліхтар, які вісеў над дзвярыма ў прытвор, меў шкляныя заслонкі, а над ім быў замацаваны васьміканцовы крыж Уверсе паміж калонамі было пяць ікон з пазалочанымі «раздзяленнямі», перад кожнай іконай вісела адна лампада з дзвюма свечкамі Пасярэдзіне царквы на жалезных ланцутах вісела меднае адбеленае пані ■ кадзіла ў тры сажані, у крузс якога размяшчалася 50 падсвечнікаў з вялікімі белымі васковымі свечкамі. Перад клірасам з кожнага боку размяшчалася па шэсць ікон у пазалочаных рамках. На сцяне з правага боку вісела ікона Божай Маці з вянцом у 7 аршына, аздобленым жэмчугам. Каля кліраса стаялі абцягнутыя тканінай дзве харугвы, на кожнай з якіх была ікона
    Багата выглядаў іканастас. Пад Нерукатворнай іконай знаходзілася распяццс Ісуса Хрыста з меднай лампадай, вакол якога двума раздзяленнямі (радкамі) віссла 18 ікон. У друпм і трэцім радках у пазалочаных ківотах і рамках было 30 ікон, у чацвёртым радку дзевяць ікон у пазалочаных рамках, у пятым шэсць вялікіх ікон. 3 правага боку ад Царскіх варот размяшчалася пяць ікон. Ікона Збавіцеля, у сярэбраным акладзе і з вянцом, мела даўжыню 1V2 аршына і такую ж шырыню. Перад вянцом віссла нсвялікая сярэбраная лампада, а над вянцом віселі дзве лепты За іконай Збавіцеля размяшчалася пазалочаная ікона Уладзімірскай Божай Маці. Яна мела такую ж вслічыню, як і ікона Збавіцеля, a над вянцом вісела лепта з тафты з невялікай сярэбранай лампадай. 3 левага боку ад Царскіх варот першай вісела ікона Казанскай Божай Маці даўжынёй у І'Д аршына і шырынсй 1V4 аршына, пакрытая сярэбранай пазалотай. Вялікі верхні вянец іконы быў сярэбраны і пазалочаны. Жамчужны бераг ніжняга вянца ўпрыгожвалі 103 рознага колсру каштоўныя камяні, поле вянца аздаблялі восем вялікіх і 17 малых зорак з каштоўных камянёў. Перад іконай Казанскай Божай Маці на доўгім ланцугу вісела сярэбраная пазалочаная лампада. Драўляныя Царскія вароты былі паза-
    лочаныя. На іх вісела шэсць ікон. псрад якімі былі тры лампады, адна мсдная і дзвс фарфоравыя. з вялікі.мі свсчкамі. Два аналоі былі абшытыя тканінай. на адным з іх. пакрытым яшчэ адной тканінай, ляжала Евангеллс
    Трыццаць дзвс царкоўныя рызы былі новыя. патрыманыя і старыя. Новыя былі разнастайныя: з чырвонага аксаміту з залатым густым шытво.м і залатымі шырокімі галунамі: з фіялетавага шоўку. густа расшытая золатам і абшытая залатымі галунамі; з цёмна-блакітнага аксаміту з залатым і сярэбраны.м шытвом. абшытая галунамі: з чырвонага аксаміту, верх з шытвом залатой фальгой рознага колсру. а ніз з золата-сярэбраным шытвом. Уся рыза абшыта залатымі галунамі.
    Пышнае і багатае афармленнс мелі і іншыя цэрквы Напрыклад, у алтары Всткаўскай царквы на прастолс ляжалі тры Евангеллі: першае на зялёным аксаміце. свангслісты сярэбраныя і пазалочаныя; другое і трэцяе на чырвоным аксаміце таксама з сярэбранымі і пазалочанымі евангслістамі За прастолам знаходзіліся: ікона Прасвятой Уладзімірскай Багародзіцы; каваная. сярэбраная і пазалочаная рыза. упрыгожаныя жэмчугам вянен і «ожерелье»; тры завушніцы-спарышы. каля адной з іх старая сярэбраная капейка; сем сярэбраных крыжоў. чатыры з якіх пазалочаныя Тут знаходзілася таксама ікона Мікалая Цудатворцы ў сярэбраным акладзс. які мсў каштоўнас ўпрыгожанне сярэбраную пазалочаную грыўню. Запрастольны крыж. зроблены з дрэва, мсў вянсц з сярэбранай пазалочанай грыўняй. Тут вісслі таксама на ланцугах дзвс медныя лампады. адна з якіх была пазалочаная. На ахвярніку знаходзіліся два сасуды. адзін сярэбраны з пазалотай, др\ гі мсдны з унутранай пазалотай.
    Многія з прывсдзсных рэчаў. напрыклад. «ожерслье», завушніцы. сярэбраная капейка. не адносяцца да культавых. На нашу думку, яны. верагодна. былі прынссены ў царкву як падзяка за аказаннс Божай ласкі.
    У слабадзс Мар’інай Беліцкага павета Магілёўскай губсрні было дзвс капліцы. Псршая. з купалам, даволі вялікая. была халоднай. збудавана была разам са званіцай. якая мела пяць званоў. галоўкі і крыжы. Дах капліцы і званшы быў з бляхі. пафарбаваны ў зялёны колер. сцены былі белыя. Насупраць халоднай капліцы на трывалым зрубс стаяла зімовая (цёплая), над якой узвышалася малснькая галоўка з крыжам. абабітая бляхай. а дах. таксама бляшаны. быў пафарбаваны ў зялёны колер.
    Малельні беспапоўцаў адрозніваліся ад цэркваў папоўцаў Малельні будаваліся накшталт жылога дома Такі тып забудовы характэрны быў для стараабраднікаў-беспапоўцаў Віцебскай Мінскай і Віленскай губерняў Звернемся да прыкладаў. У 1 -й частцы Віцебска малельны дом меў некалькі пакояў Першы. невялікіх памераў пакой уяўляў сабою прытвор У кутку, у ківоце знаходзілася ікона без аклада. Над уваходнымі дзвярыма вісела складаная нсвялікая ікона. Друті пакой меў дзве печы, якія ацяплялі ўвесь дом. Тут у кутку на паліцы стаялі дзвс драўляныя іконы без аклада і дзевяць медных малых ікон Побач было некалькі васковых свечак. Трэці, задні, пакой быў месцам правядзення асноўных богаслужэнняў. Тут былі два аналоі, адзін з якіх складаны, і вялікі стол. Па перыметры пакоя былі паліцы. на якіх размяшчалася сем драўляных ікон без акладаў Адна ікона была абложаная кіпарысавым дрэвам. другая меласярэбраны аклад. Побач з іконамі ляжалі крыж і медная складаная ікона На другой паліцы было восем богаслужэбных кніг: два Евангеллі. адно з якіх у акладзе. каляровы трэбнік, псалтыр, часаслоў, тры псўчыя «пнсання». У гэтым жа пакоі былі дзве скрынкі са свечкамі і памінальніцамі; медная ручная кадзільніца; два вялікія падсвечнікі са свечкамі; пакрывала. якім у час пахавання накрывалі труну; малое пакрывала з двума нашытымі крыжамі. 3 левага боку малельні была прыбудова, дзе захоўваліся «нары» для пераносу нябожчыкаў, і невялікая шафка.
    У паветах Віцебскай губерні малсльні будаваліся і абсталёўваліся падобным чынам У даўжыню і шырынюяны мелі ад Юда 14 аршынаў, падлога і столь былі з дрэва. Абавязковай лічылася наяўнасць сеняў адкуль дзверы вялі ў хату. 3 захаду, ля ўваходу, з правага боку вокны выходзілі на вуліцу і адно, з левага боку. у агарод У малельні на процілеглай ад уваходных дзвярэй сцяне на ўсю даўжыню рабілі драўляную паліцу. на якой размяшчалася да 20 ікон. Перад кожнай іконай замацоўвалася да берагу паліцы свсчка. Пасярэдзіне гэтай паліцы стаяў драўляны стол, які выкарыстоўваўся ў якасці прастола. Пакрываўся прастол шарсцяною тканінаю цёмнага колеру, абшытай у два радкі галунамі, а на пярэднім баку тканіны вышываўся крыж. Побач з прастолам стаяў стол меншых памераў гэта быў ахвярнік, на ім стаялі дзве невялікія скрынкі. 3 бакоў гэтых двух сталоў стаялі два аналоі, пакрытыя паркалём У правым кутку над іконнай паліцай знаходзіўся плецсны кошык, у якім захоўваліся памінальныя кніжачкі. Туг жа
    ляжалі рознакаляровыя шарсцяныя і паркалсвыя «подручннкн». якімі карысталіся падчас зямных паклонаў На сцснах \ розных месцах віселі «лсстовкн» і бслыя ручнікі На іконнай паліцы знаходзілася мсдная кадзільніца з ручкаю Уздоўж сцсн стаялі драўляныя лаўкі
    Нсабходна зазначыць. шторучнікі насцены і іконы ў малельнях вешалі толькі бсспапоўцы Гіапоўцы ручнікоў насцсны і іконы не вешалі.
    Веткаўскія манастыры і скпы былі нс толькі асяродкамі ду хоўнага жыцця стараабраднікаў алс і цэнтрамі іх адукацыі і пісьменнасці, а таксама захавальніка»мі старадрукаванага слова. Айцы і старцы. манахі і манашкі навучалі ў келлях хлопчыкаў і дзяўчынак. нярэдка і дарослых, азбуцы, чытаць Часаслоў і Псалтыр. Гэтых настаўнікаў. якія былі нспасрэднымі псраемнікамі стараабрадніцкіх настаўнікаў. называлі майстрамі і майстрыхамі. Істогным у навучанні было патрабаванне, каб дзеці ўмелі чытаць «по снле», г.зн. захоўваючы націск у словах са стараабрадніцкім тлу'мачэннем. Такое наву чанне існавала тут з часу адкрыцця Веткаўскага манастыра. Гэтыя традыцыі былі перанссены і ў іншыя манастыры на Ветцы.
    Дзякуючы асвстніцкай дзейнасці веткаўскіх майстроў і майстрых, пашыралася граматнасць сярод стараабраднікаў. якія жылі ў Рэчы Паспалітай. У манастырах і скітах была сканцэнтравана вялікая колькасць рукапісаў і старадрукаваных кніг. Асабліва багатым на іх быў Веткаўскі Пакроўскі манастыр, аб чым свсдчыць той факт. што ў 1735 г. палкоўнік Сыцін забраў у манахаў гэтага манастыра 682 кнігі. У Лаўрэнцьсўскім манастыры пэўны час захоўваўся выдатны рукапіс Івана Дамаскіна ў перакладзе князя Андрэя Міхайлавіча Курбскага.
    Наяўныя дадзеныя аб цэнтрах культурнага і духоўнага жыцця стараабраднікаў на беларускіх землях у XVIII ст. дапамагаюць стварыць адзінае цэлае, якое па сваёй сутнасці з'яўляецца часткай культуры аб'сктыўнага свету. Гэтая забароненая і гнаная стараабрадніцкая культура, таксама, як літаратура і самадзейная творчасць. увасабленнсм якой яны з'яўляюцца. шырока распаўсюджвалася ў народзе, выйшла далёка за межы ўласна стараабрадніцкага руху.