• Газеты, часопісы і г.д.
  • Аляксандра Паслядовіч

    Аляксандра Паслядовіч


    Выдавец: Беларусь
    Памер: 98с.
    Мінск 2021
    31.41 МБ
    Партрэтным работам Аляксандры Паслядовіч уласціва тыпізацыя вобразаў, але разам з тым у гэтых «аповедах» пра тыповых герояў свайго часу адкрыта гучыць лірычная інтанацыя. У графічным аркушы «Партрэт брыгадзіра Васіля Нікалайчыка», выкананым у тэхніцы пастэлі, крыху рамантызуючы партрэтаванага, мастачка адлюстроўвае брыгадзіра ў профіль, на фоне заснежанага вясковага пейзажу, жыва, бегла, у каларыстычным дачыненні трапна прыкмячаючы яркія дэталі — узор наспех накінутага шаліка, пунсовы ад марозу румянец. Яго задуменны позірк накіраваны ўдалячынь — умоўную будучыню, якую яшчэ трэба будзе пабудаваць, — характэрны для савецкага партрэтнага жанру мастацкі прыём, які ўзвышае галоўнага героя. Большай непасрэднасцю ў трактоўцы вобраза адрозніваецца партрэт рахункавода калгаса Марыі Касавец. Тут мастачка паспрабавала перадаць нешта індывідуальнае ў адлюстраванні твару жанчыны, яго выразу.
    Паказваючы герояў партрэтаў найперш як частку сацыяльнага цэлага, падкрэсліваючы іх прафесійную прыналежнасць, мастачка дапускае пэўную адкрытасць выказвання, уласцівую эстэтыцы плакатнага жанру, звяртаючыся да простых, «гаворачых» дэталяў. Напрыклад, у партрэце Ганны Красько, даяркі Брэсцкай вобласці, яна паказвае статак кароў, партрэце рабочага Полацкага нафтаперагоннага завода — індустрыяльны аб’ект з рабочымі. У знарочыстай сэнсавай прастаце, дапоўненай такімі выяўленчымі прыёмамі, як адсутнасць глыбіні прасторы, «фрэймавасць»
    8
    кампазіцыі, узбуйненне фігуры на фоне больш дробных дэталяў, заключаецца імкненне аўтара да стылістычнай фармалізацыі, умоўнасці, знакавасці, абагульнення. Такі падыход стане цэнтральным для аўтарскай паэтыкі Аляксандры Паслядовіч і атрымае сваё развіццё ў будучых творах тыражнай графікі.
    У перыяд «адлігі» ў савецкіх мастакоў з’яўляецца магчымасць выехаць за межы Савецкага Саюза. У 1960—1970я гады Аляксандра Паслядовіч актыўна падарожнічае (Закарпацце, Балгарыя, Італія, Францыя і інш.). 3 кожнай паездкі яна прывозіць цэлы шэраг твораў: беглыя замалёўкі, малюнкі і скончаныя работы, якія захавалі ўражанні мастачкі. Яна працавала хутка, імкнулася «запісаць» убачанае, накідваючы алоўкам, тушшу або фламастарам ледзь прыкметныя ў смузе вежы Бахчысарая, дажджлівыя абрысы Венецыі ці стракатасць і агульнае каларыстычнае «адчуванне» ад хатак і брусчатых балгарскіх вулачак, прыкмячаючы яркія бытавыя дэталі. Гэтыя работы захоўваюць сляды яе мімалётнага, жывога, асабістага ўражання ад сузірання архітэктуры і прыроды, кантактавання з людзьмі, што жывуць у розных краінах. Пра Балгарыю Паслядовіч піша невялікі, але грунтоўны нарыс, які быў апублікаваны ў газеце «Літаратура і мастацтва», дзе акрамя ўласна апавядання пра краіну яна таксама характарызуе развіццё сучаснага графічнага мастацтва, аналізуючы творчасць аўтараў.
    Знаёмства з сусветнай музейнай класікай адбываецца ў Францыі, якую Паслядовіч наведала ў 1972 годзе. У нататніку з яе запісамі пра гэта падарожжа сустракаюцца зробленыя шарыкавай ручкай накіды вядомых помнікаў Парыжа і нататкі пра творы мастацтва: «Бранкузі, вельмі цэльна, пластычная аб’ёмнасць, галаваяйка», «...увесь Парыж высветлены»5 і інш.
    Рабочыя паездкі Паслядовіч па краіне і наведванне «вялікіх будоўляў» (нафтаперапрацоўчы завод у Полацку, шахты ў Салігорску) сталі асно
    5 3 архіўных запісаў Аляксандры Паслядовіч.
    9
    вай яе графічных твораў «Салігорск. Шахты», «Начная змена (Салігорскі калійны камбінат)», «Начная змена», «Шахцёрспецбуд» і інш. Гэтыя работы з’яўляюцца выдатным адлюстраваннем адной з цэнтральных і запатрабаваных тэм у савецкім мастацтве — індустрыяльнай. Увагу мастачкі прыцягваюць не толькі самі аб’екты — простыя геаметрычныя формы будынка салігорскай шахты, які велічна ўзвышаецца, яго дынамічныя лініі, але і людзі як частка вялікага рытмічна арганізаванага руху вакол. Віды Салігорска яна піша ў некалькіх варыянтах, у розных тэхніках і ракурсах, то ўзбуйняючы рабочых на першым плане, то канцэнтруючыся на архітэктуры. Але чалавек, які ўяўляецца як частка вялікага сацыяльнага механізма, прысутнічае заўсёды. Ён паказаны ў руху, мімалётна, у працэсе працы, быццам з яго спыненнем парушыцца цэласнасць гэтай арганізаванай сістэмы, ці, наадварот, — буйна, на першым плане, з дакладнай партрэтнай прапрацоўкай твару (рабочы нафтаперагоннага завода).
    Новым імпульсам для творчасці А. Паслядовіч стала наведванне беларускага Палесся, куды яна неаднаразова вярталася. Убачаныя месцы, народная мастацкая культура, фальклор — усё гэта надоўга ўкаранілася ў яе мастацтве ў выглядзе тэмы, вобразаў, сюжэтаў. «Паслядовіч захапляецца разьбяной шалёўкай вокнаў, вырабамі мясцовых ганчароў і ткачых, пляцельшчыц з саломкі, вышывальшчыц. Яна захоплена замалёўвае жыхароў Палесся, побытавыя рэчы, касцюмы»6, — піша В. Воранава.
    У пейзажах з відамі Палесся мастачка не ставіць сваёй задачай дэталёвую, дакладную перадачу натуры, а шукае свой візуальны, пластычны яе эквівалент. У графічным творы «Палессе» (1960) яна робіць акцэнт на выразным кантрасце ліній — жорсткія вертыкалі голых дрэў сустракаюцца з дыяганаллю ракі і рэзка паглыбляюць прастору. Геаметрычнасць вобраза, якая пры гэтым узнікае, невыпадковая — яна дакладна перадае рукатворнасць, «апрацоўку» гэтага ландшафту чалавекам. Каларыстыч
    6 Воронова О. П. Александра Последовлч. — С. 10.
    ю
    нае рашэнне, абранае аўтарам, таксама кантрастнае: мастачка нечакана знаходзіць выразны блакітнааксамітны тон, ледзь узмоцнены, які ярка вылучаецца на фоне чорнага і белага і рытмічна арганізуе колеравую пабудову твора. Верагодна, паводле задумы аўтара, такі тон становіцца нейкім каларыстычным увасабленнем, «духам» Палесся і пазней сустракаецца ў рабоце «Жанчыны Палесся».
    «Пайсці ў народ», паводле трапнага выразу А. Паслядовіч, — вывучаць звычаі, культуру, беларускія народныя традыцыі, што было звязана не толькі з яе асабістымі інтарэсамі, але і ў многім адказвала запытам часу з арыентацыяй савецкага мастацтва на адлюстраванне самабытнасці народаў СССР. 3 захапленнем даследуючы народную культуру, мастачка паступова падыходзіць да беларускай нацыянальнай тэмы, якая становіцца цэнтральнай у яе творчасці. У развіцці яна праходзіць пэўную стылістычную эвалюцыю: ад рэалістычных трактовак да дэкаратыўных, сімволікаметафарычных рашэнняў, ад нясмелых натуралістычных замалёвак да свайго аўтарскага метаду працы з формай, не да канца абстрагаванай, якая захоўвае рысы фігуратыўнасці і некаторай дэталізацыі, але разам з тым крайне абагульненай. Паслядовіч эксперыментуе, спрабуе розныя тэхнікі гравюры (літаграфія, лінагравюра, афорт, сухая іголка), актыўна ўводзіць колер, шмат у чым робіць яго апорай сваёй выяўленчай сістэмы, што стала адкрыццём для беларускай графікі. Даследуючы гэтую тэму ўсебакова, спрабуючы надаць ёй сучаснае абрамленне, мастачка распрацоўвае цэлы круг матываў — рамяство, фальклор, традыцыя, яе нязменнасць і пастаянства, але галоўнае, што становіцца цэнтрам яе ўвагі, — гэта беларуская жанчына. Пачынаючы з паэтычных пастэльных работ, сярод якіх — графічны аркуш «Беларуска», дзе адчуваецца жаданне Паслядовіч падкрэсліць рысы характару маладой дзяўчыны — жвавасць, энергію і ўнутраную сілу, прыгажосць сялянскага чырвонага колеру адзення, мастачка паступова прыходзіць да стаўшага класічным у яе творчасці жаночаму вобразузнаку. Серыі і цыклы работ канца 1960—
    11
    1970х гадоў («Па матывах народных песень», «Народныя майстры», «Антонаўскія яблыкі», «Людзі калгаснай вёскі» і інш.) у гэтым сэнсе адкрываюць новы этап творчасці Аляксандры Паслядовіч.
    Цыкл «Па матывах народных песень» вылучаецца сярод іншых твораў на падобную тэму. Спроба знайсці візуальны эквівалент гучанню народнага меласу ўвасобілася ў асабліва плаўнай, цякучай, струменістай лініі, якая, як песенны запеў, вядзе за сабой, — абуджае астатнія элементы формы. Бегла акрэсленыя акруглыя контуры, выяўленчая наіўнасць, падрабязны «пераказ» песні і пры гэтым фактурнае, «зярністае», нераўнамернае запаўненне фону адбіткаў, якое нагадвае рэльеф, што абсыпаецца ад часу, або малюнак мелам з яго умоўнасцю і грубаватасцю, — усё гэта як нельга дакладна падкрэслівае старажытнае паходжанне песеннага фальклору, яго цыклічны і ў той жа час спантанны характар выканання, меладычнасць, казачнасць вобразаў. Галоўная гераіня тут — жанчына, прадстаўленая ў мностве іпастасей, ад юнай прыгажуні, якая шукае кветку шчасця, да яе ваяўнічага скакання на кані.
    Візуальная мова Аляксандры Паслядовіч у творах гэтага перыяду будуецца на сінтэзе пластычных прыёмаў мастацтва італьянскага адраджэння, беларускага іканапісу, лубка, плаката і сучаснага савецкага графічнага дызайну. У рабоце «Запявала» (1968) гэта цалкам адчувальна. Эксперыментуючы, мастачка выкарыстоўвае некалькі колеравых варыянтаў фону і лініі. Вобраз жанчыны тут вельмі абагульнены, падкрэслена знакавы, як і сама па сабе народная культура з яе структураванымі элементамі арнаменту і фальклорнымі матывамі, што паўтараюцца, але не абстрактны. Даследуючы знакавобразныя складнікі сялянскага мастацтва як пэўны заказ часу, савецкія аўтары распрацоўваюць спектр матываў, што сталі сёння візуальнымі клішэ. Такое, напрыклад, адлюстраванне васілька, якое Аляксандра Паслядовіч змяшчае на фоне гэтай работы, — пазнавальны элемент беларускай культуры. Акрамя таго, як мастакдаследчык, яна нібы раскладвае колеравую палітру традыцыйнага народнага мастацтва, надаючы знакавасць і колеру, адводзячы яго ў фон, дзе ён гучыць сімва
    12
    лічна і графічна ўмоўна. У падкрэслена ўпэўненай позе жанчыны, якая дэманструе сілу і веліч, плакатнай рыторыцы выразна рэпрэзентуюцца вытокі савецкай сучаснасці і распрацоўваецца яе стылістыка. Такая інтэрпрэтацыя ў чымсьці блізкая да твораў амерыканскіх мастакоў попарта таго ж перыяду.
    Прастата і інфармацыйнасць, падабенства з мастацтвам шыльды ляжаць у аснове візуальнага рашэння, абранага мастачкай у графічнай серыі «Народныя майстры». Тут аб’ектам яе ўвагі становіцца традыцыйнае рамяство — народная справа і яе «плён». Такімі ж, як і сабраны ўраджай, каштоўнымі ў руках майстроў падаюцца саламяныя і ганчарныя вырабы. Знойдзеныя матывы — збан, конік — стануць цэнтральнымі і будуць абыгрывацца мастачкай у наступных работах. У графічным аркушы «Ткачыхі» мастацкае рашэнне выглядае асабліва выразным. Умоўнасць і абагульненасць форм, якія чымсьці нагадваюць геаметрычнасць твораў супрэматызму, тут спалучаюцца з жывапіснасцю ў адлюстраванні «жывых» ліній складак фартухоў, грубаватых, падкрэслена выстаўленых на першы план рабочых рук жанчын, кветкавых узораў, святлоценявой перадачай аб’ёмаў твараў, яркім, «гучным» каларытам, апавядальнасцю. Ва ўсім адчуваецца жаданне перадаць прыгажосць, «матэрыяльнасць» тканіны, якую ствараюць майстрыхі.