Аляксандра Паслядовіч
Выдавец: Беларусь
Памер: 98с.
Мінск 2021
Славутыя мастакі з Беларусі Знаменнтые художннкн мз Беларусн Famous artists from Belarus
АЛЯКСАНДРА ПАСЛЯДОВІЧ
Александра Последовнч Aliaksandra Pasliadovich
Мінск «Беларусь» 2021
УДК [75(476)(092)+929Паслядовіч](084.1)
ББК 85.143(4Бел)яб
А76
Серыя заснавана ў 2012 годзе
Аўтар ідэі і каардынатар праекта У. I. Пракапцоў — генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, кандыдат мастацтвазнаўства, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
Аўтар тэксту і складальнік К. I. Калянкевіч
Выданне ажыццёўлена па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
На вокладцы: А. Паслядовіч. Маленькі саламяны конік. 1980
ISBN 9789850114440
© Калянкевіч К. I., тэкст, складанне, 2021
© Афармленне. РУП «Выдавецтва «Беларусь», 2021
Бывае, у пагодны летні дзень часам белыя кучавыя аблокі дружна і плаўна рухаюцца, раптам адна частка неба пачынае цямнець, наліваецца хмарай, займае ўжо палову неба, здаецца дзіўным, што хмара ідзе не па ветры. У народзе тады кажуць, што хмара ідзе «сваім ветрам». Галоўнае ў мастацтве — ісці «сваім ветрам».
3 запісной кніжкі Адяксандры Паслядовіч
'іяграфія і творчасць вядомай савецкай мастачкі, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Аляксандры (у беларускай версіі даследчыкі часам называюць яе Алесяй) Паслядовіч (1918—1988), без сумнення, заслугоўвае асобнага дэталёвага даследавання. Яшчэ ў савецкі час праяе пісалі вядомыя мастацтвазнаўцы В. Воранава, В. Шматаў, Б. Крэпак і інш. Аднак і сёння работы мастачкі не губляюць сваёй прыцягальнасці, а скрозь прызму часу, у іншым кантэкстным вымярэнні яны яшчэ больш красамоўна раскрываюць свой змест. Творчасць Аляксандры Паслядовіч уяўляе сабой вялікую каштоўнасць для развіцця выяўленчай мовы беларускага мастацтва. 3 аднаго боку, яна глыбока ўкаранёна ў традыцыю савецкага мастацтва, а з другога — у творчасці мастачкі шмат аўтарскіх знаходак і арыгінальных мастацкіх рашэнняў у інтэрпрэтацыі важнай для яе тэмы пошуку вытокаў нацыянальнага, беларускага. Валодаючы надзвычайным пачуццём стылю, яна спалучае манументальнасць вобразаў з сучаснай мадэрнісцкай вытанчанасцю форм. Такі ракурс бачання мастачкі 1960х гадоў — непрацяглага, але бліскучага з пункту гледжання развіцця савецкай культуры перыяду «адлігі». У творах Аляксандры Паслядовіч міжволі адчуваюцца «адгалоскі» візуальнай рытмікі дызайну
3
1960х, часова рэабілітаванай паэтыкі авангарда, музычных кампазіцый свайго пакалення.
1960—1970я гады — гэта перыяд росквіту савецкага графічнага мастацтва. «Графіка ў сучасным разуменні: чорнабелая, кантрасная, абагульненадэкаратыўная, прызначаная для высокага ці глыбокага друку. Такая графіка з’явілася ў нас у 1960я», — піша пра беларускую графіку даследчык В. Шматаў1. Такому ўздыму спрыялі розныя фактары: па ўсім Савецкім Саюзе — ад Сібіры і Сярэдняй Азіі, на Далёкім Усходзе і ў Прыбалтыцы адкрываліся графічныя майстэрні, узнікалі новыя калектывы майстроў літаграфіі, ксілаграфіі, афорта. Само мастацтва графікі шмат у чым адказвала духу часу — яе тыражны, камерны, у чымсьці рэпартажны характар адлюстроўваў тэмп дынамічнага жыцця пасляваеннай краіны, якая хутка развівалася.
Для фарміравання беларускай школы станковай графікі асаблівае значэнне мела адкрыццё ў 1953 годзе графічнага аддзялення ў Беларускім тэатральнамастацкім інстытуце, у 1956 годзе — эстампнай майстэрні пры мастацкім фондзе БССР. I калі ў 1958 годзе ў першай Усесаюзнай выставе эстампа ўдзельнічалі ўсяго тры беларускія графікі, то ў другой, у 1962 годзе, іх налічвалася ўжо 12. Аляксандра Паслядовіч належыць якраз да «сярэдняга пакалення» мастакоўграфікаў першага пасляваеннага дзесяцігоддзя (А. Кашкурэвіч, А. Лось, Л. Асецкі, Г. і Н. Паплаўскія, С. Герус, Я. Раманоўскі, Ю. Выхадцаў і інш.), творчасць якіх становіцца флагманам беларускага эстампа. Нясмела пачынаючы як жывапісец і аднойчы абраўшы шлях графіка, яна застаецца адданая яму ўсё жыццё.
Біяграфічных звестак і асабістай інфармацыі пра мастачку захавалася няшмат. Спадчыннікаў у яе не было, і гісторыю яе жыцця даследчыкі рэканструююць па архіўных дакументах.
1 Шматаў В. Ф. Сучасная беларуская графіка. — Мінск: Навука і тэхніка, 1979. — С. 37.
4
Аляксандра Ануфрыеўна Паслядовіч нарадзілася 23 красавіка 1918 rofla ў Мінску ў сям’і чыгуначніка. Яшчэ школьніцай яна вучылася ў студыі вядомага жывапісца В. В. Волкава. У 1938 годзе паступіла на жывапіснае аддзяленне Віцебскага мастацкага вучылішча, адзінай на той час мастацкай навучальнай установы БССР. Вядомая беларуская мастачка, блізкая сяброўка і аднакурсніца Аляксандры — Раіса Кудрэвіч дзеліцца сваімі ўспамінамі перадваенных гадоў: «Вайна застала нас у Віцебску. Мы схапілі дакументы, фатаграфіі і яшчэ нейкія рэчы. 3 рознымі прыгодамі даехалі да Пензы. Адтуль на калёсах нас перавезлі ў вёску Концаўка Пензенскага раёна Куйбышаўскай вобласці, дзе мы пачалі працаваць у калгасе, што знаходзіўся на высокім беразе Волгі. Аднойчы мы выклалі на тым беразе надпіс з дзёрну: «Тут жывуць дзяўчыны з Мінска», спадзеючыся, што хтонебудзь з параходаў і барж, якія праплываюць міма, зверне ўвагу і адгукнецца. Аднак мы дарма спадзяваліся»2. Пасля гэтага мастачцы давялося эвакуіравацца спачатку ў Казань, затым ва Уфу, дзе яна працавала на аўтазаводзе, потым у музеі — экскурсаводам. Пазней Аляксандра паспяхова здала экзамены і была прынятая ў Ленінградскі інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры, які знаходзіўся ў эвакуацыі ў Самаркандзе. У 1944 годзе студэнты і выкладчыкі вярнуліся ў Ленінград і сталі аднаўляць разбураныя сцены будынка інстытута. На першых курсах Паслядовіч займалася жывапісам, але на 4м курсе яна перайшла на графічнае аддзяленне. Мастачка ўспамінала: «Ці шкадавала я аб гэтым? He, ніколі. Толькі часам адчувала, што цягне да колеру: напэўна, таму палюбіла каляровую літаграфію»3.
2 Данекіна В. «Аб табе я ўспамінаў і думаў больш чым аб родных і самых блізкіх сябрах» (Пісьмы У Г. Брыгневіча да A. А. Паслядовіч) // Аўтограф. Альманах. Вып. 1. — 2020. — С. 227.
3 Воронова О. П. Александра Последовнч. Альбом. — М.: Советскмй художняк, 1984. — С. 4.
5
Сярод педагогаў Акадэміі мастацтваў СССР (яна вучылася ў У М. Канашэвіча, Г. Д. Епіфанава) быў мастак К. I. Рудакоў, пра якога захаваліся запісы ўспамінаў мастачкі: «Ён быў мяккім і добрым педагогам, але гэта не перашкаджала яму быць патрабавальным, часам рэзка з кагонебудзь пажартаваць. Але тут жа, спрабуючы згладзіць жарт, ён браў аркуш паперы, фарбы, любую палітру, а мы, забыўшыся на крыўду, глядзелі і чакалі, каму будзе падорана віртуозна напісаная акварэль»4. Паспяхова абараніўшы дыпломную работу — афармленне кнігі В. Кетлінскай «Мужнасць», Аляксандра Паслядовіч пачынае сваю прафесійную дзейнасць у Ленінградзе. 3 1953 года яна актыўна працуе для выдавецтваў «Молодая гвардмя», «Ленмздат», «Детгнз», «Госнздат». У 1954 годзе была прынятая ў Саюз мастакоў Ленінграда. А ў 1956 годзе з дапамогай сваёй сяброўкі Р. I. Кудрэвіч і яе мужа A. С. Гугеля мастачка вяртаецца ў Мінск (яе бацькі ў гэты час жылі ў Вільнюсе), дзе і застаецца жыць. У 1964—1966 гадах выкладала ў Беларускім дзяржаўным тэатральнамастацкім інстытуце. У 1963 годзе ўдастоена звання заслужанага дзеяча мастацтваў БССР. Адна з першых яе работ у Мінску — ілюстрацыі для паэмы Якуба Коласа «Сымонмузыка». Стылістыка гэтых ранніх твораў адрозніваецца сваёй традыцыйнасцю — паступальны, падрабязны, няспешны аповед, які дакладна перадае падзеі паэмы. У той жа час адчуваецца жаданне мастачкі напоўніць візуальны вобраз псіхалагізмам: цэнтральная фігура хлопчыка контрапунктам аддзелена ад іншых персанажаў, ён трымаецца ў баку, засяроджаны і летуценны.
Ілюстрацыі да паэмы Якуба Коласа «Рыбакова хата» (1962, разам з В. Сахненкам) адрозніваюцца зусім іншым характарам, у значнай ступені вызначаным выбарам тэхнікі лінагравюры. Спрабуючы выбудаваць «надлітаратурнае», выяўленчае апавяданне, аўтар выкарыстоўвае выразныя магчымасці лінарыта і яго здольнасць ствараць яркія кантрасныя суадносіны святлоценявых плоскасцяў. У выніку ўзнікаюць рэалістычныя,
4 3 архіўных запісаў Аляксандры Паслядовіч.
6
але разам з тым амаль абстрагаваныя ў сваёй рытмічнай пластыцы дынамічна размеркаваных чорнабелых плям вобразы, якія дакладна перадаюць светлавую палітру зімовых пейзажаў, іх холад і пустату. Праз два гады мастачка афармляе паэму Тараса Шаўчэнкі «Кацярына» і пасля нашмат радзей звяртаецца да працы ў кніжнай ілюстрацыі. Пачынаючы з 1953 года, аддаўшы перавагу станковай графіцы, яна актыўна ўдзельнічае ва ўсесаюзных і міжнародных выставах (адна з першых выстаў, на якой былі прадстаўлены работы А. Паслядовіч, — Вясновая выстава твораў ленінградскіх мастакоў, Ленінград).
У ранніх работах (1958—1961), выкананых у тэхніцы пастэлі («Вясна», «Лета», «Вясна» («Вясновыя кветкі»), «Вясновы дзень»), адчуваецца трывалая сувязь з савецкай мастацкай традыцыяй і яшчэ зусім нясмелы рух у бок свайго аўтарскага стылю. Мастачка выбірае складаныя, эмацыянальна багатыя, «левітанаўскія» матывы вясновай прыроды як увасабленне маладосці і яе рамантычнага настрою. У графічным аркушы «Вясна» адлюстраваныя акуратнымі дробнымі штрыхамі звілістыя ствалы кустоў, як і вытанчаныя, задумлівыя твары юных гераінь, зусім непадобных на сялянак, якія хутчэй нагадваюць студэнтакгараджанак, з пяшчотай апаэтызаваны графікам. Кампазіцыйна вылучаючы вобраз юнай дзяўчыны як цэнтральнага персанажа гэтых работ («Вясна» («Вясновыя кветкі»), мастачка нібы змяшчае яе ў асобную прастору. Жыццё прыроды, людзей сваім натуральным рухам вакол быццам дае застыць, задумацца. Сюжэтнажанравыя, кінематаграфічныя «ўкрапванні» другога плана (дзяўчына, што праязджае на веласіпедзе, у рабоце «Вясна») толькі ўзмацняюць эфект «спыненага імгнення» і разам з тым перадаюць уласцівыя маладосці ўнутраныя хваляванні, сумненні, разважанні, у якія паглыблена гераіня. Да аўтарскіх знаходак можна з упэўненасцю аднесці вытанчаны каларыт: «трапяткі», з тонкімі «імпрэсіяністычнымі» пераходамі тону і пры гэтым яркімі, цікавымі колеравымі акцэнтамі — ліловая хустка, беласнежная блузка ў спалучэнні з шэрым, аліўкавым.
7
Праз жанравасюжэтныя кампазіцыі Паслядовіч пераходзіць да серыі партрэтаў, якіх у яе творчасці няшмат. Развіваючы тэму юнацтва, у графічным аркушы «Верачка» яна стварае неверагодна тонкі вобраз дзяўчынкі. Зачараванне сваёй гераіняй адчуваецца ва ўсім: у назве работы, лёгкім, хуткім пісьме, прыгажосці колеру. У манахромным творы адзіны акцэнт, зроблены аўтарам, — пяшчотнаблакітны бант, які падкрэслівае яшчэ зусім дзіцячую гарэзлівасць дзяўчынкі ў спалучэнні з яе сур’ёзным позіркам.