Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі
стан, здабыткі і супярэчнасці, перспектывы развіцця. частка 1
Выдавец:
Памер: 348с.
Гародня 2003
Разам з тым, апаненты «нацыянальнай канцэпцыі беларускай гісторыі» не здолелі супрацьпаставіць ёй сур'ёзныя распрацоўкі і таксама звярталіся пераважна да жанра публіцыстыкі.
3 гістарыяграфічнага пункту гледжання. большую каштоўнасць маюць працы. якія ставяць на мэце даследаванне праблем. малавывучаных ці ўвогуле не вывучаных у айчыннай гістарыяграфіі. Перш за ўсс гэта тычыцца войнаў Вялікага княства Літоўскага з Маскоўскай дзяржавай у канцы XV першай палове XVI ст.. Лівонскай вайны. войнаў Рэчы Паспалітай з Расіяй 16541667 г. і падзелаў Рэчы Паспалітай, якія разглядаліся Г.М.Сагановічам. У.І.Канановічам. A М Янушкевічам. В І.Мялешкам, Я К Анішчанкам, УП.Емяльянчыкам і інш. Можна канстатаваць, што па меры паглыблення выв^іэння дадзеных пытанняў усё больш пераважае ўзважаны падыход. які ўлічвае не толькі новыя крыніцы, але і напрацоўкі прадстаўнікоўрозных гістарычных школ Супрацоўніцтва з імі пры разглядзе найбольш вострых момантаў міждзяржаўных стасункаў дазволіла б у яшчэ большай меры пазбегнуць
пэўнай аднабаковасці пры ацэнцы знешнспалітычнай сітуацыі ў рэгіёне, Важнай задачай у вывучэнні палітычнай гісторыі беларускіх зямель на сучасным этапе бачыцца больш дэталёвас даследаванне не толькі ўсходняга. але і заходняга вектару знешнепалітычнай дзейнасці Вялікага княства Літоўскага. Пэўныя напрацоўкі ў гэтым кірунку зроблсны Ю.М Боханам. Г.М.Сагановічам. П.Ф.Дзмітрачковы.м, А.І.Дзярновічам і інш. Яны дазваляюць падкарэктаваць існуючае дагэтуль меркаванне аб выключна канфрантацыйных адносінах паміж дзяржаўнымі ўтварэннямі на бсларускіх землях і крыжацкімі ордэнамі ў ХШ XVI ст.
Значная ўвага надаецца айчыннымі гісторыкамі пытанням, звязаным з утварэннем Вялікага княства Літоўскага і палітычнагастатусу ў гэтай дзяржаве бсларускіх зямель. Традыцыйная канцэпцыя аб заваёве літоўскімі феадаламі тэрыторыі Беларусі і падпарадкаваным становішчы беларусаў у гэтай дзяржаве. якая ў савсцкай гістарыяграфіі найбольш прадстаўлена ў працах УТ.Пашуты. была аспрэчана М.І.Ермаловічам, працы якога на пачатку 1990-х г. атрымалі шырокі рэзананс у грамадстве і сярод прафесійных гісторыкаў. Аднак у далейшым асноўныя палажэнні гэтага даследчыка былі пастаўлены пад сумненне не толькі замежнымі. але і айчыннымі даследчыкамі. На сённяшні дзень праблема ўтварэння Вялікага княства Літоўскага ў беларускай гістарыяграфіі не можа лічыцца канчаткова вырашанай і надалей спараджас розныя канцэпцыі. сведчаннсм чаго служаць працы В.Л.Насевіча і А.К.Краўцэвіча.
Па сённяшні дзень не суціхаюць спрэчкі і пра этнічны характар дзяржаўнасці Вялікага княства Літоўскага. Спектр поглядаў на гэта вельмі шырокі ад трактавання Вялікага княства дзяржавы да абвяшчэння бсларускай імпсрыяй. У значнай ступені гэта звязана з адсутнасцю ў пісьмовых крыніцах інфармацыі пра юрыдычныя асновы аб'яднання балцкіх і славянскіх тэрыторый у адзіную дзяржаву, у розных сфсрах якой у далсйшым да.мінаваў або балцкі, або славянскі элемент. Раней гісторыкі лічылі ВКЛ рускалітоўскай дзяржавай. але, на наш погляд. у працэсс развіцця гэтай дзяржавы ўсё болып выразна праяўляўся беларускі фактар (тады. калі сфарміравалася беларуская народнасць) Менавіта істотнае ў развіцці ВКЛ было тос, што ў рамках яго існавання найбольш інтэнсіўна ішоў працэс фарміравання беларускай народнасці (этнасу).
Аднак і гэта праблема вельмі супярэчна трактуецца ў беларускай гістарыяграфіі Дыскусійнасць і абвостранасць гэтай праб-
лемы звязана перш за ўсё з недастатковай распрацаванасцю і спрэчнасцю амаль усіх асноўных тэарэтычных і метадалагічных праблем этнічнай гісторыі ў беларускай, расійскай і сусветнай гістарыяграфіі, на якую ўздзейнічаюць таксама палітычныя і ідэалагічныя ўплывы. Нават ключавыя тэрміны этнічнай гісторыі (такія, як «этнас», «народ», «народнасць», «нацыя», «этнічная свядомасць», «культура» і інш.) не ўсе ўспрымаюцца даследчыкамі як навуковыя паняцці ці не маюць агульнапрынятых вызначэнняў, што ўскладняе вырашэнне праблем фарміравання беларускай народнасці.
У апошнія гады ў некаторых працах усходнеславянскіх гісторыкаў прасочваецца імкненне замяніць тэрмін «народнасць» (характэрны для савецкай гістарыяграфіі 50-80-х гадоў XX ст.) іншым традыцыйным ці новым вызначэннем. Міжтым, пры ўсёй трафарэтнасці гэтага тэрміна (і яго відавочнай рэтраспектыўнай залежнасці ад вызначэння тэрміна «нацыя» ў вядомай фармуліроўцы савецкай гістарыяграфіі), у ім прасочваецца дыялектыка гістарычнага развіцця ўсходнсславянскгх народаў у розныя гістарычныя эпохі. Выкарыстанне абязлічанага тэрміна «народ» для ўсіх эпох і часоў не дае такой магчымасці і патрабуе каментарыяў. Спробы даследчыкаў знайсці нейкі новы тэрмін для вызначэння гэтага прамежкавага звяна ў ланцугу згаданых этнагістарычных паняццяў не далі пакуль пераканаўчых вынікаў
У даследаванні этнагенезу беларусаў найбольш актуальнымі застаюцца праблемы яго этнагенетычнай і сацыяльнай асновы (праблемы славянскага засялення зямель Беларусі, узаемаадносіны з балтамі, старажытнарускай народнасці і інш ). Большасць сучасных прафесійных гісторыкаў і этнографаў Беларусі і Расіі лічаць, што фарміраванне ўсходнеславянскіх этнасаў (беларусаў рускіх і ўкраінцаў) пачалося не непасрэдна на іх рэгіянальных рода-племянных каранях, а на аснове старажытнарускай народнасці. Пад уплывам унутраных пераўтварэнняў і палітычна-дзяржаўных змен на землях старажытнай Русі (прыблізна з ХІП XIV ст.) сталі павольна фарміравацца новыя ўсходнеславянскія этнасы У апошнія гады да гэтых поглядаў далучыўся маскоўскі гісторык і археолаг В.Сядоў (асноўны аўтар вядомай канцэпцыі аб балцкім субстраце). Гэтых думак прытрымліваюцца многія беларускія гісторыкі, у тым ліку і вядомы беларускі этнограф М.Ф.Піліпенка. Яны лічаць мэтазгодным называць «старажытнарускую» чароднасць усходнеславянскай. што больш выразна, чым традыцыймы тэрмін, падкрэслівае яе старажытныя агульнаславян-
скія карані і нсабходнасць дыферэнцыяцыі новых і архаічных этнагістарычных працэсаў на землях Русі ў IX ХІП ст. Асобная пазіцыя прадстаўлена ў працах іродзенскага гісторыка А К.Краўцэвіча. які аднаўляс і развівас канйэпцыю аб біэтнічным балтаславянскім рэгіёнс. На працягу нскалькіх стагоддзяў мірнас сужыццё славянскіх і балцкіх этнасаў вызначала, на яго погляд. спецыфіку этнічных працэсаў у Беларусі і абумовіла ўзнікнснне біэтнічнай балтаўсходнеславянскай дзяржавы ВКЛ з дамінаваннсм усходнеславянскага элемснта
Перад беларускімі гісторыкамі стаіць задача даць навукова абгрунтаваны адказ на пытанне: калі пачалося фарміраванне новай этна-гістарычнай супольнасці на землях Беларусі і што аказала ўплыў на завяршэннс гэтага працэсу ў асноўнай і канчатковай стадыях. Традыцыйны пункт гледжання савецкай гістарыяграфіі 50 70-х гадоў XX ст. і большасці сучасных беларускіх гісторыкаў і этнографаў вызначае гістарычныя межы фарміравання беларускай народнасці XIV XVI ст. Падобная ж псрыядызацыя да апошніх часоў панавала ў рускай і ўкраінскай гістарыяграфіі. Крайнія пункты гледжання вядомы яшчэ з часоў фарміравання афіцыёзнай расійскай і пазнсйшай нацыянальнай гістарыяграфіі ўсходнеславянскіх народаў канца XIX пачатку XX ст.: беларускі і ўкраінскі народы гэта рэгіянальныя адгалінаванні рускага народа. некаторыя спецыфічныя рысы. якія сфарміраваліся пад уплывам гістарычных абставін; па кантрасту асабліва радыкальныя нацыянальныя гісторыкі сцвярджалі, што беларускі і ўкраінскі народы маюць адасоблсныя гістарычныя карані. Всрхняя мяжа фар.міравання беларускага этнасу ў асобных сучасных працах (У.В Чаквін і інш.) даводзіцца да сярэдзіны XVII ст. або ўвогуле нс вызначаецца. (Апошняе характэрна для сучасных апалагетаў М.ВКаяловіча.)
На наш іюгляд. у XI XII ст. ва ўмовах дзяржаўна-палітычнай раздроблснасці Русі ўзнікалі пэўныя перадумовы фарміравання беларускай народнасці, а непасрэдны працэс яе складвання і кансалідацыі пачаўся пасля цэласнага ўключэння зямель Беларусі ў склад ВКЛ. Прычым Беларусь у гэгым утварэнні была як суб'ектам, так і аб'ектам палітычных, сацыяльна-эканамічных. культурных і іншых агульнадзяржаўных працэсаў. Яе этна-гістарычнае развіццё было паскорана сацыяльна-палітычнымі і культурнымі ўмовамі ВКЛ Па комплсксу этнавызначальных прыкмст можна абгрунтавана сцвярджаць аб узнікненні да XVI ст. цэласнага беларускага этнасу (беларускай народнасці). Наступныя стагоддзі
пасля ўтварэння Рэчы Паспалітай паступовай кулыурнай і рэлі ■ гійнай паланізацыі, якая праводзілася ў ВКЛ. а таксама іншыя сацыяльна-палітычныя падзеі. у т.л шматлікія войны. значна замарудзілі. але не змаглі спыніць працэс станаўлсння і развіцця беларускага этнасу. Цэласнасць беларускага этнасу прадстаўлялі галоўныя яго дэмаграфічныя пласты (сялянства. большасць мяшчанства. дробная шляхта. часткова духавенства), якія захоўвалі народт ю духоўную і матэрыяльную культуру. беларускую мову забяспечвалі асноўныя жыццёвыя патрэбы выжывання і існавання беларускага народа.
У сучаснай беларускай пстарыяграфіі ў цэлым дадзена правільная ацэнка Люблінскай уніі 1569 г. Згодна з уніяй, ВКЛ, ядро якога складалі беларускія землі. увайшло ў склад Рэчы Паспалітай. Многія даследчыкі Г.Я.Галенчанка, П.Ф Дзмітрачкоў. В.Л.Маразевіч. Я.К.Анішчанка, В І.Мялешка. ГІ.А.Лойка. У.П Емяльянчык. В.Ф.Голубеў. М.Ф Спірыдонаў лічаць, што ўваходжанне беларускіх зямель у склад Рэчы Паспалітай мела выключна важнас значэнне для самаідэнтыфікацыі беларусаў як самабытнага этнасу і развіцця нацыянальна-вызваленчай барацьбы на тэрыторыі Беларусі. Адначасова за апошнія гады ў беларускай гістарыяграфіі ўмацаваліся пазіцыі той часткі гісторыкаў. якія лічаць, што ўключэнне беларускіх зямель у склад Расіі цэнтралізаванай дзяржавы з магутнай вярхоўнай уладай мела толькі пазітыўныя наступствы. У сучаснай навуковай і вучэбнай літаратуры аб'яднанне з Расіяй нярэдка разглядаецца як адбітак яго традыцыйнай цягі да аб'яднання з рускім народам, як, безумоўна. прагрэсіўная з'ява. хоць некаторыя гісторыкі з такой высновай не пагаджаюцца.
Важнейшым кірункам беларускай гістарыяграфіі за апошняе дзесяцігоддзе з'явіліся даследаванні праблем духоўнага, грамадскага і палітычнага жыцця Беларусі канца XVIII пачатку XX ст._ станаўленнс грамадзянскай супольнасці. Для распрацоўкі тэм выкарыстаны матэрыялы замежных архіваў і бібліятэк (Літвы. Расір Польшчы), што дазволіла зрабіць аб'ектыўны навуковы аналіз вывучаемых праблем. Упершыню ў айчыннай гістарыяграфіі пастаўлсны і ў пэўнай ступені асвстлены пытанні аб часе, умовах і шляхах фарміравання грамадзянскай супольнасці ў Бсларусі. Упершыню ажыццёўлены комплексны аналіз аб'ектыўных і суб'ектыўных фактараў. якія ў час рэвалюцыі 1917 г. актуалізавалі пытанне аб будучым дзяржаўна-палітычным і нацыянальнакультурным стату'се Беларусі. Гэтай праблематыцы прысвечана манаграфія С.С.Рудовіча «Час выбару: праблема самавызначэння