Бабуліны шпулькі  Таццяна Каленік

Бабуліны шпулькі

Таццяна Каленік

Выдавец: Друкарскі дом "Вішнёўка"
Памер: 86с.
Мінск 2020
20.5 МБ
Таццяна Каленік
Баіууіжы шпулькі
гісрчОрці дйл ўсей слні
Мінск "Друкарскі Дом "Вішнёўка" 2020
УДК 821.161.3
ББК 84(4Бем)
К171
Каленік Т.Р.
К-171	Бабуліны шпулькі: апавяданні. Мінск: Друкарскі дом "Вішнеўка", 2020. 86 с.
Натхнёная ўспамінамі аб школьных канікулах, ахопленых абдымкамі вясковай рамантыкі, аўтар распачала цыкл празаічных замалёвак для ўсёй сям'і. Яны склаліся, нібыта бабуліны шпулькі, у адзіны цягнічок, які выносіць чытача ў свет фантазій і прыгод.
Свае гісторыі аўтар прысвячае малой радзіме, непаўторнай песні лясоў і лугоў, гаючай сіле крыніц, людзям з добрымі вачыма і іхтрадыцыям. Яна спрабуе дастукацца да сэрца кожнага чытача, вярнуць яго да сябе, да сваіх сапраўдных Вытокаў... I гэта так важна сёння, калі губляецца сувязь чалавека з прыродай, з родам, з сапраўднымі, духоўнымі каштоўнасцямі.
УДК 821.161.3
ББК 84(4Бем)
ISBN 978-985-90525-2-1
© Каленік Т.Р.,2О2О
© Друкарскі дом "Вішнеўка", 2020
“Адкуль мы ўсе родам? 3 дзяцінства...”
Менавіта, гэта, выказаная некім думка, прыйшла да мяне, калі я дачьітала да канца "Бабуліны шпулькі" казачныя гісторыі для ўсёй сям'і, напісаныя Таццянай Каленік. Нездарма ж кажуць, што "дарослы, які не страціўздольнасць да творчасці гэта дзіця, якому ўдалося выжыць". Унаш прагматычны, тэхнакратьічны век захаваць у сабе чысціню ўспрымання дзіцяці вельмі складана. Але неабходна, каб заставацца Чалавекам. Час ідзе, змяняюцца пакаленні, мяняюцца назвы рэчаў, паняцці... Але ж, самае галоўнае павінна застацца агульначалавечьія каштоўнасці, якія закладзены ў аснову існуючага свету. Так, яны, можно сказаць, нікім не пісаныя, але закладваюцца ў кожнага з нас пры нараджэнні. Іх магчыма назваць адным словам сумленне. Напэўна, яно / ёсць тая жьівая сувязь кожнага са сваім сапраўдным пачаткам, гэта той падмурак, без якога чалавек, як дрэва без каранёў, загіне... Бо: "хто карані свае губляе, той будучьіні не мае..." гэта таксама закон, які працуе, не гледзячы на яго прызнанне, ці не прызнанне.
Так, напэўна, кожную з "Бабуліньіх шпулек" можна было б "раскласці на пазлы", прааналізаваць з розных бакоў, алея не захацела рабіць гэтага, бо значнасць "шпулек" у тым, што яны даюць магчьімасць чьітачу адчуць, зразумець нешта больш каштоўнае... яны дазваляюць зазірнуць у сябе,
зверыць свой унутраны свет з чьісцінёй дзіцячага ўспрымоння аўторо, магчыма, убочыць том нейкія плямкі і освятліць іх нязгосным святлом дзяцінство, свайго особістого токсомо... I кожному оўтор дое могчымосць зробіць гэта особісто. Яно проз своеўспоміны спробуе достукоццо go сэрцо кожного чыточо, вярнуць яго go сябе, go своіх сопроўдных Вытокоў... I гэто ток вожно сёння, колі губляеццо сувязь чоловеко з прыродой, з родом, з сопроўдньімі, духоўньімі коштоўносцямі.
Упэўнено, што кожны, хто почне чытоць "Бобуліны шпулькі", не зможо одорвоццо од іх, покуль опошняя з іх не "шоргоне по монорэйцы" яго ўспрьімоння. I, безумоўно, токі чыточ обовязково одчуе гучонне своеособліваго ўнутронаго комертоно, з якім і одбудзеццо гормонічноя суностройко яго штодзённых думок з высокім голосом душы.
Мяркую, што навот морознымі зімовымі вечоромі, колі зо вокномі будзе зловоццо поўночны вецер, у хоце, у якой роскрьіюць кніжку з "Бобулінымі шпулькомі", будзе ўтульно і цёпло...
Дзякуй Вом, Тоццяно Рыгороўно, зо Вошы святло, чысціню і цеплыню, / зо цудоўную здольносць дзяліццо імі з іншымі!
Святлана Быкава, паэтэса,
Старшыня Мінскага абласнога аддзялення
ГА "Саюз пісьменнікаў Беларусі"
З^кона Прьіцягнення
"Калі вы чагосці вельмі моцна жадаеце, у гульню ўступае Закон Прыцягнення"
Эндру Карнэгі
Сэрца нібыта захлынулася цішынёю: "Калісьці на месцы гэтага голага поля квітнела і гаманіла вёска, спявалі і рагаталі калодзежы, плялі карункі коміны".
...Балюча. Раптоўны выбух у грудзях: "Помнік! Тут павінен быць помнік!", здавалася, напалохаў сусвет, і Закон Прыцягнення пачаў сваю гульню.
"Помнік!.." магутна білася ў скронях. Я не ведала, якім ён павінен быць, а, калі шчыра, то часцей адганяла ад сябе думку, што апанавала мяне. А тым часам загадкавае біццё пашыралася і мацнела. He, гэта не пульс. Гэта шукала выйсце Слова маёй вёсачкі, куды я прыязджала да бабулі і дзядулі, як дадому.
Мудры Закон Прыцягнення ўклаўу мае пальцы пяро, і я пачала пісаць. Спачатку пісала для дачок і будучых унукаў. Як фамільную каштоўнасць імкнулася перадаць ім Слова продкаў. Потым яго падхапілі сяброўкі.
Плакалі і смяяліся калегі, аздабляючы ўспаміны жартаўлівымі гісторыямі з жыцця сваіх вёсачак. Так, незаўважна, "фамільная каштоўнасць" пераўтварылася ў "бясцэнны грааль", які кожны дарослы нёс да сваіх дзяцей і ўнукаў, да дзяцей і ўнукаў знаёмых, суседзяў...
"He, не бывае "чужых" і "сваіх" дзяцей, не бывае "сваіх" і "чужых" вёсак..." прыйшло аднойчы паразуменне, і на свет з'явіліся мае першыя, даволі небездакорныя, эсэ. Хацелася адступіцца. Ды дзе там! I тут спрацаваў Закон Прыцягнення. Ён падарыў мне новых сяброў. Кволыя радкі пачалі дужэць і налівацца, калі колеру ім надаў Леанід Лук'янцаў (загадчыкаддзялення дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ДУА "Гімназіякаледж мастацтваў імя І.В.Ахрэмчыка, член Беларускага саюза мастакоў). Беларускі паэт, пісьменнік і гісторык Уладзімір Арлоў загартаваў іх як сталь, і даўзапавет; "Наперад!". Спавіла іх "паспяховай" стужачкай Лідзія Давыдзенка сакратар Саюза пісьменнікаў Расіі, галоўны рэдактар мастацка-публіцыстычнага часопіса "Берега", член Саюза журналістаў Расіі. А Святлана Быкава (паэтэса, перакладчыца, старшыня Мінскага абласнога аддзялення ГА "Саюз пісьменнікаў Беларусі), як першая настаўніца, песціла іх і ўдасканальвала. Потым яны трымалі экзамен, і строгі Мікола Шабовіч (беларускі паэт, перакладчык, кандыдат філалагічных навук, дацэнт БДПУ імя М.Танка) абвясціў: "Так!".
Тут пашчыравала і рука Таццяны Якаўлевіч члена Беларускага саюза журналістаў, галоўнага спецыяліста Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Так нараджалася гэта кніга своеасаблівы помнік малой радзіме.
Бязмежна-шчырыя словы падзякі я адрасую ўсім, чыя эмацыйная і прафесійная падтрымка дапамагала мне працаваць над праектам! Усім, хто даў магчымасць жывому Слову продкаў рухацца ад пакалення да пакалення!
Да слёз шчымлівыя ілюстрацыі да аповедаўдаслалі дзеці Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Менавіта да іх я звярнулася ў першую чаргу, бо ў вочы маіх маленькіх землякоў і сёння глядзяць Усакінскія лясы, якія хавалі некалі ад жахаў вайны мясцовых падлеткаў нашых маці і бацькоў, бабуль і дзядуль.
Нізкі паклон вам, бацькі і настаўнікі юных творцаў, за дапамогу ў стварэнні мастацкіх вобразаў, за ваш непасрэдны ўдзел у праекце.
Выказваю вялікую падзяку кіраўніку ДУДА "Клічаўскі цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі" Святлане Аляксандраўне Ткач. Гэта яна данесла маю просьбу да навучэнцаў розных школ раёна і горада і аб'яднала ўсіх, хто пажадаў далучыцца да працы.
Вел ьмі кранула мая просьба-прапанова зрабіць праект разам з юнымі талентамі Клічаўшчыны загадчыка аддзела па адукацыі, спорце і турызме
Клічаўскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандра Мікалаевіча Мялешку Вялікі дзякуй Вам, шаноўны Аляксандр Мікалаевіч, за Вашу любоў да роднай старонкі, да яе гісторыі і людзей!
Вось якая сувязь пакаленняў адбылася праз гэты невялікі твор, праз простыя дзіцячыя малюнкі. Што гэтапразорлівыходЗакона Прыцягнення? Яктонка новае пакаленне адчула подых Бацькаўшчыны! Спадзяюся, што хлопчыкі і дзяўчынкі, якія ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы кнігі да выдання, з яшчэ большай адказнасцю пачнуць цікавіцца гісторыяй роднага краю.
Прыемна здзівіла і тое, што чуткі аб нараджэнні кнігі "Бабуліны шпулькі" выйшлі за межы Клічаўскага раёна. Да мяне звярнуліся школ ьнікі і студэнты з розных куткоў Беларусі з пажаданнем маляваць малую радзіму, якую не столькі бачылі, колькі адчувалі праз цеплыню сваіх родных. Яшчэ больш узрушыла, што расчуленыя бацькі пачалі арганізоўваць сямейныя экскурсіі да тых мясцін, дзе некалі дзяды сеялі зерне жыцця, дзе пад вокнамі ружавелі яблыкі, дзе дубы ды клёны ўсё яшчэ хаваюць таямніцу першага кахання.
He была выключэннем і Мілання Шчэцька са Стаўбцоў. Калі яе бацькі даведаліся, у якім праекце жадае прыняць удзел іх дачка, то палічылі неабходным пазнаёміць яе з куточкам сваёй Бацькаўшчыны ў так званай "Зоне адчужэння".
s
3 якім жа хваляваннем дзяўчынка ўзялася ствараць, напэўна, самую адказную частку кнігі яе вокладку!
Сэрца б'ецца часцей ад думкі, які ж рэзананс выклікае дотык да патаемна-роднага. He, не забытага, а закалыханага памяццю.
Хочацца адзначыць высокі прафесійны падыход супрацоўнікаў ООО "Друкарскі Дом "Вішнёўка", а таксама ўзгадаць імёны маіх дзяцей Аксінні Каленік-Бенчэў, Хрыста Бенчава, Ганны Каленік. Яны фінансавалі праект і паклапаціліся аб выхадзе кнігі да Дня майго юбілею.
Прыгожае выданне. Сапраўдны падарунак маёй малой радзіме, нашчадкам і кожнаму, хто трымае цяпер у сваіх руках кнігу "Бабуліны шпулькі".
Таццяна Каленік
Баіулс’ны шпулыч* Сплдгцнл гястдцніЛегц
-1-
Такздарылася іўгэтысонечна-ціхі дзень:звесіўшы ножкізпадаконніка, ветрык углядаўся ўдалячынь. Недзе ля ракі спявала дзедава каса, а тут, у хаце старая маслабойка спрачалася з бабулінай руплівасцю. Ветрык без толку ганяў разнасцежаныя створкі акна, у якіх адлюстроўваліся пухнатыя аблокі ды жытні ўзгорак, перахоплены шнурыкам палявой дарогі.
Та-а-ак, будзе з кім пагарэзіць! радасна ўсхадзіўся ён, як толькі ў полі свайго зроку злавіў жывую кропачку на хвалях маладога калосся. Кропачка паступова набліжалася, павялічвалася, і ўжо праз некаторы час у ёй пачала пазнавацца постаць знаёмай дзяўчынкі.
Бабуля адразу здагадалася, пра каго "ідзе гаворка"! Яна схапіла святочную хустку і пашыбавала насустрач.
-2 -
Дзверы прыгараднага пазіка зачыніліся за Алінай спінай. Наперадзе ж бязмежнасць, ахопленая ледзь улоўнай рысачкаю далягляда. Гарачымі пясчынкамі пачала храбусцець дарога і, здавалася, няма ёй ні канца,
ні краю. Радаснымі пералівамі вітаюць жаўрукі. Вітаюць, хоць і моўчкі, кузурачкі ды жучкі: усё нешта пішуць, пішуць па рыжавата-белым пяску... Якая непаўторная вязь! Аб чым яна?.. А вось і каласы схіліліся ў самыя ногі, таксама вітаюць. Дзяўчынка ўсё гэта прыкмячала і кожнаму імкнулася адказаць узаемна-ветліва. Яна нават не заўважыла, як дарога вынырнула з жытнёва-аксамітнага мора ў прыбярэжную лагчыну, дзе адпусціла ў бок ад сябе ледзь бачную сцяжынку.