• Часопісы
  • Бабуліны шпулькі  Таццяна Каленік

    Бабуліны шпулькі

    Таццяна Каленік

    Выдавец: Друкарскі дом "Вішнёўка"
    Памер: 86с.
    Мінск 2020
    20.5 МБ
    Прахалода крыху прыкамечанай травы спалохала разутыя ножкі, і яны пабеглі... Пабеглі спачатку нясмела, потым хутчэй і хутчэй. Дабеглі да кладачкі, якая пацешна пагушкала над ракою-мяжою... да таго берага, які пакідаў за плячыма гэты, а ад яго так не цярпелася збегчы... да танюткіх былінак, абуджаных спевам вясёлай хады, у якія хацелася нырнуць і плысці, плысці, гартаючы аблокі марамі... Ды за кожным рухам дзяўчынкі ўжо сачыла бабуля. Яна прагнула быць першай, хто стрэне тут сваю крывіначку. А Аля ўжо ні ішла, ні бегла яна ляцела разам з мятлікамі і стракозамі насустрач родным, сябрам і вясковым прыгодам!
    Жанчына стаяла ў задуменні. Яна спынілася напрыканцы агарода, дзе гушчар пявучага аерніку хаваў крынічныя ночвы. Парэпаныя цяжкай працай пальчыкі сціскалі ражкі хусцінкі -бабуля ўхваляваннітак ізабылася ўпрыгожыць ёю бялюткія валасы. На іх спыніўся просценькі грабеньчык.
    U
    Здавалася, ён наўмысна ўтрымлівае кожны валасок, каб бачылі ўсе, як жвавыя сонейкі, якія адбіліся ад паверхні крынічнага люстра, лашчаць добрыя зморшчынкі бабулінага твару. Яна заўсёды сустракала тут дарагіх гасцей, каб здарожаны і смагу мог наталіць, і перад роднай зямелькай укленчыць. А яшчэ, па яе словах, хто гэтай чароўнай вадою пачастуецца, той адразу стане здаровым і моцным.
    -	А няўжо я хворая?! здзівілася Аля.
    -	He. Хіба, што... кволая. Вы ў горадзе ўсе такія, прагучаў сухавата голас жанчыны. V ім утойвалася пагарда да горада-хапуна, а яго было за што не любіць. Ён зманьваў моладзь, абяцаў забавы ды лёгкае жыццё з выгодамі ў кватэрах, а сам... Сам усё мацней і мацней дыхаў на плямачкі маленькіх паселішчаў знішчальным подыхам.
    5 -
    Алечка... Аля... Альжбэта... так звалі нашу гераіню сябры і дарослыя, а аднакласнікі калі-нікалі ды пажартуюць: "Альфа! Бэта!"
    Паздаравелая і ўздужалая на кубачак крынічнай вады, Аля спынілася ўсярэдзінехаты і, ахопленая суладдзем наваскаванай столі, нефарбаванай падлогі і лёгкага подыху сцен, пачала ўлівацца ў яго гармонію. Хацелася дыхаць разам з імі і не скідаць з плячэй абдымкі прыемнай прахалоды.
    Яны агарнулі яшчэ з парога, а потым да іх далучыўся ментолавы водар дзікай мяты, які заляцеў у пакой праз акно, быццам нехта ўнёс яго ў жмені проста пад нос дзяўчынцы.
    Хто тут? агледзелася тая. Ужо вельмі адчувалася прысутнасць яшчэ кагосьці, хто паспеў нырнуць за аконны праём.
    Ніхто не адгукнуўся... Толькі стоены подых жартаўліва пранізваў цішыню. У адказ на гэта Аля напоўніла бутэльку з дзіравым коркам вадой, стрымліваючы прадчуванне, падкралася да акна, ды я-я-як пырскане туды, за фіранкі!
    О-ёй! пачуўся смяшлівы пярэпалах з таго боку. Ты намачыла маю крылатку! Як жа мне цяпер палохаць усіх?!
    Дык ты мяне пужаць надумаўся... I як гэта ў цябе атрымліваецца? развяла рукамі Аля. Слухай, а навучы мяне!
    ...Ды толькі на гэты раз яна атрымала водар каровінай наплёхі, так і не ўбачыўшы таго, хто так няўдала пажартаваў з яе.
    Ты дрэнны! скрывіла вусны дзяўчынка і ўжо падрыхтавалася раўці. Нехта нябачны пагладзіў бліскучыя крэндзелі яе косак, цёплым подзьмухам змахнуў слязінкі і зарагатаў:
    He, я не дрэнны, я проста вясёлы! Няўжо не пазнала? Я сябар твой, ветрык, які жыве за аконнай ліштвою... Узгадай, як я настрашыў цябе
    залетась, калі ваўком каля хаты выў... А летась мы з табой у хованкі гулялі, памятаеш? Давай ізноў гуляць, я так па табе сумаваў!
    -	Вось чмут, засмяялася Алечка скрозь усхліпы, як жа мне шукаць цябе, ты нябачны?
    -	А папросту... Бачыш, дзедавы медалі на пільчаку1 варухнуліся? Гэта я плечы разгарнуў. Цяпер сюды, на паліцу, зірні! Тут вяршкі лізнуў, таму сурвэтка на гладышу захісталася. Я заўсёды там, дзе рэчы варушацца. А цяпер адгадай: дзе я?
    Пакой затаіў дыханне... Разам з ім замерла і дзяўчынка... Да шыі нехта дурасліва дакрануўся, падалося пёркам, ледзь-ледзь... Толькі Аля прыгатавалася пляснуць па ім далонню, як вясёлы дураслівец апынуўся на яе носе! А вось ужо на крайку вуха сакоча... 3 вуха на ложак перамахнуў, з ложка пад услон... Так і пайшло ўсё ходарам: Аля за сябрам, сябар за куфрам; Аля за куфар, ветрык за дываны! Падушкі ў паветры складаныя сальта вінцяць, старая шафа адбівае стэп крывымі нагамі, а з цвікоў пасаскоквалі партрэцікі і забегалі, закружыліся па сценах, аж стол заматляў спадніцаю! Адна толькі печка, як стаяла надзьмутая, так і стаіць, з месца не зварухнулася, быццам яе нічога не тычыцца, быццам яна тут самая важная, і на яе магутных плячах трымаецца ўсё. Ну і няхай
    1
    Пінжак
    17 сабе стаіць, а сябры, як дурэлі, так і дурэюць! Яе проста завідкі бяруць занадта пузатая!..
    У дзвярным праёме з'явілася бабуля. Ёй не цярпелася ведаць, хто гэта так хату пераварочвае.
    -	А-а-а, з табой сябры? Ну, гуляйце... і яна зноў знікла за палавінкамі дзвярэй.
    Аля стаяла пасярод пакоя і не разумела якіх сяброў убачыла бабуля, калі ўсё пазастывала ў прадчуванні, што бабуля насварыцца?
    Яшчэ не супакоілася сэрца ад шалёнага тахкання, яшчэ не паспела яна ўцягнуць паветра на поўныя грудзі, як бакавы зрок злавіў квятчастае хваляванне.
    -	Гэта я... таемна шаптаў ветрык з-за стракатай шырмы, якая захінала ложак ад чужых вачэй. Ну як, хораша я схаваўся... ад бабулі?..
    I шафа схапілася за жывот. За ёю стол, партрэцікі з дыванамі, Аля... Несупынны смех рваў бакі, хапіла толькі ўявіць: нябачная істота тоіцца ўхваляхтканіны, нешта ціхенька шэпча, каб ніхтояе нечуў, яшчэ і жартаваць прымудраецца... Ды якжа без шырмы прыкметнай і какетлівай фігуранткі пакою? На правах галоўнай гераіні, яна тэатральна шчоўкнула шпулькамі, каб перавесці ўвагу на сябе...
    IS
    -	4 -
    Пустыя драўляныя шпулькі, на якія бабуля прыдумала чапляць шырму, заўсёды прыгожа лопалі, калі даганялі адна другую. Яны коўзаліся па нацягнутай пад столлюструне і вельмі нагадвалі манарэйкавы цягнічок. Сябры падарожнічалі на ім ў свет казачных прыгод. Кожная шпулька адпаведны вагон, са сваім імем і колерам: колер пунсовай гісторыі, напрыклад, ці колер Язэпавай маляванкі... А вось тая, у сярэдзіне, на якой некалі былі накручаныя жоўтыя ніткі, мае колер цытрынавых цукерак...
    Усе ганялі шырму туды-сюды, а з ёю і катушачны лакаматыў не прыпыняў рознакаляровыя апавяданні. Штодзень вясёлая сябрына займала месцы ва ўтульных купэ і цешылася незвычайным падарожжам...
    Але ж як кожнаму лакаматыву надыходзіць час павярнуць на запасную калейку, так і канікулы некалі канчаюцца. Аля бегла насустрач бацькам, школе, падручнікам... Аб тым, што бяжыць насустрач будучыні, яшчэ не ведала.
    -	5 -
    Колькі часу прайшло? не падлічыць... Альжбэта прыехала зноў, ды ўжо неадна,з дачушкай. Маленькія сандалікі весела адбівалі залацістыя пясчынкі вясковай дарогі, спяшаліся да казачнага цягнічка...
    6 -
    Нібы стомлены ветразь, які забыўся ў моры здзічэлыхтраў, які зацята супраціўляецца бегу дажджоў і аблокаў, пазірала з пустэчы знямелага дворышча печ, быццам нічога яе не тычыцца, быццам яна тут самая важная, быццам усё яшчэ нешта трымае на прыгнутых ужо плячах.
    "He! адмаўлялася сэрца верыць убачанаму. А можа, усмяглыя аладкі чакаюць?.. Ці на крайку яешню бабуля пакінула, як заўсёды клапатліва пакідала, калі некуды сыходзіла?.. He! Гэта толькі дрэнны сон!.. Прывід!.." Павекі моцна сціснуліся, у вушах зашумела, а ў галаве закруціліся падзеі, людзі, час. Жанчына бегла да пашарэлай постаці, адзінай, што ўсё яшчэ чакае, і папракала сябе не толькі ў здрадзе, а і за тое, што некалі так легкадумна кпіла над ёю!
    Неўзабаве пачуўся грукат, падалося, з чэрава печы... Так! Знутры цаглянай гаспадыні нехта меладычна стукаў па засланцы. Сэрца пачало павольны адлік крокаў...
    ...Слёзы засцілі вочы на стылым подзе, падціснуўшы ножкі, сядзеў усё той жа маленькі гарэза-ветрык ад непагадзі хаваўся, сяброўку пільнаваў.
    -	О, а я ўжо думаў не дачакаюся! узрадваўся знаёмы галасок, ледзь стрымліваючы маркоту. Ну як, хораша я схаваўся... ад печкі?
    Дасціпны сябар зноў знайшоў прыгожы жарт і, як некалі, пяшчотным павевам змахнуў слязінкі з Аліных шчочак.
    -	Кажуць, калі хочаш нешта надзейна схаваць, схавай тое на самым бачным месцы, вось я і затаіўся пад печчыным носам... I манарэйка тут, са мною. На вось, казкі нашы напішаш! і нябачныя ручкі працягнулі Альжбэце бабуліны шпулькі.
    Шпу/ІЬКа першЗЯ "Д”
    Першая шпулька заўсёды прысвячалася сябрам. Сябры дзялілі не толькі кубак сырадою, а яшчэ: бесклапотнае летняе надвор'е, бадзёрыя хвалі ракі, на якіх пагушкваліся аж да чакання зубамі і ніколі не хварэлі, смяшлівы пясок, які казытаў басыя ступачкі, а таксама шчымлівыя радкі папулярных песень.
    "Чтоб дружбу товарніц пронёс по волнам,
    Мы хлеба горбушку н ту пополам!.."2 запявала заўсёды вясёлая Света, захопліваючы ўсіх яскравым пазітывам. Кожны склад гэтых радкоў вымаўляўся з 2 песня кампазітара А.Іванова на вершы А.Пракоф'ева "Товармш,".
    23 асабістым пачуццём, як гімн. Разам з ім дзеці адпраўлялі ўвышыню мары, надзеі і найлепшы пасыл сябру, і верылі: тое, што не даляцела данясуць аблокі.
    Света... Лена... Шура... Дзятва ніколі не звярталася адно да аднаго памяншальна бралі прыклад з дарослых. "Ваняк" ды "Маняк" не існавала. Дарослыя ставіліся да такіх жа сыноў зямлі, як і самі (ці то да старэйшых, ці то да малечы), з вялікай павагаю, таму іх вочы, душа і вусны выдавалі шаноўнае: "Міхаіл"... "Вольга"... "Хведар"...3
    2 -
    -	Артур. упэўнена прамовіў белабрысы хлопчык, які прыехаў да родных з Курыльскіх выспаў і падаў руку для знаёмства.
    -	Какой же ты "Артур"? Ты Артўр! Носншь рыцарское нмя,
    3 У шасцідзесятыя васьмідзесятыя гады мінулага стагоддзя людзі сталага веку яшчэ памяталі традыцыю сваіх продкаў і звалі чалавека, са слоў мясцовых жыхароў, адпаведна яго ўзросту і статусу. 3 прыходам хрысціянства прыйшлі і хрысціянскія імёны. Аднак памяншальна-ласкальная форма імя, такая, як "Ванька", не замацавалася ў асяроддзі тутэйшага насельніцтва. Людзі пачалі выкарыстоўваць новыя імёны, але імкнуліся адпавядаць традыцыям сваіх прашчураў; рос чалавек расло і імя. Дзявочыя ж імёны: "Манька", "Волька" дапускаліся, але да падобнай формы імя ставіліся з асаблівай асцярожнасцю.
    24-
    а правнльно поставнть ударенне не потруднлся!4 раптам залямантавала дзяўчынка на рускай мове, каб выглядаць у вачах новага знаёмага больш сучаснай.