• Часопісы
  • Бабуліны шпулькі  Таццяна Каленік

    Бабуліны шпулькі

    Таццяна Каленік

    Выдавец: Друкарскі дом "Вішнёўка"
    Памер: 86с.
    Мінск 2020
    20.5 МБ
    За штодзённай працай бабуля даўнозабылася пратуюразмовузунучкай і нават уцяміць сабе не магла, чаму тая так часта задае адно і тое ж пытанне, і які сэнс для яе мае гэтае загадкавае слова.
    -	Ура-а-а! узрушылася Алячка. Час! Час надыйшоў!
    Жанчына павольна выпрасталася, абхапіўшы паясніцу стомленымі пальцамі... Заправіла белую пасму валасоў, якая выбілася з цеснага палону хусткі, хітра ўхмыльнулася і неўзабаве прамовіла:
    -	Ну, час дык час.
    Сэрца малой затрымцела! Панеслася! Абабуля... неўтактураўнаважана, не ў такт мерна накіравалася пад страху нізенькай лазенкі.
    Гаспадыня зняла з даху самы спелы, жоўта-чырвоны з зялёным пражылкам гарбуз і паклала яго ў доўгія начоўкі, якія мелі духмяны водар драўніны (іх дзед выразаў са ствала вялізнага дрэва). Вельмі беражліва, аж дыханне перахапіла, разрэзала пухнатае чэраўца, і...
    О-о-о, колькі іх?! Немаўляткі-гарбузікі! Немаўляткі-зорачкі! Цэлаяарцель! Цэлая процьма! Бабуля ласкава ўсміхнулася і ўрачыста ўклала ў маленькую далоньку ўнучкі некалькі коўзкіх зярнятак:
    -	Ну, прымай нованароджаных!
    3 -
    I сапраўды, чым больш цяжарных гарбузоў трапляла ў дзервяныя ночвы, тым багацей і багацей ураджайныя грады нябёсаў засяваліся выразнымі, крамянымі заранкамі!
    Дык куды яны цяпер падзеліся? Дзе тая шчодрая рука, што багата сее?
    Стаіць Альжбэта нязрушна, шукае вачыма нешта... а што? Голас родны намагаецца злавіць, а наўкругцішыня нязвыклая.
    Азірнулася... Бабулі нестала...
    Бабы Зосі бабулі яе сяброўкі Анджэлы, таксама даўно няма...
    На мінулым тыдні Хадосіха рукі склала... Апошнім часам у горадзе была, сын забраў. Адчуць бы жывы водар начовак...Няма. Ды і навошта яны, калі не трапляюць ужо гарбузы на дахі?
    Дахі... Дахі... Дахі...
    Дзе вы, шурпатыя далоні вёсачак нашых?..
    Шпулька трцяя Цш^рйнябй глрОшлк
    Як нізавітаеш да бабулі -у шафе цукеркі ляжаць, вабяць... Яркія фанцікі самі ў рукі просяцца, ды пакуль не атрымаеш гасцінец ад дарослага, толькі і застаецца слінкі глытаць. Больш за ўсё прыцягваў увагу цытрынавы гарошак, абсыпаны цукрам. I што ўтым цукру такога? Звычайныя салодкія крышталікі, але ж на аксаміце жоўтых круглячкоў яны зіхацелі сонечнымі бліскавіцамі і гулялі адценнямі напаўпразрыстай глыбіні, а яна кружыла галавутак, што ў тую таямніцу хацелася нырнуць.
    Бабуля не спяшалася адзначыць прыбыццё ўнучкі салодкім пачастункам. Яна казала, што любой ўзнагароды трэба быць годнай. Ёй, напрыклад, цукеркі на палічку вуж-мудрэц прыносіць, а падарункі дарыць не зазвычаена.
    Загадкавага вужа Аля дагэтуль не сустракала. "О-о-о, тлумачыла бабуля, гэты разумнік не кожнаму на вочы трапляецца. Яго ўбачыць ужо ўзнагарода... Ён умее адзначыць добрыя ўчынкі, а самаадданых
    і мудрых не праміне заахвоціць падарункамі! Сучаснае пакаленне шмат ведаў страціла, а "за дзедам швэдам" 9 людзі ўшаноўвалі вужа. Ён, як сцвярджае павер'е, затыкнуў сабою дзірку ў Ноевым каўчэгу, а дзірку тую мыш прагрызла...".
    Аля слухала бабулю, і тая здавалася ёй такой мудраю ёй сам герой паданняў гасцінцы носіць! "Які ж добры ўчынак мнезрабіць, кабзаручыцца яго даверам?" разважала дзеўчанё, алебабулятутжа астужвала гарачыню яе думак. Яна нібыта чула ўнуччана пытанне (не дзіва ж мудрая...) і цырымонна дадавала: "Добрыя ўчынкі не робяцца назнарок, яны як бы самі "ідуць..." ад шчырага сэрца... ад яснага розуму..."
    Напэўна,суродзічаўвужа-вужыху і пяцярыхпрыгожанькіхвужанятаў Аля бачыла! Яны жылі пад ганкам і дужа шанавалі гаспадыню дома. 3 пашанаю да не зусім звычайных суседзяў ставілася і бабуля: кожны дзень яна пакідала для іх у сподачку сырадой. Бабулін пачастунак вужыха заўсёды прымала, а вось унуччын не. Добра, што котка разумела яе роспач і не давала скіснуть смачнаму пітву. Яна прыязна вурчэла і церлася пяшчотнай пыскаю, быццам суцяшала, быццам выцірала сухія слёзы дзяўчынкі. Плакаць было сорамна усе здагадаліся б, што маці-вужыха не дазваляе сябраваць з ёю сваёй вясёлкавай дзятве, а вуж-мудрэц, як бы
    9
    Вельмі даўно.
    3S
    Аля ні дагаджала, гэтаксама яе не мілуе. "...Котцы і тое на днях цукерку паклаў, а за што?! Што яна такога зрабіла?! Вось я, напрыклад: кожны дзень кароўку на пашу выганяю, сустракаю яе, стомленую цяжарам вялікага дня, сена сушу, загібала пальцы маленькая гаспадынька, ваду з калодзежа нашу, посуд мыю, ў хаце прыбіраю, палашчу і качаю10 бялізну, гародніну паліваю! Чым не добрыя ўчынкі?! Вось так заўсёды, вечна мяне ні з чым пакідаюць... Але адно страшна не любіла дзяўчынка з бульбоўніка жука каларадскага збіраць... Можа, якраз гэта і перашкаджала быць запрыкмечанаю мудрацом?
    Замест брыдкіх вусякаў малая прыносіла бабулі кветкі, а з дзедам на рыбалку хадзіла! За гэта яе частавалі засмажанымі шчупачкамі, утомленымі пад салодкай смятанаю аладкамі, незвычайным чырвоным кісялём, які чэрпалі лыжкамі, і бурштынавым мядком у сотах. Яго можна было разглядаць гадзінамі: фантазіраваць, прадчуваць, згаджацца з дзядуліным сцвярджэннем, што мёд гэта дар працаўніц-пчол. Але ж дзяўчынка бачыла, як дзед яго на стол ставіў! Ды і лядункі (праўда, набытыя ў аўталаўцы) часцяком перападалі ёй. Аднак уяўленне больш запаляў... ласунак цытрынавага колеру дарунак загадкавага вужа.
    10	У тыя часы, якія апісвае аўтар, вясковыя гаспадыні для разгладжвання тканых
    вырабаў выкарыстоўвалі адмысловыя драўляныя прыстасаванні, так званыя "качалкі". Адсюль і выраз: "качаць бялізну".
    5 -
    У той дзень бабуля загадала ўнучцы пільнавацькуранятаў. Пухнатыя камячкі бегалі па двары, а ўваччу стаялі ярка-жоўтыя гарошыны, якія, нібы ўзапаволеным кадры, рассыпаюцца па мураве... Згадкі аб салодкім узбуджалі смагу, хацелася піць, а тут яшчэ і паўдзённаесонца дазнямогі прыпякае. Толькі Аля адвярнулася зачэрпнуць вады, як яе бакавы зрок улавіў рух. Нешта цяжкое, каменнае, стрымгалоў пікіравала з нябёсаў! У імгненне вока (і сама не зразумела як!) дзяўчынка апынулася ў цэнтры птушынай чародкі і ўжо адважна закрывала яе ўласным целам. Вочы самі моцна заплюшчыліся ад прадбачання балючага ўдару ў спіну!..
    Гэтага не адбылося. Вялізныя крылы расхінуліся за яе плячыма і зноў узняліся ў вышыню, так і не крануўшы заступніцу аніводным сваім пяром. Калі тая агледзелася, ля яе ног не хапала аднаго кураня... Як!? Калі!? На гэты раз слёзы ўсё ж знайшлі выйсце...
    Усю ноч думкі пра вялікую моцную птушку не давалі спакою. Аля паважала яе мудрасць і спрыт, але ж і сваіх абараніць абавязана! А паколькі каршун не прычыніў ёй болю, дзяўчынка таксама мусіла прыдумаць у адносінах да яго нейкі бяскрыўдны прыём. I ён знайшоўся. Гэтую няхітрую тактыку яна неўзабаве выпрабавала, і яна спрацавала.
    Як правучыць драпежніка, адважнуюзаступніцу навучыла махляркамодніца, якая жыла на дрэве, але гэта ўжо наступная гісторыя.
    Шпулька чац&ёртЗЯ ЛілхйлрклаіСдніцл і ле неуійцўнц ypDk 1 -
    "Знайсці бяскрыўдны спосаб перамогі над ворагам задача не з лёгкіх..." дапамагала роздуму маленькае люстэрка. Гэта простая рэч была абавязковым атрыбутам кожнай жаночай сумачкі. I не толькі жаночай дзявочай таксама, бо, калі па сакрэце, ужо вельмі хацелася хутчэй стаць дарослай. А люстэрка... Яно як верная сяброўка, як таемны дарадца, як першы памочнік спрыяла імкненню. Расфарбуе, бывала, вусны чырвоным, ружовай пяшчотай шчокі прыпудрыць, а вейкі няўдала ленінградскай тушшу падвядзе...
    2 -
    Стаяў самы звычайны пагодлівы дзянёк: курыца-маці мірна выгульвала свае пісклявыя мініяцюркі; нябёсы цешылі блакітнай чысцінёю; шчокі і вусны дзяўчынкі зіхацелі фарбамі... Аля пацягнулася да люстэрка, ды... Божухна рэч здабыла здольнасць левітацыі! Дзяўчынка паспрабавала ўхапіць яго, ды дзіва-шкло ўхілілася... Кінулася даганяць і яно наўцёкі... Аж мову заняло: дзе гэта бачана, каб люстэрка планіравала ў паветры, яшчэ і хітрым вокам падміргвала?!
    Праз нейкае імгненне ў аб'екта з'явіліся крылы... потым хвост... На адлегласці выцягнутай рукі збліскучайздабычай у дзюбе ляцела варона! Так-так, самая сапраўдная варона! Яе чорна-шэрая сукенка пералівалася чысцінёй. I не дзіва на тым тыдні духмянае мыла ўмыкнула... завушнічка, як скрозь зямлю правалілася... потым памада... за памадаю пярсцёнак знік... Здавалася для поўнага шчасця пярнатай модніцы не хапае толькі пацерак, але ж "яшчэ не вечар"... Трымалася яна спакойна, выяўляючы зусім не абы які інтэлект, бо ляцела згодна разлічанаму курсу у напрамку, адкуль спадручней накіроўваць на дзяўчо сонечныя водбліскі. Як толькі Аля распачала манеўр па затрыманні зладзейкі, тая адкрыла па ёй чаргу сонечнага адбітку.
    3 -
    Так непрыемна было адчуваць сябе абдуранай, яшчэ і абстралянай, што ногі самі панесліся ўслед за махляркай. Хацелася нагнаць і адплаціць ёй, чаго б гэта ні каштавала, але ўцякаць варона і намеру не мела... "Ах, ты, пасміхацца надумалася!?" нярвова паскорыла рух Аля, яшчэ болей раззлаваная стрыманасцю птушкі, ды толькі ад сваіх дзеянняў цярпела паразу пабольш: чарга неадчэпнага водбліску дакладна трапляла ў цэльу яе вочы! У тую хвіліну дзяўчынцы думалася, што пярнатая шахрайка ладзіцца дапячы ёй. Але, нездарма кажуць: "Злосць дрэнная дарадца". Ох, і нарабіла б малая глупства, каб не своечасовая здагадка...
    Варона, адчуўшы змену настрою, дзелавіта прысела на плот, аднак не адводзіла ад дзяўчыны пранізлівага позірку. У ім чыталіся сумнеў і пытанне: "Дайшло, ці не?.."
    У гэты час Альжбэта адчула сябе не па ўзросту дарослай -яна прыдбала сакрэт, які і даросламу не кожнаму адкрыецца... У яе руках знаходзілася тое, што не параніць, не заб'е і болю не прычыніць!
    Праз некаторы час гісторыя з каршуном паўтарылася: у пошуках лёгкай здабычы ён зноўскіраваўся на падворак, каб паснедаць кураняткамі. Аднак, калі Альжбэта навяла на яго люстэркавы водбліск, той не адразу зразумеў, у чым справа: невядомая перашкода не дазваляла дасягнуць мэты! Велічны птах пачаў сумятліва біць паветра крыламі, кідаючыся з боку ў бок. Потым завіс на месцы, жаласна курлыкнуў, нібы абвясціў пра сваю паразу, і знік у вышыні. Больш на іхні панадворак ён не наведваўся.
    3 вялікай прыязнасцю да сваёй непараўнальнай настаўніцы, Альжбэта прашаптала ёй: "Ты сапраўды мудрая птушка. Дзякуй за твой незабыўны ўрок! Цяпер я разумею: люстэрка для цябе не цацка, не забаўкі... Нясі яго да сябе, няхай ахоўвае спакой тваіх дзетак і ўпрыгожвае ваш дом. Ты вартая ўзнагароды!"