• Газеты, часопісы і г.д.
  • Аўтографы Максіма Багдановіча  Ірына Мышкавец, Міхаіл Бараноўскі, Марына Запартыка

    Аўтографы Максіма Багдановіча

    Ірына Мышкавец, Міхаіл Бараноўскі, Марына Запартыка

    Выдавец: БудМедыяПраект
    Памер: 251с.
    Мінск 2020
    127.7 МБ
    124
    Раздзел VI. Лісты
    34.
    Ліст у рэдакцыю газеты "Наша Ніва".
    Яраслаўль. [пачатак 1913 г.] (датуецца паводле артыкула А. Луцкевіча "3 недрукаванае спадчыны па М. Багдановічу". Гадавік Беларускага навуковага таварыства.  Вільня, 1933.  Кн. 1).
    Аўтограф.
    На беларускай мове.
    Л. 1,с. 1.
    Бібліятэка імя Урублеўскіх Акадэміі навук Літвы.
    F.2138. L.4r.
    "Маю ўвагу звярнула на сябе пісьмо з подпісам "Максім", напісанае нейкім незнаёмым характарам, зусім нязвычным для Багдановіча. Толькі прачытаўшы яго я зразумеў, у чым справа. Аказалася, што Багдановіч пісаў лежучы ў пасцелі  цяжка хворы. [...]
    У гэтых двух пісьмах (№ 33, 36) паэт выказвае тое, што яго ў той час найбольш рупіла: ён усцяж думае аб друку свайго"Вянка", які ўжо складаўся ў Вільні, у друкарні Марціна Кухты  гістарычнай у беларускім адраджэнскім руху".
    Навіна А. 3 недрукаванае спадчыны
    па М. Багдановічу. С. 162163.
    125
    Раздзел VI. Лісты
    ^^^<^^5^,^ /	\^^^
    ^^<^^7 гЎа^ ^ ^^ ^ ^^ ^„ j.y^t^^ s^^^sa^a^ Лчл^^' ^ж^г ^ ^^^^^ ' " "
    ^ **^5*Яв*л*м^.
    126
    Раздзел VI. Лісты
    35.
    Лісту рэдакцыю газетьГ'Наша Ніва"на паштовай картцы.
    Яраслаўль. 02.03.1913.
    Аўтограф.
    На беларускай мове.
    Бібліятэка імя Урублеўскіх Акадэміі навук Літвы.
    F. 2138. L. 13 r., 13v.
    "Пісьменнік вялікай культуры, строгі і патрабавальны да сябе  такім уяўляецца М. Багдановіч са старонак сваіх пісем".
    Смолкін М. 3 рукапіснай спадчыны
    Максіма Багдановіча. С. 177.
    127
    Раздзел VI. Лісты
    128
    Раздзел VI. Лісты
    36.
    Віншаванне Фёдару Коршу.
    Месца напісання не ўстаноўлена. 22.04.1913.
    Аўтограф.
    На беларускай мове.
    Л. 1,с. 1.
    Расійская дзяржаўная бібліятэка.
    Ф.465. К. 12. Адз. зах. 37.
    "I вось з вялікім і радасным хваляваннем трымаю ў руках яшчэ адзін невядомы аўтограф нашага славутага паэта.
    Аўтограф М. Багдановіча, напісаны чорным чарнілам, прыгожым роўным почыркам, выключна акуратна, сведчыць не толькі пра глыбокую пашану паэта да вядомага рускага філолага, даследчыка тэкстаў класічных аўтараў, некаторых з якіх М. Багдановіч спрабаваў перакладаць на беларускую мову, але і пра найвялікшую сціпласць аўтара віншавання, які нават не пасмеў назваць сябе паэтам, а падпісаўся як "незнаёмы беларус".
    Кожны новы аўтограф Максіма Багдановіча  вялікая каштоўнасць для беларускага літаратуразнаўства".
    Саламевіч I. Невядомы аўтограф
    Максіма Багдановіча. С. 8.
    129
    Раздзел VI. Лісты
    130
    Раздзел VI. Лісты
    37.
    Лісту рэдакцыю газеты "Наша Ніва"на паштовай картцы.
    Яраслаўль. 27.04.1913.
    Аўтограф.
    На беларускай мове.
    Бібліятэка імя Урублеўскіх Акадэміі навук Літвы.
    F. 2138. L. 11 V., 11 г.
    "У цытаванай ужо адкрытцы Багдановіч  між іншым  піша, што паслаў Коршу, імя якога да Сусветнае Вайны было вядома кожнаму інтэлігентнаму чалавеку ў Расіі, павіншаванне на 70лецце, і пытаецца: "ці пасылалі Вы?"  Гэты факт паказвае, што Багдановіч быў блізкі да перадавога расійскага грамадзянства і адгукаўся на тое, чым яно жыло".
    Навіна А. 3 недрукаванае спадчыны
    паМ. Багдановічу. С. 163.
    131
    Раздзел VI. Лісты
    132
    Раздзел VI. Лісты
    38.
    Лісту рэдакцыю газеты"Наша Ніва".
    Яраслаўль. 21.10.1913 (датуецца паводле артыкула А. Луцкевіча "3 недрукаванае спадчыны па М. Багдановічу". Гадавік Беларускага навуковага таварыства.  Вільня, 1933.  Кн. 1).
    Аўтограф.
    На беларускай мове.
    Л.2,с.4.
    Бібліятэка імя Урублеўскіх Акадэміі навук Літвы.
    F. 2138. L5r.,5v.6r.,6v.
    "Пісьмы М. Багдановіча да гэтага часу наогул не друкаваліся. Між тым, яны  адна з асноўных першакрыніц вывучэння біяграфіі і творчасці пісьменніка. Іх змест дае жывое ўяўленне пра пісьменніка  мы нібы асабіста знаёмімся з ім, уваходзім у яго інтарэсы, чуем яго жывыя інтанацыі, яго голас".
    Смолкін М. 3 рукапіснай спадчыны Максіма Багдановіча. С. 176.
    133
    Раздзел VI. Лісты
    134
    Раздзел VlЛісты
    135
    Раздзел VI. Лісты
    136
    Раздзел VI. Лісты
    39.
    Ліст Вацлаву Ластоўскаму на паштовай картцы.
    Яраслаўль. 07.11.1913 (па яраслаўскім паштовым штэмпелі).
    Аўтограф.
    На беларускай мове.
    Бібліятэка імя Урублеўскіх Акадэміі навук Літвы.
    F. 2138. L 10v.,10r.
    "У чэрвені месяцы прыехаў М. Багдановіч у Вільню. Пры першай сустрэчы з ім мне ўразіліся яго вочы з даволі пранізлівым поглядам, але калі ён гаворачы запаляўся, вочы яго глядзелі не на зне, а ўнутр, быццам былі звернуты ў мозг.
    Праездам у вёску М. Багдановіч прабыў двое содняў у Вільні. Абедзве ночы начаваў у рэдакцыі "Нашай нівы", якая тады месцілася на Завальнай вуліцы, № 7, у тым самым памяшчэнні, дзе цяпер Беларуская кнігарня. Абедзве ночы я правёў разам з ім, і кожны раз гутаркі нашы зацягваліся ад змяркання да світання.
    Багдановіч дзяліўся сваімі думкамі і з захапленнем пераймаў ад мяне мае ведамасці з беларускай (крыўскай) этнаграфіі і гісторыі, якія я пераказваў яму, як умеў, дэманструючы быўшыя пры рэдакцыі калекцыі Івана Луцкевіча. Асабліва глыбокае ўражанне на Багдановіча зрабілі рукапісы старасвецкіх славянскіх кніг і дакументаў, а такжа слуцкія паясы, якія ён па некалькі разоў пераглядаў".
    Ластоўскі В. Маеўспаміны аб М. Багдановічу. С. 64.
    137
    Раздзел VI. Лісты
    138
    Раздзел VI. Лісты
    40.
    Ліст Льву Багдановічу на адвароце бланка паштовага пераводу.
    Яраслаўль. 20.03.1914.
    Аўтограф.
    На рускай мове.
    Беларускі дзяржаўны архіўмузей літаратуры і мастацтва.
    Ф. 153. Воп. 2. Адз. зах. 26. Л. 35 адв.
    "С младшмм братом Левой, хотя Макснм жнл в одной комнате, спорнть не прнходнлось: в нх склонностях, способностях н ннтересах было мало точек сопрнкосновення: однн поэт, а другой математмк. Однн поэзней мало ннтересовался, а другой математнкой".
    Богдановйч А. Матерйалы к бйографйй
    Максйма Адамовйча Богдановйча.
    139
    Раздзел VI. Лісты
    140
    Раздзел VI. Лісты
    41.
    Ліст Вацлаву Ластоўскаму на паштовай картцы.
    Яраслаўль. 23.05.1914 (па яраслаўскім паштовым штэмпелі).
    Аўтограф.
    На беларускай мове.
    Бібліятэка імя Урублеўскіх Акадэміі навук Літвы.
    F. 2138. L 12 V., 12 г.
    "Рысунак на акладку даў я са свайго сабрання. Гэты рысунак у 1905 годзе зрабіў адзін з вучняў (не памятаю яго прозвішча) Штыгліцаўскай школы. Рысунак напамінае крыху вянок, дзеля гэтага я і пастанавіў, карыстаючы правамі выдаўца, надпісаць на кніжцы да аўтарскага яшчэ і свой агаловак "Вянок". Выходзіла нягорш: "Вянок, кніжка выбраных вершаў". А каб апраўдацца перад чытачамі, чаму названа кніжка"вянком" я на першым, пасля агалоўку, лісце памясціў раз'ясненне:"Вянок на магілу С. А. Палуяна" (t 8 красавіка 1910 г.). Зрабіў я гэта без ведама аўтара, але асноўваючыся на яго сардэчным адношанні да нябожчыка Палуяна. Між іншым, калі кніжка выйшла, М. Багдановіч быў вельмі здаволены з майго помыслу, што выразіў у форме падзякі вершам, які павінен быць у маіх архівах. Але, прыняўшы чула агаловак, М. Багдановіч у даўжэзным лісце выказваў мне нездаволенне, што ў кніжцы прайшлі, праз недагляд карэктуры, даволі чысленныя памылкі, а галоўная з іх  у вершы "Вераніка". Пры ламанні вершу пераблутаны парадак яго: пасля пятага шасціверша (на 111 бал.) 9,10 і 11 е шасцівершы, месца якім павінна быць на 113 балоне, пасля 8 шасціверша.
    Віна была мая, але я ня чуўся вінаватым, што і тлумачыў аўтару ў сваім лісце. Аднак часовая астуда ў нашых стасунках была даволі хутка згладжана. У нас з М. Багдановічам нанова завязалася перапіска, якая цягнулася да лета 1914 года".
    Ластоўскі В. Маеўспаміны аб М. Багдановічу. С. 66.
    141
    РаздзелУІІ. Дароўныя надпісы
    42.
    Дароўны надпіс Марыі Галаван.
    На тытульным лісце кнігі М. Багдановіча "Вянок". Вільня. 1913 г.
    Яраслаўль. 22.03.1914.
    Аўтограф.
    На рускай мове.
    Літаратурны музей Максіма Багдановіча.
    КП3558.
    "Заменпть монм детям мать взяла на себя обязанность моя сестра Марня Георгмевна, которая н несла эту святую обязанность вплоть до моего второго брака в 1899 г. с Александрой Павловной Волжнной м своего выхода замуж. Нта н другая былн самымн нежнымн матерямн для момх детей, н детн отвечалн нм трогательной взаммностью".
    Богдановйч А. Матерйалы к бйографйй
    Максйма Адамовйча Богдановйча.
    142
    Раздзел VII. Дароўныя надпісы
    МАКСШ ВОГДАНОВІЧ.
    кніжка выбраных вершоу.
    ВІЛЬНЯ, ДРУКАРНЯ МАРЦІПА КУТЫ.
    1913.
    143
    Раздзел VII. Дароўныя надпісы
    МАКСІМ БОГДАНОВІЧ.
    кніжка выбраных вершоу.
    ВІЛЬНЯ, ДРУКАРШІ МАРЦІНА КУТЫ.
    1913.
    144
    Раздзел VII. Дароўныя надпісы
    43.
    Дароўны надпіс Магдаліне Гапановіч.
    На тытульным лісце кнігі М. Багдановіча "Вянок". Вільня. 1913 г.
    Яраслаўль. 22.03.1914.
    Аўтограф.
    На рускай мове.
    Літаратурны музей Максіма Багдановіча.
    КП 5697.
    "Сестра Магдалнна, носнтельннца траднцнй нашего рода, жнла н вела свою семью так, как это делалн ее мать н бабушка: она соблюдала н чтнла все нашн обычан н обряды, справляла "дзяды, каляды, масляннцу" н "велнкоднн" н пр. так, как это делалн предкн. Она уже отошла к ннм, но дух ее жмвет н поныне в ее семье целостно м действенно. Достаточно было побывать у теткн в однн нз торжественных дней, посвяіценных памятн предков, как"дзяды" нлн "коляда", овеянных атмосферой торжественной чннностн  этого древнего лада мягкой серьезностн, тонкого такта, чтобы пробуднлось особое настроенне, возбуждаюіцее в душе дремлюідне отголоскн наследственных эмоцнй, слнваюіцнхся в одно своеобразное чувство, которое называется благоговеннем. Это  преданная, нежная любовь к своему родному, далекому, смутному, неясному, полуоіцутнмому, полному неуловнмой прелестн, которое кажется такнм прекрасным н которое так легко ндеалнзнровать, святнть, возводнть в культ".
    Богдановйч А. Матерйалы к бйографйй
    Максйма Адамовйча Богдановйча.
    145
    Раздзел VII. Дароўныя надпісы
    MAKC1M
    ВЯНОК кніжка выбраных вершоу.
    альня, ДРУКАРНЯ марціяа куты.
    1913.
    <Л ^r.Z«—Л»Г^ *>»** ^А^^Іл^Л^— ^
    146
    Раздзел VII. Дароўныя надпісы
    44.
    Дароўны надпіс Ганне Гапановіч.
    На тытульным лісце кнігі М. Багдановіча"Вянок". Вільня. 1913 г.
    Яраслаўль. 22.03.1914.
    Аўтограф.
    На рускай мове.
    Літаратурны музей Максіма Багдановіча.
    КП 60.
    "У 1913 ці 1914 годзе была ў гасцях у Яраслаўлі стрыечная сястра Максіма Адамавіча  Анна Іванаўна Гапановіч. Ёй паэт падараваў кніжку сваіх вершаў. Яна сказала, што не зможа ацаніць паэтычных вартасцей яго твораў, бо нядобра разумее беларускую мову".