Біблія як феномен культуры і літаратуры
Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу
Галіна Сініла
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 612с.
Мінск 2004
1 Агада... С. 66.
2 Тамсама. С. 67.
3 Тамсама.
Адзінага Бога, вялікаму прароку, які падрыхтаваў глебу для Новага Адкрыцця, дадзенага Богам праз Ісуса Хрыста. Невыпадкова ў евангельскім аповедзе пра ператварэнне Хрыста (Мац 17:1—13') прысутнічаюць менавіта Майсей і прарок Элійагу (Ілія): першы прадстаўляе старажытны Закон, другі — прароцкую лінію Старога Запавету (да таго ж менавіта Элійагу, паводле традыцыі, якая ўжо ўсталявалася да часу Ісуса, павінны абвясціць прыход Месіі). Тым не менш, з пункту гледжання Хрысціянскай Царквы, запаведзі, дадзеныя Ісусам Хрыстом у Новым Запавеце, замянілі, за рэдкім выключэннем, запаведзі Торы (як гэта будзе паказанае далей, гэта не зусім дастасуецца да сэнсу словаў самога Ісуса і агюсталаў). Па-другое, усе асноўныя эпізоды Кнігі Зыходу маюнь у хрысціянскай інтэрпрэтацыі правобразнае значэнне ў адносінах пэўных эпізодаў і падзеяў новазапаветнай гісторыі, г. зн. утрымліваюць у сабе сімвалічнае ўказанне на апошнія. Пры гэтым асабліва падкрэсліваецца метагістарычны, сімвалічны, універсальны сэнс выяўленых у другой кнізе Пяцікніжжа духоўных парадыгмаў: з нацыянальна-гістарычнага лёсу народа Ізраіля (лёсу і прызначэння, якія, тым не менш, у самой Торы і ў далейшай яўрэйскай традыцыі паўстаюць у кантэксце агульначалавечых каштоўнасцяў і ажыццяўлення задумы Божай наконт усяго чалавецтва) акцэнт пераносіцца канчаткова на сэнс універсальна-гістарычны, з ідэі выратавання выбранага народа як «інструмента» ў Божых руках па ператварэнні свету — на ідэю індывідуальнага збавення.
Для хрысціянскай традыцыі правобразнае значэнне атрымліваюць і гісторыя выратавання народа Ізраіля, і асабістая гісторыя Майсея. Гэта выяўляецца яскрава ўжо ў евангельскіх тэкстах, асабліва ў Евангеллі ад Мацвея, якое, як вядома, было звернутае ў першую чаргу да іудзеяў, запісвалася з разлікам на тых людзей, якія добра ведаюць традыцыю і Святое Пісанне, асабліва праронкія кнігі. Менавіта таму ў евангеліста Мацвея ўсе евангельскія падзеі падаюцца як лагічны працяг усё той жа Свяшчэннай гісторыі народа Ізраіля, і літаральна кожны эпізод суправаджаецца словамі: «...хай здзейсніцца сказанае Госпадам праз прарока...» Так атрымліваецца і са славутым эпізодам уцёкаў Святой сям’і (Марыі, [осіфа і маленькага Ісуса) у Егіпет
ад злачыннага цара Ірада, які, даведаўшыся пра старажытнае прароцтва (у Бэт-Лэхеме, або Віфлееме, павінны нарадзіцца сапраўдны Цар Іудзейскі), вырашыў знішчыць у гэтым горадзе ўсіх немаўлятаў ад двухгадовага ўзросту і ніжэй. Анёл, пасланы Госпадам, папярэджвае Іосіфа, і той з сям’ёю сыходзіць у Егіпет: «Ён устаў, узяў немаўля і маці яго ноччу і пайшоў у Егіпет, // 1 там быў да смерці Ірада, хай здзейсніцца сказанае Госпадам праз прарока, які кажа: з Егіпта выклікаў Я сына Майго» (Мац 2:14—15). Евангеліст Мацвей цытуе добра вядомую яму Кнігу прарока Осіі, і гэтая цытата, што тычыцца менавіта Зыходу з Егіпта. ужо прыводзілася раней: «Калі Ізраіль быў юнак [падлетак], Я любіў яго і з Егіпта выклікаў сына Майго» (Ос 11:1). У самога ж прарока выраз «з Егіпта выклікаў сына Майго» (мі-Міцраім караці лівні) можа быць зразуметы і як «[пачынаючы] ад Егіпта назваў яго сынам Сваім». Гэта вельмі добра суадносіцца з Зых 4:22—23, дзе Ізраіль названы «сынам-першынцам» Госпада. Такім чынам. відавочна, што евангеліст інтэрпрэтуе прароцтва Осіі як прадбачанне тых падзеяў, што адбудуцца з Ісусам: ён сыдзе ў Егіпет, як Ізраіль, і вернецца адтуль, выкліканы Богам. Месія, які выйдзе з асяроддзя народа Ізраіля, мусіць пэўным чынам паўтарыць яго шлях.
Такі падыход выяўляецца ў розных прароцкіх кнігах, і найперш у Кнізе прарока Ісаі, у фрагментах, што аб’ядноўваюцца пад умоўнаю назваю «Песня Раба | Служыцеля| Божага» (1с 42:1—4; 49:1—6; 50:4—9; 52:13—53:12). У гэтых фрагментах паўстае нейкі Выбраннік, Служыцель Госпада, які трывае ганенні і здзекі, прымае пакуты за грахі людзей. Як ягня, яго вялі на закланне, але прыйдзе дзень, калі ён буде ўзвялічаны і стане святлом (светачам) для народаў свету. Гасподзь кажа, звяртаючыся да Свайго Служыцеля: «Мала таго, што ты будзеш рабом Мне для аднаўлення каленаў Йаакова і для вяртання астаткаў Йісраэля, але зраблю цябе святлом для народаў, каб распасцёрся ратунак Мой да краёў зямлі» (/с 46:9). Прарок разважае тут пра лёс свайго народа, і многія бачаць у гэтым фрагменце алегорыю гістарычнага лёсу народа Ізраіля. Сам Ізраіль выступае як Месія ў дачыненні да астатняга чалавецтва. Але адначасова гаворка ідзе і пра Машыаха (Памазаніка),
сына (нашчадка) Давіда, — Месію, які выступійь як Збавіцель і народа Божага, і ўсяго чалавецтва (прарок называе яго «галіною на дрэве Йішая», г. зн. нашчадкам Йішая, або Іесея, бацькі Давіда, іншымі словамі — самога Давіда). Такім чынам, Месія — плоць ад плоці народа Гзраіля, ён мусіць несці ў сабе найвышэйшы дух народа Божага і шмат у чым паўтарынь яго лёс. Вось чаму ў новазапаветных тэкстах, як далей і ў хрысціянскай экзэгезе, «Песня раба Божага» ўспрымаецца як прамое прароцтва пра жыццё, смерць і Уваскрэсенне Ісуса Хрыста, а само імя «Ізраіль», калі гаворка ідзе пра месіянскае прызначэнне народа Божага, разумеецца як адно з імёнаў Ісуса.
Як слушна заўважае Дз. У. Шчадравіцкі, «нельга зразумець сутнасць пасланніцтва Хрыста, не ведаючы гісторыі ста'разапаветнага ізраіля, якая з’яўляецца правобразам усяго таго, што адбылося з Ісусам Хрыстом»1. Асабліва, падкрэслівае мысляр і каментатар, «гісторыю першых гадоў жыцця Ісуса Хрыста, як яна выкладзеная ў Евангеллі ад Мацвея, нельга зразумець без ведання гісторыі Ізраіля ў Егіпце і без ведання жыцця Майсея»2. Само нараджэнне цудоўнага немаўляці, ад якога, паводле старажытнай Агады, разлілося святло ў хаце Амрама і Ёхэвэд, з’яўляецца сімвалічным правобразам прыходу ў свет цудоўнага Немаўляці, народжанага Дзевай Марыяй. Безумоўна, старажытныя паданні пра Майсея, што перадаваліся з вуснаў у вусны і толькі на пачатку Новай эры пачалі фіксавацца на пісьме (у Агадзе, якая ўвайшла ў Талмуд), паўплывалі на хрысціянскія паданні, звязаныя з Нараджэннем Ісуса. Гэтак жа, у арэоле цудоўнага ззяння, будзе паўставаць на больш позніх хрысціянскіх выявах (раннія хрысціяне, як і іудзеі, не рабілі ніякіх выяваў Бога або Сына Божага) Немаўля Ісус, так будуць пісаць пра яго і еўрапейскія паэты: «Он спал, весь смяюшпй, в яслях нз дуба, // Как месяца луч в углубленье дупла...» (Б. Пастэрнак, «Калядная Зорка»); «М образ Младенца с сняньем вокруг // Пушнстого теменн, // Смертной тропою // Душа Сммеона несла пред собою...» (1. Бродскі, «Сустрэча») і г. д. Імкненне
1 Шедровннкнй Д. В Введенме в Ветхнй Завет: В 8 т. Т. 1—3. Пятнкннжне Моясеево. 14зд. 2-е, нспр. н доп. М.: Теревмнф, 2001. С 294.
2 Тамсама.
Ірада знішчыць немаўлятаў у Віфлееме знаходзіць сабе тыпалагічную адпаведнасць у намеры егіпецкага фараона знішчыць народ Божы і ў аддадзеным ім загадзе забіваць яўрэйскіх хлопчыкаў-немаўлятаў. Відавочна, што для маладой хрысціянскай традыцыі надзвычай важна было адшукаць паралелі, якія б, з аднаго боку, паказвалі на пераемнасць у дачыненні да гісторыі народа Божага, з другога — на пачатак новага Ізраіля, з якім Бог і заключае Новы Запавет. Таму і Ісус, новы вялікі заканадавец, працягвае справу Майсея на новым узроўні, і нібыта «замяняе» Майсея, і адначасова ў чымсьці паўтарае яго шлях. Паводле агадычнага падання, фараон даведаўся (гэта адкрылі яму яго магі і чарадзеі), што сярод яўрэяў народзіцца той, хто не толькі выведзе гэты народ з яго краіны, але праз яго вялікія бядоты абрынуцца на Егіпет і ў выніку загіне сам фараон. Менавіта таму ён загадаў забіваць яўрэйскіх хлопчыкаў-немаўлятаў. Больш таго, паводле Мідраша, у ноч нараджэння Майсея егіпецкія астролагі назіралі з’яўленне новай зоркі і прадказвалі, што немаўля, якое народзіцца ў гэтую ноч, стане збавіцелем народа Ізраіля (Шэмот Раба /). Відавочна, што ў кантэксце такіх паданняў, якія мелі хаджэнне ў Іудзеі яшчэ ў апошнія стагоддзі да Новай эры, нарадзілася і паданне пра Віфлеемскую зорку, следам за якою пайшлі магі-астролагі і па дарозе, зайшоўшы ў Іерусалім, атрымалі даручэнне цара Ірада— выведаць, што за немаўля нарадзілася там, але не вярнуліся да Ірада, а пакланіліся Немаўляці і прынеслі яму дарункі. Нягледзячы на прамую пагрозу жыццю правідэнцыяльных немаўлятаў — Майсея і Ісуса, абодва яны цудоўным чынам ахаваныя і ўратаваныя Самім Богам. Выратаванне Майсея ў самым «сэрцы» язычніцкага Егіпта (прынятага ў палац фараона яго дачкою) правобразна суадносіцца з выратаваннем жыцця маленькага Ісуса ў Егіпце ад замахаў Ірада (дарэчы, цара, якога народ Іудзеі таксама ўспрымаў як варожага. як злачынца).
Ужо ў новазапаветных тэкстах знаходжанне народа ў рабстве, а потым нараджэнне, выратаванне і сталенне Майсея інтэрпрэтуюцца таксама сімвалічна як паказанне на працэсы, што адбываюцца ў духоўным жыцці чалавека. Народ Ізраіля ў рабстве ўспрымаецца як сімвал чалавечага духу, які апынуўся пад уладаю ліхога плоцкага пачатку,
а ў выніку — таго «фараона», які ўвасабляе цёмныя, дэманічныя сілы, ліхога духа, які супрацьстаіць Самому Богу. Такім чынам, Егіпет становіцца ўвасабленнем духоўнага рабства, цемры непрасветленых жарсцяў, нізкіх плоцевых інстынктаў, Егіпецкае рабства — станам падпарадкавання чалавечага духу дэманічнаму пачатку. I тады, каб вызваліць дух чалавечы з сімвалічнага «Егіпта», у душы чалавека павінны нарадзіцца «ўнутраны чалавек» (яго і ўвасабляе Майсей), які выведзе ўвесь лад думак і пачуццяў чалавека, увесь яго духоўны свет з-пад улады «фараона». Пры гэтым такі пастаянны ўнутраны «зыход» разумеецца як бясконцае аднаўленне чалавечага духу. Паводле словаў апостала Паўла ў 2-м Пасланні да Карынфянаў, «калі знешні наш чалавек і парахнее, то ўнутраны з дня на дзень аднаўляецца» (2 Кар 4:16). Тыя смяротныя пагрозы, якія перажыло немаўля, якое нарадзілася ў Амрама («народа ўзвышанага») і Іахаведы («Славы Гасподняй»), сімвалічна ўспрымаюцца як найвялікшая небяспека поўнага заняпаду, што чакае «ўнутранага чалавека» ў духоўным (дакладней — бездухоўным) «Егіпце», бо, як кажа Ісус, «хто не народзіцца з неба, не здолее ўбачыць Царства Божае» (Іаан 3:3). Невыпадкова ў Адкрыцці Іаана (Яна) Багаслова свет бездухоўнасці і найвялікшага ліха вызначаны як «Садом і Егіпет, дзе і Гасподзь наш укрыжаваны» (Адкр 11:8). Але ўсе пагрозы і небяспекі прымушаюць «унутранага чалавека» загартоўвацца і сталець, набірацца досведу і мудрасці. Такі сімвалічны сэнс выводзіцца і са словаў пакутніка Стэфана перад смерцю. Ён нагадвае пра тое, пры якіх жудасных абставінах нарадзіўся Майсей, калі фараон прыгнятаў бацькоў яўрэйскага народа і прымушаў іх «кідаць дзяцей сваіх, каб не засталіся ў жывых» (Дзеян 7:19)'. «У гэты час нарадзіўся Майсей і быў споўнены хараства перад Богам; тры месяцы ён гадаваўся ў доме бацькі свайго, // А калі быў кінуты, узяла яго дачка фараонава і выхавала яго ў сябе, як сына; // I навучаны быў Майсей усёй мудрасці Егіпецкай і быў моцны у словах і справах» (Дзеян 7:20—21).