Біблія як феномен культуры і літаратуры
Частка II. Духоўны і мастацкі свет Торы: Кніга Зыходу
Галіна Сініла
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 612с.
Мінск 2004
Нарэшце надыходзіць лёсавызначальны момант, калі Гасподзь загадвае паставіць Скінію: «I сказаў Гасподзь Машэ, кажучы: // “У першы дзень першага месяца паставіш ты Скінію Шатра Саборнага. // I змясці там Каўчэг Адкрыцця, і закрый Каўчэг заслонаю”» (Зых 40:1—3). Загад Божы невыпадкова тычыцца першага дня першага месяца, г. зн. месяца авіва (нісана), у якім амаль год назад (з 14 на 15 авіва) народ выйшаў з рабства: усталяванне Скініі асацыюецца з аднаўленнем усяго жыцця народа, як аднаўленнем з’яўляецца Новы год (нагадаем, што ён святкаваўся да Вавілонскага палону менавіта 1 авіва), як адраджэннем і выратаваннем ад смерці з’яўляецца Пэсах, які набліжаецца і які народ мусіць адсвяткаваць ля падножжа Сіная. Ад таго ж моманту, калі сыны Ізраіля прыйшлі да Сіная. прайшло дзевяць месяцаў. Збудаванне Скініі азначала пачатак новых узаемадачыненняў паміж народам і Богам: цяпер Усявышні будзе «жыць», дакладней — выяўляць Сваю Прысутнасць, пастаянна ў асяроддзі Свайго народа, пойдзе разам з ім шляхамі вандравання праз пустыню. Усталяванне Скініі сімвалізавала і адраджэнне душаў сыноў Ізраілевых, нара-
джэнне Бога ў іх душах, як і зараз яно сімвалізуе нараджэнне ў чалавеку чалавека ўнутранага, духоўнага.
«1 зрабіў Машэ ўсё; як загадаў Гасподзь, так і зрабіў» (Зых 40:16). Невыпадкова дзсянні менавіта Майсея разглядаюцца Тораю як завяршэнне ўсяго працэса збудавання Скініі: тэкст дае зразумець, што без духоўных намаганняў прарока гэта наогул бы не адбылося. Майсей сімвалізуе дух чалавечы, які ў яднанні з Духам Божым будуе ўнутры сябе сапраўднае Свяцілішча. А яшчэ ён нібыта канцэнтруе духоўныя намаганні народа Ізраіля, яго волю (рацон) быць верным Запавету і ператварыць духоўнае жыццё народа ў Храм Божы, у асяроддзе Прысутнасці Госпада. «I было, у першы месяц другога года, у першы дзень месяца, пастаўленая была Скінія» (Зых 40:17). Маецца на ўвазе другі год пасля Зыходу (так апошні становіцца важнаю кропкаю новага адліку часу — часу свабоды). Майсей кладзе ў Каўчэг Запавету новыя Скрыжалі з Дзесяццю Запаведзямі (традыцыя тлумачыць, што і абломкі першых — каштоўнейшага дару Божага — таксама былі пакладзеныя ў Каўчэг).
1 калі ўся праца па ўсталяванні Скініі была скончаная, здарыўся цуд: «1 пакрыла воблака Шацёр Саборны, і Слава Гасподняя напоўніла Скінію. // I не мог Машэ ўвайсці ў Шацёр Саборны, таму што ахінала яго воблака і Слава Гасподняя напаўняла Скінію» (Зых 40:34—35). Безумоўна, гэта быў момант найвышэйшага шчасця і трыумфу для прарока і ўсяго народа: Слава Гасподняя, пра сузіранне якой Майсей маліў Усявышняга на Сінаі, сышла да ўсяго народа. Гэта было знакам канчатковага аднаўлення Запавету, пацверджаннем, што Гасподзь Сам будзе весці Свой народ. I цяпер увесь час народ Ізраіля будзе адчуваць неверагодную блізкасць Госпада, будзе вывяраць свой духоўны стан, свае справы і свае шляхі па ззянні праз воблака Славы Гасподняй: «Калі ўздымалася воблака ад Скініі, тады выпраўляліся ў шлях сыны Йісраэля ва ўсе вандраванні свае. // Калі ж не ўздымалася воблака, то і яны не выпраўляліся, дакуль яно не ўздымалася. // Бо воблака Гасподняе было над Скініяй днём, і агонь быў ноччу ў ёй перад вачамі ўсяго дома Йісраэля ва ўсіх вандраваннях іх» (Зых 40:36—38). Гэтымі велічнымі словамі завяршаецца Кніга Зыходу.
«КАЛІ СПЫТАЕ ЦЯБЕ Ў БУДУЧЫМ СЫН ТВОЙ...»
(Кніга Зыходу ў наступнай рэлігійнай / свецкай культуры: йіляхі рэцэпцыі)
Калі спытае цябе ў будучым сын твой. кажучы: «Што гэта за сведчанні, і статуты, і законы, якія запаведаў вам Гасподзь, Бог ваш?», — то скажы сыну твайму:
«Рабамі былі мы ў фараона ў Егіпне,
і вывеў нас Гасподзь з Егіпта рукою моцнаю, і з’явіў Гасподзь знакі і цуды вялікія
і пагібельныя ў Егіпце над фараонам і над усім домам яго перад вачамі нашымі. А нас вывеў Ён адтуль, каб увесці нас, каб даць нам зямлю, пра якую кляўся Ён бацькам нашым».
(Друг 6:20-23)
У кожным пакаленні абавязаны чалавек разглядаць сябе так, нібыта ён сам выйшаў з Егіпта.
(Пэсахім 10:5)
Вельмі хацеў бы Я есці з вамі гэтую пасху перад Маімі пакутамі...
(Лук 22:15)
. Пасха наша, Хрыстос, закланы за нас.
Таму будзем святкаваць не са старою закваскаю, не з закваскаю распусты і хітрасці, але з праснакамі чысціні і ісціны.
(1 Кар 5:7—8)
Но человек прсд Богом предстает. слух отверзая средь скорбей й бедствйй. й слышнт: «Вот он, мнр. Вот твой народ. Берй свой посох й за Мною шествуй!»
К. Міхееў. Зыход
Кніга Зыходу і зададзеныя ў ёй велічныя духоўныя парадыгмы, вялікія Запаведзі Божыя сталі шмат у чым тым падмуркам, на якім будуюцца далейшае заканадаўства Торы і наступны біблейны аповед. Яны сталі прадметам вельмі
пільнай рэфлексіі і рэцэгшыі, асэнсавання і пераасэнсавання ў розных рэлігійна-культурных традыцыях — найперш іудзейскай і хрысціянскай, хаця водгукі славутых сюжэтаў, матываў і вобразаў Кнігі Зыходу ёсць і ў Каране. Можна сцвярджаць, што духоўныя сэнсы, выяўленыя ў Кнізе Зыходу, сталі апірышчам усіх трох монатэістычных (тэістычных) культураў. I гэтыя ж духоўныя сэнсы, а таксама сюжэты і вобразы. споўненыя шырокага эпічнага дыхання, неверагоднай узнёсласці духу, і найперш вобраз прарока Майсея ў яго ўзаемадачыненнях з Богам і народам, а таксама надзвычайна глыбокае раскрыццё таямніцаў Божага вобраза, часам вельмі напружана-драматычных і велічных калізіяў, звязаных са стасункамі Госпада і выбранага Ім народа, вабілі і вабяць да сябе мастакоў у розных галінах мастацтва. У рамках дадзенага раздзела, памятаючы пра цесную ўзаемасувязь усіх чатырох кніг Пяцікніжжа, якія ўтвараюць цэласны эпас пра Зыход, паспрабуем толькі намеціць асноўныя шляхі рэцэпцыі Кнігі Зыходу ў далейшай рэлігійнай і свецкай культуры са спадзяваннем, што больш сістэмна гэта можна будзе зрабіць пасля аналізу эпасу пра Зыход у яго паўнаце.
Галоўныя падзеі, апісаныя ў Кнізе Зыходу, — вызваленне з рабства, выхад да новага жыцця, заключэнне Саюзу з Усявышнім і дараванне Торы — успрымаюцца яўрэйскай рэлігійнай свядомасцю як формаўтваральныя і стрыжнёвыя, як апірышча далейшага існавання народа ў якасці сакральнага супольніцтва. Па сутнасці, уся далейшая гісторыя і культура яўрэйскага народа будуюцца як жыццё паводле вялікіх Запаведзяў, дадзеных падчас Сінайскага Адкрыцця, як імкненне адпавядаць высокаму Саюзу з Усявышнім, як бясконцая напружаная драма непазбежнага ў нечым адхілення ад высокага прызначэння выбранага народа і несупыннага вяртання на шлях ісціны, бясконцага духоўнага ўзыходжання. Матыў Зыходу асэнсоўваецца як прадвызначаны Самім Богам у лёсе Яго народа, які мусіць паслужыць «інструментам», але надзеленым свабодаю волі і найвялікшаю самаадданасцю, для дасягнення мэтаў Творцы, што тычацца пераўтварэння ўсяго свету і кардынальнага змянення чалавечай гісторыі. Менавіта ў Кнізе Зыходу крышталізуецца асабліва яскрава тое напружанае пачуццё
гістарычнага лёсу, якое з’яўляецца такім адметным для старажытнаяўрэйскай культуры, як гэта адзначаюць розныя мысляры і даследчыкі. Свабодны выбар, зроблены народам Ізраіля ля падножжа гары Сінай, становіцца для яго лёсавызначальным: менавіта Саюз з Усявышнім надае сэнс існаванню народа, а формула Зыходу, зразуметага як рух да Бога і Богапазнання, а тым самым — да сапраўднай свабоды, асэнсоўваецца як формула, што найбольш ёміста і лаканічна апісвае гістарычнае і духоўнае быццё народа.
Вось чаму Кніга Зыходу (як, безумоўна, і Тора наогул) займае такое важнае месца ў далейшай рэлігійна-духоўнай творчасці народа. Дзесяць Запаведзяў і Кніга Запавету становяцца апірышчам усёй Галахі, што выкладзеная ў Талмудзе і наступных равіністычных сачыненнях (гэтая законатворчасць працягваецца і зараз). У Кнізе Зыходу зададзены асноўны рытм існавання народа, які шмат у чым забяспечвае яго аўтэнтычнасць. Гэта найперш асвячэнне Суботы і святы Пэсах і Шавуот, звязаныя з Зыходам. Падзеі Зыходу настолькі важныя для захавання народам Ізраіля сваёй гісторыка-культурнай спадчыны, адчування непарыўнай сувязі з Богам, што талмудычная пастанова прадпісвае: «У кожным пакаленні абавязаны чалавек разглядаць сябе так, нібыта ён сам выйшаў з Егіпта» (Пэсахім 10:5). Запаведзь жа Торы, дадзеная ў Кнізе Другазаконня, загадвае распавядаць пра падзеі Зыходу маладому пакаленню і зноў і зноў перажываць іх, нібыта яны адбыліся з табою, бо яны і сапраўды тычацца кожнага: «Калі спытае цябе ў будучым сын твой, кажучы: “Што гэта за сведчанні, і статуты, і законы, якія запаведаў вам Гасподзь, Бог ваш?”, — /I To скажы сыну твайму: “Рабамі былі мы ў фараона ў Егіпце, і вывеў нас Гасподзь з Егіпта рукою моцнаю, II 1 з'явіў Гасподзь знакі і цуды вялікія і пагібельныя ў Егіпце над фараонам і над усім домам яго перад вачамі нашымі. II А нас вывеў Ён адтуль, каб увесці нас, каб даць нам зямлю, пра якую кляўся Ён бацькам нашым. II 1 запаведаў нам Гасподзь выконваць усе пастановы гэтыя, каб баяцца Госпада, Бога нашага, каб добра было нам ва ўсе дні. каб пакінуць нас жыць, як цяпер» (Друг 6:20—24). Нагадаем, што гаворка ідзе не пра вуль-
гарны жывёльны страх, а пра высокае трымценне чалавечай душы з-за адчування прысутнасці Бога ў лёсе народа, у яго асяроддзі. Гэтая запаведзь Торы і ажыццяўляецца ў рытуале першага вечара Пэсаха — першага Пасхальнага Сэдэра, назаўжды замацаваным у Пасхальнай Агадзе — Гагада шэль Пэсах, адным з найбольш старажытных зборнікаў Агады наогул, узнікненне якога датуецца прыкладна першымі стагоддзямі Новай эры, а існаванне ў вуснай традыцыі ўзыходзіць да пачатку эпохі Другога Храма (V ст. да н. э.).
Трэба адзначыць, што пра масавае святкаванне Пэсаха пасля Зыходу паведамляюць розныя кнігі Танаха. У К.нізе Йегашуа бін Нуна (Ісуса Навіна) гаворыцца, што ізраільцяне, увайшоўшы ў Зямлю Абяцаную, святкавалі Пэсах у Гільгале (Галгале): «1 стаялі сыны Йісраэля станам у Гільгале, і зрабілі Пэсах у чатырнаццаты дзень месяца вечарам у стэпах Іерыхонскіх. // I на наступны дзень Пэсаха пачалі яны есці плён зямлі гэтай, праснакі і падсмажаныя зерні, у самы той дзень» (/с Нав 5:9—10). Першапачаткова Пэсах адзначаўся ў коле сям’і — спачатку ў шатрах, а потым, пасля рассялення ў Ханаане, у пастаянных дамах (Сам Гасподзь праз прарока Машэ дае ўказанне ў ноч Зыходу знаходзіцца ў дамах, не пакідаць іх да ажыццяўлення дзесятай кары). Пасля рэформаў цара Ёшыйагу (Іосіі) напрыканцы VI ст. да н. э. святкаванне Пэсаха ў Іерусаліме стала масавым (2 Пар 23:21—23). Звычай рэзаць ахвярную жывёлу (ягня ці казляня), смажыць яе на адкрытым агні і есці мяса пры Храме, як мяркуюць даследчыкі, захоўваўся і пасля вяртання з Вавілонскага палону (2 Пар 30: 35:13—14). Пазней, калі лік удзельнікаў Пэсаха стаў вельмі вялікі, пры Храме адбывалася толькі закланне ахвярных жывёлаў, а трапезу рабілі ў прыватных дамах Іерусаліма (пра гэта сведчаць і Евангеллі; гл. далей). Пры гэтым пасхальнае ахвярапрынашэнне пры Храме адмяніла звычай памазвання крывёю ахвяры вушакоў дзвярэй; цяпер гэтаю крывёю акраплялі алтар — ахвярнік у двары Іерусалімскага Храма (2 Пар 30:15—16; 35:11). Паводле Іосіфа Флавія, у 65 г. да н. э. у Іерусалім прыйшлі. каб здзейсніць пры Храме ахвярапрынашэнне пасхальных ягнятаў, каля 3 млн чалавекаў (Іудзейская вайна 2:280); такі ж лік