• Газеты, часопісы і г.д.
  • Аўтографы Максіма Багдановіча  Ірына Мышкавец, Міхаіл Бараноўскі, Марына Запартыка

    Аўтографы Максіма Багдановіча

    Ірына Мышкавец, Міхаіл Бараноўскі, Марына Запартыка

    Выдавец: БудМедыяПраект
    Памер: 251с.
    Мінск 2020
    127.7 МБ
    Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры Літаратурны музей Максіма Багдановіча
    АЎТОГРАФЫ
    МАКСІМА БАГДАНОВІЧА
    ІІІіІІ^^	ата л (|||j|S
    Да 130годдзя з дня нараджэння ^Максйма Багдановіча
    
    Да 130годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча
    Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры Літаратурны музей Максіма Багдановіча
    АЎТОГРАФЫ МАКСІМА БАГДАНОВІЧА
    КАТАЛОГ
    Да 130годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча
    Мінск
    " БудМедыяПраект" 2020
    УДК [821.161.3.09:091.5+929Багдановіч](085.2)
    ББК 83.3(4Беі)
    А93
    Рэкамендавана пратаколам Навуковаметадычнага савета ўстановы "Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры" ад 25 лістапада 2020 года № 15
    Складальнікі:
    І.В. Мышкавец, М.А. Бараноўскі, М.М. Запартыка, А.У. Кніга, Ю.Б. Мацук
    Каталог"Аўтографы Максіма Багдановіча"ўключае выявы ўсіх вядомых на сённяшні момант аўтографаў класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча, навуковае іх апісанне. Выданне адрасавана літаратуразнаўцам, мовазнаўцам, культуролагам, музейным спецыялістам, студэнтам профільных навучальных устаноў, усім, хто цікавіцца гісторыяй беларускай культуры.
    ISBN 9789857172467
    © Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, 2020
    © Афармленне.
    Дзяржаўнае прадпрыемства
    «БудМедыяПраект», 2020
    Напачатку было слова... 3 яго распачаўся Сусвет. 3 слова пачынаецца свет паэзіі і літаратуры ўвогуле. Гэта загадкавая прастора і, чым больш дасканалыя выходзяць творы, тым цікавей звяртацца да матэрыяльных сведчанняў дзейнасці творцы  спрабаваць ухапіць яго індывідуальныя асаблівасці, тэмперамент, характар, пачуцці.
    Час не шкадаваў спадчыны Максіма Багдановіча. Архіў паэта быў амаль цалкам страчаны ў вайну, і толькі руплівая праца даследчыкаў дапамагла выявіць нешматлікія аўтографы, раскіданыя па ўстановах краін былой Расійскай імперыі.
    Перад вамі першая спроба сабраць гэтыя здабыткі пад адной вокладкай. Унікальная магчымасць на свае вочы пабачыць усе словы, напісаныя рукой геніяльнага сына Беларусі. Спадзяёмся, каталог будзе карысным навукоўцам, тэкстолагам, біёграфам паэта, якія пажадаюць папрацаваць з першакрыніцамі, доступ да якіх не заўсёды просты. Выданне стане прыемным артэфактам, гартаючы які можна прабегчыся па філігранных радках дасканалага почырка Максіма Адамавіча.
    Максім Багдановіч  асоба, без якой немагчыма ўявіць беларускую культуру, чалавек, які сваім самаахвярным жыццём задаў нацыятворчы імпульс, адчувальны і сёння. Наш абавязак  зрабіць усё магчымае для таго, каб аддаць яму належную пашану. I няхай гэтае выданне, падрыхтаванае супрацоўнікамі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, будзе яшчэ адной праявай нашай удзячнасці вялікаму творцу.
    Міхаіл Бараноўскі, загадчык Літаратурнага музея Максіма Багдановіча
    5
    Калектыў Літаратурнага музея Максіма Багдановіча (Мінск, Беларусь) выказвае шчырыя словы ўдзячнасці адміністрацыі і супрацоўнікам наступныхустаноў:
    Архіў A. М. Горкага Інстытута сусветнай літаратуры Расійскай акадэміі навук (Масква, Расія);
    Беларускі дзяржаўны архіўмузей літаратуры і мастацтва (Мінск, Беларусь);
    Бібліятэка імя Урублеўскіх Акадэміі навукЛітвы (Вільнюс, Літва);
    Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці (Мінск, Беларусь);
    Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы (Мінск, Беларусь);
    Літоўскі цэнтральны дзяржаўны архіў (Вільнюс, Літва);
    Нацыянальная бібліятэка Беларусі (Мінск, Беларусь);
    Нацыянальная бібліятэка Украіны імя У. I. Вярнадскага (Кіеў, Украіна);
    Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (Мінск, Беларусь);
    Расійская дзяржаўная бібліятэка (Масква, Расія);
    Расійскі дзяржаўны архіўлітаратуры і мастацтва (Масква, Расія);
    Расійскі дзяржаўны гістарычны архіў (СанктПецярбург, Расія);
    Фундаментальная бібліятэка Яраслаўскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя К.Д. Ушынскага (Яраслаўль, Расія);
    Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (Мінск, Беларусь);
    Цэнтральны дзяржаўны гістарычны архіў СанктПецярбурга (СанктПецярбург, Расія).
    6
    Ад укладальнікаў
    Беларусь рыхтуецца да юбілею  130годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, выдатнага паэта, празаіка, публіцыста, крытыка, перакладчыка Максіма Багдановіча. Па традыцыі, супрацоўнікі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, філіяла Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, прымаюць актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні святочных мерапрыемстваў, прысвечаных пісьменніку. Яшчэ пад час святкавання мінулага юбілею ўзнікла ідэя стварэння каталога "Аўтографы Максіма Багдановіча".
    Мэты і задачы, якія паставілі сабе музейныя супрацоўнікі, былі больш складанымі, чым пры стварэнні звычайнага музейнага выдання. Ідэя заключалася ў тым, каб сабраць пад адной вокладкай выявы ўсіх аўтографаў Максіма Багдановіча, вядомых на той час. Задача надзвычай цяжкая, таму што рукапісы геніяльнага беларускага пісьменніка захоўваюцца ў розных краінах (Беларусі, Літве, Расіі, Украіне) і ў розных установах (архівах, бібліятэках, музеях). У Літаратурным музеі Максіма Багдановіча зберагаецца 8 каштоўных аўтографаў пісьменніка, у іх ліку "Зеленя", рукапісны зборнік перакладаў на рускую мову, дароўныя надпісы на кнігах, часопісах, на адваротным баку фотаздымкаў. Наогул, на сённяшні момант уладальнікамі каштоўных матэрыялаў з'яўляюцца наступныя ўстановы (па краінах):
    Беларусь
    Беларускі дзяржаўны архіўмузей літаратуры і мастацтва (Мінск);
    Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці (Мінск);
    Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы (Мінск);
    Літаратурны музей Максіма Багдановіча, філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры (Мінск);
    Нацыянальная бібліятэка Беларусі (Мінск);
    Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (Мінск);
    Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (Мінск).
    Літва
    Бібліятэка імя Урублеўскіх Акадэміі навук Літвы (Вільнюс);
    Літоўскі цэнтральны дзяржаўны архіў (Вільнюс).
    Расія
    Архіў A. М. Горкага Інстытута сусветнай літаратуры Расійскай акадэміі навук (Масква);
    Расійская дзяржаўная бібліятэка (Масква);
    Расійскі дзяржаўны архіў літаратуры і мастацтва (Масква);
    Расійскі дзяржаўны гістарычны архіў (СанктПецярбург);
    7
    Фундаментальная бібліятэка Яраслаўскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя К. Д. Ушынскага (Яраслаўль);
    Цэнтральны дзяржаўны гістарычны архіў СанктПецярбурга (СанктПецярбург).
    Украіна
    Нацыянальная бібліятэка Украіны імя У. I. Вярнадскага (Кіеў).
    Праведзены перамовы з кіраўніцтвам гэтых устаноў аб атрыманні электронных копій рукапісаў беларускага пісьменніка і дазволаў на публікацыю ў каталозе "Аўтографы Максіма Багдановіча". Такім чынам, у каталог уключаны ўсе выяўленыя на сённяшні момант аўтографы М. Багдановіча. Упершыню падрыхтавана факсімільнае выданне рукапісаў пісьменніка з фондаў Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, фондаў іншых устаноў навукі, культуры, адукацыі Беларусі і замежжа. Значная частка матэрыялаў публікуецца ўпершыню.
    Каталог"Аўтографы Максіма Багдановіча"складаецца з наступных раздзелаў:
    1. Аўтографы на фотаздымках.
    ІІ.Зборнікі вершаўперакладаў.
    III.	Вершы.
    IV.	Пераклады вершаў.
    V.	Артыкулы.
    VI.	Лісты.
    VII.	Дароўныя надпісы.
    VIII.	Уласнаручныя запісы.
    IX.	Дакументы Мінскага аддзела Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны.
    X.	Дакументы Мінскай губернскай харчовай камісіі.
    Матэрыялы ў межах таго ці іншага раздзела каталога, у тых выпадках, дзе магчыма было вызначыць дату, размяшчаюцца паводле храналагічнага прынцыпу. Да каталога дадаецца імянны паказальнік. Кожны дакумент, які ўключаны ў каталог "Аўтографы Максіма Багдановіча", прадстаўлены наступным чынам:
    •	факсімільная выява аўтографа;
    •	кароткае археаграфічнае апісанне аўтографа з удакладненнем крыніцы, паводле якой выстаўлялася дата пры адсутнасці яе ў рукапісе;
    •	цытаты з успамінаў сучаснікаў М. Багдановіча, з навуковых артыкулаў, якія змястоўна звязаны з тым ці іншым аўтографам.
    Для археаграфічнага апісання аўтографаў Максіма Багдановіча была выкарыстана наступная паслядоўнасць:
    •	найменне (верш, апавяданне, ліст, паштоўка, уласнаручны запіс і г.д.);
    •	пры наяўнасці  адрасат (установа альбо асоба);
    •	месца напісання;
    •	дата;
    •	від (аўтограф, машынапіс з праўкамі і г.д.);
    •	мова;
    •	памеры (указваліся толькі для рукапісаў, якія захоўваюцца ў музейных установах);
    •	месца захавання арыгінала (установа, пошукавыя дадзеныя).
    8
    Унікальнае выданне сабрала пад адной вокладкай усе вядомыя на сённяшні момант рукапісы пісьменніка: ад знакамітых яго вершаў да невялічкай запіскі прыватнага характару і выпраўленняў у тэкстах пратаколаў Мінскай губернскай харчовай камісіі. Дадаткам падаюцца ўсе вядомыя на сённяшні момант факсімільныя выявы аўтографаў Максіма Багдановіча, апублікаваныя ў свой час у розных выданнях.
    Матэрыялы значна пашыраюць нашы ўяўленні пра Максіма Багдановіча, дазваляюць пашырыць кола даследаванняў у галіне багдановічазнаўства. Каталог "Аўтографы Максіма Багдановіча" сапраўдны падарунак да 130годдзя з дня нараджэння генія беларускай літаратуры і 40годдзя з дня стварэння Літаратурнага музея Максіма Багдановіча.
    Супрацоўнікі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча выказваюць шчырыя словы ўдзячнасці ўсім, хто далучыўся да падрыхтоўкі і стварэння гэтага адметнага выдання.
    9
    Раздзел I. Аўтографы на фотаздымках
    1.
    "Я, нядужны, бязскрыдлы паэт...". Верш.
    Яраслаўль. 03.02.1910.
    Аўтограф.
    На беларускай мове.
    11,0x6,9 см.
    Літаратурны музей Максіма Багдановіча.
    КП 6827.
    "Палуян, з аднаго боку, падтрымлівае Багдановіча, піша яму шчырыя лісты, у якіх заахвочвае да творчасці, да працы над формаю верша, яго мовай, заклікае паглыбляць і пашыраць грамадзянскія матывы паэзіі, інфармуе пра бягучыя падзеі беларускага літаратурнага жыцця [...].
    3 другога боку, С. Палуян ваюе  адзін!  супраць усёй рэдакцыі за прызнанне М. Багдановіча. I перамагае! К канцу 1909 года беларускі пясняр выходзіць на старонкі "Нашай нівы", каб ужо ніколі з іх несыходзіць.Удзячны Палуяну за падтрымку, М. Багдановічуснежні 1909 г.друкуеў"Нашай ніве"прысвечаны яму верш, a 9 лютага 1910 г. дасылае яму сваю фатаграфію з прачулым вершаваным надпісам: "Я, нядужны, бязскрыдлы паэт, Помню, раз пазабыў сваё горэ, Бо ў той час атрымаў ваш прывет..." Нават свой адзіны зборнік"Вянок"(1913) выдае з прысвячэннем:"Вянок на магілу С. Палуяна".