• Газеты, часопісы і г.д.
  • Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі стан, здабыткі і супярэчнасці, перспектывы развіцця. частка 1

    Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі

    стан, здабыткі і супярэчнасці, перспектывы развіцця. частка 1

    Памер: 348с.
    Гародня 2003
    100.77 МБ
    У прыватнасці, на сённяшні дзень ва універсітэце працуюць 35 дактароў і 281 кандыдат навук. Навуковыя даследаванні вядуцца па 218 тэмах. Ушверсітэт узначальвае рэгіянальную навукова-тэхнічную праграму і дзве міжінстытуцкія праграмы фундаментальных даследаванняў, удзельнічае практычна ва ўсіх, па профілю сваіх навуковых даследаванняў, дзяржаўных праграмах фундаментальных навуковых даследаванняў, выдае навуковы і навукова-метадычны часопісы
    У апошнія 5 гадоў штогод ва універсітэце абараняецца 2-3 доктарскія і 15-20 кандыдацкіх дысертацый, публікуецца звыш адной тысячы навуковых артыкулаў, 20-30 манаграфій, 50-80 падручнікаў і дапаможнікаў, 45-55 студэнтаў з'яўляюцца дыпламантамі рэспубліканскага конкурсу навуковых прац студэнтаў, студэнтамі публікуецца 250-350 тэзісаў дакладаў і артыкулаў
    Паважаныя ўдзельнікі канфсрэнцыі, упэўнсны, сённяшняя канферэнцыя «Актуальныя праблемы гісторыі Бсларусі: стан, здабыткі і супярэчнасці, перспсктывы развіцця» з'яўляецца значнай падзсяй не толькі для нашага універсітэта, але і для ўсяго навуковага грамадства Рэспублікі Беларусь, яна ўнясе значны ўклад у развіццё гістарычнай навукі Беларусі.
    Дазвольце павіншаваць Вас з яе адкрыццсм, пажадаць плённай працы. шчасця і дабрабыту Вам і Вашым блізкім.
    ПЛЕНАРНАЕ ПАСЯДЖЭННЕ
    М.С.Сташкевіч,
    дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар	г Мінск
    СУЧАСНЫЯ ДАСЛЕДАВАННІ ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ: СТАН, ДАСЯГНЕННІ, ПРАБЛЕМЫ I ПЕРСГІЕКТЫВЫ
    У другой палове XX ст. у развіцці беларускай гістарыяграфгі можна вылучыць дзве важнейшыя вехі сярэдзіна 1950-х і другая палова 1980-х г.
    У першас пасляваеннае дзесяцігоддзе ў гістарычнай навуцы БССР працягвала дамінаваць ідэалагічная трактоўка, якая скоўвала творчы падыход і аб'ектыўны аналіз у асвятленні гісторыі беларускага народа. Гэта было характэрна для ўсёй савецкай гістарычнай навукі. Партыйна-ідэалагічныя лозунгі прадпісвалі ёй строга вызначанае асвятленне асноўных праблем, падзеяў і характарыстыку дзейнасці галоўных гістарычных персанажаў. Гэтыя партыйна-ідэалагічныя крытэрыі вызначалі ў абсалютнай большасці выпадкаў вартасць тых ці іншых гістарычных прац
    Праца гісторыкаў была пастаўлсна ў жорстка вызначаныя рамкі паводле партыйных дырэктыў і пастаноў, указанняў кіраўнікоў партыі і дзяржавы Мяжа паміж гісторыяй як навукай і палітычнай прапагандай была факгычна сцсртай, асабліва гэта тычылася тых навуковых сфсраў, якія ўяўлялі практычна-палітычную цікавасць. Роля гістарычнай навукі ў СССР зводзілася да функцыі абслугоўвання тых ці іншых партыйна-ідэалагічных патрэбаў. У грамадстве фармавалася спрошчаная гістарычная свядомасць. якая адлюстроўвала канфармісцкую карціну падзей і працэсаў.
    I хоць пасля смсрці І.В.Сталіна і асабліва пасля выступлення новага кіраўніка КПСС М.С.Хрушчова ў люгым 1956 г на XX з'ездзе партыі з дакладам пра культ асобы было заяўлена аб нсабходнасці псраадольвання яго наступстваў, у тым ліку і ў сферы гістарычных ведаў (у рашэннях XX з’езда КПСС падкрэслівала-
    ся нсабходнасць сур ёзнай барацьбы супраць дагматызму і суб’сктывізму пры ірактоўцы гістарычнага працэсу, аб'сктыўнага даследавання падзсй мінулага), тым нс менш. у паўсядзённай практыцы савецкае кіраўніцтва нс адышло ні на крок ад прынцыпу марксісцка-лснінскай партыйнасці ў гістарычнай навуцы. Адыход ад прынцыпаў партыйна-класавага падыходу ў ацэнцы гістарычнага мінулага не дапускаўся. Такім чынам. у 1960 1980-я г. даследаваць гістарычныя праблемы было дазволена толькі ў рамках і ў кантэксцс марксісцка-ленінскай метадалогіі. Менавіта ў гэты перыяд марксісцкая канцэпцыя гістарычнага працэсу ў БССР атрымала найбольш шырокае ўвасабленнс ў значных абагульняючых працах «Гісторыя Беларускай ССР» (у 5 тамах), «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя» (у 12 тамах), «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» (у 8 кнігах), «Францыск Скарына і яго час», «Йсторня Белорусской ССР».
    Безумоўна, гэтыя выданні аказалі пазітыўны ўплыў на развіццс гістарычнай навукі ў рэспубліцы. Аднак адлюстраванне зместу гістарычнага працэсу ў гэтых выданнях. пры ўсім багацці выкарыстанага фактычнага матэрыялу. было звсдзена. урэшце рэшт, да змены грамадска-эканамічных фармацый. што адбываліся ў выніку класавай барацьбы. Прымат гэтай барацьбы вызначаў падыход да гісторыі вытворчасці. ідэалогіі. станаўлення і развіцця беларускай дзяржаўнасці, права. палітычных працэсаў, рэлігп. навукі і мастацтва, Марксісцкім дэтэрмінізмам быў прасякнуты змест усіх гэтых выданняў плюралізм у ацэнцы гістарычных падзей нс дапускаўся.
    У гэты псрыяд значныя поспехі былі дасягнуты ў навуковым асэнсаванні гісторыі Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны 1941 1945 г. Па праблсматыцы гэтага перыяду было абаронена звыш 100 доктарскіх і кандыдацкіх дысертацый. выдадзены фундаментальныя абагульняючыя працы. Сярод апошніх трэба адзначыць трохтомнае выданне «Всснародная борьба в Белорусснн протнв нсмецко-фашнстскнх захватчмков в годы Велнкой Отсчественной войны (нюнь 1941-1945 г.)», «Бсларусь у Вялікай Айчыннай вайне» (Мн., 1990), кніга «Навсчна ў сэрцы народным» (вытрымала 3 выданні), прысвсчаная Героям Савецкага Саюза. ураджэнцам рэспублікі і тым. хтоатры.маў гэтае ганаровае званне ў баях за Беларусь. зборнікі дакументаў і матэрыялаў, унікальныя даведачныя выданні пра дзейнасць падпольных партыйных і камсамольскіх арганізацый, партызанскіх фармаванняў, шэраг даследаванняў пра патрыятычнае падтюлле ў Мінску і іншых насе-
    леных месцах, працы па пытаннях функцыянавання акупацыйнага рэжыму дапамогі савецкага тылу партызанам і інш
    У 1970 1980-я г. у рэспубліцы пачалі выходзіць кніп з серыі «Памяць» (было запланавана да выдання каля 130 кніг) Кнігі «Памяць» гэта збор унікальнай інфармацыі па кожнаму гораду і населенаму пункту, якая асвятляе іх гісторыю са старажытнага часу і да сённяшняга дня Вялікая ўвага ў гэтых выданнях традыцыйна надаецца перыяду Вялікай Айчыннай вайны.
    Апублікаваныя навуковыя даследаванні, дакументальныя зборнікі па праблемах гісторыі апошняй вайны сведчаць пра тое, што многія аспекты гісторыі Беларусі ваеннага часу атрымалі даволі шырокае і грунтоўнае асвятленне, трывала ўвайшлі ў навуковы ўжытак. Безумоўна, у гэтых даследаваннях на першы план была пастаўлена задача раскрыць кіруючую ролю Камуністычнай партыі як арганізатара перамогі савецкага народа над фашысцкай Германіяй. Натуральна, у гэтай масе літаратуры былі адлюстраваныя і іншыя аспекты ваеннай праблематыкі пытанні фармавання і функцыянавання акупацыйнага рэжыму, розныя формы супраціву нямецка-фашысцкім заваёўнікам, у асаблівасці збройнае змаганне партызан і падпольшчыкаў, дапамога савецкага тылу партызанам, жыццё і дзейнасць насельніцтва ў партызанскіх зонах і інш. Разам з тым знасмства з апублікаванай літаратурай па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны паказвае, што шэраг праблем па гэтай тэме свядома замоўчваўся і заставаўся па-за ўвагай даследчыкаў.
    У цэлым развіццё айчыннай гісторыі за сорак пасляваенных гадоў адбывалася неадназначна і вельмі супярэчліва. У гэты перыяд, асабліва за апошнія дваццаць гадоў было назапашана нямала фактычнага матэрыялу, выяўлены новыя крыніцы, ішло станаўленне новых, не існуючых раней галін айчыннай гістарыяграфіі (славяназнаўства, гісторыі сярэднявечча Беларусі, беларускага нацыянальнага руху, станаўлення і развіцця беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці. вайсковай гісторыі і інш.). У беларускай пстарычнай навуцы ў савецкі час былі створаны значныя даследаванні, якія атрымалі заслужанас прызнанне не толькі ўнутры СССР, але і па-за яго межамі.
    Адначасова ў гэты перыяд набіраў моц і адваротны працэс. У 1970 1980-я г. паскоранымі тэмпамі адбывалася пераўтварэнне марксізму з навуковага метаду ў калекцыю непахісных догмаў, што прывяло да з'яўлення антыгістарычных прац. павярхоўных і палітычна кан'юнктурных падробак. у якіх панавалі агульныя
    меркаванні, дагматычныя стэрэатыпы, замшэлыя клішэ і лозунп. Ваяўнічая прымітыўнасць, якая апраналася ў тогу баявітай партыйнасці і бсскампраміснай абароны марксі іму-лснінізму, рэзка паніжала патэнцыял беларускай савецкай пстарыяграфіі.
    3 пачаткам псрабудовы. якая пачалася ў красавіку 1985 г,. сталі прыкметныя пэўныя зрухі і ў сферы пстарычнай навукі. Аднак псрагляд ранейшых гістарычных уяўленняў быў звязаны з вялізнымі цяжкасцямі. Працэс выпраўлення ад перакручванняў гістарычнай карціны пачаўся толькі з найбольш відавочных іх праяваў. У гэты перыяд яшчэ захоўвалася моцная ідэалагізацыя ў працах беларускіх гісторыкаў, большасць з якіх нс маглі адразу адмовшца ад гатовых метадалагічных пастулатаў, спрошчаных ацэнак і высноваў у сваіх даследаваннях.
    Абвяшчэнне суверэнітэту Рэспублікі Беларусь прывяло да кардынальнага перагляду гістарычных канцэпцый. Падчас вострых дыскусій у пачатку 1990-х г. паміж беларускімі гісторыкамі вызначыліся тры падыходы да праблемы абнаўлення беларускай гістарычнай навукі і гістарычнай свядомасці беларусаў. Пэўная частка гісторыкаў заняла канссрватыўна-дагматычныя пазіцыі, заклікаючы толькі да касметычнай папраўкі старых канонаў, не жадаючы адступіцца ад ранейшых ідэалагічных прынцыпаў, і фактычна адхіляла ідэю абнаўлення. Да гэтага кірунку далучыліся псторыкі. якія не імкнуліся зразумець і асэнсаваць тыя змены, якія адбыліся ў Беларусі ў канцы 1980 пачатку 1990-х г. Для іх выслупленняў і публікацый былі характэрны дагматызм, прыхільнасцьдастарых, класавых падыходаў у ацэнцы гістарычнага мінулага, наяўнасць абмежаванага мстадалагічнага інструментарыя. Значная частка прадстаўнікоў гэтага кірунку канцэнтравалася вакол грамадскай арганізацыі «Славянскі сабор «Белая Русь». Да гэтага ж кірунку далучылася і грамадскае аб’яднанне «Гістарычныя веды» (утворана вясной 1996 г.), якое згуртавала вакол сябе галоўным чынам гісторыкаў, што прытрымліваюцца класавага падыходу ў ацэнцы гістарычнага мінулага. У праграмных дакумснтах члены гэтага аб'яднання абвясцілі сябе «заіцнтннкамн н сторонннкамн советской государственностн» і выступілі з прэтэнзіяй стаць экспертным органам па айчыннай і сусветнай гісторыі. У праграмным звароце, які быў апублікаваны ў прэсе, гэтая група гісторыкаў на чале з прафссарам А І.Залескім заявіла. што будзе весці «барацьбу супраць фальсіфікацыі падзеяў мінулага», выкарыстоўваючы «сусвстны досвед рэвалюцыі і контррэвалюцыі».