Бабуліны шпулькі
Таццяна Каленік
Выдавец: Друкарскі дом "Вішнёўка"
Памер: 86с.
Мінск 2020
Ашчэрыліся немцы! Уздыбілі аўтаматы, сталі зганяць вяскоўцаў старых, малых, жанчын. Жах! Пярэпалах! Але скрозь гвалт, плач, сабачы брэх, нібы ціхі ручай ў шалёным віры, палілося нягучнае сола скрыпачкі.
Людзі змоўклі. Расступіліся. На ўзрытай злосцю і выбухамі зямлі стаяў падлетак і выводзіў смычком... пачуцці. Ніхто не адважваўся паварушыцца, нават калі мўзыка сціхла. Здавалася, яна абдымае ўсіх і ворагаў, і сваіх.
Неўзабаве з нямецкага боку выйшлі трое. "Ты талантлнвый малчык, прамовіў адзін з іх на ламанай рускай мове, однако... на чэтырьёх струна можэт нграт всне!"
Гітлеравец павярнуўся да людзей. У гэтую хвіліну для тых, хто чакаў прысуду, бадай, спыніўся час і запаволіўся ток крыві ў жылах. Твар нямецкага афіцэра катэгарычна застыў. Здавалася, вось-вось лопнуць нацягнутыя жаўлакі, але ж... Войкнула скрыпка белыя пальчаткі абарвалі тры яе струны. Немец дэманстратыўна падняў скалечаны інструмент і абвясціў, што адменіць пакаранне, калі хлапчуку ўдасца разжаліць яго!
I струна заспявала... Нібы расчуленыя багі кранулі яе. Яны зазірнулі ў свет людзей паміж сваімі справамі і здзівіліся: тут, ужо не над маленькай цудоўнай планетай, а над полем бою, нібыта птушка, якая забылася пра сілкі і небяспеку, лунаў музыка...
Кропелькі крыві падалі на пясок. Гэта парваныя струны, абкруціўшыся вакол, раздзіралі плоць безыменнага пальца "Паганіні!" -так потым ахрысціў
хлапчука нямецкі афіцэр. А цяпер ці то захоплены ігрой на скрыпцы, ці то ад страху, Міколка не чуў пад сабою ні ног, ні зямлі, ні наватболю. Былотолькі бачна, як хлопчык моцна сціснуў зубы, як дрыжаць яго каленкі, як ён намагаецца не выпусціць скрываўленага смычка... He па ўзросту дарослы, як і ўсе дзеці вайны, ён ведаў адно: за ім дзясяткі жыццяў.
3 маленькай далані струменіць хараство Спатольваюць здарожаныя смагу.
Нібыта дробязь у бязмежжы... А прад ёй Здымае капялюш сама знявага!
Мелодыя віецца над зямлёй -
Час перапынку...
А каму глыток
Жыцця.
4* -
Скончылася вайна. Цяжка давялося ўсім. Удзячным за жыццё суседзям хацелася хоць як аддзячыць збавіцелю-Міколку, але што яны маглі? Бульбіну, аладку з ліпавай кары калі была, бо самі галадалі.
На сямейнай нарадзе вырашылі: каб выжыць, неабходна прадаць фісгармонію і скрыпку, якім бы балючым ні было расстанне.
...Стары конь не адразу крануўся з месца. Яго пануквалі, хвасталі па крыжы пугай, трэслі цуглямі, але нават ранішнія прыцемкі не схавалі пільны погляд разумнай жывёліны. Як толькі хлапчук адпусціў каня сэрцам, той ляніва пацягнуўся ў маўклівую імглу наваколля.
Калі бацькі вярнуліся з кірмашу, каля падводы стаяў дубовы цэбар, які адліваў абнадзейлівым золатам зерня, і цёпленькая чырвоная кароўка. Завіхалася матуля, змучаная доўгай дарогай. Аднак хлёсткасці яе рухам надавалі квятчастая хустка, якая ўжо красавалася на плячах, і беражліва перакінуты праз руку спраўны касцюмчык для сына. Добра стала ў Міколкі на сэрцы, спакойна. "Ох, і зажывём!" падумаў ён, але нешта было не так... Неяк нязвыкла без дарагіх душы рэчаў, пуста. I хлопчык кінуўся да воза...
3 дзіравага мяшка ўсміхаўся белазубы гармонік! Новыя сябры так узрадаваліся знаёмству, што ў тую ж хвіліну як абняліся, так да апошніх
сваіх дзён не разлучаліся! У горы, і ў шчасці, заўсёды разам мясцовы Паганіні і яго двухрадка.
- 5 -
Той прыгожы дзень з сямідзясятых Аля запомніла на ўсё жыццё. Аконнае шкло аздаблялі бліскучыя каралі павуцінак, у якіх адбівалася рознакаляровасць жнівеньскіх фарбаў і раскоша мірных нябёсаў. Тамсям над агародамі ўжо падымаўся лёгкі дымок ад вогнішчаў, што навяваў прыемную стому. Млява цвыркалі конікі ў траве. Заміранне парушыў паспешлівы ляскат веснічак: паштарка Надзея несла невялічкую паперу.
Рукі Паганіні хвалююча дрыжалі... Вочы, якія яшчэ паўхвіліны таму загарэліся ажыўленымі агеньчыкамі, пачалі патухаць у непаразуменні нешта паведамляў дакумент, але што?! Сабраліся людзі. Весткі хутка разносяцца па вёсцы. Кожны, хто ўмеў, і не ўмеў чытаць, прабегся вачыма па радках ліста... Папера была напісана па-нямецку.
He журыся, Мікола, умяшалася тут Надзея, бяры пашпарт, ды на пошту, там усё растлумачаць!
- 6 -
Кажуць: горш няма, як чакаць і даганяць, аднак не разыходзілася грамада, чакала. Як ніколі, цягнуўся час: на поштунібы на край свету... Неўзабаве кожнага апанавала хваляванне удалечы на вясковай вуліцы дарожны пыл закруціўся загадкавай эйфарыяй...
Вялізныя вочы, поўныя болю і ўрачыстасці, адплаты і ўсёдаравання, маўчалі і размаўлялі з кожным. Твар Паганіні збялеў. Мужчына нешта сціскаў у кулаку да несцярпення, да здранцвення... I не адразу раскрыў яго не слухаўся дух. Чамусці цяпер, калі час пачаў засыпаць сляды вайны, заўсёды бясстрашны і адважны Мікола стаяў збянтэжаны перад землякамі.
...Пальцы выпрасталіся. На далоні гулялі мяккім пералівам тры скручаныя струны пасылка з Германіі.
- Вось, яна, перамога... толькі і выдыхнуў ён.
Шпулька Ьосьмая Лунсеблл гістСрцл
"Нізкі паклон табе, рыбак: адзін ты і размаўляеш цяпер з нашай Вольсаю... больш няма каму... Параз'язджаліся... парассыпаліся хто куды... Праўду некалі казаў Артур-Артўр, сціснулі сэрца жанчыны ўспаміны, што разляцімся, як птушкі, кожны ў свой вырай... Зажурылася. Змялела Вольса. А раней, так разлівалася ў гэтым месцы, што нават улетку пад сваімі падпахамі мост хавала... Калісьці гушкала нас на далонях, разам з намі смяялася, жартавала: каго па жывоціку пляскане; каму плаўкі жвавай хваляй падчэпіць; кагоз ног да галавы ружовымі пырскамі благаславіць...
He пазнаць... зарасла... Толькі вада, як была ружовай, так ружоваю ізасталася. Відаць, мае прыяцелькі -бродніцы11 несышлі,так і вырошчваюць тут свае дзівосныя сады... Добрая, значыць, рака, цёплая... А можа,
11 Бродніцы ў старажытных славян духі, захавальніцы брадоў, мілавідныя дзяўчыны з доўгімі валасамі. Паводле паданняў, Бродніцы жывуць разам з бабрамі ў ціхіх затоках. Яны ахоўваюць брады, зробленыя з галля і пільнуюць, калі ж вораг употай пачне падбірацца. Бродніцы непрыкметна руйнуюць брод, накіроўваючы непрыяцеля у твань або ў вір. Добрым жа падарожнікам паказваюць, дзе размешчаны брод.
67 бродніцы мяне і цяпер бачаць, радуюцца сустрэчы?" I перад вачыма Альжбэты ўжо была не плынь ракі, а кадры старой кінаплёнкі з гісторыяй яе падарожжа, якое адбылося ў далёкім дзяцінстве.
2 -
Ад большасці іншых беларускіх рэчак, гэтая пунсовай вадою адрозніваецца. Колькі ні дапытвалася цікаўная Аля ў старэйшых, чаму Вольса "Вольсай" завецца, і чаму пунсовага колеру ваду нясе заўсёды атрымлівала адзін і той жа невыразны адказ. Ці ведалі яны, што казалі? Маўляў, рака бярэ пачатак пад алешынай таму і назва адпаведная, а колер надае тарфянік, у якім вадзянік12 рэчышча праклаў.
He! Нежадала дзяўчынказгаджацца з гэткім банальнымтлумачэннем. Ну, не можа быць, кабтакая рамантычная рака не мела сваёй захаплялынай гісторыі! Напэўна, яна нейдзе згубілася. He збераглі, не захавалі яе людзі, як не захавалі большасць сапраўдных гісторый... I Аля пачала сваё незалежнае расследаванне.
12 Вадзянік, вадзяны дзед і інш. — у старадаўніх павер'ях многіх народаў: духувасабленне стыхіі вады; уладар пэўнага вадаёма і жывых істоту ім. У беларускім міфалагічным светаглядзе — адзін з духаў падводнага гаспадарства. Лічылі, што вадзянік жыве ў вірах рэк, асабліва каля млыноў (такі зваўся "вірнік"), на дне азёр, крыніц, глыбокіх калодзежаў ("ціхоня").
- 3 -
"Пайду, думае, у берагавых ластавак запытаюся. Яны жывуць у самых нетрах зрывістага яра, дзе пракладваюць доўгія калідоры... За тымі лабірынтамі была ўпэўнена дзяўчынка абавязкова знойдзецца нейкі казачны схоў, у якім размаляваны куфэрак на ланцугах гойдаецца, а ў ім прыгажуня-гісторыя спачывае..."
Ластаўкі выканалі чароўную араторыю пра той казачны куфэрак. V ім, як выявілася, іншае таемства адбываецца там нараджаецца мелодыя...
Часцяком погляд дзяўчынкі заміраў на мячэўніку, які купкай рос на тым беразе. "Стаіць сам сабе, адасоблены, ні з кім не размаўляе... увесь такі загадкавы... Можа, якую таямніцу хавае? нараджалася пытанне. Ці не даведацца мне ў яго пра гісторыю-прыгажуню? Напэўна, яна шыкуе ў пухнатых вежах расліны, а пратое, што час да л юдзей вяртацца -забылася".
Красун-мячэўнік толькі і прашамацеў чарговыя прымхі, якія дзяўчынцы даводзілася чуць кожны дзень і ад сваёй бабулі, і ад бабуль яе сябровак, асабліва, калі тыя разам збіраліся...
Хацела неяк у гадзюкі пацікавіцца... Тая грацыёзна віхляла па арнаменце рачной стужкі, ды сама адчула настрой юнай даследчыцы. Гадзюка даслала радок бязмоўнай блясквы, і Аля зразумела: "праўду
71 на паверхні не шукаюць, яе намацваюць глыбей", і яна нырца дала. Потым яшчэ... I яшчэ...
Ружовую ваду, нібыта рампа, прасвечвала мяккае сонечнае святло. У ім кружлялі роўна вытанчаныя балерыны, пясчынкі ды іншая рачная дробязь. Ім і справы не было да таго, у якой сцэне яны задзейнічаны, галоўнае што яны танчаць, і імі захапляюцца... Што з іх узяць?
"О! ахінула думка дзяўчынку. -Трэба ў кароўспытаць. Яны гадзінамі стаяць нагамі на самым дне Вол ьсы ды свежымі навінамі падсіл коўваюцца. Хутчэй за ўсё, сярод паўсядзённай інфармацыйнай мішуры і нешта карыснае трапіла...
- Можа, калі і шмыганула твая гісторыя, ды дзе тут разбярэш, калі ўсё з глеем змешана. Паглядзі, колькі яго з дна ўсплывае... прамыкалі рагатыя карміцелькі. Ідзі да кубышак, іх карані глыбей нашых капытцаў гуляюць. Яны, як піць даць, ведаюць.
Аля і пашнуравала.
Кветкі схілілі галоўкі ў прывітальным паклоне, бо ўжо даведаліся, з якой патрэбаю Аля каровы па хвалях перадалі...
- Карані нашы і сапраўды шмат чаго ведаюць, але ж... Паглядзі, на якіх доўгіх цыбурах мы стаім. Паку-у-уль да нашых мазгоў што-небудзь дойдзе... Хочаш, сама з каранямі пагутары, а мы табе дапаможам. На вось,
дзве сцябліначкі: праз адну, як праз саломіну дыхаць будзеш; другая сцяблінка срэбная... "Нітачка жыцця".
Спускайся па ёй, а каб плынь не знесла, мы трымаць яе будзем. Ёю ж і на зваротным шляху скарыстаешся.
- 4-
Дзень думала Аля, думала ноч: як жа па той нітачцы ў лёхі зямныя трапіць, ды яшчэ пад вадою? Але іншага шляху не было, і даследчыца наважылася. Толькі пачала пад глей падкопвацца, як тую яе "нітачку" нехта чак, і абрэзаў. Чуе: гарлачыкі загаласілі Алю згубілі. А дзе яны галосяць? He зразумець. Кінулася дзяўчынка ў адзін бок, кінулася ў другі, ды рады не дасць. "Ну, усё, думае, вось і пара мая надышла..." Ды дзетам адусюль карані збегліся! Адны за рукі, другія за ногі ўхапіліся, ды давай цягнуць, прагчыся! Кожны ў свой бок стараецца! Яна ажно вочы заплюшчыла, чакае. Але не: акурат на сто шэсцьдзесят тры сантыметры расцягнулі тут і спрэчкі спыніліся. "Ох, думае, прыадчыню ж я адно вока, падгледжу, што адбываецца?"