Біблія як феномен культуры і літаратуры
Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу
Галіна Сініла
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 612с.
Мінск 2004
Матывы і парадыгмы Кнігі Зыходу, трансфармаваныя праз Агаду і хрысціянскія паданні, знайшлі адлюстраванне ў Каране. Мўса (мусульманскі варыянт імя Мошэ) — адзін з самых шаноўных прарокаў ісламу. У каранічных паданнях адсутнічае матыў вандраванняў праз пустыню, але ёсць паданне пра падарожжа Мусы разам з мудрацом-ван-
19а*
дроўнікам (Каран 18:64). Паводле Карана, Мір’ям, сястра Майсея, стала маці прарока Ісы (Ісуса Хрыста), а ў Ніле Майсей-Муса быў знойдзены не дачкою фараона, а яго жонкаю. Пры адсутнасці дакладнага аповеду пра Зыход (аповед у біблейным і тым больш еўрапейскім сэнсе наогул адсутнічае ў Каране) у Святым Пісанні ісламу вельмі часта ўзнікаюць асацыяцыі і ўспаміны, звязаныя з пакутамі сыноў Ісра’іла (Йісраэля) з-за ліхога Фір’ауна (фараона), з упартасцю Фір’ауна, Дзесяццю карамі егіпецкімі і пераходам сыноў Ісра’іла нраз Трысняговае мора (пры гэтым апошняе ніяк не называецца): «I сказала знаць з народа Фір’ауну: “Няўжо ты пакінеш Мусу і яго народ распаўсюджваць бязбожнасць на зямлі, а ён пакіне цябе і тваіх багоў?” Ён сказаў: “Мы пераб’ем сыноў іх і пакінем у жывых жанчынаў іх. Мы атрымаем над імі верх!” // Сказаў Муса свайму народу: “Прасіце дапамогі ў Алаха і трывайце! Бо зямля належыць Алаху: Ён дае яе ў спадчыну, каму пажадае са Сваіх рабоў, а канец — богабаязным”. // Яны сказалі: “Мы пакрыўджаныя і раней, чым ты прыйшоў да нас, і пасля таго, як прыйшоў”. Ён сказаў: “Магчыма, Гасподзь ваш пагубіць вашага ворага і зробіць вас пераемнікамі на зямлі і паглядзіць, як вы ўчыняеце!” // I Мы паразілі ўжо род Фір’ауна цяжкімі гадамі і змяншэннем пладоў. — магчыма, яны апомняцца. // ...[ Мы наслалі на іх патоп, і саранчу, і насякомых, і жабаў, і кроў, як знакі яскравыя. Але яны ўзвялічыліся і сталі людзьмі грэшнымі. // А калі напаткала іх пакаранне, яны сказалі: “О Муса! Пакліч нам нашага Госпада, як Ён дамовіўся з табою. Калі ты адвядзеш ад нас пакаранне, мы паверым у цябе і пашлем разам з табою сыноў Ісра’іла”. А калі Мы адвялі ад іх пакаранне да мяжы, якой яны дасягнуць, вось — яны парушаюць абяцанне. // I адпомсцілі Мы ім, і патапілі іх у моры за тое, што яны лічылі хлуснёю Нашы знакі і былі няўважлівыя да іх! // ...Споўнілася добрае слова твайго Госпада над сынамі Ісра’іла за тое, што яны вытрымалі! Пагубілі Мы тое, што будаваў Фір’аун і яго народ і што яны ўзводзілі!» (Каран 7:124—127, 130—132, 133; тут і далей — паводле перакладу акадэміка 1. Ю. Крачкоўскага; параўн. Каран 20:79—81; 28:40).
У Каране ўзгадваецца таксама пра знаходжанне Мусы сорак дзён і сорак ночаў на Сінаі (назвы гары няма) і пра
дараванне Скрыжаляў (але тэксту Дзесяці Запаведзяў таксама няма): «1 Мы напісалі для яго на Скрыжалях пра ўсялякай рэчы ўвяшчанне і тлумачэнне ўсялякай рэчы. Вазьмі ж гэта з сілаю і загадай твайму народу, каб яны трымаліся за лепшае ў гэтым!» (Каран 7:142). Перад гэтым апісваецца Адкрыццё Госпада Мусе, які прасіў паглядзець на Яго, але Ён сказаў: «Ты Мяне не ўбачыш, але паглядзі на гару; калі яна ўтрымаецца на сваім месцы, то ты Мяне ўбачыш» (Каран 7:139). Безумоўна, гара не ўтрымалася, бо Госпада нельга ўбачыць: «А калі адкрыўся яго Гасподзь гары, Ён звярнуў яе ў пыл, і паў Муса паражоны» (Каран 7:139). Такім чынам, Гасподзь адкрыўся не столькі Мусе, колькі гары, і тая не здолелгі ўтрымацца. Тым самым прароку быў дадзены ўрок немагчымасці сузірання Госпада, што яшчэ больш умацавала яго веру: «Калі ж ён апомніўся, то сказаў: “Хвала Табе! Я звярнуўся да Цябе, і я — першы, хто паверыў”» (Каран 7:!4О). Муса выбраны Госпадам быць асаблівым пасланцом і носьбітам Яго слова: «Ён сказаў: “О Муса! Я выбраў цябе перад людзьмі для Маіх пасланняў і Майго слова.. Бяры ж тое, што Я дам табе, і будзь удзячны!”» (Каран 7:141).
У Каране прысутнічаюць таксама эпізоды, звязаныя з цудамі, якія з дапамогаю свайго посаха Майсей ствараў перад фараонам і яго чарадзеямі, і пра тое, што апошнія пасля гэтых цудаў паверылі ў «Госпада светаў» (Каран 7:103— 123). Гэтыя матывы распрацоўваюцца ў больш позніх мусульманскіх паданнях, прычым з яшчэ болыдым зваротам да Агады (дзівосны посах Мусы, падараваны яму Йітро, быў успадкаваны апошнім праз шэраг прарокаў ад самога Адама). Гэтыя паданні належаць да асаблівага жанру ў мусульманскай культуры — Кісасал-анбіііа («Апавяданні пра прарокаў»).
Такім чынам, відавочна, якімі важнымі з’яўляюцца сюжэты, вобразы, матывы, духоўньгя парадыгмы Кнігі Зыходу, і найперш магутная постаць Майсея, якая паўстае ў ёй, для ўсіх трох монатэістычных традыцыяў. He менш важнае значэнне мае асэнсаванне гэтых вобразаў, матываў і духоўных парадыгмаў для філасофіі, літаратуры, выяўленчага мастацтва (і тут мы таксама толькі нагадаем асноўныя шляхі і лініі рэцэпцыі, пакінуўшы больш дэталёвы
аналіз для наступнай часткі, дзе будзе даведзены да канца разгляд усяго эпасу пра Зыход у яго цэласнасці.
Пачынаючы з эпохі элінізму Зыход і асоба Майсея становяцца прадметам вострых дыскусіяў у эліністычнай і яўрэйска-элінскай літаратуры (яўрэйскай літаратуры на грэчаскай мове і на асаблівай яўрэйска-грэчаскай мове). У антыяўрэйскай эліністычнай літаратуры (пераважна ў элінізаваным Егіпце) Майсей паўстае як жрэц егіпецкага бога Она, які ненавідзеў егіпецкую культуру і таму стварыў новае вучэнне, сам жа Зыход — як уцёкі секты пракажоных з Егіпта. Грэчаскія пісьменнікі Александрыі сцвярджалі, што яўрэі нічога не далі сусветнай культуры і што Майсей быў егіпцянінам па паходжанні (канцэпцыя Манефона). Верагодна, у процівагу гэтаму яўрэйска-элінскія пісьменнікі вельмі шчодра надзяляюць вобраз Майсея рысамі «культурнага героя»: Афолмас (Офолмос, II ст. да н. э.) прыпісвае яму вынаходства алфавіта. Арыстабул (II ст.) сцвярджае, што Майсей — родапачыналыіік філасофіі і мастацтва і што грэчаскія філосафы і паэты запазычылі ў яго сваю мудрасць. Артапан (II ст.) мяркуе, што Майсей з’явіўся стваральнікам цывілізацыі, культуры і рэлігіі Егіпта, і атаясамлівае яго з настаўнікам Арфея — Мусайасам (Мусайос), або Мусеем. Артапан распавядае таксама гісторыю пра шлюб Майсея з эфіопскаю царыцаю, якая падаравала яму сваю сталіцу. Як заснавальніка культуры і дзяржаўнай мудрасці разглядае Майсея Эўпалем (Эвполем; II ст.). У некаторых крынінах паведамляецца, што егіпцяне менавіта Майсея шанавалі як бога Гермеса (Тота), захавацеля ўсіх эзатэрычных ведаў. Яўрэйска-элінскі драматург Йехэзкэль (Іезэкііль; II ст.) робіць Майсея галоўным героем трагедыі «Зыход», напісанай у духу грэчаскай класічнай трагедыі. Маляўнічы жыццяпіс Майсея пакінуў Філон Александрыйскі, пад пяром якога прарок становіцца ідэальным філосафам, які спасціг таямніцы Бога і Яго стварэння, законы светабудовы, усе навукі. Як выдатнага дзяржаўнага мужа і выхавацеля народа малюе Майсея Іосіф Флавій, у падыходзе якога адчуваецца ўплыў філасофіі стоікаў.
Сюжэты, звязаныя з Зыходам, і найперш — з Майсеем, становяцца самымі папулярнымі ў яўрэйскім і еўрапейскім выяўленчым мастацтве. Самы ранні выяўленчы рад
да тэксту Кнігі Зыходу — фрэскі сінагогі ў Дура-Эўрапас (не пазней 111 ст.), у якіх злучыліся традыцыйныя яўрэйскія элементы і традыцыі грэка-рымскага мастацтва (у прыватнасці, усе персанажы Торы паўстаюць у грэка-рымскай вопратцы, у характэрных позах, уласцівых антычнаму жывапісу і скульптуры). На гэтых фрэсках адлюстраваныя сцэны з немаўлём Майсеем у трысняговай скрынцы, пастаўленай у зарасніках папірусу на беразе Ніла, Непагасная Купіна, Майсей, які высякае ваду са скалы, і інш. Сюжэты з Кнігі Зыходу ўпрыгожваюць ілюмінаваныя сярэднявечныя рукапісы Пасхальнай Агады (Агада Сараева, Агада Каўфмана, Агада Нюрнберга і інш.), а таксама ў рукапісах махзора (малітоўніка на святы Торы, у тым ліку Пэсах і Шавуот, звязаныя з асноўнымі падзеямі Кнігі Зыходу), у ілюмінаваных рукапісах Торы і Танаха.
У кніжных мініяцюрах і пластыцы ранняга хрысціянства галоўная ўвага аддаецца вобразу Майсея. Ён часта паўстае як юнак без барады з посахам у руцэ, але пазней выпрацоўваецца іншы кананічны вобраз: велічны стары з барадою, дзвюма Скрыжалямі ў руках і рагамі на галаве (уяўленне, што ўзнікла з-за памылковага перакладу Іераніма ў Вульгаце). Сцэны з жыцця Майсея пачынаючы з V ст. часта сустракаюцца ў ілюмінаваных рукапісах хрысціянскай Бібліі, у мазаіках сабораў (сабор св. Марка ў Венецыі, канец XII — пачатак ХШ ст.; царква Санта-Марыя Мадэкорэ ў Рыме, V—XIII стст.), У царкоўнай скульптуры (напрыклад, у Шартрскім саборы).
Сюжэты з Майсеем надзвычайна распаўсюджаныя ў эпоху Рэнесансу, якая адкрывае і перадае ў постаці біблейнага прарока асаблівую духоўную моц і велічнасць духу: фрэскі Беноцца Гацолі на крытых могілках Кампасанта ў Пізе; фрэскі Бацічэлі, Пінтурык’ё і Сіньярэлі ў Сікстынскай капэле ў Ватыкане; роспісы лоджыяў у Ватыкане, выкананыя Рафаэлем і яго вучнямі (тут найперш паўстае менавіта Зыход); карціны Б. Луіні, Тынтарэта (у абодвух — тэма Зыходу), Джарджонэ, П. Веранэзэ (у абодвух — «Знаходжанне Майсея»); статуі работы К. Слютэра («Калодзеж Майсея ў Дыжоне», 1406) і Данатэлла. Адною з самых славутых выяваў Майсея ў еўрапейскай скульптуры стала статуя Мікеланджэла ў царкве Сан-П’етра ін Вінколі ў Рыме
(1515—1516). Гэтая работа вялікага італьянскага скульптара ўражвае надзвычайнай адухаўлёнасцю і тытанізмам, адчуваннем велічнага спакою і адначасова грознай сілы, якія зыходзяць ад усёй постаці Майсея. Мастаку ўдалося выявіць у сваёй скульптуры і суровасць прарока, яго бескампраміснасць, і найвялікшае духоўнае святло, якое ззяе на яго твары як адбітак сустрэчаў з Богам «тварам да твару», — святло, якое прарок шчыра нясе людзям. Як кажа паданне, Майсей атрымаўся такім жывым, што гэта ўразіла самога Мікеланджэла, і майстра нібыта стукнуў сваім скульптарскім малаточкам па мармуровым калене прарока і прамовіў: «Давай жа, ажывай!»
Калі мастакі Рэнесансу ў асноўным шукалі ў Майсея ідэальнага героя, выяўлялі тытанізм яго парыванняў, то Рэмбрандт Хармэнс ван Рэйн, вялікі галандскі мастак XVII ст., трагічнага пачатку Новага часу, у сваім жывапісным палатне «Майсей са Скрыжалямі Запавету» (1659) акцэнтуе трагізм жыцця прарока, для якога самы ўрачысты момант жыцця, духоўны трыумф ператвараецца ў дзень болю і гневу. Вялікі мастак дасягае надзвычайнай экспрэсіі ў выяўленні роспачы і пакутаў прарока, якія адбіваюцца на яго твары — простым, нават мужыцкім, у яго ўздзетых угору руках з дзвюма Скрыжалямі Запавету. Яшчэ хвіліна — і яны будуць разбітыя аб падножжа гары. Цікава, што Рэмбрандт адным з першых звяртае ўвагу на яўрэйскі антураж і выяўляе Запаведзі на Скрыжалях літарамі іўрыцкага алфавіта. Амаль усе цэнтральныя эпізоды жыцця Майсея праілюстраваў Нікала Пусэн (асабліва славутая карціна — «Майсей высякае ваду са скалы», 1649). Асаблівым тытанізмам і, як слушна заўважае С. С. Аверынцаў, пэўным дэманізмам, які навуковец і тэолаг схільны бачыць і ў скульптуры Мікеланджэла, адметны таксама Майсей, які паўстае на роспісах, зробленых М. Врубелем для Кірылаўскай царквы ў Кіеве. Наогул, як адзначае Аверынцаў, «новаеўрапейская культура паставіла на першы план трагічны гнеў прарока, які спрачаецца з косным натоўпам...»1