Бабуліны шпулькі
Таццяна Каленік
Выдавец: Друкарскі дом "Вішнёўка"
Памер: 86с.
Мінск 2020
Новая прыяцелька чамусьці і з месца не зварухнулася, нібыта чакала яшчэ нейкіх значных слоў, быццам пыталася вачыма: "А як жа цяперака ты без люстэрка застанешся?"
Спрытная рука дзяўчынкі нырнула ў таямнічую цішыню невялічкага рыдыкюльчыка і адтуль бліснуў прамянёк! Ён адштурхнуўся ад паверхні яшчэ аднаго чароўнага шкельца у Алі было іх шмат.
Варона, задаволеная маўклівым адказам, знялася са штыкеціны і паспяшалася да свайго гнязда. Неаднойчы Альжбэце даводзілася назіраць: імчацца ад яго сонечныя "кулі" насустрач паветраным драпежнікам, і тыя мяняюць траекторыю палёту.
- 4 -
Аднойчы ж пярнатая разумніца ўратавала і Аліна жыццё. Дзяўчынка выходзіла на вуліцу, ітолькі павярнулася, кабзачыніцьбрамку, якатрымала настойлівую вестку з гнязда. Забавілася Аля, задрала галаву і дзівіцца, як варонаспраўнасігналіцьёй люстэркам. Ды нештаў гэтай вестцы нетакбыло, нейкай ўсхваляванай яна падалася... He паспела дзяўчынка абдумацца, як зусім побач з ёю пранёсся конь! Жарая грыва раздзімалася на несупынным скаку, пад капытамі калацілася зямля, а жывёліна не разумела, штотворыць нешта яе спудзіла. Варона працягвала дасылаць сонечныя плямкі, але ўжо ў вочы раз'юшанага жарабца. Той хутка супакоіўся і спыніўся.
Спявае гняздзечка, а над ім гуляюць залацістыя зайчаняты ахоўнічкі дабрабыту і жыцця, сяброўскае прывітанне чалавеку.
U/пулькЗ пятпЗя
- 1 -
V нядзелю сабраліся госці. У тыя часы людзі заўсёды заходзілі адзін да аднаго ў вольныя гадзіны жартавалі, спявалі, важна абмяркоўвалі справы мінулага тыдня, нешта планавалі на наступны... Клопатаў было шмат: як наліваецца жыта, ці патрэбен дождж, калі выйсці траву касіць... Гэтым разам узгадалі Альжбэту.
"Якая смелая дзяўчынка, сабою куранят захінула... ды знаходлівая, цягнулася лагодная гутарка напаўголасу, што ўдумала... адпугнуць драпежніка люстэркам... такое мог прыдумаць хіба што мудрэц... А яна... V яе гады... Гэта сапраўднае вынаходніцтва... Яна вартая ўзнагароды..."
Незразумелае пачуццё сцяла рукі і ногі ад хвалы, якую, як думала Аля, заслугоўвае не яна, а прыдумшчыца-варона. А тут яшчэ і думка падражнівае, што дарослыя, даведаўшыся сапраўдную гісторыю, падымуць яе на смех... Усё ж Альжбэта набралася смеласці і зрабіла поўны пералік падзей. Сказаць па праўдзе, знаходзіцца пад прыцэлам людскіх думак аказалася больш складана, чым пад дзюбай магутнага каршуна ці пад абстрэлам вароніных настаўленняў.
- 2 -
- Во, напляла кашалёў!.. прамовіў нехта з'едліва, але выступоўцу ніхто не падтрымаў, і напружаная цішыня замерла ў памяшканні. Як гэта зразумець, Ал я не ведал а, я к не ведал а, якой лініяй паводзін кіравацца... V такія хвіліны заўсёды з'яўляўся, нібы той анёл, спадар Дыда.
Вясёлы балака Дыда душа кампаніі-з'явіўся, якзаўсёды, нечакана і, як звычайна, дарэчы! Ох, і дасталася ж у той дзень падарункаў збавіцельцы-вароне! Дзяўчынка шчыра радавалася; яе пярнатая прыяцелька атрымала ўзнагароду ад самога вужа-мудраца!
...А пра Аліну споведзь ужо ніхто не памятаў. Забылася і яна сама. Але ж не забылася толькі адна, самая загадкавая істота...
3 -
Усё як заўсёды: рыкалі каровы, якія сыходзілі на луг; салодка пах ранішні дымок; упарты прамень гулліва кранаў павекі... Напэўна, ён спяшаўся данесці нейкую важную навіну. Калі Аля прадзерла вочы, крыху складана было зразумець: гэта працяг захапляльнага сну ці рэчаіснасць?.. Ля падушкі ляжаў пачок цытрынавага дражэ, а на яго рэльефна-жоўтым аксаміце зіхацелі крышталікі цукровага пяску!
Да сённяшняга дня не разгадала Альжбэта загадку, за што вужчараўнік узнагародзіў яе такім жаданым ласункам?
Ы
$ кіішні
- 1 -
Жартаўнік яшчэ той! Калі якія спрэчкі сярод людзей успыхнуць ці, барані Бог, біцца пачнуць там Дыда са сваімі жартачкамі ўзнікне, нібыта сам Божачка прышле. Тыя і забудуцца, аб чым спрачаліся...Чаму мужчыну так называюць людзі, ён і сам не ведаў, затое ведалі ўсе, чаму ў аднавяскоўца носа няма.
- 2 -
Велікадушны чалавек падарыў свой нос мядзведзю, якога нядобрым словам параніў. Сам дзядзька Дыда заўсёды казаў так: "...Зарадзіў я, значыць, самае крыўднае слова, ды... да як бабахну!..
Здарылася гэта на паляванні. Узяў я на мушку самую сытую вавёрку. "От, думаю, каўнер атрымаецца!" А сам, аж не дыхаю, так цэлюся. Чую, нехта мяне за плячо, значыць, кратае. Я раз адмахнуўся, другі раз... а потым цікава стала, можа, хто свой... Павярнуў я, значыць, галаву, ажно мядзведзь стаіць! "Навошта ты, братка, кажа, сястрыцу губіш?" Тут я і пашкадаваў, што толькі шрот з сабою ўзяў, не думаў, што звер сам на
53 мяне выйдзе. Ды... да такі кажух у яго зайздросны, гэта вам не які-небудзь каўнер!.. Ну, думаю, браць трэба! А як, калі стрэліць, значыць, няма чым? He доўга думаючы, узяў, ды... да зарадзіў сваю дубальтовачку самым брыдкім словам, тым больш, па яго нават у кішэню лезці не трэба! Хацеў з панталыку звера збіць, кажушок зняць, а пакуль той ачомаецца ўцячы. Ды... да, як пальну са ўсяго свайго дуру па мядзведзевых вушах!..
...Эх, прамахнуўся не ў вушы трапіў, а насапырку яму знёс!
Кінуўся, значыць, мядзведзь на паваленае дрэва, абхапіў морду лапамі, ды... да як зараве на ўвесь лес "Ай, гора мне, гора! Як жа мне, беднаму, без носа жыць? Ох, прападу без нюху ў лесе! Ой, прападу!.."
Сорамна мне стала. На душы аж каты скрабуць... Сеў я побач са сваёй гаротнай здабычаю, паляпаў, значыць, далонню яе па плячы, ды... да кажу: "Пакрыўдзіў я цябе балюча, Міхайла, а як, значыць, віну загладзіць, не ведаю..."
Сціх мядзведзь ад такога раскаяння, ды... да пачалі мы разам думаць, як выправіць становішча. Думалі, значыць, думалі, ды... да ўзгадаў я: у мяне носзанадта нюхаты!
- Слухай, кажу, а забірай мой: і табе карысць, і я ў даўгу не застануся!
- Гм-м-м, касавурыцца той, а якая мне карысць ад чалавечага носа?
Дык сам і падлічы, Міша, пачаў загінаць мядзведзевы кіпцюры я, — у цябе, значыць, нюх будзе, ды... да яшчэ які! гэта першая і самая галоўная карысць; другая карысць, ну, неймаверна спадручная цябе ж, з такім носам, Міхайла, усе твае лясныя браты паважаць пачнуць; будзе, дружа, яшчэ і трэцяя карысць, неацэнная! Возьме цябе, напрыклад, які-ніякі паляўнічы на мушку, ды... да здзівіцца. Пакуль гадаць будзе звер перад ім ці чалавек, ты шмыг той хвілінай за елку... з носам, як кажуць, яго і пакінеш! Бяры, Міша, пакуль даю, а то я і перадумаць магу... Паспрабуй. He спадабаецца вернеш. Узрадаваўся касалапы гэта ж якая перспектыва яму, значыць, свеціць!.. Ды... да і згадзіўся."
3 -
Вяскоўцы казалі, што чакаў яго спадар Дыда і дзень, і тыдзень... Усё думаў мядзведзь ахвяру верне. Ужо і гадкоў колькі мінула, а мядзведзь носа не тое што не вяртае, нават не паказвае...
Казалі, што пасля той сустрэчы Дыда іншым стаў: чулым, добразычлівым, а перш, чым слова якое вымавіць, разоў некалькі ў кішэню па яго нырцане... Аяшчэсяродлюдзей чуткі хадзілі, што гэтазусім і не мядзведзь быў, а сам Бог пераапрануты. Кажуць, што прыйшоў ён, каб даведацца, ці праўда, што людзі сумленне страцілі? Ці праўда, што ўсё часцей адзін аднаго словам забіваюць, а зямны суд такое і за злачынства не лічыць? Ды, бач, Дыду сустрэў! Хацеў яго Божа моцна пакараць, ды ўзгадаў, што злітаваўся чалавек, не даў зверу без носу прапасці свой ахвяраваў. Так і адпусціў небараку з наказам: "Памятай, братка: дурное слова нетолькі з панталыку збівае, але і забівае; яно нетолькі насміхаецца, а і назад вяртаецца! Сёння носам разлічыўся, а заўтра, братка, чым?.."
4 -
"Ну і, добра! радуецца спадар Дыда. Мне без гэтай часткі твару яшчэ і зручней: не лезе, значыць, абы куды; вакол носу ніхто не абводзіць. Ды... да наогул хіба я не прыгожы?"
I сапраўды, нягледзячы на тое, што замест носа зеўрала дзірка, мужчына меў прыемныя рысы твару, аднак найбольш прыцягальнай яго прыгажосцю была шчырая душа. Аля паважала спадара Дыду больш за ўсіх і не аднойчы заўважала, як перад ім людзі слупянеюць, калі нешта не тое языкамі пляскаюць. Ён быў мудрым чалавекам і ўжо адным сваім існаваннем нагадваў кожнаму: перш, чым узброіцца словам, лепш па яго сем разоў у кішэню злазіць.
Шпулька сёмая Ллглніні
- 1 -
Гарэза-ветрык незнарок калыхнуў партрэт на сцяне... 3 яго ўсміхнуўся дзяўчынцы зусім яшчэ маладзенькі бацька з гармонікам. Вобраз нібы ажыў у рамцы: пальцы ўзляцелі над грыфам, рабрысты мех расцягнуўся і заліўся пераборам.Утактяму прыгожа шчоўкнулі драўляныя шпулькі, на якіхтрымалася шырма-фіранка. Тая варухнулася... Вольныя хвалі затанцавалі па стракатым полі тканіны, гойдаючы струну, і яна напеўна загула... Ледзь улоўная мелодыя пачала запаўняць прастору пакоя, і Аля міжволі патрапіла ў яе таямніцу.
- 2 -
Мясцовы Паганіні так прыгожа іграў на гармоніку, што немагчыма было ўтрымаць ні рук, ні ног яны пускаліся ў скокі самі. Яго безыменны палец не гнуўся, быў пакалечаны, таму віртуозны перабор вылятаў толькі з-пад чатырох пальцаў. Нябачаная дзёрзкасць! Аднак менавіта яна ўзнагароджвала музыканта яшчэ большым піетэтам. Здавалася, знямелы палец-персцянец ніяк не ўдзельнічае ў стварэнні мўзыкі. Насамрэч, лунаючы над іншымі, ён нібы заклікаў іх у натхнёны палёт. Пальцы лёгка гарэзавалі над чорна-белымі
5S
кнопкамі гармоніка і акрылялі не толькі самога Паганіні, але і слухачоў. Блакітныя вочы, якія прамянелі чыстым святлом, і не ў тэрмін ссівелы чубок сапернічалі з глыбокай загарэласцю твару. Гэта падбаўляла сталаму мужчыну гадоў дваццаць, a то і ўсе сто вякоў, што прыпадабняла яго да нейкага забытага бажка. Ягобыццам бы спусцілі сюды з нябёсаў ціто выпраўляць нейкія асабістыя свавольніцтвы, ці то ўпрыгожваць існаванне людзей.
Чаму бацьку называлі імем вядомага скрыпача для Алі заставалася загадкай. А паколькі ён быў сапраўдным віртуозам ад прыроды, у дзяўчынкі склалася сваётлумачэнне гэтаму. "Верагодна, думала яна, мянушка мімаволі "прыліпла" да таты таму, што землякі часта параўноўвалі свайго маэстра з талентам іншага народа. Ды і падобныя яны на здзіўленне: аднолькава харызматычныя, смуглявыя. А гэты высокі лоб! A hoc гарбінкай!". Аднак, як пазней высветлілася, гарманіста іскрыпачааб'ядноўвалі нетолькіталенті імя, але і яшчэ адно ўражальнае супадзенне.
- 3 -
Яшчэ зусім маленькім хлопчыкам Міколка выдатна валодаў фісгармоніяй і скрыпкай. Падчас вайны, калі яму споўнілася гадоў дзесяць, у іхніх мясцінах разгарнуўся адзін з нямецкіх гарнізонаў. Фрыцы па-гаспадарску выходзілі ў поле і касілі жыта тутэйшых сялян. Аднойчы з лесу пачуліся стрэлы. Нехта не вытрымаў забіў касцоў.