Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі
стан, здабыткі і супярэчнасці, перспектывы развіцця. частка 1
Выдавец:
Памер: 348с.
Гародня 2003
У ліку характарыстык, якія вызначаюць «твар» сучаснай беларускай пстарычнай школы, трэба назваць адносную стрыманасць крытыкі ў дачыненні да гістарычнага мінулага, схільнасць ісці на кампраміс у трактоўцы і характарыстыцы многіх праблем айчыннай гісторыі. Аднак неабходна адзначыць. што пэўная частка гісторыкаў сёння не пазбегнула спакусы надаць большай «старажытнасці» ў пытанні ўзнікнсння беларускай дзяржаўнасці, пачынаючы яе з часоў існавання Полацкага княства, нсзалежнага ад тагачаснага кіеўскага вялікакняжацкага пасаду. Адсюль рабіліся высновы, што бсларуская народнасць (этнас) існуе з IX ст. і не мае нічога агульнага са старажытнарускай народнасцю што, паводле традыцыйнай канцэпцыі, стала асновай трох братніх народаў беларускага, рускага і ўкраінскага. Гэты пункт гледжання атрымаў адлюстраванне на старонках псршага тома навуковага выдання «Гісторыя Беларусі. Старажытная Беларусь: ад першапачатковага засялення да сярэдзіны ХІП ст.», якое выйшла ў мінскім выдавецтве «Экаперспектыва» ў 2001 г.
Гісторыя кожнай краіны гэта ўвасабленнс сувязі часоў і народаў. I гісторыя Беларусі не з'яўляецца выключэннем. Яна шчыльна звязана з гісторыяй старажытнарускай дзяржавы (Кіеўскай Русі), Вялікага княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, Вялікага княства Маскоўскага і Расіі Улічваючы гэты фактар, Інстытут гісторыі НАН Беларусі сумесна з выкладчыкамі гістарычных факультэтаў дзяржаўных універсітэтаў краіны пачаў распрацоўку Дзяржаўнай праграмы фундаментальных даследаванняў па тэме: «Даследаванне гісторыі Беларусі ў кантэксце сўрапейскай цывілізацыі». Гэтая акалічнасць, безумоўна, будзе стымуляваць большую цікавасць навукоўцаў да праблемы паходжання беларускага этнасу. генезісу станаўлення сучаснай беларускай мовы. узнікнення на тэрыторыі Беларусі дзяржаўнасці.
У апошніх навуковых выданнях і публікацыях. асабліва ў чатырохтомніку. падрыхтаваным супрацоўнікамі Інстытута гісторыі «Архсалопі Бсларусі» (выданнс завсршана ў 2001 г), выразна праводзіцца думка пра тос, што беларусы з'яўляюцца часткай славянскага свету. Гістарычныя лёсы бсларусаў былі звязаны з гісторыяй усяго славянства.
Разам з тым, аўтахтоннае жыхарства Бсларусі. якое здаўна пражывала на гэтай тэрыторыі. мае свас ўласцівасці Як сцвярджаюць бсларускія археолагі і мовазнаўцы, за 4,5 тысячы гадоў на вялікім абшары ад Еўропы да Індыі рассяліліся шматлікія плямёны індаеўрапейцаў. Яны прасунуліся таксама на тэрыторыю Украіны, Беларусі, балтыйскага рэгіёну. У бронзавым веку індаеўрапейцы падзяліліся на нскалькі галінаў: германскую, славянскую, балцкую і інш. На тэрыторыі старажытнай Беларусі. як вядома, рассяліліся балты (лета-літоўцы), якія жылі тут да V VI ст., а месцамі яшчэ пазней, як лічыць большасць даследчыкаў. У канцы V VII ст. славяне ўключыліся ў працэс «вялікага перасялсння народаў». Яны паступова дасягнулі вярхоўяў Дняпра, Дона, Акі, Ладажскага возера У VI-VI1I ст. славяне каланізавалі землі Усходняй Еўропы, адначасова асіміліруючы балтаў. якія знаходзіліся на тэрыторыі тагачаснай Беларусі. Славянізацыю балтаў некаторыя даслсдчыкі лічаць пачаткам фармавання беларускага этнасу. Нсабходна падкрэсліць, што можна казаць толькі пра перадумовы этнагснезу бсларусаў. Працэс гэты быў паступовым і працяглым па часе, які доўжыўся да XV XVI ст. Гэтая праблема застаецца адкрытай для беларускіх гісторыкаў і, бсзумоўна. мае дыскусійны характар.
У гістарычнай навуцы заўсёды была і застасцца тэма старажытнарускай дзяржавы Кіеўскай Русі, буйнога еўрапейскага дзяржаўнага ўтварэння, якое праіснавала да 40-х гадоў XIII ст., г.зн. да мангола-латарскага нашэсця. Апынуўшыся на стыку еўрапейскай і азіяцкай тыпаў цывілізацый. усходнія славяне стаялі перад дылемай: альбо загінуць пад ударамі ордаў стэпавых качэўнікаў, альбо адбіццца і перамагчы шматлікіх ворагаў, умацавацца на дняпроўскім і волжскім гандлёвых шляхах, каб пазнсй. у XVI і XVII ст., прасунуць далей на ўсход рубяжы сваёй дзяржавы, тым самым вырашыць усходнюю праблему. У працэсе складвання старажытнарускай дзяржавы паўстаў і заходні кірунак яс знешняй палітыкі, які вызначыў геапалітычныя межы Кіеўскай Русі ў IX XIII ст. у Еўропе, што пазней вылілася ў задачу па ўз'яднанні Беларусі і Украіны. Натуральна. што гэты комплекс праблемаў шырока асветлены ў беларускай гістарыяграфіі.
У беларускай гістарыяграфп існуюць розныя пункты гледжання на храналагічныя рамкі існавання старажытнарускай дзяржавы. Так, напрыклад, Г.В.Штыхаў лічыць, што ўжо ў гады княжання Яраслава Мудрага Кіеўская Русь як адзіная дзяржава фактычна перастала існаваць. У другой палове XI ст., па яго сцвярджэнні. Кіеўская Русь распалася на часткі, а пазней, у XII ст., на яе месцы ўтварылася 5 зямельных аб’яднанняў у якіх адбывалася паступовае складванне элементаў рэгіянальнага дзяржаўнага ладу На Любецкім з'ездзе князёў у 1107 г юрыдычна была замацавана раздробленасць старажытнарускай імперыі Рурыкавічаў. Гэты ж факт адзначае і расійскі псторык А М.Сахараў, цяпсрашні дырэктар Інстытута расійскай гісторыі РАН. У прыватнасці, ён робіць такую выснову: «У другую палову XII першую трэць XIII ст. кожнае з буйных рускіх княстваў (Кіеўскае, Галіцка-Валынскае, Чарнігаўскае, Наўгародскае, Смаленскае, Уладзіміра-Суздальскае, Полацкае і некаторыя іншыя) з'яўлялася паўнапраўным і «паўнамоцным» носьбітам як сацыяльна-эканамічнай, кулыурнай, канфесійнай. так і знешнепалітычнай спадчыны Старажытнай Русі, і не выпадкова, што кожнае з іх на пэўных этапах сваёй гісторыі станавілася прэтэндэнтам на новае аб'яднанне рускіх земляў якое б грунтавалася на больш высокай цывілізацыйнай аснове, на безумоўным лідэрствс сярод рускіх земляў якое не адбылося па розных, у тым ліку і знешнепалітычных варунках. Гэта можа быць пацверджана ўсёй знешнепалітычнай гісторыяй рускіх княстваў на працягу 100 гадоў пасля распаду Русі ў 30 40-я гады XII стагоддзя».
У сувязі з гэтай праблемай узнікае пытанне, што ўяўляла сабой старажытнаруская народнасць у дзяржаўных межах Кіеўскай Русі? Ёсць пэўныя разыходжанні ў гісторыкаў і філолагаў адносна праблемы этнічнага развіцця гэтай дзяржавы. Думкі даследчыкаў можна звесці да двух палажэнняў. Згодна з першым палажэннем, старажытнаруская народнасць была ўстойлівай этнічнай супольнасцю, якая перажыла Кіеўскую Русь і на яе аснове сфарміраваліся тры народнасці беларуская, руская (вслікарус кая), украінская. На карысць існавання старажытнарускай народнасці сведчыць тос, што на тэрыторыі Кісўскай Русі была распаўсюджана літаратурная старажытнаруская мова. Яна выконвала дзяржаўныя і свецкія функцыі на тэрыторыі ўсёй Кіеўскай Русі Гэтая мова функцыянавала паралельна з царкоўнаславянскай
Паводле дрхтога пункту гледжання, старажытнаруская народнасць не склалася канчаткова, і яе распад вызначаўся распадам
Кісўскай Русі ў XII ХПІ ст. Пацвярджэннем гэтаму лічаць тое, што ў летапісах няма тэрміна «рзскі народ». алс да сярэдзіны XII ст. называюцца крывічы, дрыгавічы. радзімічы. нашчадкі якіх склалі аснову беларускай народнасці Пры ўсіх дапушчальных умовах і агаворках не заўважаць ці нават адмаўляць існаваннс старажытнарускай народнасці. як робяць некаторыя аўтары. будзе няправільна.
У ходзе эканамічнага. сацыяльнага і дзяржаўнага развіцця асобныя княствы-землі, на якія распалася Кіеўская Русь, паступова аб'ядноўваліся ў групы, што былі папярэднікамі арэалаў будучых трох усходнеславянскіх народаў беларускага, рускага, украінскага. Утварыліся пяць груп зямель, унутры якіх намеціліся даволі цесныя эканамічныя і кулыурныя ўзаемасувязі. Пятую групу складалі Полацка-Менская, Турава-Пінская, Смаленская і Наваградская землі. Менавіта ў гэтай групе княстваў у перыяд феадальнай раздробленасці закладваліся асновы беларускай народнасці.
90-я гады XX ст. харакгарызуюцца рэзкім узрастаннсм увагі айчынных гісторыкаў да праблем палітычнай гісторыі Беларусі ў складзе Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Атрыманне дзяржаўнай нсзалежнасці Рэспублікі Беларусь абумовіла павышэнне зацікаўленасці ў грамадстве да прац, прысвечаных вытокам беларускай дзяржаўнасці. месцу беларускіх зямель у дзяржаўных працэсах на абшарах Усходняй Еўропы, уздзеянню на іх міждзяржаўных канфліктаў. У гэтых умовах беларускім даследчыкам давялося сутыкнуцца са значнымі цяжкасцямі, звязанымі, перш за ўсс, з амаль поўнай адсутнасцю ў айчыннай гістарыяграфіі напрацовак у падобным кірунку. Праўда, яны маюцца ў гістарыяграфіях суссдніх народаў, найперш расійскай і польскай, аднак, суб'ектнасць беларускага народа ў палітычнай гісторыі ўсходнеславянскага рэгіёну не была ў іх адлюстравана ў той ступені, як таго патрабавала ўзросшая нацыянальная самасвядомасць бсларускага грамадства. Землі Беларусі разглядаліся пераважна як арэна змагання паміж Расіяй і Захадам. 3 пачатку 1990-х г пры вывучэнні праблем палітычнай гісторыі гісторыкі зрабілі спробу звярнуцца да прынцыпу «нацыянальнай канцэпцыі беларускай гісторыі», у адпаведнасці з якім гістарычныя падзеі мусілі разглядацца праз прызму іх уплыву на развіццё беларускага народа У цэлым гэтая спроба. якая мсла на мэце засведчыць беларускае бачанне падзсй, што разгортваліся на ўсходнееўрапейскім абшары, можа разглядацца як цалкам натуральная ва ўмовах існавання
беларускага этнасу з уласнымі інтарэсамі. якія складваліся гістарычна. Разам з тым, значная грамадская запатрабаванасць падобнай праблематыкі абумовіла і.мкненне да выкарыстання сюжэтаў палітычнай гісторыі ў ідэалагічных мэтах Прычым, калі частка гісторыкаў заставалася на традыцыйных расійска-савецкіх пазіцыях, якія факгычна адмаўлялі беларускі фактар у палітычнай гісторыі Вялікага княства Літоўскага, то асобныя бсларускія дас лсдчыкі ў той ці іншай ступені яго перабольшвалі Такім чынам. гістарычныя працэсы ў шэрагу выпадкаў сталі трактавацца не праз іх уплыў на развіццё беларускага народа. а праз прызму залежнасці іх саміх ад беларускага фактару.
Узросшая ўвага айчынных даследчыкаў да пытанняў палітычнай гісторыі Беларусі XIII XVIII ст праявілася ў 90-я XX ст. у двух падыходах Першы быў відавочна скіраваны на выхаваннс нацыянальнай годнасці, гераізацыю пэўных гістарычных асоб, стварэнне гістарычных міфаў. фарміраванне прывабнага аблічча гісторыі Беларусі. Працы падобнага кшталту, якія часта не абапіраліся ў поўнай меры на пстарычныя крыніцы і часам ствараліся непрафесійнымі гісторыкамі. могуць быць залічаны да гістарыяграфіі толькі з пэўнай доляй умоўнасці. Тым не менш, яны мелі прыкметны рэзананс у грамадствс. і таму ў адных выпадках падаваліся як важкі набытак і найноўшыя дасягненні бсларускай гістарычнай навукі, а ў іншых як сведчанне яе крызісу і кан'юнктурнай заангажаванасці