Бабуліны шпулькі
Таццяна Каленік
Выдавец: Друкарскі дом "Вішнёўка"
Памер: 86с.
Мінск 2020
Хлопчык збянтэжыўся. Было добра бачна, як запаліліся чырванню яшчэ не загарэлыя шчокі, а позірк слізгануў да долу.
- Артур! паўтарыў ён больш настойліва, але зусім не пакрыўдзіўся, бо яго вочы заўсёды свяціліся прыязнасцю і дабрынёй. Напэўна хлопчык сумаваў па роднай мове на чужыне, таму прытрымліваўся нетолькі мясцовага дыялекту, а яшчэ і нейкай асаблівай гаворкі сваёй бабулі Жазэфіны. Яна размаўляла па-беларуску, але з лёгкім налётам польскага акцэнту, што выдавала яе заходне-беларускае паходжанне. Якраз у беларускіх каталікоў імя "Артур" і прамаўлялася з націскам на літару "А", ды толькі дзеці гэтага яшчэ не разумелі. Хлопчык ведаў, што вымаўляе сваё імя правільна, а растлумачыць чаму, не мог.
О, "Эврнка!" падхапіла сяброўка словамі Архімеда -Теперь я знаю, как будет называться первый вагон моего катушечного поезда!5
Аля распавяла новаму сябру пра выдуманы цягнічок і на борце
4 Які ж ты "Артур"? Ты Артўр! Носіш рыцарскае імя, а правільна паставіць націск -
не палічыў патрэбным!
5 О, "Эўрыка!" падхапіла словамі Архімеда дзяўчынка. Цяпер я ведаю, як будзе
называцца першы вагон майго шпулькавага цягнічка!
25 першай шпулькі, якую прысвяціла сябрам, старанна вывела загалоўную літару яго імя.
"А" ёсць "Азь"... "Альфа"... пачатак... і якая, па сутнасці, розніца, на які склад падае націск. На здзіўленне, Артур-Артўр стаў пасля самым лепшым сааўтарам яе вясковых гісторый. Ён, як і яго сяброўка, складаў вершы (праўда, лепшыя!), бачыўу людзяхтолькі добрае, радаваўся захаду і ўсходу сонца!.. У іх нават любімцы былі адзіныя: Вячаслаў Харламаў харызматычны хакеіст; "цуд з коскамі" Вольга Корбут, і, як ні дзіўна, паэт Максім Танк. Дзяўчынку ўражвала, што хлопчык жыве ў Сібіры, а размаўляе і цытуе вершы на беларускай мове... Хлопчыка ж здзіўляла прыхільнасць гэтай дзяўчынкі, а таксама мясцовых падлеткаў увогуле, да мовы, на якой ніколі не размаўлялі іх матулі, быццам саромеліся яе.
- 3 -
Дзеці і музыку складалі... па ластаўках! Птушкі садзіліся на драты электрычных слупоў, як ноткі на нотным стане. Алю цешыла, што гэтыя дзівосы бачыць не толькі яна. Прыемна было і тое, што яе блізня па духу вельмі ўважлівы да даўніны. Завядуць, бывала, вяскоўцы шаноўнага веку старадаўнія песні на бяседах молодзь ад іх і адасобіцца, свае кружэлкі слухае альбо пад гітару спявае. Іншыя хлопчыкі і дзяўчынкі
таксама ўцякалі туды, адкуль чуліся сучасныя шлягеры, а Артур жа не, не сыходзіў, слухаў спевы старэйшых разам з Аляю.
..."Няхай конь мой, ой напасе-э-цца, дзеўка красна, хай нагуляеццаа-э-эй..." шматгалосна зацягвалі яны, убіраючы ў сябе кожны паўтон гэтага, яшчэ жывога цуда, які ўпэўнена выціскала з чалавечага жыцця сучасная эстрада. Мурашкі сыпаліся па скуры, калі гэтыя людзі, без усялякіх рэпетыцый раптам падзяляліся на сапрана і альты, і вялі, кожны сваю меладычную лінію, па-асабліваму розна, але ўзнёсла і зладжана з іншымі!
А яшчэ Артур і Аля любілі маляваць... Мальбертаў у іх не было. Іншы раз і фарбы хутка канчаліся, а аўтакрама доўга не прыязджала, бо зноў дажджамі размывала дарогі. Гэтую цяжкасць сябры вырашалі проста малявалі на мальберце нябёсаў! Самымі яскравымі малюнкамі былі кветкі, якія летуценнікі дарылі адзін аднаму. Часам паміж загагулінамі фантазій раптам маляваўся свежы хлеб... (так, і ён у марах прысутнічаў, бо вельмі часта прыходзілася есці чэрствы), а праз некаторы час іх клікалі бабулі. Сябры ўжо ведалі хутка іх адправяць па хлеб у вялікую краму цэнтральнай сядзібы калгаса, куды хоць як, а тавар дастаўлялі.
Дзіўна, але ім было зусім не цяжка пераадолець трохкіламетровы шляху краму,адстаяцьуёй нудную, пакручастуючаргу,хвостякой губляўся далёка за дзвярыма, потым набрацца моцы на зваротны шлях з сеткамі,
27 якія пераціскалі далоні не дзіцячай вагой... Па-першае, здзейснялася намаляваная мара, па-другое, падтрымлівала плячо сябра! Нягледзячы на тое, што кожны цягнуў па поўнай авосьцы хлеба, яны адломлівалі ад румянай скарынкі па кавалачку і частавалі адно аднаго. Гэта дзіўным чынам натхняла, а ногі адрываліся ад зямлі разам з грузам, і сам сабою ўзгадваўся ўрывачак любімага шлягера:
"...Коль ветер лавмной, н песня лаввіной, -
Тебе половмна, н мне половмна-а..."
Іншы раз здавалася, што дзяўчынку і хлапчука зляпілі з аднаго цеста, -такімі падобнымі яны былі душой і думкамі. Аднотолькі раз'ядноўвала націск: "Артур!" настойваў хлопчык; "Артўр!" спрачалася Аля! А калі шчыра, то ёй падабалася такая форма імя мяккая, незвычайная. Аднак саступіць не магла, бо на стоадсоткаўбыла ўпэўненая, штоў гэтым пытанні мае рацыю яна.
- 4 -
Тая спрэчка доўжылася і доўжылася: дзень у дзень, год у год. Але спынілася ў адно імгненне.
Чарговыя канікулы толькі пачыналіся. Каласы наліваліся малочнавасковай пяшчотай і шчымліва перашэптваліся з ціхімі вятрамі. Нічога не прадвяшчала перамен.
Хлопчык прыбег перапалоханы:
Я... я толькі на хвіліначку, сказаць: "Да... да пабачэння"!
Растлумачыць, што здарылася, у яго не хапала моцы. Дзыўчынка чакала ўсяго, але толькі не таго, што пачула потым:
- Мы... тэрмінова ад'язджаем... назаўсёды!.. Бацьку накіравалі ў іншы горад, у іншую краіну...
Артур-Артўр яшчэ не ведаў, куды яны паедуць, але па ўсяму было відаць, што для яго, як і для дзяўчынкі, расстаннезсябрам-як пазбаўленне крылаў:
- He, ты так не думай, мы не страцілі крылы, наадварот, яны мацнеюць! Мы будзем далятаць да аблокаў і дасылаць з імі адно аднаму лісты! Сняжынкамі ці дажджом, вясёлкавай фарбай ці водарам духмянага хлеба яны знойдуць кожнага з нас... Так-так, ты не памылілася кожнага... Так не будзе заўсёды, павер, хутка ўсе сябры разляцяцца, як птушкі, кожны ў свой вырай.
- Странный ты! крывіліся вусны ад крыўды. Куда, по какмм адресам доставлять облакам пнсьма? Взятьтебя, к прнмеру: "улетаешь", a названня города, который тебя пропншет, незнаешь!..6
6 Дзіўны ты! крывіліся вусны ад крыўды. Куды, па якіх адрасах дастаўляць
аблокам лісты? Узяць, да прыкладу, цябе: "ляціш", а назвы горада, які цябе прапіша, не ведаеш!..
- Нічога, гэтыя "паштары" высо-о-ока плывуць, убачаць куды... не сунімаўся хлапец, і сябры перавялі позірк на шматабяцальныя аблокі...
- 5 -
"Вітаюз Бабруйска! Алена."выводзіцьбелая крэйда паул ьтрамарыне нябёсаў...
"Народнлася внучка Софійка!"7 бяжыць і растае радок з Кіева, ад Святланы.
"...сагыну..."8 толькі і паспявае дацягнуцца з Караганды. А сярод літар і шматкроп'яў квітнеюць аўтарскія красачкі ад сябра, які не падпісаў сваё палатно.
7
8
3 украінскай мовы: "Нарадзілася ўнучка Софачка!" 3 казахскай мовы: скучаю.
- 1 -
Не-е-е, столькі зорак, як было раней, у час высокіх тэхналогій чамусьці няма, а памятаецца... Памятаецца: выйдзеш некалі з хаты, а зорак у нябеснай сінечы аж дух займае! Быццам сыпанула, не шкадуючы, шчодрая рука! Волаты, малечы, гарэзы -ззяюць, мігцяць, нібы смяюцца! Нібы даўноў двары чакаюць, зхаты выклікаюць, а сустрэўшы знаёмыя вочы, узрадуюцца, як дзеці тыя шчыра і непадробна!
Сядзеш на ганку, прытулішся плячыма да драўлянай сцяны і адчуеш, як аддае яна апошняе цяпло, назапашанае за дзень. Аблашчаная дзённым свяцілам, яна і сама шукае, каго б суцешыць. Лёгка так стане стома, бы вада, збягае. Разамлееш, галаву ўгору закінеш, зоркі пачынаеш лічыць! Яны як сябры недасягальныя, але заўсёды адданыя, загадкавыя. Гукнеш каторую на імя голас паштовай птушкай ўсё вышэй і вышэй касмічнуютоўшчу пранізвае. Праз некаторы часзорачка і адгукнецца: яскрава міргане, нават павернецца сукенку з другога боку пакажа, какетка, ды зноўку бруіцца несупынным святлом у бязмежны сусвет.
Калі надумаешся на вышках заначаваць да світанку не заснеш. Кінешся ў абдымкі духмянага сена і паляціш у зорную далеч, ловячы шэпт з вышыні! А цішыня слых не наталіць!.. Нават сабакі не брэшуць. Можа, і яны, высунуўшы сонныя пысы з будак, лунаюць у квецені зорных садоў? Hi мыш не прашмыгне, ні павучоку кутку незашклёнагаакенца не варухнецца. I толькі першы певень нехаця і нясмела парушыць гэтую цішыню, абвясціўшы аб завяршэнні маленькага праменаду, аб сканчэнні кароткага спаткання.
Сягоння ж... бяжыш са школы ці з працы, уткнуўшы позірк у квадратныя ілбы тралейбусаў, якія маршыруюць і маршыруюць, як на пляцы патрэбны ча каеш. Забя рэшся ў я го абмежа ва ну ю п растору, ута роп і ш воч ы ў п раста кутн і ктэлефон, калі-нікалі кінуўшы позірк за акно, і назіраеш за штучным цягам жыцця і жыццём вуліц, апраўленых квадратамі дамоў... У замкнёнай кабінцы ліфта ўзляціш у манатоннасцьчарговай канфігурацыі ўчацвёрцы кутоў, глухіх і сумных, і... Калі і з'явіцца хвілінка на неба зірнуць толькі і ўбачыш: плыве самотнік-месяц ды дзе-нідзе, перамагаючы настырны націск урбанізацыі, зіготкі яго суправаджаюць.
А калісьці... Выскачыш з цёплай хаты ў крамяны восеньскі ранак, ахопіш поглядам і душой адкрытыя далягляды, удыхнеш іхсвабоду на поўныя грудві, ды і здзівішся: на шурпатых далонях ссівелых дахаў красуюцца аранжавымі чэравамі цяжарныя гарбузы... Як яны туды трапілі?!
Бабуля смяялася: "To знічкі з неба зляцелі".
Памяць хуценька ўзнаўляе карціну жнівеньскіх вечароў: лёгкія ветрыкі кранаюць скуру, зачароўваючы аксамітам апошняга летняга подыху. А зоркі, зоркі-маладухі, так і адрываюцца ад баклажанава-чорнага палатна нябёсаў і велічна імчацца ў новы віток жыцця, пакідаючы пасля сябе вокамгненную рысачку бязважкага вэлюму. Крыху сумнае шэсце, але якое ўрачыстае, якое шматабяцальнае!..
-2-
- Хутка мы прымем у іх роды, спыняў хаду ўспамінаў голас бабулі, тады зноў на небе з'явіцца шмат-шмат маладзенькіх бліскучак новых табе сябровак-зорачак,а пакуль... Няхай крышачку паляжаць, часяшчэне надышоў.
Час, час, час, адгукалася рэхам сэрца кожнаму кроку, а дзень за днём цягнуліся невыносна доўга. Як жа карцела хутчэй убачыць народзіны зорных немаўлят і адчуць іх подых не дзесьці высока ў небе, а тут, на зямлі, зусім побач! Дакрануцца да іх, навату руках патрымаць! Хібатакое магчыма? Можа, таму праз кожныя паўгадзіны з вуснаў маленькай Алечкі так і зрывалася: "Скажыце, а часу яшчэ не было? Нагадайце, калі ласка, калі ён прыйдзе"...
"...Час", -урэшце рэштдаляцеў да яе вушэй абрывачакфразы з нягучнай размовы кабет, якія сустрэліся ля калодзежа. Аб чым ішла гаворка Аля дакладна не чула, ды ёй тое і не трэба было, яе клапаціла толькі адно слоўца...