• Часопісы
  • Біблія як феномен культуры і літаратуры Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу Галіна Сініла

    Біблія як феномен культуры і літаратуры

    Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу
    Галіна Сініла

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 612с.
    Мінск 2004
    150.77 МБ
    У XX ст. тэме Зыходу і жыццю Майсея прысвечаныя шматлікія драматычныя творы на розных мовах: «Майсей і Ісус» (1903) 1. Зангвіла, «Майсей» (1905) А. Арвіста, «Майсей» (1916) I. Розэнберга, «Майсей» (1916) Э. Леды, «Смерць Майсея» (1921) Р. Кайзера, «Майсей у апавяданнях мудрацоў Талмуда» (1925) Э. Флега. Раманы пра жыццё Майсея ў еўрапейскай літаратуры належаць пяру Л. Экштэйн («Тутанхатан: аповед пра мінулае», 1924), Л. Унтэрмейера («Майсей», 1928), М. Ван Логема («Майсей, творца народа», 1947), Г. Фаста («Майсей — прынц егіпецкі», 1958) і інш.
    Адзін з найлепшых твораў XX ст., прысвечаных Майсею, — навела Т. Мана «Закон» (1944), дзе асабліва акцэнтуецца духоўная моц прарока, яго неверагодныя намаганні па стварэнні свайго народа. Напісаная ў гады, калі яшчэ ішла вайна з фашызмам, навела вялікага нямецкага пісьменніка, як і яго славуты раман «Іосіф і яго браты», нагадвала пра тыя неўміручыя каштоўнасці, якія прынёс у скарбніцу агульначалавечай культуры яўрэйскі народ. Вобраз Майсея, створаны фантазіяй Т. Мана, адметны, як і біблейны вобраз прарока, асаблівай узнёсласцю духу, гатоўнасцю ахвяраваць сабою дзеля людзей.
    Зыходу і Майсею прысвечаная навела рускага пісьменніка Л. Лунца «У пустыні» (1922). Гістарычныя раманы пра Майсея на ідышы стварылі М. Сафір («Сорак гадоў у пустыні», 1934) і Ш. Аш («Майсей», 1951). У літаратуры XX ст. на іўрыце тэме Зыходу і Майсею прысвечаныя апавяданне Д. Фрышмана «Сінай» (1923), эпічная паэма М. Готфрыда «Майсей» (1919), паэма ў прозе X. Азаза «Жаніх крыві» (1925), у цэнтры якой — душэўны свет жонкі Майсея Цыпоры, якая пакутуе ад таго, што яе мужа абсалютна паглынула яго вялікая місія. У сучаснай ізраільскай літаратуры Майсею прысвяцілі творы Б. Ц. Фірэр («Майсей», 1959), 1. Шурун («Сон у асеннюю ноч», 1960), Ш. Арэвен («Той, хто ненавідзіць цуды», 1983), 1. Орэн («Гара і мыш». 1972), драматычная паэма на рускай мове А. Радоўс ка га « 3 ы ход» (1972).
    Шмат у якіх літаратурах Новага часу (асабліва амерыканскай) матыў Зыходу, шляху да зямлі запаветнай становіцца адным з лейтматываў (напрыклад, ён вельмі характэрны для амерыканскай літаратуры з самых яе вытокаў, а ў XX ст. яскрава гучыць у раманах Дж. Стэйнбека1). Да сюжэту, звязанага з Зыходам і жыццём Майсея, звярнуўся і слынны пісьменнік-постмадэрніст Мішэль Турнье ў рамане «Элеазар, або Крыніца і Куст» (1996), дзе практычна ўсе галоўныя эпізоды лёсу Майсея праецыруюцца на лёс пастара Элеазара, які, адчуваючы прыгнёт і несвабоду ў Ірландыі, выпраўляецца на пошукі сваёй зямлі запаветнай, рухаецца з сям’ёй праз пустыню ў Каліфорнію, якая «цячэ малаком і мёдам». Старанна і ўпарта супастаўляючы ў дэталях шматлікія эпізоды блукання па пустыні народа Ізраіля і сям’і пастара Элеазара, пісьменнік падводзіць чытача да галоўнай «дэканструкцыі» біблейнага сюжэта і вобраза прарока, якую ён ажыццяўляе ў сваім рамане: Элеазар знаходзіць свой «народ» толькі ў вузкім коле сваёй сям’і, адхіляючы натоўп, «зброд», баючыся яго (у пэўны момант ён пакіне астатніх перасяленцаў і пойдзе сваім адзінокім шляхам). Падобны ўчынак, бадай што, немагчымы для Майсея, які якраз адхіляе прапанову Уся-
    1 Гл. падрабязней: Бутырчык Г. М. У пошуках Бацькаўшчыны: Вопыт тыпалагічнага дослсду творчасні Джона Стэйнбска і Кузьмы Чорнага. Мн.: РІВШ БДУ, 2003.
    вышняга зрабіць уласна яго родапачынальнікам новага выбранага народа. Усе свае сілы Майсей кладзе на выкоўванне гэтага «зброду» ў моцны духам і верны Госпаду народ. Да таго ж, на думку М. Турнье, духоўнае гарэнне (Куст, Непагасная Купіна) магчымае толькі ў прасторы пустыні і гасне ў свеце сыта-матэрыяльным (там, дзе Крыніца, што поіць і корміць). Так тлумачыцца тое, чаму ні Майсей, ні Элеазар паводле вызначэння не могуць прыйсці — кожны да сваёй — зямлі, што «цячэ малаком і мёдам».
    Біблейны тэкст зноў і зноў дэманструе свае неабмежаваныя магчымасці для самых розных інтэрпрэтацыяў. Ён працягвае натхняць паэтаў. Зыход не проста як гістарычны сюжэт, але як наш адвечны шлях да Ісціны, дасаміх сябе, да разумення сэнсу такой часам жудаснай і абсурднай гісторыі — прадмет разважанняў і маладых паэтаў канца XX — пачатку XXI ст., як, напрыклад, у вершы «Зыход» беларускага рускамоўнага паэта Канстанціна Міхеева:
    В лучах заката злобных н косых, в песках пустынь. безбрежных, как забвснье. дарован нам безжалостный язык Обетовання н Откровенья.
    He сорок верст, а сорок лет леглм нам под ногн, н на губах бескровных цвел, обретая корнм вне землн. без усталм пылаюшнй терновннк.
    Средь безымянных скал самумом мчась, ріісуя пмсьмена моршнн на теле, шлн с намм время, вера, гнев н часть Toro, Кого мы вслух назвать не смелм,
    Пусть мой народ не мною был влеком. но я был с ннм на той дороге торной. где резалм заржавленным штыком хлеб. гіспеченный в топке крематорной.
    Я до конца был с ннмн — так й знай! — н там, где над равннной раскаленной, сняя, в сннн высмлся Сннай, м там, где бмлн ндолам поклоны.
    Я был в рыданье первенцев н вдов,
    в сердцах, что в псступленнн дрожалн.
    в бессонном счете судеб н годов, в дыханье нсба, в букве на Скрнжалн.
    Блажен. кто вндсл Бога co спнны, вдвоііне блаженны душм человечьн, что персд жадным взором Сатаны нм веры не утратмлм. нм речн.
    Но более йх всех блажен лншь тот. кто почмтал едннственной наградой слова: «Вот я. Воі мнр. Вот мой народ. Н вот мой Бог. Н большего не надо»
    He людй, а столетья полеглм на рубеже Землн Обетованной. чтобы топталн костн нх в пылй беспамятных потомков караваны
    Бог беспределен. Человек — предел, поставленный для собственной гордынн. чтобы. стугшть не смея, он глядел туда. куда полжмзнм брел в пустыне
    Но человек пред Богом предстает, слух отверзая в час скорбей н бедствнй, н слышнт: «Вот он, мнр. Вот твой народ. Берн свой посох н за Мною шествуй!»
    ЗАКЛІОЧЭННЕ
    Мы паспрабавалі разгледзець у даволі шырокім гісторыка-культурным і літаратурным кантэксце другую кнігу Торы, або Пянікніжжа Майсеева, другую кнігу біблейнага канона, — Кнігу Зыходу (у арыгінале — Шэмот, «Імёны»), Праведзены аналіз дазваляе прыйсці да наступных высноваў.
    Кніга Зыходу, як і папярэдняя Кніга Быцця, з якой першая цесна звязаная як сюжэтам, так і ўнутранай логікай, адпавядае аднаму з двух найважнейшых пачаткаў, што з’яўляюцца ў аднолькавай ступені важнымі для разгортвання асноўных біблейных сэнсаў: пачатак свету, усяго чалавецтва, пачатак выбранага роду Госпада — і пачатак народа Божага, наогул — пачатак народа, які ўтварае сакральную супольнасць, аб’яднаную ідэяй Саюзу (Запавету) з Адзіным Богам. Менавіта ў Кнізе Зыходу рэльефна вызначаюцца, становяцца галоўнымі, выходзяць на паверхню магістральныя ўнутраныя ідэі Пяцікніжжа: Абяцанне, Зыход, Запавет. Ідэя Зыходу як выхаду да свабоды, да новага жыцця, руху насустрач Богу і сабе — скразная ідэя ўсёй Торы, але нідзе яна не прадстаўленая так яскрава, як у Кнізе Зыходу.
    Кніга Зыходу апавядае пра пэўныя гістарычныя падзеі, што разгортваліся ў абсалютна канкрэтных часе і прасторы (Егіпет эпохі кіравання XIX дынастыі, прыкладна XIV—XIII стст.). Зараз амаль ніхто з сур’ёзных біблеістаў не глядзіць на падзеі, апісаныя ў Кнізе Зыходу, і на постаць Майсея як на рэчы міфалагічнага парадку. Але, безумоўна, падзеі, пададзеныя ў Кнізе Зыходу, пераломленыя праз прызму асаблівага міфапаэтычнага мыслення, праз прызму метагісторыі. Перад намі рэлігійна-гістарычны эпас, галоўным сюжэтам якога, паводле словаў М. Бярдзяева, з’яўляецца «сустрэча народа з Богам шляхам гісто-
    рыі»» Асэнсаваны pyx гісторыі працінае ўсю Кнігу Зыходу, як і Пяцікніжжа, як і Танах, як і ўсю Біблію ў яе хрысціянскім разуменні. Гэта гісторыя, што будуецца на дыялогу паміж Я і Вечным Ты (М. Бубер), а таму яна не можа не пераўтварыцца ў метагісторыю — гісторыю пошукаў духоўных сэнсаў.
    У Кнізе Зыходу вельмі цесна сплеценыя канкрэтнагістарычнае і абагулена-сімвалічнае. Лёс народа, які пакутуе ў рабстве, які амаль аддадзены на смерць і ўсё ж такі выходзіць на свабоду з дапамогаю Бога, — гэты сюжэт становіцца, па сутнасці, вычарпальнаю парадыгмаю шляху да сапраўднай свабоды кожнага народа і кожнага чалавека. Выйсці з рабства знешняга, каб атрымаць вялікі рэлігійна-маральны Закон і тым самым набыць шанц пазбавіцца ад рабства ўнутранага (ад сваёй звычкі да рабства. ад падпарадкаванасці плоцеваму, матэрыяльнаму начаіку) і прыйсці да Зямлі Абяцанай, — гэтая парадыгма тычыцца літаральна кожнага.
    Па сутнасці, у Кнізе Зыходу дзейнічаюць тры асноўныя героі: Бог, народ і прарок Божы, які бяспрыкладнымі намаганнямі сваёй волі, свайго духу стварае з натоўпу рабоў народ моцнай і адданай веры, народ Божы, знітаваны ў адно цэлае Запаветам з Богам і Запаведзямі, якія трэба свядома выконваць. Нараджэнне народа ў высокім сэнсе гэтага слова — гэта, магчыма, самае дзівоснае, што адлюстравала вялікая кніга. Кульмінацыйным момантам аповеду стала Сінайскае Адкрыццё — дараванне Скрыжаляў з Дзесяццю Запаведзямі, так званай Кнігі Запавету і заключэнне самога Саюзу з Усявышнім. Пры гэтым у тэксце абгрунтоўваецца ідэя «выбранага народа» як асаблівага «інструмента», надзеленага, аднак, самастойнай воляй, якую ён мусіць скіраваць на падпарадкаванне волі Божай, на ажыццяўленне задумы Госпада, што тычыцца ўсёй чалавечай гісторыі, яе пераўтварэння на аснове гармоніі, дабрыні і міласэрнасці, выпраўлення дысгарманічнага стану свету пасля грэхападзення Прабацькоў чалавецтва.
    Упершыню у Дзесяці Запаведзях, дадзеных на Скрыжалях, быў сфармуляваны самы кароткі і дакладны рэлігійна-этычны Закон, што можа быць найлепшым апіры-
    шчам жыцця чалавека ў яго дыялогу з іншым чалавекам і з Богам, Асаблівая вылучанасць Дзесяці Запаведзяў тым, што менавіта яны накрэсленыя на Скрыжалях, што менавіта іх чуе ўвесь народ з вуснаў Самога Бога, дазваляе назваць вучэнне, выкладзенае прарокам Майсеем, першым па часе этычным монатэізмам. Дзесяць Запаведзяў размеркаваныя на дзвюх Скрыжалях так, што першыя пяць аб’ядноўваюцца запаведдзю любіць Бога, а астатнія пяць — запаведдзю любіць блізкага, як самога сябе. Дзесяць Запаведзяў сталі падмуркам як іудзейскай, так і хрысціянскай цывілізацыі, дакладней — адзінай іудзейска-хрысціянскай культуры і цывілізацыі. He менш важнымі з’яўляюцца падрабязныя запаведзі, дадзеныя ў Кнізе Запавету (Зых 21—23). Яны назіральна дэманструюць, як вялікія катэгарычныя імператывы, сфармуляваныя на Скрыжалях, дастасоўваюцца да нашага штодзённага жыцця. Гэта тонка распрацаваны юрыдычны кодэкс, які зусім не страціў сэнс і ў нашы дні.