Бабуліны шпулькі
Таццяна Каленік
Выдавец: Друкарскі дом "Вішнёўка"
Памер: 86с.
Мінск 2020
He адразу воку паверыла: стаіць яна на даху чырвонага палаца вялізнага, незямной прыгажосці! Зірнула праз яго празрыстую чарапіцу ўніз, ды здзівілася: па каланадах ды арках пунсовыя лілеі ўюцца, квітнеюць. Паліваюць іх напаўпразрыстыя прыгажуні! Гэта Берагіні-бродніцы
75 завіхаюцца, сады свае даглядаюць. Сукенкі, містычнымі краўцамі шытыя, рознымі ўпрыгожваннямі пабліскваюць. Доўгія валасы, нібы багавінне, калываюцца, да Аліных пятачак дастаюць, быццам бы нешта на іх запісваюць... Казытліва, але трывае дзяўчо, няма калі рагатаць такой любаты, за ўсё сваё жыццё не бачыла! Стаіць рот разявіла... аж саломіна выпала (угору, праўда).
Мір вам! прабурболіла Аля, забыўшыся, што на апошнім дыханні. Якія цудоўныя гарлачыкі! А я толькі жоўтыя ды белыя бачыла. Чаму вашы чырвоныя? Можа, сакрэт які ведаеце?
Увесь сакрэт у альховых палях, на якіх трымаюцца калоны, на якіх ляжыць дах, на якім стаіш ты... азваліся дзівы. Кара алешыны яшчэ які фарбавальнік! Яна дае чырвоны колер. Бачыш, нават лілеі, абвіваючы сабою калоны, маюць тут адпаведнае адценне. Мы любім гэтае месца: тут вельмі камфортна нашым кветкам, а мы часам на іх варожым... А ты ведаеш, як на лілеях варажыць?
На лілеях?! пачасала патыліцу Аля. ...На зямлі на рамонках варожаць...
Панны, смеючыся, сабраліся ў кружочак. Кожная адарвала па некалькі чырвоных бутонаў. Ад гэтых бутонаў яны адшчыквалі пялёстак за пялёсткам і прыгаворвалі: "Любіць, не любіць..." Тым часам пялёсткі,
нібыта легкакрылыя зграйкі рыбакматылёў, плаўна разляталіся па падводным раздоллі, аздабляючы сабою плынь. Тут дзяўчынка і зразумела чаму Вольса ружовае адценне мае!
- 5 -
Яе дапытлівасць была задаволеная. Цяпер і дадому час па-першае, бабуля хвалюецца; падругое, усе рэкорды па затрымцы дыхання пабітыя некалькі разоў запар; па-трэцяе...
А па-трэцяе... падхапілі вадзяныя гарэзніцы, звярні, калі ласка, увагу, якое гэта зручнае месца для нашых пабудоў! I тут галоўную ролю іграюць альховыя апірышчы. Надта ж яны ўстойлівыя да вільгаці, нават пад вадой. Людзі з даўніхчасоў
77 выкарыстоўваюць іх для ўзвядзення палацаў, млыноў, мастоў. Ім гэты сакрэт падаравалі нашы браты-бабры. Мы таксама пабудавалі мост-бродам называецца. Расплюшчы другое вока, ці падабаецца табе наша тварэнне?
Калі Аля абодвума вачыма абвяла наўкруг, то была невымоўна здзіўлена: яна бойка тупала да свайго берага ўброд, несла бабулі букет ад рачных дзеў пунсовую гісторыю, а на левай назе чырванеў шаўковы пялёстак лілеі сведка небяспечнага падарожжа.
- 1 -
Паркалёвая шырма налышліва ўсміхалася, калі захінала сабою старадаўні дыванок. Ён ціхенька дажываў свой век над дзедавым ложкам і нават саромеўся ўласнай нікчэмнасці.
"Вісіш ■гут, быццам прырос, вочы мазоліш, абарванец!" глумілася з яго шырма. Ёй было чым ганарыцца: сучасная, лёгкая, стракатая; заўсёды запатрабаваная, заўсёды рухомая... Яна вольна звешвалася з драўляных шпулек і эмацыйна імі пляскала.
Услед за шпулькамі пачынала гусці струна. Яна заўсёды падтаквала шырме, таму дыванку думалася, што ўсё ў гэтым свеце супраць яго. Ён вінавата апускаў вочы, бо нічога не могзрабіць ні са сваім зусім не модным адзеннем, ні з узростам, ні са становішчам, але пазіцыю не здаваў... Заціснуты паміж печкай і шафаю, ложкам і столлю ён адкрываў вачам цікаўнага гледача белую альтанку, якая патанала ў квецені фантазійных руж. Па роўнядзі невялічкай сажалкі, на першым плане, маўкліва слізгацела пара лебедзяў, а з глыбіні альтанкі за ёй назіралі закаханыя.
Яны, відаць, аб чымсьці думалі, марылі... Усё тут здавалася загадкавым: і гэты чорны фон, на якім быў намаляваны сюжэт, і сам жывапісны наіў. Нягледзячы на простую, прымітыўную размалёўку ды абтрапаныя ражкі, ад дыванка немагчыма было адарваць позірк так вабіў ён нейкай сваёй меланхалічнай сардэчнасцю. Адной толькі шырме і справы не было да таго, што там на ім намалявана і якія пачуцці абуджае сюжэт. Яна дэманстратыўна шыкавала перад суседам новай сукенкаю, а тую, як на ліха, развяваў плыўнымі хвалямі хатні скразнячок, быццам і ён быў заадно з ёю. Крыўляка незадаволена чмыхала ў нос "фі, які ты пыльны, а-а-а-пчхі! У мяне на цябе алергія! He дзіва, што з табой сябраваць ніхто не хоча ад твайго выгляду адзін толькі змрок на душы."
- 2 -
I сапраўды, дыванок часта заставаўся адзін. Сябры тады яшчэ не разумелі, што ён проста не хацеў быць кожнаму з іх цяжарам. Аднойчы ж і зусім зажурыўся. Ружовыя бутоны, здавалася, паніклі ад сораму і крыўды, альтанка-абязлюдзела... Гэта здарылася паўдзённай парою, калі вяскоўцы хаваліся ў хатні халадок. Да бабулі завітала суседка, натхнёная важнай навіною. Відаць, наўмысна прыйшла... Крыху пасядзела моўчкі, потым і кажа:
О-о-о-о, даражэнькая, бачу, ў цябе дыван зусім нязграбны вісіць! А ў мяне-е-е... модны, квяцісты, пальцы на тры таўшчынёю; дзеці з горада прывезлі! Самі выбіралі, самі чаплялі на ўсю сцяну атрымаўся. А твае чаму не памяняюць гэтую старызну?.. Хіба грошай мала зарабляюць?..
3 -
Ганарліўка-шырма вышэй за ранейшае нос задрала яе самалюбства было ўсцешанае, а спадзеў, што неўзабаве каля яе паселіцца новы сусед, надаў яшчэ большай фанабэрыі.
Бабуля нічога не адказала суседцы, а потым, калі тая пайшла, неяк ласкава паглядзела на свайго
si насценнага сябра і сцішылася. У блакіце вачэй запалілася цёплае святло. Ажылі падзеі мінулага. Гэта было падобна на нямое кіно, хуткае, няўлоўнае, дарагое... Мільгацелі фігуры, цені, эпізоды, без перапынку граў гадзінніктапёр... Недзе паміж тактамі ледзь прыкметна таргануліся прыгожыя бабуліны рукі, якія нібыта заснулі на мазаіцы хатняй сукенкі. Як нешта іх абудзіла: можа неспадзяваны ўспамін усхваляваў, а можа, брамка, ляснуўшы ў двары завалай, вярнула жанчыну ў сённяшні дзень...
4 -
Зразумела, што гэта просценькая, немудрагелістая рэч была для яе даражэйшаю за ўсе самыя каштоўныя, самыя навамодныя. Але чым? Бабуля абвяла вачыма пакой, унукаў, і, нібы адчуўшы агульнае пытанне, пачала сваю нетаропкую споведзь.
"Хадзіў да вайны па вёсках мастак шырокай душы і шчырага сэрца чалавек, дыванкі вось такія маляваў. Ён хацеў, каб і вясковаму чалавеку жылося з цікавінкаю. Звалі яго Язэпам, таму і маляванка Язэпава. Але ён не толькі маляваў, яшчэ вучоным быў ды лекарам знаным. Любіў яго люд... Дзе б ні спыніўся Язэп, адусюль да яго сыходзіліся: хто пешкі, хто на фурманках трапляў.
...У кожнага да Язэпа свая справа была. 3 нашых Вусціння з Андрусём хадзілі у іх дзеці доўга не нараджаліся. Творца сам адчуваў, каму што
83 намаляваць: каму лісіцу накідае, каму птушку з кветкамі, а некаторым нават касмічныя бегі на палатне ствараў... Малюе, бывала, і ціхенька, нібы сам з сабою, размаўляе, ды не проста размаўляе, а вершамі. Ох і прыгожа ён іх чытаў! Але, хутчэй за ўсё, гэта гімны былі. Яны гэтаксама ў рыфму вымаўляліся, як вершы. Некалі, не за нашай памяццю, нашы дзяды да нябёсаў гімнамі звярталіся.
У хуткім часе ў Андруся з Вусцінняю хлопчык нарадзіўся, Язэпкам назвалі. Як дазналася пра гэта фруза Акімава бягом да Язэпа! Яе сын у Першую сусветную без вестак прапаў. Да каго яна, бедная, толькі ні звярталася: і да шаптуноў, і да варожак ніхто рады не даў. А пасля Язэпа, гады праз тры, і ёй пашэнціла: сына знайшла. Ён у Англіі жыў, ледзь не кожны дзень лісты ёй пісаў... Але яны да маці не даходзілі.
...Грошай Язэп не браў, больш харчы прымаў, а калі бачыў, што перад імзусім бядняк-задарма дапамагаў. Памятаю, прыехаў да яго нейкі заможнейшы чалавек фарбы, пэндзлі прывёз, кнігі цікавыя... Як жа Язэп радаваўся, нібы малец! А яшчэ кветкі жывыя надта любіў. Жанчыны заўсёды яму букеты прыносілі. Мастак доўга ўглядаўся ў суквецці, назіраў за подыхам пялёсткаў, а потым з-пад яго пэндзлікаў нараджаліся планеты ды галактыкі. Язэп казаў, што праз кветкі космас пазнаць можна, што кожная красачка гэта планета, толькі ў мініяцюры: колькі розных кветачак існуе
S5 на зямлі столькі і царстваў касмічных у нашай галактыцы. Як кожная прыгажуня паводзіць сябе тут, на зямлі, так і яе планета пачуваецца ў непазнаным сусвеце...
...Апранаўся мастак ахайна, от што цікава. Як ні завітаеш свежанькая кашуля, прычэсаная барада. А калі паспяваў? Нават праз знешні выгляд выказваў павагу да чалавека, а ставіўся Язэп да кожнага з пашанаю. Нават да самага будзённага а як да караля... Кожнага выслухаць умеў, кожнаму дапамагчы. Вось у каго належала вучыцца людзі ніколі не паднялі б адзін на аднаго зброю. He варта разумелі б яны псаваць шлях да сябе таму, хто нясе запалкі для вогнішча... Асабліва Язэп перад жанчынаю схіляўся. "Жанчына, казаў ён, гэта боства, бо яна маці". Вось і не губляліся ў матуль дзеткі сілай Язэпавага слоўца. А моц у яго была-а-а аж да самых вяршынь дасягала!
... I мае, вось, дзеткі, вайну перажылі"...
5 -
Голас старой змоўк. Яе думкі сталі зразумелыя без слоў... Цішыня ўсталявалася паўсюдная: нават мухі на шыбінах сцішыліся. Усе паглыбіліся ў задуменне.
Неўзабаве пачуліся чыесьці ўсхліпы гэта расчулілася шырма... Яна утыкнулася носам у грудзі дыванка і залямантавала:
Прабачце, спадар Дыван! Я ніколі-ніколі не буду Вас крыўдзіць, і, ведаеце, я невымоўна шчаслівая, што ў мянетакі... такі выдатны сусед! А давайце сябраваць!
I яны зачапіліся на знак прымірэння нітачкамі.
Словы прызнання наталілі завялыя ружы жыватворнай сілаю. Яны зноў наліліся, запунсавелі...
Шпулькі запляскалі ў далоні, а хатні скразнячок здзьмуў пылінкі з палінялай кашулі дыванка. Той з палёгкай ўздыхнуў, расправіў дагэтуль пахілыя плечы і ўжо ніколі не лічыў сябе непатрэбным. Так і вісіць ахоўнік дабрабыту бабуліных дзетак, унукаў, праўнукаў...
Лілсплкё
Вокладка: Шчэцька Мілана, 13 год (ДУА "Сярэдняя школа №3" г. Стоўбцы).
Фарзац: Каленік Ганна, 19 год, выпускніца аддзялення жывапісу ДУА 'Тімназія-каледж імя І.В.Ахрэмчыка", педагог дадатковай адукацыі ДУДА "Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Мінскага раёна".
Старонка 11 "Спадчына ад гаспадыні лечы": Ржэвуцкая Кацярына, 11 год (ДУА "Каўбчанскі ВПК "Дзіцячы сад-сярэдняя школа" Клічаўскага р-на).
Старонка 13 "Спадчына ад гаспадыні печы": Забалоцкая Софья, 8 год (ДУА "Максімавіцкі ВПК "Дзіцячы сад-сярэдняя школа" Клічаўскага р-на).
Старонка 19 "Спадчына ад гаспадыні печы": Забалоцкая Софья, 8 год (ДУА "Максімавіцкі ВПК "Дзіцячы сад-сярэдняя школа" Клічаўскага р-на).