Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі
стан, здабыткі і супярэчнасці, перспектывы развіцця. частка 1
Выдавец:
Памер: 348с.
Гародня 2003
Беларусі ў1917 г». У манаграфіі ўпсршынюаналізуюцца ўнутраныя і знешнія палітычныя фактары. якія актуалізавалі ў ходзе рэвалюцыі 1917 г пытанне пра будучы дзяржаўны і нацыянальнакультурны статус Бсларусі. Гэта фактычна першае даследаваннс ў беларускай гістарыяграфіі, у якім разглядасцца дзяржаваўтваральны працэс у Беларусі ў кантэксце міжнародных адносін ва Усходняй Еўропс натрэці.м годзс першай сусвстнай вайны. паказваецца месца беларускага пытання сярод іншых усходнееўрапсйскіх праблем таго часу.
Несумненным дасягненнем за апошнія дзесяць гадоў у беларускай гістарыяграфіі стала і распрацоўка канфесійнай гісторыі Бсларусі: высвятленнеасаблівасцяў палітыкі царызму ў дачыненні да ўсіх канфесій беларускіх губерняў, ролі хрысціянскай царквы ў грамадскім жыцці краю, што дае магчымасць больш аб'екгыўна і ўсебакова разглядаць развіццё гістарычнага працэсу ў азначаны перыяд. Практычным вынікам праведзсных даследаванняў стала публікацыя калектыўнай працы «Канфесіі на Беларусі. Канец XVIII XX ст ». (В.В.Грыгор'ева. У.М.Завальнюк. Ул.І.Навіцкі, А.М.Філатава) і манаграфіях В В Яноўскай «Хрысціянская царква ў Беларусі. 1863 1914 г.». З.Б.Бліновай «Незунты в Беларусн. Роль незунтов в органнзацнн образовання н просвешення», С.В.Марозавай «Уніяцкая царква ў энтакультурным развіцці Беларусі (1596 1839 г.)». У названых манаграфіях аналізуюцца змены, што адбываліся ў стане хрысціянскіх канфесій Бсларусі ў XVIII 1914 г. Зроблена выснова. што на працягу ўсяго XIX ст. адносіны паміж дзвюма галоўнымі хрысціянскімі канфесіямі (праваслаўнай і каталіцкай) былі даволі напружанымі. Скасаваннс ўніяцкай царквы. паўстанні 1830 1831 і 1863 1864 г. гэтыя і іншыя падзеі не давалі магчымасці згладзіць вастрыню праблемы, Расійскія даследчыкі бачылі ў такой сітуацыі адну прычыну варожыя адносіны каталіцкага насельніцтва Беларусі да Расіі і праваслаўнай царквы. У сувязі з гэтым зроблена ўдакладненне: прычына заключалася не столькі ў рэлігійнай нецярпімасці і варожасці насельніцтва. колькі ў супрацьстаянні каталіцкага і праваслаўнага духавснства
Нават царскі ўказ аб верацяршмасці 1905 г., які шмат у чым змяніў становішча ўсіх хрысціянскіх канфесій, не мог зняць напружанасць і вастрыню ў іх адносінах.
У 90-я гады пачаўся паступовы адыход ад дагматычных стэрэатыпаў і палітызаваных ацэнак праблем гісторыі грамадска-палітычнага жыцця Беларусі ў XIX стагоддзі. Менавіта гэтым выз-
начаецца манаграфія В.В.Шведа «Паміж Польшчай і Расіяй грамадска-палітычнае жыццё на землях Беларусі (1772 1863 г)» У манаграфіі на падставе новых крыніц асвятляецца механізм далучэння зямель Беларусі да Расійскай імпсрыі, раскрыта палітыка адносна іх расійскага ўрада, паказаны роля і значэнне розных палітычных і рэвалюцыйных арганізацый, у тым ліку і масонскіх лож, якія дзейнічалі на тэрыторыі Бсларусі, у польскім і рускім апазіцыйных рухах. У гэтым кантэксце разглядаюцца польская і руская плыні грамадска-палітычнага жыцця на зсмлях Беларусі, а таксама нараджэнне беларускага нацыянальнага руху.
У 90-я гады Я.І.Трашчонак даследаваў пытанні гістарыяграфіі і метадалогіі гістарычнай навукі, атаксама вывучаў праблемы гістарыяграфіі грамадскай думкі Беларусі ў XIX пачатку XX ст. У яго публікацыях раскрыта ўздзеянне ідэалогіі расійскага палітычнага руху на станаўленне і развіццё грамадскай думкі на беларускіх землях у ХІХ-пачатку XX ст., паказана, як ішло фарміраваннс асмоўных кірункаў гістарыяграфіі ў Беларусі ў гэты час.
Вывучэнне праблем грамадска-палітычнага жыцця ў Беларусі ў XIX пачатку XX ст. стымулявала разгортванне даследаванняў па гісторыі палітычных партый, якія праявілі палітычную актыўнасць у Беларусі ў ходзе трох расійскіх рэвалюцый Гэтыя праблемы занялі важнае месца ў бсларускай гістарыяграфіі. У выдадзеных навуковых працах яскрава пераважалі мясцовыя сюжэты. П.І.Брыгадзін, напрыклад, даслсдаваў дзсйнасць эсэраўскіх арганізацый на тэрыторыі Бсларусі з канца XIX ст. да лютага 1917 г. Гэтай праблематыцы прысвечаны і працы А А.Вараб'ёва. Ён даследаваў дзейнасць эсэраўскіх арганізацый у Беларусі ў перыяд рэвалюцыі 1917 г. і грамадзянскай вайны. У яго публікацыях на грунтоўнай дакументальнай аснове раскрыта палітычная стратэгія і тактыка партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў у Беларусі ў 1917-1920 г., асэнсоўваецца яе палітыка ў аграрным і нацыянальным пытаннях. У арыгінальных працах М.М.Забаўскага, У.С.Пуціка раскрыты важныя аспскты тактыкі мясцовых арганізацый (кадэтаў), рэвалюцыйна-дэмакратычных партый (сацыял-дэмакратаў эсэраў, БСГ) пры падрыхтоўцы і правядзенні выбараў у Дзяржаўную думу. Актуальныя аспекгы гэтай тэмы атрымалі асвятленне ў публікацыях М.С.Сташкевіча. У іх дадзена новая інтэрпрэтацыя стратэгіі і тактыкі палітычлых партый у рэвалюцыі 1905 -1907 г., раскрыта іх палітычная эвалюцыя ў пасляваенны перыяд.
Праблемы палітычнай стратэгіі і тактыкі кадэтаў і партый урадавага блока (Рускай манархічнай партыі, Усерасійскага саю-
за зямельных уласнікаў. Саюза рускага народа) у Беларусі на этапе дэмакратычнай рэвалюцыі атрымалі асвятлсннс ў працах К.М.Бандарэнкі і Д.С.Лаўрыновіча. У публікацыях У.У.Шардыкі прааналізавана ў шырокім кантэксце рэвалюцыйных падзей такгыка кадэтаў, беларускіх палітычных, лібсральных і рэвалюцыйна-дэмакратычных партый (меншавікоў эсэраў, БСТ) у вырашэнні аграрнага пытання ў Беларусі ў 1905 1918 г.
У першай паловс 90-х гадоў беларускія гісторыкі падрыхтавалі і абагульняючыя працы па гісторыі палітычных партый Беларусі: «Полнтнческнс партнн н полнтнческая полнцня», «Октябрь 1917 н судьбы полнгнческой оппознцмн» (В 3 частях), «Становленне н крушсннс однопартнйной снстемы в СССР. 1917 1991. Совместное росснйско-белорусское нсследованне» (В 2 частях), «Палітычныя партыі Беларусі». У іх раскрыты працэс нараджэння і развіцця палітычных партый бсларускай нацыянальнай арыентацыі, прааналізаваны ў шырокім гістарычным кантэксце палітычная стратэгія і тактыка як агульнарасійскіх, так і нацыянальных партый у Беларусі ў перыяд трох расійскіх рэвалюцый і гады грамадзянскай вайны, паказаны станаўленне і крушэнне аднапартыйнай сістэмы ў БССР.
У першыя дзссяцігоддзі XX ст. велізарны ўплыў на рэвалюцыйныя падзеі ў Расіі і. адпавсдна, у Бсларусі аказвалі неанародніцкія партыі. Гэты тып палітычных партый паводле сваёй арыентацыі меў шырокі як агульнарасійскі, так і нацыянальны спектр.
Гэтай тэматыцы прысвечана абагульняючае манаграфічнае даследаванне У.Я Казлякова «Нацнональный вопрос н неонародннческне партнн». У манаграфіі раскрыты пазіцыі неанародніцтва ў галіне вырашэння нацыяналыных адносінаў асэнсоўваюцца пошукі разнастайнымі неанародніцкімі партыямі шляхоў вырашэння нацыянальнага пытання. у тым ліку і ў Беларусі.
Усё сказанае сведчыць пра тое, што ў 90-я гады праблемы гісторыі палітычных партый распрацоўваліся вельмі актыўна, і гэта прынесла свас вынікі.
Перад гісторыкамі рэспублікі ў 90-я гады стаяла задача даследаваць развіццс культуры беларускага народа. Актуальнасць і недастатковая распрацаванасць праблемы гісторыі нацыянальнай культуры падштурхнулі беларускіх даследчыкаў да больш актыўнай распрацоўкі яс агульных і асобных пытанняў.
Першай, найбольш значнай у беларускай пстарыяграфіі абаіульняючай працай па гэтай праблсме з'яўляецца манаграфія Л.Лыча і У.Навіцкага. прысвсчаная псторыі ісулыуры бсларускага на-
рода ад старажытных часоў да пачатку 90-х гадоў XX ст., якая вытрымала два выданні Спалучаючы вынікі папярэдніх даследчыкаў з новымі архіўнымі і надрукаванымі матэрыяламі аўтары асвяцілі асноўныя кірункі кулыурнага жыцця, абставіны, якія ў розныя гістарычныя перыяды станоўча альбо адмоўна ўплывалі на гэты працэс Разам зтым. манаграфія не вычарпала навуковай і практычнай патрабавальнасці да больш глыбокага тэарэтычнага і метадалагічнага асвятлення важных пытанняў гісторыі культуры, неабходнасці іх удакладнення і пашырэння.
Важны ўклад у распрацоўку праблемы развіцця культуры Беларусі ўнесла С.Я.Куль-Сяльверстава Гэтай праблематыцы яна прысвяціла сваю манаграфію «Беларусь на мяжы стагоддзяў і культур. Фарміраванне кулыуры новага часу на беларускіх землях (другая палова XVIII-1820 гады)».
Некаторым пытанням гэтай праблемы, але шырокаму колу праблем нацыянальна-культурнага развіцця ў Беларусі, у тым ліку зараджэнню і распаўсюджанню беларускай нацыянальнай ідэі, асветы, моўнай палітыкі дзяржавы і інш прысвечаны брашура і шматлікія артыкулы Л.Лыча У межах даслсдавання пытанняў нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва, нацыянальна-культурнага руху ў 20-я гады працуюць В.Мазец і У.Ляхоўскі. Гэтай праблематыцы прысвечаны навуковыя працы і Н.М.Пурышавай, у якіх прасочваецца дзяржаўная палітыка ў сферы мастацкай культуры ў БССР у міжваенны перыяд (20 30-я гады). У сваіх працах яна выявіла барацьбу дзвюх тэндэнцый у дзяржаўнай палітыцы ў сферы духоўнага жыцця беларускага грамадства (20-я гады), раскрыла спецыфіку і супярэчнасці палітыкі, якая праводзілася ў Беларусі ў 20 30-я г.
У 90-я гады імкненне пераадолець рансйшыя спрошчаныя ўяўленні аб нацыянальна-кулыурным развіцці Беларусі ў міжваенны перыяд праявілася і ў іншых даслсдаваннях беларускіх гісторыкаў. Выкарыстоўваючы архіўныя матэрыялы, якія раней былі закрыты ў спецыяльных сховішчах. многія аўтары (Э.Б.Яршова, Р.П.Платоноў. У.М.Міхнюк, А.М.Гссь і інш.) з новых пазіцый паказалі неаднолькавасць нацыянальна-кулыурных працэсаў у БССР у 20 30-я гады. ахарактарызавалі ідэйна-палітычную барацьбу ў сферы культуры, раскрылі прыёмы барацьбы КП(б)Б з «нацыянал-дэмакратызмам».
Адной з асноўных праблем культуры Беларусі з'яўляецца гісторыя яс інтэлігенцыі. Падрыхтоўку навуковых кадраў, станаўленне і развіццё Беларускай Акадэміі навук разглядаюць у сваіх
працах У.М.Міхнюк. П.Ц.Пстрыкаў Г.В.Карзенка. М.У.Токараў падрыхтоўку кадраў у вышэйшых навучальных і сярэдніх спсцыяльных установах даследуе Н.У Васілсўская. У цэлым трэба падкрэсліць даволі слабую распрацаванасць праблсм гісторыі беларускай інтэлігенцыі і асабліва яс ролі ў развіцці беларускай культуры.
У другой палове 1990-х г. адбыліся істотныя змены ў ацэнцы савсцкага перыяду гісторыі Беларусі. У навуковых даследаваннях асэнсоўваюцца вынікі пстарычнага развіцця бсларускага народа, паказаны яго дасягненні за ўвесь перыяд існавання савецкай дзяржавы.