Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі стан, здабыткі і супярэчнасці, перспектывы развіцця. частка 1

Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі

стан, здабыткі і супярэчнасці, перспектывы развіцця. частка 1
Выдавец:
Памер: 348с.
Гародня 2003
100.77 МБ
Савецкі перыяд нашай краіны ўвайшоў у гісторыю як першы вопыт будаўніцтвасацыялістычнага грамадства ў свеце. Традыцыйна гэты перыяд у савецкай пстарычнай навуцы разглядаўся пад уплывам фармацыйнага, класавага падыходу. які. несумненна, дазволіў гісторыкам атрымаць шэраг важных вынікаў. але грашыў прыметнай аднабаковасцю. Пры выключнай арыентацыі на класавы падыход немагчыма было даць гістарычна вывераную ацэнку падзеям, якія адбываліся ў СССР і Беларусі з 1917 г. да нашыхдзён. У пачатку 90-х гадоў гэтыя абставіны выклікалі бурную дыскусію ў ходзе падрыхтоўкі як навуковых прац. так і падручнікаў па гісторыі Беларусі для сярэдняй і вышэйшай школ. Вытокі гэтай дыскусіі зыходзілі ад падзсй 1991-1992 г.. якія паклалі канец болыіі чым сямідзесяцігадоваму існаванню савсцкага ладу. Крушэнне савсцкай сістэмы, яго абставіны і прычыны непазбежна цягнуць за сабой у цяперашні час актыўную фазу дыскусій аб сацыялізме і праблемах рэвалюцыі як у Рэспубліцы Беларусь, так і ў краінах, якія ўваходзілі раней у склад СССР. Самі па сабе такія дыскусіі не з'яўляюцца, вядома. навуковымі (пераважна носяць палітычны характар). але моцна ўплываюць на пазіцыі гісторыкаў, іх бачанне пстарычных падзей. адносіны да асабістых канструкцый мінулага.
Вядома. што савецкая пстарыяграфія бясспрэчна абвясціла гісторыю рэвалюцыйнага руху Расіі і тры расійскія рэвалюцыі прадметам нацыянальнага гонару. а кастрычнік 1917 г. Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыяй і галоўнай падзсяй XX стагоддзя не толькі айчыннай, але і сусветнай псторыі. Адпаведна рэвалюцыя 1905 1907 г., нягледзячы на яе супярэчлівы характар і завяршэннс. вельмі пазітыўна ацэньвалася як «генеральная рэпетыцыя Вялікага Кастрычніка». У 90-я гады ацэнкі гэтых гістарычных падзсяў у беларускай гістарыяграфіі змянілі-
ся. Асобныя гісторыкі пачалі прыніжаць сацыяльна-палітычны статус Кастрычніцкай рэвалюцьп да «захопу ўлады бальшавікамі», У публікацыях асобных гісторыкаў (І.М Ігнаценка, М Я Сямснчык, У.Н.Сідарцоў. У.У.Мянькоўскі) і інш. сцвярджалася. што Кастрычнік 1917 г. з'яўляецца канчатковым пункгам паслялютаўскага дуалізму рэвалюцыйнага працэсу (ці новым этапам) Лютаўскай рэвалюцыі.
Безумоўна, потым гэтыя высновы ў беларускай гістарыяграфіі былі адкарэктаваныя. Абсалютная большасць гісторыкаў прызнала, што вынікам Кастрычніка 1917 г было афармленне новага грамадска-палітычнага і эканамічнага ладу, які істотна адрозніваўся ад усіх да таго часу вядомых грамадскіх фармацый. Сам факт перадачы ўлады народнаму прадстаўніцтву і пераразмеркаванне ўласнасці (нацыяналізацыя зямлі і псрадача яе на карысць сялян і інш.) дазволілі гісторыкам кваліфікаваць кастрычніцкія падзеі як сацыяльную рэвалюцыю, якая не толькі перавярнула Расію, але і наклала адбітак на ўсю гісторыю XX ст. У кастрычніку 1917 г. буржуазная лінія рэвалюцьп была захліснута народным паўстаннем. рэвалюцыя стала перамогай радыкальных элементаў працоўнага народа. Яна была абумоўлена не толькі нарастаннем радыкалізму значнай часткі рэвалюцыйнага лагера, але і сацыяльна-эканамічнымі, і палітычнымі супярэчнасцямі, якія абвастрыліся ў ходзе рэвалюцыі. Безумоўна, Кастрычніцкая рэвалюцыя адкрыла перспектыву будаўніцтва сацыялістычнага грамадства.
Гісторыкі Рэспублікі Беларусь. як і іншых дзяржаў на тэрыторыі былога СССР, да нашага часу не маюць адзінага меркавання па гэтаму пытанню Яны не знайшлі дакладнага вызначэння таго грамадскага ладу, які канчаткова склаўся ў СССР у ЗО-я г. і быў абвсшчаны І.Сталіным сацыялізмам. Зразумела, яго асноўныя параметры відавочна не супадалі з тым, як уяўляў сабе сацыялістычнае грамадства К.Маркс, але ў той жа час яны істотна адрозніваліся ад дзяржаўна-манапалістычнага капіталізму ў краінах класічнай буржуазнай дэмакратыі Захаду і ад фашысцкай мадэлі таталітарызму ў Германіі
У канцы 90-х гадоў замежныя і айчынныя гісторыкі пасля шматлікіх дыскусій прышлі да высновы аб тым, што грамадскі лад. які склаўся ў СССР і, адпаведна, у БССР быў адным з відаў дзяржаўнага сацыялізму. I хоць грамадская сістэма, якая склалася ў СССР у канцы 30-х г._ і атрымала назву «сацыялізм», яна адпавядае сутнасці, паколькі адбылося абдзяржаўленне вытворчасці.
ліквідаванне прыватнай уласнасці. Па сутнасці сацыялізм быў дзяржаўным, а палітычная ўлада зрабілася адарванай ад большасці членаў грамадства. і яе функцыі ажыццяўляліся партыйна-дзяржаўнай намснклатурай. Ліквідаванне таварнай вытворчасці, рыначных адносін, парламснтарнай дэмакратыі. прававой дзяржавы на практыцы ўсё гэта пры «дзяржаўным сацыялізме» абярнулася пазбаўленнем эканамічных і палітычных свабод членаў грамадства, фарміраваннсм адміністрацыйна-каманднай сістэмы. Пасутнасці, як лічаць многія сучасныябеларускія гісторыкі і філосафы (Я.М.Бабосаў, Р.П.Платонаў А.М.Сідарэвіч, М.С.Сташкевіч і інш ), гэта мадэль развіцця была выклікана рэвалюцыйнай (асабліва ваенна-камуністычнай) і шматвяковай расійскай традыцыяй, якая была звязана з гіпсртрафіраванай роляй дзяржавы.
У выніку, несумнснна, было пабудавана грамадства цалкам новага тыпу, дзе перапляліся рысы ўсіх вядомых грамадскіх фармацый, і якія нельга зразумець, калі аперыраваць традыцыйнымі сапыялагічнымі катэгорыямі. Яно так і не зрабілася грамадзянскім, хоць у ідэалс рэвалюцыя павінна была вырашыць і гэтую задачу.
Палітычныя і сацыяльна-эканамічныя працэсы, што адбыліся на Беларусі ў 90-я г., істотна паўплывалі на пашырэнне доступу гісторыкаў да дакументальных матэрыялаў і пашыралі магчымасці да больш поўнага і аб'ектыўнага адлюстравання падзей, звязаных з утварэннем беларускай дзяржаўнасці ў XX ст. У навуковых даследаваннях І.М.Ігнаценкі. В.А.Круталевіча, П.І.Брыгадзіна, У.Ф.Ладысева. Р.П.Платонава. М.С.Сташксвіча. У.Я.Казлякова, У.К.Коршука. В Г.Мазеца і інш. аб'ектыўна раскрыты працэс зараджэння і развіцця беларускай дзяржаўнасці. У гэтых даследаваннях падкрэсліваецца, што ў ходзе рэвалюцыі 1917 г. вызначыліся два падыходы да разумення гістарычнага мінулага бсларускага народа і. адпаведна, форм яго самавызначэння. Ва ўсіх гэтых даслсдаваннях праводзіцца аднолькавая думка: стварэнне беларускай найыянальнай дзяржаўнасці адбывалася ў вострых сацыяльных сутыкненнях і патрассннях. выкліканых рэвалюцыяй 1917 г. Менавіта гэта і перадвызначыла паражэнне тых палітычных сіл. якія намагаліся рэалізаваць ідэю стварэння Бсларускай Народнай Рэспублікі (БНР) на лібсральна-дэмакратычнай асновс У гэтым супрацьстаянні нараджалася і беларуская дзяржаўнасць на савецкай асновс.
1 студзеня 1919 г., як вядома, была абвешчана Бсларуская Савсцкая Сацыялістычная Рэспубліка (БССР). За 70 гадоў свайго існавання ў складзс Савецкага Саюза Беларуская ССР паступова
сабрала асноўную частку этнічнай тэрыторыі беларусаў («узбуйненне» БССР у 19241 1926 г._ уз'яднанне Заходняй Бсларусі з БССР у 1939 г.) і выканала дзяржаўна-палітычную і культурную ролю аб'яднання беларускай нацыі. Яна была першай рэальнай беларускай дзяржавай. на аснове якой і была абвсшчана суверэнная Рэспубліка Беларусь.
Арыгіна'іьным падыходам адрозніваецца даследаванне А.М Сарокіна «На ростанях айчыннай гісторыі Беларуская вёска: ад Дэкрэта да Кодэкса аб зямлі (1917-1990-я гады)», у якім назіраюцца этапы аграрнай палітыкі ў Беларусі з 1917 г. да сённяшняга часу. Гэтыя падыходы аўтара да падзей. якія праходзілі ў беларускай вёсцы. праглядаюцца ў кожным раздзеле. У якасці доказу можна прывссці прыклады, якія тычацца праблсм гістарыяграфіі. прававых асноў аграрнай палітыкі бальшавікоў, арэнды зямлі, калекгывізацыі калгаснай дэмакратыі, сутнасці і эвалюцыі зместу рэпрэсій, харчовай бяспекі. сучаснай аграрнай палітыкі кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь.
Неаднолькава беларуская навуковая грамадскасць сустрэла выхад манаграфіі М.П.Касцюка «Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі», якая вытрымала два выданні (першае выйшла на беларускай мове ў Мінску ў 2000 г.. другое на рускай мовс ў Маскве ў 2002 г). Яна выклікалабурную дыскусію ў навуковых беларускіх колах. Тым не мснш. гэта першае навуковае выданне, у якім зроблсны спробы раскрыць характар і сутнасць палітычнай сістэмы, якая сфарміравалася ў 20-50-я гады ў БССР. Аўтар імкнуўся паказаць як адмоўныя, так і станоўчыя бакі балыпавіцкай сістэмы ўлады на Бсларусі, метады дасягнення гэтай уладай пастаўленых мэт, атаксама робіць спробы раскрыць пераадолснне з сярэдзіны 50-х гадоў некаторых праяў сталінізму і яго эвалюцыі ў аўтарытарны палітычны рэжым.
У 1990-я г. у беларускай гістарыяграфіі па-ранейшаму акіуальнай заставалася і тэма другой сусветнай вайны. Галоўная ўвага засяроджвалася на праблемах і пытаннях. якія не атрымалі дастатковага асвятлення ў гістарычнай навуцы. Гэта тычылася асобных пытанняў функцыянавання акупацыйнага рэжыму, эканамічнай палітыкі нацысцкай Германіі ў Беларусі, праблемаў калабарацыі. укладу беларускай інтэлігенцыі ў супрацьстаянне фашызму, ролі праваслаўнай царквы і каталіцкага касцёла ў народным жыцці ў гады вайны. трагедыя мірнага насельніцтва. у тым ліку і яўрэйскага жыхарства, дзейнасці на тэрыторыі Беларусі польскай Арміі Краёвай. Гэта абумоўлена тым, што гэтая
праблематыка доўгі час фактычна знаходзілася пад забаронай. Але зусім неапраўдана ў гэты час была спынсна праца па далейшаму паглыбленаму вывучэнню розных формаў супраціву мірнага насельніцтва нямсцка-фашысцкім акупантам, асабліва антыфашысцкіх арганізацый у заходніх рэгіёнах Бсларусі. баявой і палітычнай дзейнасці партызанскіх фармаванняў. асаблівасцяў партызанскай стратэгіі і тактыкі. пытанняў гуманітарных, культурных і матэрыяльных страт Беларусі ў апошнюю вайну. Улічваючы ўсё гэта, Інстытут гісторыі НАН Бсларусі ў апошнія гады разгарнуў працу па стварэнні абагульняючага даследавання «Гісторыя Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны», у якім будуць усебакова адлюстраваны пытанні ўсенароднага змагання народа Бсларусі супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў.
17-18 мая 2000 г. у Мінску была праведзсна міжнародная навуковая канфсрэнцыя «Гістарычныя каштоўнасці Псрамогі над фашызмам і сучаснасць», у працы якой удзельнічалі і бсларускія гісторыкі. У ёй таксама прымалі ўдзел і прадстаўнікі Арменіі, Казахстана, Кыргызстана. Расіі, Украіны. Таджыкістана. Туркменістана і шэрагу арганізацый пры Выканкомс Садружнасці Нсзалежных Дзяржаў. Канфсрэнцыя падвяла вынікі даслсдаванняў праблем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і вызначыла далейшыя псрспсктывы яе вывучэння. У прынятым звароцс да народаў, заканадаўчых і выканаўчых органаў улады дзяржаў СНД удзельнікі канферэнцыі заявілі, што гегеманісцкія памкненні фашызму разбіліся аб моц, сяброўства, згуртаванасць і гераічныя справы народаў Савецкага Саюза і краін антыгітлераўскай кааліцыі. Менавіта ў гэтай заяве выражана сутнасць Перамогі над фашысцкай Германіяй. Канферэнцыя садзейнічала кансалідацыі псторыкаў у іх барацьбс з фальсіфікатарамі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.